3 Застаўшыся ў варонцы ўтраіх, яны нейкі час нялёгка і на-сцярожана маўчалі. Люся выключыла рацыю і развінчвала ан-тэну, Сахно моўчкі і зацята стаяў у дне на льдзіне, Васілевіч адышоўся ўбок і сеў на краі варонкі. Наўкола ляжаў чорны начны абшар. У небе высыпалі зор-кі, з-за зубчатых верхавін хвойнікаў вылезла на небасхіл сцёр-тая палавінка месяца. Падмарожвала. Над хмызняком за пагоркам, недзе далёка на фланзе, міргалі, затухалі і зноў мірга-лі нябачныя адсюль ракеты, і шырокія размашыстыя водсветы гулялі ў небе. З вёскі − тых самых злашчасных Ручайкоў, якія не мог узяць батальён, − выпырхнула ў неба чарада тра-сіруючых куль, данеслася прыглушанае «тр-р-р-р-р-р-р-р». Капітаны, зацяўшыся адзін на аднаго, маўчалі. Нешта раптоўна і нечакана здарылася між імі − нядаўнім камбатам і ягоным намеснікам, − яно нябачнаю сілай адразу раз’яднала гэтых нядаўна яшчэ, здавалася, блізкіх людзей. Недамоўленае і, можа, недадуманае тое адчувалі абое, але яны па-рознаму адносіліся да яго і таму маўчалі. Капітан Васілевіч, трохі пакрыў-джаны і збянтэжаны тым, што адбылося, не ведаў, як лепей паставіцца да Сахно, каб выклікаць яго шчырасць, без якой яны ніколі б не маглі дамовіцца. − Слухай, ты не спяшайся, − знарок супакоена сказаў Васілевіч. − Пад ранак, можа, артылерыя падыдзе, тады лягчэй будзе. − А загад? − зашархатаў палаткай Сахно. − Загадана ж да ран-ка ўзяць. − І думаеш возьмеш? Сахно незадаволена патупаў на месцы, паварушыўся і, не адказаўшы, сеў на схіле варонкі па другі бок ад Васілевіча. Былы камбат з нейкім здзіўленнем паглядзеў у змроку на яго. Здалося капітану, што ягоны нядаўні намеснік неяк наўмысна адасобліваўся ад яго, замыкаўся і нешта таіў у сабе ад усіх. Такая няшчырасць не сказаць, каб была нечаканай у гэтым чалавеку (Васілевіч і раней прыкмячаў нешта затоена-уласнае ў Сахно, у стаўленні яго да іншых людзей − і падначаленых, і начальнікаў), але пакуль Васілевіч быў камандзірам батальёна, а ён − ягоным падначаленым, здавалася, усё між імі было добра. Праўда, цяпер вось становішча змянілася, мусіць, з ім змяніліся і іх узаемаадносіны. «Ось ты які!» − падумаў пры сабе капітан. Але тая новая рыса ў характары Сахно болей здзіўляла, чым непакоіла Васілевіча. Куды болей важна было, як дамагчыся, каб не трапіць з батальёнам у яшчэ горшую бяду з гэтай скараспешнай атакай. − Слухай, звяжыся яшчэ раз і растлумач яму, − настойваў Васілевіч, маючы на ўвазе камандзіра палка. − Інакш загубіце батальён. Люся, учуўшы гэта, перастала збіраць сваё начынне і запы-тальна зірнула на Васілевіча. − Дык што, выклікаць? − Няма чаго выклікаць! − з прыкрасцю азваўся Сахно, дачы тым зразумець радыстцы, што гаспадар рацыі ўжо ён, а не Ва-сілевіч. − Прасіць яшчэ, угаворваць… Не дзеўкі! Загадана − атакуем. Ён нервова ўскочыў і зноў затупаў ботамі ў дне варонкі. Люся ж яшчэ перапытала Васілевіча: − Уключыць, таварыш камбат? − Я ўжо не камбат, − сумна ўсміхнуўся ў цемры капітан. − Пытайце вун капітана Сахно. − Згортвайце рацыю, малодшы сяржант! − афіцыйна загадаў Сахно. Люся без асаблівай увагі на яго словы, сваім чынам, не спяшаючыся, пачала збіраць антэну, шнуры, упакавала скрынку і паставіла яе на край ільдзіны, а сама скорчылася побач, наставіўшы каўнер кажушка і зябка захінуўшы калені. Капітан Васілевіч кусаў у цемрадзі вусны і думаў, што калі ён не прадпрыме нечага найважнейшага, то быць заўтра самаму благому, што можа здарыцца на вайне − іх напаткае разгром. Немцы паспелі ўжо арганізаваць супраціўленне, батальён выдыхся за тыдзень наступлення па гразі і балотах, тылы адсталі, артылерыя таксама, − вядома, што сходу аргані-заванай абароны ім не прабіць, тым больш, што і прабіваць ужо няма чым. Ён думаў, што калі б спакойна давесці ўсё гэта да камандзіра палка і прымусіць яго ўнікнуць у становішча батальёна, ён бы зразумеў і да часу адмяніў бы атаку. Камандзір палка быў упарты і наравісты чалавек, ззаду яму ўсё здавалася, што батальёнам не хапае ініцыятывы, што камандзіраў трэба прымушаць, прыкрыкваць на іх і што, калі добра паднаціснуць, дык можна дабіцца ўсяго, што трэба. Тое, што ён адхіліў Васілевіча ад камандавання, не вельмі турбавала камбата, ён ведаў, што камандзір дывізіі не пагодзіцца на тое, ды і сам камандзір палка адумаецца і праз які дзень-другі зноў верне да яго ўладу. Так ужо было не адзін раз і не толькі з ім. Капітан Васілевіч другі год ваяваў у гэтым палку і перажыў чатырох, розных па характары, яго камандзіраў. Некалі з паў-года ён быў камандзірам шостае роты, той самай роты, рэшткамі якой камандуе цяпер сяржант Жаркоў, пасля стаў камандзірам батальёна. Ён ведаў тут характары ўсіх афіцэраў і ўсіх старых салдат і сяржантаў, якіх, як умеў, вучыў і выхоўваў, і якіх хутка і няўхільна менела за час наступлення. Батальён быў нядрэнны, ротныя падабраліся ўсе смелыя дзелавітыя хлопцы, Васілевіч хоць і не на шмат апярэдзіў іх па га-дах, але быў ім за старэйшага ў добрым сэнсе, яго паважалі і яму верылі, а ён давяраў. І цяпер вось камбат вельмі непакоіўся, што ад былога складу і ад былых добрых традыцый, аснаваных на ўзаемаразуменні і вайсковым узаемападначаленні, хутка нічога не застанецца. Сённяшняя атака пераканала яго, што няўдалае яе паўтарэнне прывядзе да пагібелі ўсяго батальёна. Вядома, нумар застанецца, прыйдуць і людзі − і камандзіры, і салдаты, батальён адновіцца, але калі ён, ка-пітан Васілевіч уцалее, дык гэта ўжо будзе чужы, не яго, а ін-шы батальён. Таго ж, які ён скалочваў, як кажуць у войску, і па-любіў за стойкасць пад Ржэвам і ўпарты гераізм пад Дзямян-скам, − таго ўжо не будзе ніколі. Яшчэ Васілевіч быў упэўнены, што калі б Сахно дзейнічаў, як і ён, і праявіў бы настойлівасць у адносінах да камандзіра палка, дык той бы ўрэшце ўступіў. Але Сахно неяк дзіўна і раптоўна перамяніўся, заўпарціўся, відаць, нейкія іншыя, не зразумелыя Васілевічу намеры з’явіліся ў галаве яго былога намесніка. Над хмызняком зноў пыхнуў шырокі водсвет, раздалася «ках-ках» і адначасна завізжэла ўгары. Васілевіч только паспеў прыжмурыць вочы, як непадалёк грымнула раз і другі. Цвёрдая змёрзлая зямля здрыганулася, і пагадзя некалькі асколкаў пляцнуліся ў траву непадалёк ад варонкі. Тым часам у небе зноў пыхнула і зноў завірашчэла ўгары. Васілевіч стры-вожана паглядзеў у бок вёскі, Сахно неахвотна прысеў у варонцы. Адна Люся не кранулася з месца. У гэты раз выбухі ірванулі ў тым месцы, дзе збіралася шос-тая рота. − Каб не накрылі хоць, − заклапочана сказаў Васілевіч, услухоўваючыся ў ноч. − Заўважылі, мабыць. Яно і канешне: без камандзіра… Але некалькі хвілін было ціха, пэўна, немцы проста трыво-жылі агнём. Тады Васілевіч, ачнуўшыся ад сваіх думак-кло-патаў, устаў, ускочыў у варонку і стаў побач з Сахно. − Слухай, Сахно! Ты разумееш, што будзе заўтра, калі атака зноў праваліцца? Батальён прабегае ноч і, вядома, не акапаецца? А калі заўтра контратака? Аднак на Сахно і гэта не падзейнічала, ён бокам павярнуўся да свайго былога начальніка і з хвіліну маўчаў. − Атака не захлібнецца, − пасля не дужа ўпэўнена аб’явіў ён. − Накручу хваста ротным − будуць старацца. А то ліберальнічалі з імі. − Хто гэта ліберальнічаў? − Дык было, − ухіліўся ад адказу капітан. Васілевіч нахмурыўся і засунуў рукі ў кішэні. − Ты што маеш на ўвазе? − А тое, што вы ўсё імкнецеся па-добраму, усё каб лады. А гэтыя лады да ладу не прывядуць. Ось што! Люся, якая, здавалася, драмала дагэтуль, абыякавая да ўся-го, раптам ускочыла ад свае рацыі. − А што ж, так як вы з усімі мацюгом ды мацюгом! На ма-цюгах, як на біцюгах, хочаце да Берліна даехаць? Сахно павярнуўся і здзіўлена паглядзеў на яе. − А ў вас хто пытае, малодшы сяржант? − Камбат мае рацыю, − кінула Люся. − А вы не дужа зарывайцеся, хоць і да батальёна дарваліся. − Маўчаць! − прыкрыкнуў Сахно. − Я вас умомант выганю адсюль. Ураз у штаб палка пойдзеце! − Хоць зараз! − выпаліла Люся. − Люся, маўчыце, − строга сказаў Васілевіч і пасля паўзы холадна вытлумачыў Сахно: − Вось што, капітан Сахно! Майце на ўвазе, калі вы загу-біце батальён, ні намеснікам, ні камбатам вам болей не быць. Камандзір палка вас сам пад трыбунал аддасць. Сахно крутнуўся да Васілевіча, але не паспеў адказаць − зу-сім побач пачуліся крокі і ў цемры паказаліся чорныя постаці камандзіраў рот. Звяртаючыся да Васілевіча, яны паціху дала-жылі аб прыходзе, але былы камбат ад узрушання і нечаканае злосці на ўпартую дурасць Сахно не слухаў таго. Толькі зразумеўшы, што афіцэры звяртаюцца да яго, ён раптам упалым голасам кінуў: − Дакладвайце капітану Сахно. Ён камандуе батальёнам. Пасля Васілевіч вылез з варонкі, адышоўся на тры крокі, каб не замінаць людзям, якім ён быў ужо не патрэбны, і апусціўся на калючую ад марозу леташнюю свінуху.
|