|
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Пугачоўскі цырульнік
Дзённікавая проза паэта
|
|
СТУДЗЕНЬ * * * 1.01.2009. Лёг спаць у дзве гадзіны. У тры прачнуўся ад зван- ка па мабільным: «З Новым годам! Вас віншуе студэнт першага курса гістфака Алесь…» Прозвішча спрасоння не запомніў, але адразу згадаў мінулагодні нашаніўскі розыгрыш, калі па заданню рэдакцыі студэнтка першага курса прасілася на кватэру. Можа зноў разыгрывалі? Але, як бы там ні было, усё ж прыемна чуць добрыя словы пра сябе і ў свой адрас у тры гадзіны ночы ад невядомага гісторыка! Потым я ляжаў і думаў, а можа чалавеку няма дзе пераначаваць, а я толькі падзякаваў за віншаванне… Трэба дома бываць часцей 3.01.2010. Праз электронную пошту аб’явіўся кампазітар Зміцер Яўтуховіч, з якім я напісаў шмат эстрадных песень. На пачатку 90-х ягоныя песні гучалі па радыё і тэлебачанні з раніцы да вечара. Усё было ў творчым плане цудоўна, але сям’і кампазітара не было дзе жыць і тварыць. Рабочы інтэрнат, невялічкі пакойчык. І Дзіма вырашыў з’ехаць у Амерыку. З’ехаў. І ў нас з’явіліся іншыя песні і іншыя куміры. У 2006 годзе Яўтуховіч прыязджаў у Беларусь. У Доме літаратара была твор- чая сустрэча з ім. Дзіма спадзяваўся, што будзе народу — не ўбіцца ў залу, а прыйшло крыху больш за сотню… Пераднавагодняя аблава 4.01.2010. Мне шаснаццаць гадоў. Вучуся ў Мінскім архі- тэктурна-будаўнічым тэхнікуме і жыву ў інтэрнаце на вуліцы Змітрака Бядулі. Да пачатку 1977 года застаецца гадзіны чаты- ры. З сябрамі скінуліся на дзве пляшкі кубінскага рому. У краму выпала ісці мне. Пайшоў. Купіў. Вяртаюся ў інтэрнат. На вахце аблава — фізрук з ваенруком правяраюць сумкі. «Куды нясеш пітво?» — грозна пытаецца ваенрук. Я разгубіўся толькі на мо- мант: «Еду ў госці да дзядзькі з цёткай. Для іх купіў…» — «Раз для 52 сваякоў купіў, то і едзь да іх!» — сказаў фізрук і не прапусціў мяне ў інтэрнат. Давялося Новы год сустракаць у дзядзькі Бары- са і цёткі Галі. Ранкам, прыехаўшы ў інтэрнат, даведаўся, што мае сябры, якія адправілі мяне за пітвом, праз хвілін дваццаць пасля таго, як я паехаў да сваякоў, самі хадзілі ў краму за кубінскім ромам і потым разам выпівалі з фізруком і ваенруком, бо тыя прыйшлі ў інтэрнат у пошуках студэнтаў, з якімі можна на халя- ву выпіць… А я не зразумеў іх пераднавагодняй аблавы… Граматы 5.01.2010. Шосты клас. Школьныя спаборніцтвы па бегу на лыжах. Дыстанцыя — кіламетр. Я прыбег трэцім. Мой сусед і аднакласнік Сашка Балотнік заняў першае месца. Яму далі га- наровую грамату, а мне — нічога. Было вельмі крыўдна, а тым больш, што за нашымі спаборніцтвамі сачылі дзяўчаты. Сашка сваю грамату павесіў дома ў куце, у якім вісела ікона. І калі я прыходзіў да Сашкі, то заўсёды ўспамінаў пра сваё трэцяе месца. У сёмым класе зноў былі спаборніцтвы па бегу на лыжах, у якіх я адмовіўся ўдзельнічаць, і мне па фізкультуры паставілі тройку. Сашка заняў першае месца, і яму зноў далі ганаровую грамату, якую ён пачапіў побач з першай узнагародай. У восьмым класе Сашка зноў перамог, і яго адправілі на спаборніцтвы ў Ракаў, з якога ён вярнуўся з граматай за другое месца. Закончыўшы школу, я паехаў вучыцца ў Мінск, стаў друкавацца ў газетах, а Сашка застаўся ў вёсцы. Выдаўшы першую кніжку вершаў, я неяк зайшоў да аднакласніка ў госці, і мы, добра выпіўшы, успомнілі пра нашы спаборніцтвы на лыжах. І так паразуспаміналіся, што кончылася тым, што Сашка сарваў з-пад іконы свае ганаровыя граматы і парваў. У кампаніі паэтаў і афіцэраў 7.01.2010. Учарашні вечар правёў у кампаніі паэтаў і афіцэраў. Недзе на пятым тосце адзін з гасцей задаў прысутным пытанне: «Хто казаў трэці тост?» Адразу ж устаў пажылы афіцэр, і яму былі перададзены нажніцы, каб ён укараціў свой гальштук, бо не аб’явіў тост за каханне, за жанчын. Пару хвілін мужчына круціў у руках нажніцы, шкадаваў гальштук, які ён навязаў першы раз і які зроблены вядомай замежнай фірмай і каштуе вялікія грошы, а потым пад шум прысутных адрэзаў сантыметраў дзесяць ад гальштука. Калі б трэці тост казала жанчына, і ён быў бы не за каханне, то ёй давялося б укараціць сабе спадніцу або сукенку… 53 Рыбалка 8.01.2010. Выпаў першы снег. Добра прымарозіла. І я пасля школы з суседскімі хлапчукамі пайшоў да Хмарышаўскага бало- та, каб пакатацца па лёдзе. Прыйшлі і бачым, што на мелкаводдзі да лёда месцамі папрымярзалі ладныя карасі. І мы пачалі ламаць лёд і лавіць рыбу, і так захапіліся лоўляй, што незаўважна для сябе перабраліся на глыбокую мясціну. І тут мне «пашанцавала» так, што я паслізнуўся на ільдзіне і паляцеў у ваду пад лёд. Доб- ра, што хлопцы не разгубіліся, і я праз пару хвілін, забыўшыся пра свой улоў, бег, ледзянеючы, дахаты… Млын жыцця 9.01.2010. Чытаю кнігу майго земляка, краязнаўца Генадзя Равінскага (15.07.1933—25.06.1999) «Млын жыцця». Успамінаюц- ца нашы сустрэчы ў рэдакцыі Валожынскай раёнкі, дзе мы збіраліся на пасяджэнні літаб’яднання «Рунь». На пачатку 80-х для мяне сустрэчы з Равінскім былі лікбезам па гісторыі нашага краю і ўсёй Беларусі. Вялікі дзякуй табе, Генадзь Антонавіч… Дарога да бацькоў 9.01.2010. З сястрой Валяй іду з Дубраў з электрычкі да бацькоў у Пугачы, каб разам з імі сустрэць 1979 год. Аўтобусам не паехалі, бо з-за мяцеліцы не ходзіць. Я іду па гурбах першым, сястра спяшаецца за мной, але ўсё роўна мае сляды мяцеліца за- мятае, і Валі даводзіцца ісці па цаліку, як і мне. Да роднай вёскі дзесяць кіламетраў. Час ад часу прыпыняемся, каб адпачыць. Зрэдку перамаўляемся пра нялёгкую дарогу, але маўчым пра тое, ці варта было ў такое надвор’е ехаць да бацькоў… Усё цячэ, усё мяняецца… 9.01.2010. Чытаю ў Генадзя Равінскага: «Каля Міхалава ў Іслач упадае рэчка Яршоўка. Даўжыня яе 30 кіламетраў, сярэдні нахіл воднай паверхні — 1,4 метра. На рачулцы было 4 млыны». Сама ж Яршоўка пачыналася ў Лягезах, дзе я да школы гадаваўся ў бабулі Ганны. Пішу «пачыналася», бо гадоў дзесяць таму, калі я з жонкай быў у Лягезах і павёў яе паказаць рачулку майго дзяцінства, то ў рэчышчы сярод кустоў чаромхі, лазы і алешніку, дзе раней цякла вада, ужо расла высокая трава… 54 Кміт і Макасіцкі 9.01.2010. Мяне ў дзяцінстве мама, будучы ў добрым настроі, называла Кмітком або Кмітам, а калі злавалася — Макасіцкім. Па сённяшні дзень не ведаю, хто такія былі гэтыя Кміт і Макасіцкі. І, на жаль, у мамы цяпер не спытаеш... Памёр святар Юозас Булька 9 студзеня ў Мінску на 85-м годзе жыцця памёр пробашч касцёла святой Ганны ў Мосары Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Юозас Булька. 9 кастрычніка мінулага года я з супрацоўнікамі выдавецтва быў у Булькі ў гасцях. Ён нас усіх блаславіў на цвярозае жыццё. І сёння якраз спаўняецца 26 месяцаў, як я не ўжываю алкагольных напояў… І я быў хакеістам… 9.01.2010. Зімой пасля школы амаль кожны дзень на Малышоўцы з сябрамі гуляў у хакей. Гулялі без канькоў, клюшкі былі з крывых бярозак, а замест шайбы выкарыстоўвалі абцас. Не было такой зімы, каб ніводнага разу не былі ў мяне падбіты вочы шайбай або клюшкай. Ды і ногі, і рукі былі ўсе ў сіняках. Траўмы былі балючымі, але ж задавальненне ад забітых галоў было большым… Футбол і балельшчыкі 9.01.2010. Не паспяваў толкам сысці снег з сенажаці, якая была за нашымі соткамі, як я з сябрамі пачынаў гуляць у фут- бол. Паглядзець на нашу гульню збіралася шмат людзей, сярод якіх хапала дзяўчат. І мы часам так загульваліся, што дамоў не хадзілі абедаць. Трава амаль не расла, бо мы яе стоптвалі, і нас бацькі недзе ў канцы траўня пачыналі ганяць з сенажаці. Мы перабіраліся на школьны двор, і там не давалі спакою вартаўніку, які баяўся, што павыбіваем вокны ў школе. Дзякуючы таму, што сярод нас быў сын старшыні калгаса, на краі вёскі за лазняй каля вялікай сажалкі было спецыяльна зроблена фут- больнае поле. Перайшоўшы на новае месца, мы хутка закінулі гульню, бо сюды ніхто з нашых балельшчыкаў не даходзіў… 55 Мы былі маладыя… 10.01.2010. Мой даўні сябра Лёня Шчарбінскі нарадзіўся ў Гудах, што ў кіламетрах дваццаці ад маіх Пугачоў. Я пасябраваў з ім на пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя дзякуючы літаб’яднанню «Рунь» пры раёнцы. Лёня служыў прапаршчы- кам у Кіяўцы, а я быў басяком, пра што ніхто не ведаў. Мы былі маладыя, і мы пісалі вершы. Вяртаючыся з Валожына з літаб’яднання, мы перасаджваліся на свае аўтобусы ў Ракаве. Пе- рад тым як развітацца, бралі пляшку гарэлкі і ішлі ў ракаўскую сталоўку. Садзіліся за столік, які стаяў за калонай, частаваліся і чыталі вершы. Прыгод ніякіх не было, але я і сёння памятаю смак тых катлет, салатаў і вараных яек, якімі мы закусвалі. І вельмі шкада, што тая старая сталовая і крамы, якія былі каля яе, некалькі гадоў таму згарэлі… Грыбы ў лістападзе 10.01.2010. Свой чарговы вайсковы адпачынак Лёня Шчарбінскі ўзяў у лістападзе. Заехаўшы ў Пугачы на матацы- кле з каляскай, сябрук павёз мяне да сябе ў Гуды, каб разам схадзіць у грыбы. Па дарозе Лёня расказаў, што зусім блізка ад яго вёскі знаходзіцца Малая Люцінка, дзе больш за со- рак гадоў жыў і тварыў класік беларускай літаратуры Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Заехалі, каб паглядзець на ліпу, якую садзіў пісьменнік, але яе ўжо не было — няўдумлівыя людзі спілавалі. Прыехаўшы ў Гуды, мы пайшлі ў грыбы. Я шукаў баравікоў і таму, калі праз паўгадзіны блукання па лесе мы сустрэліся, я здзівіўся — у Лёні быў поўны кошык грыбоў, а ў мяне — пуста. Аказалася, у лістападзе не трэба шукаць баравікоў, бо ў гэты час растуць зялёнкі, падзялёнкі і курачкі, пра якія я ніколі не чуў у сваёй вёсцы, і іх у нас не збіралі… Дом творчасці «Іслач» 10.01.2010. Пачынаючы з 1988 года да канца 2001 я з сям’ёй, нягледзячы на тое, што ад Ракава блізка мая родная вёска, праводзіў летнія адпачынкі ў Доме творчасці «Іслач», дзе мы пражылі, калі нават прыблізна палічыць, недзе каля паўгода. Якія гэта былі цудоўныя дні і вечары! На жаль, няма таго, што раньш было. Восенню 2003 года я заязджаў з сябрамі паглядзець на Дом творчасці, які ўжо год быў безгаспадарным. Тады ўжо ў будынку былі павыбіваныя многія вокны, паркет у калідорах 56 узняўся, а месцамі пачалі расці дрэўцы… Колькі разоў пасля зноў хацелася заехаць і паглядзець, што ж там робіцца, але не заязджалі, каб не псаваць тое светлае, што засталося ад «Іслачы», у якой мы раней жылі… Як на невядомым вакзале… 10.01.2010. Гляджу на сваю старэнькую і нямоглую маму, якая і ўноч, і ўдзень ляжыць, то сядзіць на канапе, дзе пад па- душкай схаваны каляндар, а ў насоўцы крыху грошай, і бачу ў ёй пасажырку на невядомым вакзале, якая чакае свайго цягніка, час прыбыцця якога ведае толькі Бог… 20090 год? 14.01.2010. Яшчэ не прывык пісаць 2010 і таму механічна атрымоўваецца 20090… А можа мы і жывём у 20090 годзе? Добры прыклад старэйшых 14.01.2010. Тэлефанаваў літаратуразнаўца Уладзімір Казбя- рук. Яму пад 90. Я думаў, што пачне прасіць, каб выдалі новую кніжку, а ён падзякаваў за задавальненне, якое атрымаў ад прачытання маіх балад у «Полымі». Узгадаліся такія ж званкі ад Адама Мальдзіса, Уладзіміра Юрэвіча, Эдзі Агняцвет… Асабліва быў уражаны тэлефанаваннем Эдзі Сямёнаўны, з якой я зусім не быў знаёмы асабіста. Беручы прыклад са старэйшых, і я, калі што з прачытанага вельмі спадабаецца, тэлефаную аўтару і кажу пра гэта… Аўтамат з кранікам 14.01.2010. Сяджу дома. Тэлефонны званок. Нейкі мужчына злуецца: «Ну і што будзем рабіць? Мы накідалі ў ваш аўтамат грошай! А ваш кранік не робіць ні чарта!» — «Які аўтамат? Які кранік?» — спакойна пытаюся і спрабую здагадацца, пра што ідзе размова, бо некаторыя аўтары, каб даведацца пра лёс сваіх твораў, тэлефануюць мне і дахаты, і на святы, і ў восем гадзін раніцы. «Які кранік? Ваш кранік у аўтамаце!» — працягвае зла- вацца невядомы. «Вы, відаць, не туды патрапілі! Гэта кватэра…» — усміхаючыся, кажу і чую: «Не туды трапілі! Раз так, мы ваш дол- баны аўтамат раздалбаем…» 57 Былі часы… 14.01.2010. Павіншаваў з 90-годдзем Міколу Аўрамчыка, які вучыў мяне жыццю ў літаратуры ў канцы 70-х у «Маладосці», куды я прыносіў вершы. Падзякаваўшы за віншаванне, Мікола Якаўлевіч сказаў: «Ведаеш, Віктар, сёння ноччу амаль не спаў. Успамінаў. Успамінаў і цябе. Ты ў мяне быў адзін з усіх маладых, хто найчасцей прыходзіў да мяне. Скажу табе паправіць нейкія радкі, і ты ўжо, глядзіш, праз пару дзён прыносіш папраўленае. Былі ж такія, што зробіш заўвагу, а ён пасля гэтага на некалькі месяцаў знікне. А Алесь Гаўрон нават з падрыхтаванымі вершамі знікаў, часам на год… Былі часы…» Шніп і Шніпас 14.01.2010. Недзе з паўгода назад мне патэлефанаваў незнаё- мец з Літвы і прадставіўся Кейстутам Шніпасам. Ён бізнесовец і калекцыянер, і ў вольны час займаецца пошукамі сваіх радавод- ных галін. Я гаварыў па-беларуску, ён — па-расейску з акцэн- там. Пасля тэлефоннай размовы Кейстут прыслаў адрас сваёй паштовай скрынкі, па якой я тут жа выслаў яму свае «Балады радаводу». У адказ маўчанне. Шукае перакладчыка? Мыла 16.01.2010. Па тэлевізары прагучала інфармацыя, што з бяз- домных сабак робяць гаспадарчае мыла. Цяпер разумею, чаму яно такое смярдзючае… Канапа 17.01.2010. Пасля эпапеі з новай канапай, якую дзве гадзіны грузчыкі і я валаклі ў хату на другі паверх праз акно на кухні, не магу супакоіцца — светла-рудая скураная канапа стаіць у маёй галаве так, як гэта бывае з бульбай, якую цэлы дзень выбіраеш, з ягадамі, якія доўга збіраеш, з дровамі, якія пілуеш… 1+2 18.01.2010. На працы хацеў здзівіць дырэктара сваёй ка- напнай эпапеяй. Не атрымалася, бо тут жа дырэктар расказаў гісторыю, якая адбылася ў 1975 годзе ў Мінску на вуліцы Куйбы- шава. А было так. Памёр чалавек. Прывезлі труну з нябожчыкам, каб ён пераначаваў апошні раз у сваёй кватэры, якая на пятым 58 паверсе. Занеслі ў пад’езд, а далей не змаглі — труна вельмі вялікая, не пралазіць. Надумаліся на вяроўках цягнуць праз бал- кон. І ўжо амаль дацягнулі, як абламаўся балкон, і ўсе рухнулі на зямлю. Да аднаго нябожчыка дадаліся яшчэ два… Вароны на Нямізе 19.01.2010. Вяртаючыся з працы, іду каля крамы «Алеся» да станцыі метро «Няміга» і кожны раз бачу на ялінах і ў па- ветры варон. І не было такога вечара, каб іх не было. Што іх сюды прыцягвае, і што іх тут трымае? І кожны раз думаю, што гэта нашчадкі тых варон, якія пасля бітвы на Нямізе доўгі час карміліся і жылі тут… Дзве нечаканасці 21.01.2010. Многія з нас нечакана з’явіліся ў гэты свет таму, што бацькі, займаючыся сексам, не думалі пра наступствы, не берагліся. І многія з нас нечакана пакідаюць гэты свет, бо не берагуцца… Па дарозе дамоў… 21.01.2010. Аўтобус «Мінск — Пугачы» праходзіць праз Бузу- ны, якія знаходзяцца ў чатырох кіламетрах ад Ракава. У маім юнацтве жыхароў гэтай вёскі называлі «кітайцамі», з-за якіх часам не толькі мне было цяжка набыць білеты ў Мінску, каб па- ехаць дамоў. Аднак вёска славілася не толькі тым, што ў ёй жыло вельмі шмат людзей, але і тым, што яе жыхар Франц Іосіфавіч Зяневіч з 1912 па 1918 год служыў на крэйсеры «Аўрора» і прымаў удзел у штурме Зімняга. Прайшоў час, і ў аўтобусе «Мінск — Пугачы» заўважна паменела пасажыраў, і ці хто ўжо з бузуноўцаў ведае, што іх аднавясковец быў рэвалюцыянерам… Памяць… 22.01.2010. З Далідовічавага лесу, як з зялёнага мора, усплы- вае сонца. Па палявой дарозе іду басанож у грыбы. Пыл яшчэ не паспеў астыць за кароткую чэрвеньскую ноч. Сярод дарогі наперадзе нешта ляжыць чорнае. Падыходжу. Мёртвы крот, і на ім і над ім зеленкаватыя мухі. З той раніцы мінула каля сарака гадоў… 59 Тамара і цётка 22.01.2010. Прыехаўшы ў Мінск вучыцца ў тэхнікуме, я цэлы год жыў на кватэры ў сваёй цёткі. Па суседстве жыла дзесяцікласніца Тамара. Час ад часу, ідучы на вучобу, сустракаўся з ёй на лесвічнай пляцоўцы. Не ведаю, чым я спадабаўся, але аднойчы мае стрыечныя сёстры перадалі ад Тамары запіску, у якой яна прызнавалася мне ў каханні і прапаноўвала сустрэцца. Я ўжо збіраўся вечарам ісці на сустрэчу, але з працы прыйшла цётка і сказала: «Я ведаю, куды ты збіраешся! Калі ты пойдзеш сустракацца з Тамарай, можаш не вяртацца дамоў, бо я цябе вы- ганю! Маці ў яе развадная, і яна сама цягаецца з салдатамі!..» І на сустрэчу з Тамарай я не пайшоў. Дзяўчына яшчэ доўга перадава- ла мне запіскі, пакуль я не перайшоў ад цёткі жыць у інтэрнат свайго тэхнікума… Няма 22.01.2010. Пасля школы зноў пачаў пісаць лісты Зоі. Яна, як і раней, не адказвала. І ўсё ж надзей на сяброўства не губляў і дачакаўся ліста, у якім Зоя пісала, што яна вучыцца ў тэхнікуме, дзе трэба шмат чарціць, і ведаючы, што я вучуся ў архітэктурна- будаўнічым, папрасіла дапамагчы ёй зрабіць курсавую. Здавала- ся б, вось той чаканы момант, калі магу сустрэцца з дзяўчынай, якую кахаю, але замест таго, каб сустрэцца, адпісаў, што ўжо няма таго хлопчыка, які быў гатовы бегаць за ёй... Света 22.01.2010. У сямнаццаць гадоў нечакана для сябе заўважыў, што сяброўка маёй сястры Света вельмі прыгожая дзяўчына. Вершаў ёй я не пісаў. Плёў з дзьмухаўцоў вяночкі. І вось пляту вяночкі, жартую, а дзяўчаты полюць грады. Наплёў вяночкаў шмат, і калі Света сабралася ісці дамоў, я ёй падарыў іх. Самы прыгожы нават надзеў Свеце на галаву. Як яна радавалася! А які я быў шчаслівы! І не ведаю, што было б далей, калі б вечарам не пайшоў у клуб і па дарозе не натрапіў на свае вяночкі з дзьмухаўцоў, якія валяліся ў дарожным пыле… Падарунак 22.01.2010. Патэлефанаваў празаік Валера Казакоў, з якім я пазнаёміўся і пасябраваў у Літінстытуце ў Маскве. Ён ця- пер гасцюе ў Мінску. Сустрэліся. Паўспаміналі нашу залатую маладосць. Валера да мяне прыйшоў у інтэрнат на Дабралюбава. У афіцэрскай форме. Развітваючыся, зямляк падарыў мне на тасёмцы пусты аўтаматны патрон з куляй: «Гэта, каб не забыўся пра партызанскую Беларусь!» Сын 22.01.2010. Вярнуўся сын з экскурсіі. Іх клас вадзілі ў На- цыянальную бібліятэку. «Чаму так доўга?» — пытаюся. «Пасля экскурсіі з Іллём Дубоўскім хадзіў яшчэ на могілкі…» — адказвае Максім. «Такім марозам! На якія?» — незадаволена бурчу. «Да Быкава, Караткевіча…» — тлумачыць сын. І я маўчу… Сяржант 25.01.2010. Калісьці і я быў нежанаты. Для мяне гэта не было трагедыяй, але мне хацелася мець сям’ю, і я ў 23 гады пачаў згаджацца на сяброўскія прапановы ажаніць мяне. З кім мяне толькі не знаёмілі! Нават адзін са знаёмых паэтаў прапанаваў пазнаёміць мяне са сваёй сястрой. Я згадзіўся. Прыйшоў да сябра ў госці. Сяджу, хвалююся, чакаю, калі прыйдзе мая буду- чая нявеста. А яна ўсё спазнялася з працы. Прыйшла… у форме малодшага сяржанта міліцыі. А можа, трэба было і закахацца? Ды не! Сэрцу не загадаеш!.. Прыходзька і новабудоўля 27.01.2010. Гэта было даўно. Паэт Пятро Прыходзька ішоў у краму праз новабудоўлю і ўваліўся ў катлаван. Спрабаваў вылезці, але не змог. Пачаў крычаць: «Людзі! Памажыце! Людзі! Я паэт Прыходзька! Памажыце!» Крыкі пачулі будаўнікі. Падышлі да катлавана і бачаць, што нейкі мужык, магчыма, злодзей, выка- чаны ў гліну, просіць дапамагчы вылезці і называе сябе паэтам. «А чым дакажаш, што ты паэт?» — запытаўся самы кемлівы і цвярозы будаўнік у Прыходзькі. Пятро Фёдаравіч не разгубіўся і пачаў чытаць свае вершы… У чаканні… 29.01.2010. Мая мама кожны тыдзень па панядзелках просіць паглядзець перадачу «Жди меня», а па пятніцах — «Поле чудес». Пасля інсульту іншых перадач яна не памятае. І цяпер усё яе рэ- альнае жыццё праходзіць у чаканні «Поля цудаў», а пасля «Поля цудаў» у чаканні «Чакай мяне»… 61 ЛЮТЫ * * * 5.02.2010. У 80-я гады аўтобус Валожын-Пугачы заязджаў ў Эпімахі. Яшчэ тады я звярнуў увагу на цагляныя сцены на ўскрайку Гіравіч, праз якія праходзіў аўтобус. І толькі сёння ад сваяка даведаўся, што тыя цагляныя сцены, якія яшчэ захаваліся — гэта рэшткі карчмы, дзе ў 1812 годзе спыняўся Напалеон. Дзюбайла і Габручыха 6.02.2010. Павел Дзюбайла, працуючы на пачатку пяцідзяся- тых гадоў завучам у маіх Пугачах, круціў любоў не толькі з мяс- цовай бухгалтаркай, якая потым нарадзіла дзяўчынак-блізнят, а і з жонкай Габрука Рабца Тамарай. Жанчына была родам са Смаленскай вобласці, яе Габрук у Пугачы прывёз з вайны, і таму Тамару ў вёсцы ўсе называлі «рускай». І такая ўжо ў Дзюбайлы і Габручыхі была любоў, што кончылася тым, што яна за Паўлам, кінуўшы мужа з дачкой, з чамаданам папёрлася ў Аляхновічы на электрычку. А ў Аляхновічах Дзюбайла ад Габручыхі ўцёк у невядомым накірунку. Паплакаўшы на вакзале, вечарам Тамара з чамаданам вярнулася ў Пугачы. І хоць Габрук быў суровым мужам, але два разы ўдарыўшы блудлівую жонку, пусціў у хату… Камуна і смерць 6.02.2010. У Крывічах ёсць памятны знак, што тут у 1918 го- дзе была арганізавана першая ў Валожынскім раёне камуна. Тут жа ў Крывічах ёсць могілкі, ходзячы па якіх, можна натрапіць не на адну старую магілу, на якой напісана: «Быў забіты…» Аўрамчык і Граковіч 7.02.2010. Тэлефануе паэт Эдуард Граковіч і кажа: «Бачыў цябе па тэлебачанні. Ты хваліў Міколу Аўрамчыка на вечарыне яго 90-годдзя. Скажы праўду: харошы ён чалавек ці не, і што ён 62 пра твае вершы казаў, калі ты яму іх прыносіў у «Маладосць»?» — «Казаў, што вось тут трэба паправіць, а тут вось вельмі добра. Пішы. Прынось новае»,— адказаў Эдуарду. «А-а-а. Ну тады зразу- мела. А мне казаў, што вось тут дрэнна, а вось тут яшчэ горш…» — уздыхнуў паэт Эдуард Граковіч і паклаў трубку. Мужчына-паэт і жанчыны 7.02.2010. Мужчыну прыслалі ў Дуброўскую школу працаваць настаўнікам беларускай літаратуры. Кватараваў у старых. Побач жыла адзінокая кульгавая жанчына. Мужчына праз год па разліку сышоўся з суседкай. Жылі некалькі гадоў нядрэнна, але таго шчасця, якога хацелася мужчыну, у іх не было. І закахаўся ён у другую жанчыну, у якой нядаўна памёр муж. Кінуўшы кульгавую, мужчына перайшоў жыць да ўдавіцы. А тут да ўдавіцы прыехаў сын афіцэр, якому не спадабалася, што з ягонай маці жыве настаўнік беларускай літаратуры, які піша нейкія вершы і час ад часу нават друкуецца. Скончылася тым, што афіцэр павесіўся. У Дубровах адразу ж загаварылі, што ў ягонай смерці вінаваты настаўнік. І настаўнік вярнуўся да кульгавай, якая ўжо не магла хадзіць. Мужчына каля дзесяці гадоў глядзеў спаралізаваную, пакуль яна не памерла. Праз некалькі гадоў памёр і мужчына, які быў цудоўным паэтам і якога хваліў Уладзімір Караткевіч… Калыска паліцай 7.02.2010. З Пугачоў пры немцах у паліцыі ў Гарадку служылі два чалавекі: Кулік і Калыска. Пра лёс Куліка я не ведаю, а вось з Калыскам даводзілася сутыкацца. Пасля вайны ён адсядзеў 20 га- доў недзе ў Сібіры. Выжыў, бо быў добрым шаўцом. Вярнуўшыся ў Пугачы, Калыска працаваў у Новым Двары ў КБА закройшчы- кам. На працу хадзіў каля нашых сотак і далей напрасткі праз поле і лес. Ведаючы, што Калыска былы паліцай, я пабойваўся яго, і нават часам думаў пра тое, што ў лесе недзе хаваецца цэлы паліцэйскі атрад Калыскі, які ў любы момант можа захапіць мае Пугачы і мяне, як піянера, расстраляць… Стары паэт і жанчыны 7.02.2010. Жыў-быў у вёсцы стары паэт. Час ад часу пісаў вершы, а так займаўся гаспадаркай, якая прыносіла немалы прыбытак. У семдзесят ён меў кніжачку вершаў. У дзяцей былі свае сем’і, і ён жыў спакойна з жонкай, і так бы, відаць, і да- лей жыў, але аднойчы суседзі яму сказалі, што яго старая гуляе 63 з мужыкамі. «Людзі кажуць, што ты маеш хахаляў! Ці праўда гэта?» — запытаўся паэт у жонкі. «Ну і што, калі маю? Табе ж семдзесят!» — адказала жанчына, якой ужо было семдзесят два гады. Пакрыўдзіўся паэт і сышоў з хаты. Стаў жыць у Мінску ў адзінокай дачкі. Летам дачка купіла бацьку пуцёўку ў санаторый і адправіла старога падлячыцца. Прыехаў паэт у санаторый, афармляе дакументы, і тут да яго падыходзіць незнаёмая жан- чына, на гадоў пятнаццаць маладзейшая, і прапануе пасяліцца разам у адным пакоі. Паэт напачатку аднекваўся, а даведаўшыся, што гэтай жанчыне цыганка наваражыла, што яна прыедзе ў санаторый і пазнаёміцца з дзядком, з якім будзе доўга і шчасліва жыць, згадзіўся. З санаторыя паэт адразу ж паехаў жыць да новазнаёмай жанчыны, і ўжо з ёй жыве дзесяць гадоў. Прыяз- джаючы да дзяцей у вёску, чуе ад былой жонкі: «Вяртайся дамоў! Трэба адзін аднаму дараваць! Вяртайся…» Шышкі і кніжкі 8.02.2010. У сямідзясятыя гады ў маёй школе ўсё нешта збіралі: то металалом, то макулатуру, то рабіну, то шышкі. Я доўга не ўдзельнічаў у такіх зборах — мама не дазваляла зай- мацца абы чым. А мне ўсё-ткі хацелася самому зарабіць хоць пару рублёў. І вось у класе сёмым у час зімовых канікул і я цягаўся па заснежаным лесе і збіраў шышкі. За два тыдні ледзьве напоўніў мяшок. Прывалок у школу, і мне далі некалькі рублёў. Было радасна. У час летніх канікул я з сябрамі гуляў на школьным двары, і мы раптам уздумалі залезці ў школьны хлеў і паглядзець, што там ляжыць. Залезлі і ўбачылі вялікія кучы ссохлых шышак, гнілой рабіны і мокрай макулатуры… У Лягезах 9.02.2010. Сваёй хаты напачатку мы не мелі і жылі ў бацька- вых бацькоў — маіх дзеда Юзі і бабулі Параскі. Дзед працаваў у калгасе, быў адукаваны, любіў пагаварыць. Бабуля была швачкай, і пра яе ведалі далёка ад Пугачоў. Мела нават вучняў. Аднак усё ж мы жылі беднавата, і, калі мне споўнілася восем месяцаў, гада- ваць мяне забрала бабуля Ганна (пражыла сто гадоў), маміна мама, у невялікую, усяго 10 хат, вёску Лягезы, ля якой працякае рачулка Яршоўка. У Лягезах, што ў пяці кіламетрах ад Пугачоў, я і гадаваўся да школы. Быў я хлапчуком цікаўным і непаслух- мяным. Зімой вечна цягаў за сабой саначкі і збіраў на іх сухое галлё, абламанае з дрэў вятрамі. Цягаў галлё пад хату, складаў 64 у кучу. Для чаго? Цяпер не памятаю. Але час ад часу з-за яго на мяне пакрыквалі маміны браты — дзядзькі Ваня і Віця, і сёстры — цёткі Шура і Аля. Яны на той час яшчэ сваіх сем’яў не мелі і глядзелі за мной, як за родным сынам. Расказвалі роз- ныя гісторыі, бралі мяне на вечарынкі, на кірмаш у Ракаў і ў Яршэвічы. Бабуля Ганна (дзявочае прозвішча Маціеўская) адна выгадавала васьмёра дзяцей. Муж яе, Міхаіл, загінуў у 1944 го- дзе — падарваўся на міне, едучы ў Ракаў. Уцалелі мой дзядзька Ваня, што сядзеў на возе ззаду з коцікам на руках, і жарабятка. Я потым з дзядзькам Ванем пасвіў нашчадка таго жарабяткі, амаль казачнага чырвонага каня. І калі часам дзядзька прыходзіў з працы нецвярозы, ён расказваў мне пра сваю бяду, якую перажыў, будучы хлапчуком. Расказваў так, што сам плакаў, і ад слёз не мог утрымацца і я... * * * 9.02.2010. З дзядзькам Ванем, які ў вёсцы Русакі працаваў ко- нюхам, я даглядаў коней і нават некалькі разоў хадзіў з ім у нач- ное. Дзядзька мяне любіў, і я яго называў татам, а цётку Алю — мамай. І калі прыйшоў час майго вяртання ў Пугачы (трэба было ісці ў школу), мяне не хацелі аддаваць маім бацькам. Ды і я сам не хацеў некуды з’язджаць з Лягезаў. І цяпер, калі еду з Мінску ў Пугачы каля Лягез, у мяне ад успамінаў на вачах слёзы… Вяртанне 10.02.2010. Летам 1967 года ў адзін дзень у Лягезах адбыліся два вяселлі — жаніўся мой дзядзька Ваня і выходзіла замуж цёт- ка Аля. Тады ўпершыню я і пазнаёміўся бліжэй са сваёй роднай сястрой Валяй, якая на год маладзейшая за мяне. Мы з ёй адразу пасябравалі, і нібыта не было тых гадоў, калі мы гадаваліся не разам. У Пугачы мяне з поўным мехам цацак праводзілі амаль усе Лягезы, і ўсе плакалі. У той дзень па дарозе дамоў, а ў нас ужо была свая хата, мы трапілі пад вялікую навальніцу. Казалі, што той дождж быў мне на шчасце... Лабірынты метро 11.02.2010. Часта сніцца адзін і той жа сон, у якім я еду ў метро. Саджуся ў Мінску, а на наступным прыпынку ўжо Масква. Выходжу на нейкай змрочнай станцыі і пераходжу на другую лінію. Еду далей і трапляю ў Тбілісі. Станцыя жоўта-рудая, як з гліны. Хачу вярнуцца дамоў і… прачынаюся. 65 Караткевіч жартуе 11.02.2010. На працу патэлефанавала пажылая жанчына і, прадставіўшыся кінарэжысёрам, папрасіла дазволу проста пага- варыць са мной — ёй раптам успомніўся Уладзімір Караткевіч, з якім яна сябравала, і ёй захацелася пачуць беларускую мову. Гаварылі амаль гадзіну. Яна родам з Украіны. Вучылася ў Ма- скве, а потым па размеркаванні трапіла ў Мінск. З Уладзімірам Караткевічам пазнаёмілася на кватэры Міхаіла Пташука, якую ён толькі што атрымаў. Мэблі ніякай не было. На газетах сядзелі, і газеты былі сталом. Яна была побач з Караткевічам. Ён увесь час жартаваў. «Вы ведаеце, чаму міліцыянеры па горадзе хо- дзяць па трох?» — запытаўся Караткевіч. «Не ведаю…» — адказала кінарэжысёрка. «Ходзяць па трох, таму што адзін з іх умее кры- ху чытаць, другі крыху пісаць, а трэці, каб гэтыя два праклятыя інтэлігенты памяталі, што яны міліцыянеры…» Зямлячка 13.02.2010. На кніжнай выставе каля нашага стэнда цэлы дзень былі людзі. Адны куплялі кнігі, другія цікавіліся коштам, трэція раілі, што выдаць. Пазнаёміўся з зямлячкай з-пад Ракава Галінай Іосіфаўнай. Яна ў свой час вучылася ў Аксакаўшчыне ў тэхнікуме разам з маім аднакласнікам Сашкам Балотнікам. Усё ведае пра яго і нават тое, што ён памёр, спрабуючы праглынуць дрэнна перажаванае сала. Ведае маіх сваякоў у Лягезах і ў Рака- ве. Цяпер жыве ў Заслаўі. Гаворыць па-беларуску. Купіла некалькі кніжак для ўнука. Цяпер успамінаю пра яе, і на душы светла. Зямлячка як сваячка… Лісткі календара 15.02.2010. У мамы ёсць адрыўны каляндар. Яна яго тры- мае пад падушкай. Кожную раніцу адрывае лісток, які хавае ў кішэню халата. У другой кішэні ў яе ў хустачцы ляжаць грошы. Пераапранаючыся ў новы халат, мама спачатку пераклала гро- шы, а потым і скамечаныя лісткі календара. Хацеў іх выкінуць у сметніцу, але ўбачыўшы, што на некаторых лістках нешта мамай накрэмзана, пакінуў… Дзядзька і вандроўкі 16.02.2010. Мой родны дзядзька Славік вельмі любіў геаграфію і ў дванаццаць гадоў, начытаўшыся кніжак, пачаў уця- каць з дому ў вандроўкі. Назад у Пугачы вяртала міліцыя. Бацькі, 66 спадзеючыся задобрыць сына і думаючы, што ён больш пасля гэтага не будзе ўцякаць ад іх, купілі яму ровар. На той час, а гэта былі пяцідзясятыя гады, у нашай вёсцы было толькі два ровары. Славік амаль тыдзень катаўся ў наваколлі і раптам зноў знік. Дамоў міліцыя прывезла хлопца праз месяц — Славік, прадаўшы ровар у Мінску, купіў білет і паехаў у Сібір. Даехаў да Урала… * * * 16.02.2010. Дзякуючы сваяку Анатолю Блашчытыну (па маці Шніп) працягваю адкрываць для сябе родныя мясціны. Учора даведаўся, што ў васьмі кіламетрах ад маіх Пугачоў нарадзіліся браты Бенядзікт і Уладзіслаў Дыбоўскія. Цяпер буду чакаць вясны, каб з’ездзіць у Адамарын, дзе захаваліся рэшткі маёнтка братоў Дыбоўскіх, маіх землякоў-паўстанцаў… Мама і «Малочная кароўка» 16.02.2010. Кожны панядзелак маму адведвае мой малодшы брат Вова, прыносячы з сабой торбу ўсялякіх прысмакаў. Учора таксама прыходзіў. Звычайна пасля таго, як сыходзіць Вова, мама прапануе частавацца ўсім прынесеным. На гэты раз, спа- дзеючыся, што ніхто не заўважыць, яна сабе пад падушку схавала нейкі пакецік. Ноччу я прачнуўся ад шапацення — мама дастала пакецік з-пад падушкі і ўсю ноч ела з яго цукеркі. Раніцай у сметніцы з’явілася куча абгортак з надпісам «Малочная кароўка»… * * * 16.02.2010. Зіма, як патоп. Гляджу ў акно, як у ілюмінатар карабля, які сеў на белыя падводныя рыфы… Я ўспамінаю… 18.02.2010. Апошнім часам часта ўспамінаю свае Пугачы. І хочацца вярнуцца ў дзяцінства, дзе ў маёй вёсцы амаль кожны месяц нараджаліся дзеці і недзе раз у год, а то і радзей паміралі старыя. І ўся вёска праводзіла іх у апошні шлях. А цяпер… я ўспамінаю свае Пугачы. У школе 20.02.2010. Сын Максім пайшоў у школу рыхтавацца да ўдзелу ў алімпіядзе па прадмеце «Чалавек і грамадства». Абяца- 67 лі за ўдзел дзясятку. А я ў школе хадзіў на канюшню выкідаць гной — ставілі пяцёрку па гісторыі… Галоўнае — жывыя… 20.02.2010. Напрыканцы сакавіка, калі пачынаў раставаць снег, у нас за Юстынавай гарой у лагчавіне некалькі тыдняў шырокай ракой цякла вада. На школьных вакацыях часта не было чаго рабіць, і я з сябрамі з самага ранку ішоў за Юстынаву гару і пераходзіў на другі бок разводдзя, у лес. Наблукаўшыся па вясновым лесе, пачыналі вяртацца ў вёску — а перайсці ўжо ваду на тым самым месцы было немагчыма. Часам цячэнне нас збівала з ног, і мы падоўгу не маглі вылезці на бераг. І толькі вечарам, калі цячэнне замаруджвалася, дамоў вярталіся мокрыя і галодныя, і самае галоўнае — жывыя… * * * 20.02.2010. (Прыснілася). Стаю каля роднай хаты, а над вёскай лятуць дзікія белыя гусі. Іх столькі, што з-за іх не бач- на неба. І раптам гусі пачынаюць садзіцца на зямлю побач са мной. Мне радасна і страшна. Узыходзіць сонца, і гусі знікаюць. Я іду на балота і шукаю гнёзды дзікіх гусей. Знайшоўшы, збіраю ў шапку яйкі і нясу іх дамоў. Прыношу ў хату снег… Не бойся ты іх! 21.02.2010. Каля дарогі з Лягез у Русакі была гара, на якой рос сасоннік. З чатырох гадоў я туды пачаў хадзіць катацца на санках. Хадзіў адзін. І вось неяк прыходжу на гару і бачу, што па соснах з мяшкамі лазяць дзеці старэйшыя за мяне. Я напалохаўся іх і, уцёкшы дамоў і расказаўшы цётцы Алі пра тое, што бачыў у ляску, пачуў: «Не бойся ты іх! Гэта ж піянеры шышкі збіраюць!» Зброя і дзяцінства 21.02.2010. У Пугачах у хаце пад падлогай доўгі час у мяне быў схаваны самаробны пісталет. Дакладней, нешта падобнае да пісталета, з якога ўсё-ткі можна было страляць. Такая штука была не толькі ў аднаго мяне, а і ў маіх сяброў. Час ад часу мы збіраліся на Юстынавай гары і стралялі. Апошні раз я скарыстаў свой пісталет 26 сакавіка, калі мне споўнілася 15 гадоў — даваў 68 у свой гонар салют пятнаццаццю стрэламі. А ў 16 гадоў я сваю зброю выкінуў у сажалку… Бялюткі снег і залатая салома 21.02.2010. Ідзе дробны бялюткі снег. Месцамі перамяло палявую дарогу. З бацькам на возе, што на колах ад трактарнага прычэпа, едзем пад Татарскія па салому на кароўнік. Вялізны замецены стог сярод поля, як белы будынак без вокан і коміна. Праз паўгадзіны, нагрузіўшы воз, вяртаемся ў Пугачы, пазнача- ючы свой шлях залатымі ніткамі саломы… На месцы гары 21.02.2010. Каля Лягез на месцы гары з сасоннікам, у якім я ў дзяцінстве любіў гуляць і збіраць казлякі, вялікі глыбокі кар’ер, з якога яшчэ некалькі гадоў назад бралі пясок. Цяпер на дне кар’ера кучы ламачча і смецця… У лесе 21.02.2010. Мне дзесяць гадоў, бацьку сорак, а дзеду Юзю шэсцьдзясят. Каля Залесь ляснік нам даў дзялянку на прачыстку лесу. Бацька з дзедам пілуюць і сякуць пазначаныя для дзяр- жавы дрэвы, а я палю на вогнішчы ламачча. Пасля таго, як мы ачысцім сваю дзялянку, нам можна будзе ўзяць некалькі кубаметраў самага дрэннага лесу на дровы. Ляснік ведае, колькі на нашай дзялянцы павінна з’явіцца свежых пнёў, таму нічога лішняга не спілуеш. Аднак бацьку і дзеду патрэбны новыя слупкі для агароджаў, і яны, калі пачало змяркацца, спілавалі дзве бярэзіны. Пні, якія засталіся, замазалі зямлёй і засыпалі лісцем і мохам. Ноччу гатовыя бярозавыя слупкі прывезлі дамоў і схавалі на гарышчы ў сена, каб потым толькі вясной іх укапаць у зямлю. Цяпер у тым лесе, дзе я ў дзяцінстве з бацькам і дзедам рабіў прачыстку, ад паваленых бураломамі дрэў не прайсці… Дэбют у «Дні паэзіі-80» 21.02.2010. У 1979 годзе я ўпершыню са школьным сшыт- кам, у якім былі акуратна перапісаны творы, прыйшоў у вы- давецтва «Мастацкая літаратура». Хлопцы-паэты параілі занесці вершы ў «Дзень паэзіі-80» складальніку Вадзіму Спрынчану. «Мы 69 напісаныя ад рукі творы не прымаем і не разглядаем!» — убачыўшы мой сшытак, катэгарычна заявіў Вадзім Браніслававіч. Я пачаў прасіць: «Ну хоць пачытайце! Можа іх не варта і перадрукоўваць!» — «Выдавецтва разглядае толькі надрукаваныя на машынцы творы!» — паўтарыў гаспадар кабінета. «У мяне няма машынкі! І, можа, не варта мне траціць грошы на перадрук. Пачытайце…» — не здаваўся я. «Ну добра. Пакіньце. Праз тыдзень зойдзеце забраць свой сшытак»,— сказаў Вадзім Браніслававіч і правёў мяне з кабінета. На наступным тыдні я зноў прыйшоў у выдавецтва. На стале ў Вадзіма Спрынчана ляжаў мой сшытак і каля дзесяці аркушаў паперы з маімі перадрукаванымі творамі, якія складальнік «Дня паэзіі-80» выбраў да друку… Праверка з Валожына 21.02.2010. Красавік. Вучуся ў 7 класе. У панядзелак на апошнім уроку зайшла класная кіраўніца і папярэдзіла, каб усе заўтра прыйшлі ў школу добра апранутымі і падрыхтаванымі — з Валожына прыедзе праверка, і хто атрымае двойку, таго выганяць са школы. Вярнуўшыся дамоў, вырашыў заўтра не хадзіць на заняткі. А каб не пайсці вучыцца, надумаў захварэць. І пайшоў я ў Гаік да сажалкі, на якой яшчэ цалкам не растаў лёд. Разуўшыся, зайшоў у ледзяную ваду. Стаяў, пакуль ад холаду не пачало калаціць. Вярнуўся дамоў прамерзлы да касцей. Залез на печ, дзе сябе адчуў хворым. Пачаў кашляць. Мама, пачуўшы мой кашаль, захвалявалася: «Ну што там? Захварэў?» — «Захварэў…» — прамармытаў я. «Заўтра сядзі дома!» — сказала мама. Назаўтра я не пайшоў у школу. Аднак не захварэў, а з Валожына праверка не прыехала… Думаць вершы 22.02.2010. Вясновая паводка. Якраз у гэты час у школе вакацыі. Абуўшы бацькавы гумовыя боты і ўзяўшы блакнот, іду ў затоплены Гаік. Дабіраюся да купіны, на якой расце бярозка, і саджуся, як пісаў Алесь Пісьмянкоў, думаць вершы. Навокал вада, і я гляджу ў ваду і бачу неба, у якім плывуць аблокі, чапляючыся за леташнюю мёртвую траву. У школе вывучаем «Новую зямлю», і мне хочацца напісаць нешта падобнае, але сваё. Нічога ў гала- ву не прыходзіць, і я, прасядзеўшы гадзіны дзве сярод паводкі і потым яшчэ набраўшы вады ў боты, вяртаюся дахаты... 70 Выздараўленне 23.02.2010. Два тыдні не хадзіў у школу — хварэў адзёрам і свае чатырнаццаць гадоў сустрэў у ложку. Ляжаў з высокай тэмпературай, і часам думаў, што памру. Вокны ў хаце былі завешаны, каб у мяне ад святла не псаваўся зрок. Мне было страшна і хацелася жыць. І калі я ачуняў, і ўпершыню выйшаў на вуліцу, дзе навокал ужо амаль растаў снег і ў агародзе ў аблітай брудам траве капаліся чарнюткія, аж бліскучыя, шпакі, я заплакаў. Пастаяўшы хвіліну, сеў на лаўку каля хаты. Паветра пахла жыццём. У чыстым небе, як у калодзежнай вадзе, плавала залатое сакавіцкае сонца. Паглядзеўшы на яго, я чыхнуў, і ў мяне з носу пайшла кроў. На нейкі момант спалохаўшыся, заціснуў пальцамі нос. Кроў чырвонай змейкай папаўзла па руцэ і схава- лася пад рукавом, пакінуўшы за сабою чырвоную палоску, нібы святочную стужку... Вылучэнне ў дэпутаты 25.02.2010. Тэлефанавалі з вёскі з просьбай да мяне ба- латавацца ў дэпутаты ад мясцовай выбарчай акругі. Адразу ж узгадалася падзея дваццацігадовай даўнасці, калі мяне ад Са- юза пісьменнікаў адправілі ў адну з мінскіх школ на сход выбаршчыкаў агітаваць за вылучэнне Ніла Гілевіча ў дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР. Поўная вялікая зала чакала самога старшыню СПБ, і першым было пытанне: «А чаму сам Гілевіч не прыйшоў?» Давялося тлумачыць і адказваць на ўсе пытанні, якія настаўнікі збіраліся задаць Гілевічу. Адказваў доўга, а потым выйшаў на сцэну самы гаваркі настаўнік і сказаў: «Я прапаную вылучыць кандыдатам у дэпутаты ад настаўнікаў Віктара Шніпа! Ён малады, талковы хлопец, паэт не горшы за Гілевіча! Хто за?» У зале ўсе паднялі рукі. «Хто супраць? Хто ўстрымаўся?» Ніхто! «Я не магу! Я прашу вас вылучыць Ніла Гілевіча!» — пачаў прасіць я. «Не! Мы вылучым цябе!» — «Не хачу!» Скончылася тым, што я ўцёк са сходу. А Ніла Гілевіча вылучылі, здаецца, ад Маладзечанскай выбарчай акругі… * * * 27.02.2010. «Давайце жыць дружна!» — хочацца сказаць, гледзячы на ўсё, што адбываецца ў нашым штодзённым жыцці. І я кажу, але мяне ніхто не чуе, як і я многіх і многае не чую… Сутарэнні Ромула 27.02.2010. На гэтым тыдні заходзіў да мяне на працу сяб- ра з Маладзечна Міхась Казлоўскі, які быў другім, пасля мяне, чытачом рукапіса новага рамана «Сутарэнні Ромула» Людмілы Рублеўскай. Міхась прывёз выразку з газеты, дзе незнаёмая настаўніца піша: «Я не разумею, чаму ніхто з чыноўнікаў не заўважае таго, што робіць Людміла Рублеўская? Гэта ж Уладзімір Караткевіч сённяшняга дня! Дастаткова даць дзіцяці пачытаць толькі адзін раздзел з яе любога рамана, і ўсё — дзіця не адар- ваць ад беларускай кнігі. На сённяшні дзень Рублеўская — самая дастойная кандыдатура для такой (дзяржаўнай) прэміі». Старыя 28.02.2010. На вуліцы змрочна і няўтульна. Каля дома, што насупраць нашага, ходзіць туды-сюды захутаная ў вялікую цё- плую хустку і ў доўгім вясковым кажуху бабуля. Мая мама, угледзеўшы старую праз акно, нешта пачала мармытаць сабе пад нос. Пытаюся: «Хочаш на вуліцу?» Мама нічога не адказала, а, махаючы рукамі і пакульгваючы, вярнулася да сябе на канапу і накрылася коўдрай аж па вочы… 72 САКАВІК * * * 2.03.2010. Учора вечарам па АНТ у прэзентацыі гурта «3+2» прагучалі мае «Анёлы». А сёння на працы супрацоўнікі мяне віншавалі з песняй, англійскі варыянт якой будзе гучаць у Осла на Еўрабачанні. Гадзін пяць у мяне быў цудоўны настрой. По- тым, калі застаўся ў кабінеце адзін, у галаве зашкрэблася пытан- не: «Ну і што?» Празаік Цодзік Кацман 2.03.2010. Канец працоўнага дня. Я ўжо думкамі ў дарозе дахаты. Тэлефонны званок вяртае да рэальнасці: «Вас турбуе празаік Цодзік Кацман! Мне патрэбен Віктар Шніп!» — «Я вас слухаю…» — адказваю, успамінаючы, хто гэта такі — Цодзік Кацман. «Ці прачыталі мой рукапіс?» — хрыплым голасам пы- таецца празаік. Не паспяваю нічога сказаць, як чую: «Я там вам двухтомнік здаваў! Спадзяюся, вы яго не згубілі!» — «А чаму не трохтомнік?» — «Трохтомнік да майго юбілею выходзіць у Ма- скве. А вы абяцалі два тамы!» — «Нічога я не абяцаў!» — «Дык вы, відаць, рукапіс згубілі!» Я пачынаю думаць, як не пасварыцца з Кацманам, а ён заяўляе: «Гадоў пяць назад мы ў адной кампаніі выпівалі і я тады вам даў свой рукапіс. Вы яго не згубілі?» — «Не… Не згубіў… здаецца…» — «Тады я вам прызнаюся. Я ў вас даўно закаханы!» — кажа Цодзік Кацман. «Няўжо?» — разгублена пытаюся я. «Прыязджайце да мяне ў гасцініцу…» — кажа незна- ёмец і… пачынае рагатаць, і я пазнаю свайго даўняга сябра з Маладзечна Міхася Казлоўскага. Мама ў чаканні 3.03.2010. З суботы мой брат Вова будзе ў адпачынку. На тыдзень паедзе ў вёску, куды забярэ ад нас маму, у якой 5 са- кавіка будзе год, як яна атрымала інсульт. Прашу маму: «Палічы, колькі дзён засталося да вёскі». Мама дастае з-пад падушкі адрыўны каляндар і пачынае лічыць: «Айн, цвайн, драйн…» 73 Сыс і Валодзя 4.03.2010. У адным з выдавецкіх кабінетаў супрацоўнікі ачышчалі ад смецця вугал. Праходзячы міма па калідоры, сярод пажоўклых папер і кніжак я ўбачыў кніжку Анатоля Сыса «Сыс», выдадзеную «пры дапамозе спадарыні Валянціны Якімовіч» у «Мастацкай літаратуры» ў 2002 годзе. Падняў. Чытаю: «Валодзя, калі б ня ты, дык мяне б, як паэта ня було б. 24 верасня 2002». Цяпер «Сыс» будзе ў мяне дома. Гэта ўжо трэцяя Сысава кніга, знойдзеная мной у выдавецтве... Рамонт і кнігі 4.03.2010. У канцы 90-х гадоў у кабінетах часопісаў «Полы- мя», «Беларусь» і штотыднёвіка «ЛіМ» рабілі касметычны рамонт. Супрацоўнікаў рэдакцый часова перасялілі ў Дом літаратара. Неяк з лімаўцамі я надумаўся запытацца ў будаўнікоў, ці хутка яны закончаць сваю работу. Зайшлі ў будынак і ўбачылі растап- таныя, залітыя фарбай кнігі ўдзячных аўтараў, падпісаныя рэдак- тарам і іх намеснікам часопісаў «Полымя» і «Беларусь». Асабліва шмат валялася падарункаў Таісе Бондар, якая ўжо на той час працавала галоўным рэдактарам «Всемирной литературы»... Перад Святам 5.03.2010. Сёння на працу некаторыя мужчыны ішлі з квет- камі, жанчыны — задумлівыя. Цяпер з працы некаторыя жанчы- ны вяртаюцца з кветкамі, мужчыны — нападпітку і задумлівыя... Мама едзе ў вёску 6.03.2010. Мама прачнулася а палове сёмай. Пакуль гатаваў снеданне, яна апранулася ехаць у вёску. «Яшчэ рана! Распра- найся і паляжы! У гадзін дзесяць за табой прыедуць…» — кажу маме, а яна глядзіць мне ў вочы і матае галавой, нібыта нічога не разумее. Пасядзеўшы крыху, мама паказвае на кніжную шафу: «Пашпарт. Пашпарт…» Прайшло тры месяцы, я пра яе пашпарт даўно забыўся, а яна ўспомніла. Адшукаўшы сярод папер мамін дакумент, аддаў ёй. Яна адразу ж пашпарт паклала ў кішэню і сказала: «Усё…» * * * 6.03.2010. Год таму ў гэты дзень мама з інсультам трапіла ў Ракаўскую бальніцу. Ад гэтай навіны на душы было вусцішна. 74 З Людай дапазна ездзілі па аптэках, шукаючы раствор для кропельніц і катэтары — па тэлефоне даведаліся, што ў бальніцы нічога гэтага няма. Аптэкі працавалі толькі дзяжурныя. Адшукалі ўсё. Назаўтра раніцай на выдавецкай машыне паехаў у Ракаў. Мама ўжо ляжала ў палаце пад кропельніцай. Чамусьці ўсё па- трэбнае знайшлося, і тое, што я прывёз, праляжала ў мамы пад ложкам два тыдні… У бібліятэцы 6.03.2010. Неяк пасля выступлення ў горадзе N мне і Міхасю Казлоўскаму загадчык бібліятэкі прапанаваў павячэраць у кампаніі трох сімпатычных бібліятэкарак. Мы не адмовіліся, бо да нашага дызеля было больш як тры гадзіны. Вывесіўшы аб- вестку, што бібліятэка па тэхнічных прычынах часова не працуе, мы прайшлі да стала, які ўжо быў багата накрыты. І вось сядзім ушасцёх, выпіваем, жартуем, чытаем вершы. На вуліцы цямнее, але святла не ўключаем. І раптам у пакой адчыняюцца дзверы і да нас заходзіць высокая жанчына. Я напачатку падумаў, што гэта бачыцца ад выпітага, але, пасля таго, як жанчына падышла да загадчыка бібліятэкі і, падняўшы яго з-за стала за вуха, моўчкі павалакла ад нас, зразумеў: пара дамоў! На хаду закусваючы, мы з Міхасём пачалі развітвацца з бібліятэкаркамі. Адна прашаптала на развітанне: «Гэта жонка нашага загадчыка…» * * * 8.03.2010. Патэлефанаваў у вёску і павіншаваў маму са Свя- там. Даведаўся ад брата, што першы дзень пасля яе прыезду ў вёску бацька ўсё нешта бубнеў сам сабе. Учора ж амаль цэлы дзень бацькі разам спявалі… Вада і брат 8.03.2010. На вясновых вакацыях з малодшым братам Вовам бадзяюся па вадзе ў Гаіку. На хаду прыдумляю ўсялякія гісторыі і расказваю. Брат уважліва слухае. У Гаіку на сажалцы яшчэ ля- жыць лёд. Ён стаў белы і рыхлы, як снег. Заходжу на лёд і кажу: «Я праліваў кроў на Падэкале!» — і тут жа правальваюся ў ваду па самае горла. Вова выцягвае мяне з сажалкі і мы, мокрыя, як жабы, вяртаемся дамоў… 75 Казах і поўня 9.03.2010. Cваячніца пісьменніка N, паехаўшы ў Казахстан уздымаць цаліну, выйшла там замуж за мясцовага. Праз некалькі гадоў жанчына прывезла мужыка да сябе ў вёску, каб пазнаёміць з раднёй. Вечарам казах перад сном выйшаў на вуліцу і праз хвіліну з крыкам прыбег назад у хату: «Ай-яй-яй! Гэта ж трэба! І ў вас ёсць поўня ў небе!» Янушкевіч і Кісялёў 10.03.2010. Прачытаў у «Дзеяслове» №44 нататкі Язэпа Янушкевіча пра Генадзя Кісялёва. Напісана больш пра сябе, чым пра свайго настаўніка, але цікава. Каторы раз лаўлю сябе на думцы, што з майго земляка Язэпа мог бы атрымацца добры раманіст, які б пісаў на гістарычную тэматыку. Аднак, Язэпу ўжо за пяцьдзясят, а ён усё ніяк да канца не разбярэцца ні з Дуніным-Марцінкевічам, ні з Багушэвічам… Васілеўскі і народныя мастакі 10.03.2010. Былы «лімавец» Пятро Васілеўскі цяпер працуе вартаўніком. А было, здаецца, нібыта ўчора, калі Пятро на рэдак- цыйнай лятучцы (кіраваў Алесь Пісьмянкоў) запланаваў гутарку з Гаўрыілам Вашчанкам, абяцаючы праз пару дзён здаць матэрыял. Прайшоў тыдзень, два, месяц, тры, паўгода, а Пятро ўсё плануе і плануе Вашчанку і, не здаўшы матэрыял, раптам прапанаваў запланаваць гутарку з Леанідам Шчамялёвым. Запланавалі. Праз тыдзень зноў запланавалі тое ж самае, праз месяц зноў, праз тры зноў. Прайшло паўгода і, не здаўшы Шчамялёва, Васілеўскі зноў запланаваў Вашчанку. І не здаў... Словам, былі часы... 1979 10.03.2010. Вясна. Інтэрнат архітэктурна-будаўнічага тэхніку- ма. Прачынаюся сярод ночы ад стуку ў дзверы: «Усім з’явіцца ў тэхнікум на сход!» Чаго і што — ніхто з нас не ведае. На хаду апранаючыся, бяжым у актавую залу. Каля сцэны з мікрафонам стаяць вайскоўцы. Чалавек дзесяць. Праз хвілін пяць старэйшы па званні аб’явіў, што нас сабралі разнесці позвы. Па спісах кож- нага прысутнага выклікалі да сцэны і адпраўлялі ў ноч з задан- нем. Дайшла чарга і да мяне, але я ў кішэні выпадкова знайшоў стары рэцэпт на лякарства ад ангіны і, выправіўшы даты, сказаў, што я хворы і не магу ноччу хадзіць па вуліцах. Вайскоўцы 76 ўважліва паглядзелі на мой рэцэпт і на мяне, і адпусцілі. Мае ж сябры да раніцы разносілі позвы па кватэрах. Яшчэ ніхто не ведаў, што ў канцы года савецкія войскі распачнуць вайну ў Афганістане... Чаму? 11.03.2010. Выступаў у дзіцячай бібліятэцы № 4 перад гімна- зістамі 9 класа. З трыццаці чалавек было толькі сем хлопцаў, а астатнія дзяўчаты. Хапала пытанняў да мяне, але найбольш запомнілася пытанне гімназісткі, якая сядзела за першым ста- лом: «Чаму вы пішаце па-беларуску?»… У вёсцы 12.03.2010. Ужо цэлы тыдзень, як мама ў вёсцы з бацькам пад наглядам майго брата Вовы. Адчуванне такое, нібыта жыц- цёвая рэчка ўвайшла ў звыклае рэчышча, і мама па-ранейшаму здаровая, і не агледзешся, як трэба зноў садзіць бульбу і рабіць агарод. А на самай справе ў гэтым годзе садзіць бульбу не бу- дзем зусім. Гаспадарка звужаецца і звужаецца да печы, з якой і пачалася пяцьдзясят гадоў таму... Хваробы 15.03.2010. «А потом меня постигла серьёзная болезнь — я влюбился»,— пісаў Іван Бунін. А нас апошнім часам усё навед- ваюць несур’ёзныя хваробы — то птушыны грып, то свіны, а то проста галава баліць… Любоўная гісторыя 15.03.2010. Чытаю лісты, якія пісаліся пятнаццаць гадоў та- му закаханым адзінокім мужчынам да замужняй жанчыны. Яму тады было 50, і ён называў сябе: «Стареющим мавром с дик- таторскими замашками». Любоўная гісторыя закончылася, і паўгода назад жанчына пажаўцелыя лісты ў поліэтыленавым пакеціку вярнула мужчыну, бо пабаялася далей трымаць іх дома. Сёння мужчына прынёс свае лісты ў выдавецтва, каб выдаць іх у кнізе, прысвечанай сваёй творчасці… Што такое шчасце? 16.03.2010. Учора патэлефанаваў прафесар-пенсіянер: «У 1985 годзе ў газеце «Знамя юности» мне было заказана растлу- 77 мачыць моладзі «што такое шчасце». Я працу нядаўна закончыў, і ў мяне атрымалася 140 старонак. Можна, я вам прынясу іх для выдання?» Пасля працяглай размовы пра выдавецкія спра- вы і пра тое, што такое шчасце, я пагадзіўся, што прафесар- пенсіянер прынясе рукапіс кнігі і я пагляджу яго. У дзесяць гадзін раніцы стары прыйшоў да мяне. Заглядаю ў папку, а там... вершы... Ала Канапелька 17.03.2010. Рыхтуем зборнік літаратараў Хойнікаўшчыны. Чытаю Алу Канапельку. Вершы знаёмыя, напісаныя гадоў 20, а то і 30 назад. Так светла і з такой шчырай і ўзнёсла-балючай любоўю да Радзімы цяпер амаль ніхто не піша. На жаль, і сама Ала нічога новага даўно не друкуе... Брыльянты і Зыкіна 18.03.2010. «Cамы вялікі брыльянт Людмілы Зыкінай коштам амаль 2 мільёны даляраў знайшлі на лецішчы яе прыслугі» — паведаміла сёння «Камсамольская праўда». Хутка будзе дзевяць месяцаў, як спявачка памерла... Гаспада 18.03.2010. У канцы працоўнага дня тэлефонны званок: «Гаспадзіна Шніпа можна пачуць?» Гадаючы, з якой жа гэта краіны мне тэлефануюць, адказаў: «Я слухаю...» — «Гэта вас тур- буе Гулезава. Як там мая кніжка?» — «Якая ваша кніжка?» — «Как стать первой свиньёй?» — «Помню такую. Яе рыхтуе гаспадзін Юрась Пацюпа. Тэлефануйце яму»,— адказаў я. Любоў 20.03.2010. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь у лісце да замужняй жанчыны піша: «Я болен тобой! Я люблю тебя. Я хочу только тебя. А ты, зараза, спишь...» Дзень паэзіі 21.03.2010. «Тюман… Тюман… Усё далемна…» — гледзячы ў акно на туман, раптам успомніў сказанае ў Доме творчасці «Іслач» двухгадовай дачкой Лёні Галубовіча дваццаць гадоў таму. Сёння Сусветны дзень паэзіі. 78 Бульба 21.03.2010. У двары з машыны прадавалі бульбу. Купіў пят- наццаць кілаграм. Успомніліся маці і бацька. Захацелася ў вёску, і не на адзін дзень. Ды дзе там — праца, як ланцуг, не пускае… Язэп задумаўся… 23.03.2010. Наведаўся Язэп Янушкевіч. Я пахваліў яго распо- вед пра Генадзя Кісялёва, што быў у «Дзеяслове», і сказаў, што яму варта напісаць гістарычную аповесць пра Дуніна-Марцінкевіча, бо ён ведае пра гэтага класіка больш, чым хто. А высвятляць, на якой мове была напісана «Пінская шляхта» — няўдзячны за- нятак. Язэп задумаўся. І пайшоў… Мальдзіс і Прушынская 23.03.2010. Атрымаў па пошце ад Адама Мальдзіса пераклад маёй «Балады Андрэя Мрыя», зроблены дачкой паэта, і яе ліст. Н. Прушынская піша: «Уважаемый Адам Мальдис! Получила Ваше новогоднее поздравление и балладу Виктора Шнипа. Спа- сибо Вам за всё. Баллада очень понравилась, спасибо и автору. Я сделала подстрочник для своих близких — не очень, конечно, точный и складный. Посылаю вам его. Сегодня мы с мужем побывали у Оксаны (сестра), читали стихи и перевод. Оксана всплакнула… Всего вам самого лучшего в новом году, прежде всего — здоровья! 13.01.2010. Н. Прушинская». Прычыны смерці 25.03.2010. У газетах пішуць, што спявачка Валянціна Талку- нова, як і Янкоўскі, Абдулаў, Турчынскі, стала ахвярай стваловых клетак, з дапамогай якіх яна амалоджвалася. Словам, багатыя паміраюць ад стваловых клетак, а бедныя — ад сталовак, у якіх харчуюцца... Свіслач 25.03.2010. Свіслач вызвалілася ад лёду. І цяпер чайкі на ва- дзе, як лапікі нерасталага снегу... Сумна 25.03.2010. Сёння першы дзень, які падобны на вясновы. На працы хапае клопатаў. І мне сумна. У час абеду выбраўся на праспект. Прайшоўся. Моладзь нікуды не спяшаецца, а старыя ледзь сунуцца па вуліцы. І я сярод іх, як з іншай планеты. Стала яшчэ самотней. Заўтра 26 сакавіка... І мне будзе 50... Казачніца 25.03.2010. Прыходзіла пажылая жанчына. Прыносіла казкі пра хітрых лісічак, пра шустрых зайчыкаў, пра старых мядзведзяў, якім дзвесце гадоў. Я жанчыне сказаў, што мядзведзі столькі не жывуць, а яна мне: «Гэта ж казка!» — «Ну добра! Няхай жывуць!» — пагадзіўся, але казкі вярнуў назад. Развітваючыся, казачніца прызналася: «Да пенсіі я працавала ў міліцыі. Цяпер мне няма чаго рабіць, дык я казкі пішу...» З вакон радзільнага дома 29.03.2010. Пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Навум Гальпяровіч, Пятро Васючэнка, якія нарадзіліся ў Полацку, ганарацца тым, што першае, што яны ўбачылі з вокнаў радзільнага дома — гэта крыжы Сафійскага сабора. Я нарадзіўся ў Мінску ў радзільным доме на Валадарцы. Атрымалася так, бо, калі прыйшоў час мне з’явіцца на свет, бацькаў малодшы брат замест таго, каб маю маму везці ў Валожын, павёз у Мінск. І першае ў жыцці, што я ўбачыў з акна — былі турэмныя вежы Пішчалаўскага замка, дзе ў свой час сядзеў Якуб Колас і быў павешаны Пуліхаў… Людміла і спадарожнік 29.03.2010. Сяброўка нашай сям’і Людміла Шчарбінская нарадзілася ў 1957 годзе. Якраз у той час быў запушчаны ў кос- мас першы савецкі спадарожнік. Тады Людміле было ўсяго тры тыдні, але яна кажа, што памятае, як маці, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, вынесла яе на вуліцу і паказала, што над імі ў небе пралятае спадарожнік… Адпачываю 29.03.2010. Учора з сябрамі і роднымі быў у Валожыне. У ДК мае землякі святкавалі мой юбілей. Сёння сяджу дома і адпачы- ваю ад добрых слоў у свой адрас… 80 КРАСАВІК * * * 1.04.2010. На маёй юбілейнай вечарыне пісьменніца Алена Масла падарыла мне сексуальную Музу негрыцянку. Актрыса Галіна Дзягілева і супрацоўніца Купалаўскага музея Людміла Давыдоўская, разглядаючы падарунак, налічылі ў лялькі па ча- тыры пальцы на руках і нагах. «А што, вы не ведаеце, што ў неграў па чатыры пальцы?» — сур’ёзна гаворачы, пажартаваў я. Жанчыны задумаліся... Айцец-езуіт Адольф Шніп 2.04.2010. Бадзяючыся па інтэрнэцкіх сутарэннях, знайшоў: «Вільня. Парафіі быў перададзены былы аўгусьцінскі касьцёл, апекаваліся ёй айцы-езуіты (а. Павел Мацевіч і а. Адольф Шніп), было 122 вернікі». А некаторыя мне кажуць: «Не пішы пра Хра- мы і пра Бога!»… З роду Шніпоў 3.04.2010. Ад Леаніда Маракова даведаўся, што а. Адольф Шніп у 1937—1938 (?) гадах быў святаром грэка-каталіцкага касцёла найсвяцейшай панны Марыі Усходняй місіі ордэна езуітаў у Слоніме. Па меркаванні Маракова а. Адольф Шніп нарадзіўся не пазней 1910 года. Рэпрэсій пазбег, бо быў пера- ведзены ў Вільню апекавацца былым аўгусцінскім касцёлам. Як склаўся лёс маладога святара з роду Шніпоў, майго кроўнага сваяка — мне пакуль што не вядома… Песня Адраджэння 5.04.2010. На дзень народзінаў мне з радыё падарылі аўдыё- дыск з маімі песнямі, якія ў іх захаваліся ў фондах. З дзесяці твораў асабліва прыемна было паслухаць «Песню Адраджэння», якую выконваюць «Сябры» з Данчыкам. Запіс быў зроблены ў 81 1992 годзе, калі Данчык гасцяваў у Мінску і кампазітар Зміцер Яўтуховіч зацягнуў яго да «Сяброў» у студыю. У свой час «Песня Адраджэння» часта гучала па радыё... На канале «Культура» 6.04.2010. Цэлую гадзіну на канале «Культура» быў з Галінай Шаблінскай. Гаварылі пра літаратуру. Пасярэдзіне перадачы пяць хвілін гучалі мае вершы ў прачытанні артыста і пісьменніка Анатоля Жука, які ў мінулым годзе нечакана памёр. Сёння ў вы- давецтве атрымалі з друкарні сігнальныя экзэмпляры кніжкі ка- зак «Буль-Буль», у якой ёсць і творы Анатоля. Словам, напісанае і запісанае застаецца. І ўсё ж… Хоўхлава і Сымон Будны 7.04.2010. Вярнуўся з электрычкі. Стомлены, але задаволены. Ездзіў у Маладзечна і ў вёску Хоўхлава. Сустрэчы з чытачамі арганізаваў краязнаўца Міхась Казлоўскі. У Хоўхлаве ў дру- гой палове 16 стагоддзя жыў і працаваў Сымон Будны — ад- паведная шыльда прымацавана на будынку мясцовай школы. Захаваўся і касцёл (дакладней яго фундамент), які памятае сла- вутага асветніка. Касцёл драўляны, і ён у свой час гарэў, але быў адноўлены. З Хоўхлава да маіх Пугачоў 14 кіламетраў… Юбілейны марафон 8.04.2010. У музеі Якуба Коласа была мая вечарына. Мінулі ўжо два тыдні з дня майго юбілею. А мяне ўсё кожны дзень віншуюць, а я ўсё выступаю, выступаю і цалуюся… Перад Радаўніцай 11.04.2010. Сонечна і неба чыстае, як дзіцячая сляза. Сям’ёй едзем у Чыжоўку на могілкі… На могілках у Чыжоўцы процьма народу. Усе прыйшлі і прыехалі да сваіх родных і блізкіх, і ўсе прысутныя сярод помнікаў на нейкі час сталі, як родныя… З Чыжоўскіх могілак да вакзала дабіраліся цэлую гадзіну. У падземным пераходзе зайшлі ў кафэ, бо ўжо не было сіл, каб шукаць нешта больш шыкоўнае. Пакуль чакалі свой заказ побач з намі прайшоў бомж, як прывід, увесь у чорным і, узяўшы з непрыбранага стала недаедзены бутэрброд, выйшаў няспешна з кафэ. А так усё ж было прыемна пасядзець сярод маладзёнаў, якія радуюцца жыццю… 82 Кнігі і мае родныя 12.04.2010. У сямідзясятыя гады ў Пугачах у маіх дзеда Юзі і бабулі Параскі ў хаце і на верандзе было некалькі тысяч кніжак. Пасля чарговага разводу іх у вёску прывёз мой дзядзька Славік, які быў вялікім кнігалюбам і ведаў амаль усяго Ясеніна на па- мяць. Дзед і бабуля кніжак не чыталі, але і мне не давалі… Пачалася вясна 12.04.2010. Сядзеў адзін дома. Нудзіўся. І раптам вярну- лася з горада Людміла з білетамі ў Купалаўскі тэатр на сем гадзін. У мяне былі іншыя планы на вечар, таму я не адразу ўспрыняў яе прапанову. І калі пачаў збірацца, то давялося доўга перабіраць увесь летні абутак і адзенне, ад якога я адвык за зіму. Нанерваваўся, але ўсё ж сабраўся. Нудоты як і не было… Ірландыя і Беларусь 12.04.2010. Вярнуўся з Людмілай з Купалаўскага тэатра, дзе ішоў спектакль Брайана Фрыла «Пераклады» у пастаноўцы Мікалая Пінігіна. П’еса пра Ірландыю… Прабівае да слёз… І чаму я не артыст Купалаўскага тэатра? Чакаецца вандроўка 13.04.2010. Дамовіўся з Анатолем Блашчытыным (Шніп па маці) пазнаёміцца з Леанідам Жыткевічам у Навасёлках. Ён не толькі аднакласнік Анатоля, але і наш блізкі сваяк. У вольны час Леанід малюе і цяпер у яго ўся хата завешана карцінамі. Гадоў сто назад нашы могілкі (уніяцкія) былі ў Навасёлках, якія не- падалёку ад цяперашніх, што ў Дубровах. Каля Навасёлак ёсць і пахаванні французаў, якія загінулі ў час вайны 1812 года… «Подиум» і бабуля Параска 14.04.2010. Па МТV усёй сям’ёй кожны вечар глядзім кон- курс дызайнераў-мадэльераў «Подиум». І я амаль кожны раз успамінаю сваю бабулю Параску, якая і пры паляках, і пры саве- тах была швачкай. Яе як цудоўную майстрыцу людзі ведалі далё- ка ад нашых Пугачоў. Бабуля сама прыдумляла фасоны адзення, кроіла, шыла і вучыла іншых. Гэтым усё жыццё і пражыла. Я і сёння памятаю сшытыя ёю касцюмы, сукенкі, блузкі, бравэркі, кажухі, штаны-галіфэ і часам адчуваю плячамі цяпло ад палітца, якое яна мне справіла да майго першага класа… 83 Ракетчыкі 14.04.2010. Некаторыя мае знаёмыя служылі ў ракетных вой- сках Савецкага Саюза. І ніводзін па сённяшні дзень не расказаў, як яны запускалі ракеты і, наогул, як служылі. Ведаю, што яны ўсе давалі падпіску аб захаванні ваеннай таямніцы, прымалі прысягу. Але ж даўно ўжо няма ні таго Саюза, ні тых ракет, а мужыкі ўсё маўчаць. А можа была там такая служба, што няма пра што і гаварыць?.. Кветкі і дзеткі 15.04.2010. З Людмілай вярнуўся з Музея гісторыі беларускай літаратуры, дзе суполка «Літаратурнае прадмесце» віншавала мяне з юбілеем. Зноў у кватэры свежыя кветкі і галодныя дзеткі… Браты-святары з Пугачоў 16.04.2010. Сёння даведаўся, што айцец-езуіт Адольф Шніп, які ў 1939 годзе апекаваўся аўгусцінскім касцёлам у Вільні, нарадзіўся і гадаваўся ў маіх родных Пугачах. Адольф меў брата, які таксама быў святаром. Іх сядзіба была там, дзе цяпер стаіць хата Лабачэўскіх… Вулканічны дождж 17.04.2010. На вуліцы дождж. Людзі кажуць, ён з Ісландыі, вулканічны. Па ўсёй Еўропе не лётаюць самалёты, бо небяспеч- на. Дваццаць чатыры гады таму ішоў Чарнобыльскі дождж... * * * 19.04.2010. Сёння маёй маме Шніп Ніне Міхайлаўне 80 га- доў. Цяпер яна жыве ў маёй сястры Валі. Здароўе пасля інсульту не вельмі, але па хаце тэпае і ўжо цэлы месяц збіраецца паехаць у вёску садзіць бульбу... Гаспадар 19.04.2010. Мінуў год, як бацькі прадалі карову. І цяпер акра- мя сабакі і катоў — ніякай гаспадаркі. На мінулым тыдні бацька выцягнуў з пуні зляжалае сена і спаліў на бульбянішчы. Суседка скардзілася: «Мог усю вёску спаліць!» 84 Катынь 19.04.2010. Учора глядзеў фільм Анжэя Вайды «Катынь». У спісах расстраляных прагучала: «Рублеўскі Антон Міхайлавіч». Магчыма, гэта нехта з бацькавага роду маёй Людмілы. Зноў успомніўся мой дзед падхарунжы войска польскага Шніп Язэп Іванавіч 1911 года нараджэння, які ў 1939 годзе трапіў у савецкі палон і, толькі дзякуючы таму, што сарваў з сябе пагоны і апрануў салдацкі шынель, быў вывезены ў канцлагер пад Харка- вам, адкуль вясной 1941 года ўцёк... Знак з Ерусаліма 19.04.2010. Прыходзіў аўтар гадоў пад пяцьдзясят, які адразу ж заявіў: «Я пішу вершы і хаджу ў царкву!» Агледзеўшы мяне і прысеўшы насупраць, ён з палатнянай торбы дастаў аркуш, спісаны алоўкам, і прапанаваў пачытаць. Я пачытаў. Потым ён даў мне яшчэ адзін верш. Я прачытаў і запытаўся: «І гэта ўсё?» — «На сёння ўсё!» — адказаў незнаёмец і пачаў расказваць пра сябе: «У мяне вялікі вопыт напісання вершаў. Я сур’ёзна пішу ўжо два гады! Чытаю Біблію. Тое-сёе я ўжо ў ёй зразумеў, але з некаторымі месцамі я не згодны. У 2008 годзе за дзесяць дзён да Вялікадня я паслаў свой верш у Ерусалім. У час свята я глядзеў па тэлевізары рэпартаж з Гроба Гасподняга і ўбачыў людзей з беларускім сцягам. Гэта быў мне знак, што мой твор атрымалі! Пасля гэтага я пайшоў па рэдакцыях...» Чакаю вандроўку 21.04.2010. Тэлефанаваў Анатоль Блашчытын. На Радаўніцу ён ездзіў у Дубравы на могілкі. Шмат каго са знаёмых бачыў. Дамовіўся з Леанідам Жыткевічам наконт нашай травеньскай вандроўкі па ваколіцах Навасёлак, дзе захаваліся ўніяцкія і французскія могілкі. Па дарозе ў Пугачы ў Татарскіх засталося мала вяскоўцаў. Ужо не- дзе каля дзесяці хат перабудаваны пад лецішчы. Успомніўся Татарскі клуб, у які я некалькі разоў хадзіў на танцы, спадзеючыся, што з Еленкі прыйдзе мая аднакласніца Шымель Зоя. Пасля скан- чэння Пугачоўскай школы з ёй так і не сустрэўся ні разу... Бібліятэка Янкі Сіпакова 21.04.2010. Працоўны дзень закончыўся светла — прыходзіў Янка Сіпакоў. На маё пытанне: «Што новага пішаце?», ён адказаў: «Цяпер перадаю землякам у Оршу сваю бібліятэку. Ужо тысячы тры перадаў, а ў мяне недзе дзесяць тысяч кніг. Сяджу, перабіраю і пішу твор «Мая бібліятэка»...» Курэнне 22.04.2010. «Курэнне шкодна для вашага здароўя» — папя- рэджвае надпіс на цыгарэтнай пачцы. Калі я ўпершыню закурыў, а мне было тады гадоў трынаццаць, такіх надпісаў не было. Па- мятаю, мой сусед і аднакласнік Сашка Балотнік недзе раздабыў цэлую пачку «Фільтра» і павёў мяне, Тоніка Руткевіча і Віцьку Балотніка ў Гаік, каб навучыць курыць. Скурылі адразу без пе- рапынку па дзве цыгарэты і нам усім, акрамя Сашкі, стала так дрэнна, што здавалася, нібы тут у кустах мы і памром. Пасля гэтага я не курыў да дваццаці гадоў... Мулявін з Сасноўцаў 23.04.2010. На пачатку 70-х узнікла мода адпускаць вусы, як у Мулявіна. І тады нярэдка можна было бачыць мужчын, падоб- ных да «Песняра». У суседніх Сасноўцах быў хлопец, які па вы- хадных, прыехаўшы з Мінска, наведваўся на вялікім чырвоным матацыкле ў наш клуб на танцы. Ён быў модна апрануты, з магнітафонам, з якога гучалі мулявінскія песні, невысокага ро- сту і з вусамі, як у Мулявіна. І я, школьнік, думаў, што гэта і ёсць сапраўдны Мулявін, чые песні чую па радыё і тэлебачанні. Каля хлопца (яго ўсе называлі Мулявіным) вечна збіралася моладзь, а я баяўся падысці і асабліва пасля таго, як ён аднойчы запытаўся: «Можа, песню для «Песняроў» маеш?» Песень ніякіх я не меў, а тым больш для «Песняроў». І ўсё ж пытанне пра песню ў мяне доўга сядзела ў галаве і я праз некалькі гадоў пасля школы не- шта было насачыняў, каб пры сустрэчы паказаць Мулявіну. Ад- нак сустрэча не адбылася. Мулявін утапіўся… Авяр’ян Дзеружынскі і дачка 29.04.2010. У выдавецтва прыходзіла дачка дзіцячага паэ- та Авяр’яна Дзеружынскага. Адразу ўспомніўся Дом творчасці «Іслач», дзе неяк мы разам адпачывалі. Паэта часта можна было застаць у лесе за спевамі. Голас у яго быў цудоўны. Ды і чалавек ён быў някепскі. Любіў пагаварыць і пажартаваць. Дачка пы- талася, што рабіць з рукапісамі, якія засталіся ў кватэры пасля смерці бацькі. Параіў недрукаванае паказаць нам, астатняе здаць у архіў да Ганны Запартыкі. Ужо на парозе Дзеружынская сказа- ла: «Мінула шмат гадоў як бацька памёр, а помніка яму я ніяк не магу паставіць. Бедная зусім…» 86 ТРАВЕНЬ Крупы і макароны 1.05.2010. Кватаруючы ў дзеда з бабуляй на вуліцы Герасіменкі ў доме № 1, гаспадарам казаў, што вучуся (чытаў кніжкі і пісаў вершы), а бацькам і ўсім астатнім — працую на будоўлі. Усе верылі, і нават цяпер некаторых не магу пераканаць, што я сем гадоў жыў у Мінску без прапіскі і без працы. Мае падпрацоўкі грузчыкам на лікёра-гарэлачным заводзе «Крышталь» давалі маг- чымасць плаціць за кватэру 15 рублёў і купляць крупы і мака- роны. Былі і ганарары за вершы. Калі не падпрацоўваў, то мой кожны дзень быў запоўнены бадзяннем па горадзе. Выходзіў з дому ў дзевяць гадзін і вяртаўся ў гадзіны чатыры. Зімой сядзеў на вакзале або на Галоўпаштамце. Чытаў і пісаў. У цёплую пару года мяне можна было ўбачыць і на вакзале, і на Галоўпаштамце, і ў парках, і ў скверах на лавачцы. Хадзіў на ўсе і ва ўсе рэдакцыі на літаб’яднанні. Ніколі не адмаўляўся, калі нехта мяне запрашаў да сябе дамоў. Была магчымасць хоць раз на тыдзень добра паесці. І, відаць, з таго часу ў мяне захавалася звычка мець запас круп і макаронаў. Гэтага прадукту і сёння ў мяне прыхавана па некалькі кілаграм на чорны дзень… * * * 2.05.2010. Усю ноч ішоў дождж. І ён размыў мае ўчарашнія планы на сённяшні дзень... Неяк сумна 2.05.2010. Раптам заўважыў, што жыву больш успамінамі, чым планамі на будучае. Ва ўспамінах усё пэўнае і зразумелае, а ў будучым толькі назвы дзён, месяцаў і гадоў нязменныя… 87 Касмічная глыба 5.05.2010. Сёння на працы трапіўся пад рукі нейкі часопіс, у якім я вычытаў, што ў хуткім часе ў нашу Зямлю можа ўрэзацца касмічная глыба вагой у тысячы тон. Ад сутыкнення ў зямлі ўтворыцца варонка глыбінёй у кіламетр і дыяметрам больш трох. Калі ж касмічная глыба шарахне ў акіян, то варонка будзе глыбінёй ў два з паловай кіламетры і дыяметрам больш дзесяці. Хвалі ўздымуцца на сотні метраў і пырскі схаваюць на цэлы год сонца. Нават у Афрыцы будзе холадна. Да канца артыкул не дачытаў, бо, нягледзячы на дождж, прыйшоў невядомы паэт і прынёс каля трох кілаграмаў вершаў… Сярэбраныя галасы 6.05.2010. У «Нашай Ніве» за 5 траўня гісторык Андрэй Вашкевіч піша: «Ніколі не быў аматарам творчасці паэтаў, якія жылі ў БССР у міжваенныя гады. (…) Так я думаў да той пары, пакуль у рукі не трапіла выдадзеная колькі год таму выдавецтвам «Мастацкая літаратура» кніга вершаў рэпрэсаваных беларускіх паэтаў «Сярэбраныя галасы. Душа мая тужлівая…». Творы, зме- шчаныя ў гэтай кнізе, сталі адкрыццём, дзвярыма ў душы лю- дзей, якія ў пераважнай большасці пайшлі з жыцця ледзь-ледзь дажыўшы да трыццаці год». Прыемна, што кніга, якую я ўкладаў, змяніла думку гісторыка пра паэзію ў БССР у міжваенныя гады. Аднак, дзякуючы спадару Вашкевічу, я пераканаўся яшчэ раз, што ўсё-ткі мы бываем не аматарамі таго ці іншага творцы, ні разу не чытаўшы яго… Мой дзед і Перамога 8.05.2010. Майго дзеда Юзю (Іосіфа Іванавіча) забралі вая- ваць у 1944 годзе. На жаль, калі дзед быў жывы, я не распытаўся, што ён, як былы падхарунжы войска польскага, які ўцёк вясной 1941 года з савецкага палону, рабіў тры гады пры немцах. Аднак, дакладна ведаю, што ў паліцыі і ў партызанах ён не быў. Забра- ны на фронт, дзед адразу ж трапіў на штурм Кёнігсберга, за што і атрымаў адпаведны медаль. Потым гнаў немцаў па тэрыторыях Польшчы і Германіі. Быў кантужаны. Пасля Перамогі ўсё лета ехаў ваяваць з Японіяй. Не даехаў, бо вайна закончылася. Дамоў вярнуўся толькі пад Новы год. У Дзень Перамогі дзед заўсёды чапляў на пінжак узнагароды. Памёр 5 лістапада 1982 года на 72-м годзе жыцця... 88 Святло Вільні 12.05.2010. На мінулыя выхадныя Міхась Казлоўскі быў у Вільні. Учора вярнуўся ў Маладзечна, а сёння мне патэлефанаваў і расказаў, як цэлы дзень хадзіў па могілках, дзе пахаваны нашы слаўныя людзі. І ў маёй памяці, як у начы агонь, засвяцілася Вільня... І захацелася пайсці купіць білет на цягнік і паехаць да Вострай брамы... Невядомыя рукапісы 14.05.2010. У абед да мяне на працу зайшла пажылая жан- чына з вялікім чорным скураным партфелем. Павітаўшыся, я адразу пацікавіўся: «У вас вершы ці проза?» — «Я нічога не пішу. У мяне проста ёсць да вас справа»,— адказала незнаёмка. «Што за справа?» — запытаўся я і прапанаваў жанчыне прысесці. Яна села і пачала расказваць пра тое, што ў іх гімназіі № 14, дзе яна працуе, ёсць вартаўнік, якому восемдзесят гадоў. У свой час ён быў рэпрэсаваны і сасланы на Урал, дзе разам з ім адбывалі пакаранне некаторыя дзеячы культуры. І вось у гэтага дзеда ёсць рукапісы твораў пісьменніка, якому ў 2014 годзе споўніцца з дня нараджэння 100 гадоў. «А як прозвішча пісьменніка?» — запытаўся я. «Не ведаю. Наш вартаўнік прасіў высветліць, ці можна паказаць вам тыя рукапісы, якія ён захаваў»,— адказала жанчына, ад якой я нічога больш не даведаўся ні пра вартаўніка, ні пра пісьменніка. Дамовіліся, што яна мне патэлефануе і дасць нумар, па якім можна звязацца з дзедам... Хлеб і марфлот 15.05.2010. У гадоў дванаццаць мне захацелася хутчэй вырасці і пайсці ў войска. Дзядзька Барыс, які служыў у марф- лоце, даведаўшыся пра маю мару, параіў: «Еж паболей хлеба і ты трапіш, як і я, служыць на Чорнае мора». Пасля размовы з дзядзькам я пачаў старацца есці хлеб. Стараўся недзе да гадоў шаснаццаці, пакуль зразумеў, што войска — гэта харошая школа, але лепей яе праходзіць завочна… * * * 17.05.2010. Маме стала зусім дрэнна. Паклалі ў Ракаўскую бальніцу. Адчуваю сябе хворым... 89 На вакзале 19.05.2010. Чакаючы маршрутку ў Ракаў, зайшоў у падзем- ны пераход, каб схавацца ад дажджу. Стаю з поўнай торбай. Настрой ніжэй нуля. Праз хвілін дзесяць бачу: да мяне ідзе міліцыянер і глядзіць здалёку проста мне ў вочы. «Будзе, відаць, дакументы пытацца. А дакументаў у мяне з сабой аніякіх!» — падумаў я і хуценька ўліўся ў людскі натоўп, што ішоў у горад. Міліцыянер пад дождж не палез… Дарога да мамы 19.05.2010. У Ракаў заехаў за пяцьдзясят хвілін. Усю дарогу думаў пра маму. Потым за дваццаць хвілін дабраўся з вакзала да бальніцы. Перад бальніцай спыніўся, бо стала неяк страшна ісці далей. Пайшоў дождж, і я пайшоў. Адразу не мог знайсці маміну палату. Заходжу. Мама ляжыць на ложку каля акна. Ёй толькі што паставілі кропельніцу. Жывая! У палаце з мамай 19.05.2010. Пасля кропельніцы мама з маёй дапамогай села на ложку. Усё, што прывёз, не хацела браць. Пытаюся, ці сне- дала. Кажа, што ела. Прапанаваў яшчэ паесці. Захацела толькі варанае яйка. Пагаварылі, памаўчалі. У палаце з мамай яшчэ дзве жанчыны. Адна ходзіць, а другая, старэйшая, ляжыць і цяжка ды- хае. Праз хвілін дваццаць у нашу палату прыадчыніліся дзверы і пачалі зазіраць па чарзе хворыя, і я пачуў іхні шэпт: «Паэт да маці прыехаў… Шніп…» У Ракаўскім вакзале 19.05.2010. У бальніцы прабыў больш гадзіны. Толькі выйшаў ад мамы, як пайшоў дождж. Крыху прамачыўся, але ісці да маршруткі было лёгка — мама трымаецца і, дасць Бог, ачуняе. Стоячы на прыпынку, вырашыў заглянуць у Ракаўскі вакзал, у якім не быў гадоў пяць. У гэтым будынку, калі быў маладым, часта, едучы дамоў, чакаў свайго аўтобуса. Часам даводзілася сядзець па некалькі гадзін, таму нярэдка пісаў вершы. І напісаў нямала, бо сем гадоў кожную пятніцу быў праездам у Ракаве. Спадзеючыся пасядзець на тых жа памятных мне лаўках, ад- чыняю дзверы і бачу прадуктовую краму з гарэлкай, каўбасамі, рыбай, макаронамі… 90 Няма таго, што раньш было… 20.05.2010. Быў у мамы ў Ракаўскай бальніцы. Яна ўжо для свайго ўзросту больш-менш нармальна сябе адчувае. Вяртаю- чыся ў Мінск, на вакзале ўбачыў аўтобус «Валожын-Пугачы». Зазірнуў. Аніводнага знаёмага твару… Першы прыпынак у царкве 23.05.2010. У Навасёлкі знаёміцца з траюрадным дзядзькам Леанідам Жыткевічам, які цяпер на пенсіі і ў вольны час малюе, давялося ехаць аднаму — Людміла прастыла, а сын Максім паехаў з аднакласнікамі ў Тальку на экскурсію. Анатоль Блашчы- тын — мой далёкі сваяк — уляцеў у электрычку на Маладзечна за хвіліну да адпраўлення. Усю дарогу прагаварылі, таму гадзіна язды праляцела незаўважна. У Дубровах нас ужо чакаў Леанід на машыне. Побач стаяў нейкі дзіўны трактар, за рулём якога сядзеў стары. Да яго залезла пажылая кабета з электрычкі, і яны паехалі. Леанід паведаміў, што гэты трактар чалавек змайстраваў сам. Яму цяпер 77 гадоў. Па дарозе ў Навасёлкі спыніліся каля Дуброўскай царвы, дзе якраз ішла служба — Анатоль захацеў пакінуць памінальныя запіскі. У царкве было каля дзесяці чала- век. Збудаванне драўлянае. На ўваходзе вісіць шыльда на белару- скай мове: «Беларуская Праваслаўная царква ў імя Нараджэння Прасьвятой Багародзіцы. Адноўленая ў 90-х гадах 20-га стагод- дзя стараннямі свяшчэнніка Іаана Крупко». Святар у Дубровах вядомы і як паэт. Асобныя ягоныя вершы краязнаўца Міхась Казлоўскі дапамог надрукаваць у Маладзечанскіх газетах. У Хра- ме шмат іконаў. Многія тканыя. Напрыканцы службы ў царкву была занесена шырокая сіняя лава — пачалася падрыхтоўка да адпявання памерлага. Памёр пяцідзесяцітрохгадовы Руды з На- васёлак. Леанід не змог успомніць, як яго завуць. Адстаяўшы да канца службу, мы працягнулі сваю дарогу… У Дуброўскай школе 23.05.2010. Пасля царквы Леанід Жыткевіч павёз мяне і Анатоля Блашчытына ў Дуброўскую школу. Нас ужо чакалі дзве настаўніцы, якія правялі экскурсію па кабінетах і школьным музеі. На калідорах і ў класах ціха — у суботу дзеці не вучацца. Гадоў пятнаццаць назад тут было каля 400 вучняў. Дзеці хадзілі не толькі з Дуброў, але і з далёкіх вёсак. Да маіх Пугачоў сем кіламетраў. Мог тут канчаць дзесяцігодку і я, калі б пасля васьмі 91 класаў Пугачоўскай школы не паступіў у Мінскі архітэктурна- будаўнічы тэхнікум. Цяпер у школе 66 вучняў. У свой час у шко- ле працаваў паэт Вячаслаў Міхасёнак, які сябраваў з Уладзімірам Караткевічам і які шмат разоў бываў у Дубровах. Уладзімір Караткевіч з Адамам Мальдзісам бывалі і ў маіх Пугачах — хадзілі ў госці да свайго сябра Паўла Дзюбайлы, які ў нас працаваў настаўнікам. Анатоль Блашчытын загарэўся жаданнем зрабіць адпаведную шыльду і прымацаваць яе на будынак Пугачоўскай школы. Харошая ідэя. Трэба будзе неяк яе ажыццявіць. Калідоры Дуброўскай школы ўпрыгожаны карцінамі Яўгеніі Васілеўскай. Заглянулі ў школьны краязнаўчы музей. Усё зроблена з густам і з любоўю да роднай вёскі і людзей, якія ў ёй жылі і жывуць. У музеі захоўваюцца здымкі выпускных класаў, на якіх шмат знаёмых твараў. Дамовіліся з настаўнікамі, што я прыеду да іх восенню, калі пачнецца новы навучальны год, каб выступіць перад школьнікамі. Мастачка з Пугачоў 23.05.2010. У маіх Пугачах 3 ліпеня 1928 года нарадзілася мастачка Яўгенія Мікалаеўна Васілеўская. Атрымаўшы сярэднюю адукацыю, яна паступіла на завочнае аддзяленне Маскоўскага мастацкага ўніверсітэта, дзе вучылася пяць з паловай гадоў. Пас- ля заканчэння ўніверсітэта 12 гадоў працавала настаўніцай ма- лявання ў Дуброўскай школе. Потым была лабаранткай у калгасе. Выйшаўшы на пенсію, працягвае па сённяшні дзень маляваць. Яе карціны ўпрыгожваюць школу, ёсць у дамах аднавяскоўцаў і ў царкве вёскі Дубровы. Я хацеў пазнаёміцца з мастачкай, але, на жаль, мне сказалі, што яе якраз сёння няма дома… Дубровенская рымска-каталіцкая парафія 23.05.2010. Упершыню Дуброва ўпамінаецца ў летапісах у 1453 годзе, калі тут Глябовічамі быў фундаваны касцёл. У 1576 годзе на месцы старога касцёла Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка ўзвёў новы касцёл і надзяліў святыню но- вым фундушам. У 1625 годзе тут знаходзіўся кляштар ордэна бернардзінцаў. У 1670 годзе сур’ёзна пашкоджаны ў час вайны Расіі з Вялікім Княствам Літоўскім і Польшчай (1654—1667 гг.) касцёл адрэстаўравала на свае сродкі Марцыбяліна Глябовіч. У 1770 годзе святыня зноў была адрэстаўравана Матэвушам Марцынкевічам і асвечана пад тытулам Нараджэння Найсвя- цейшай Марыі Панны і святых апекуноў Мацвея Апостала і 92 Станіслава Біскупа. Драўляны, пабудаваны ў выглядзе крыжа, пакрыты гонтаю касцёл завяршаўся купалам па цэнтры і ча- тырма вежамі — адной маленькай над вялікім алтаром і трыма большымі над бабінцам (прытворам). Пры касцёле была адкры- та школа для шляхты і мяшчан. У 1787 годзе касцёл згарэў. Ролю святыні часова выконвала шопа з бруса, з крыжамі над крухтай і прэзбітэрыем, з закрыстыяй. У алтары быў змешчаны абраз Найсвяцейшай Марыі Панны з Дзіцяткам на руках. Адам Хмара, тайны саветнік і ваявода мінскі, розных польскіх і расійскіх ордэнаў кавалер, які з 1791 года стаў новым уладаром мястэч- ка Дуброва, у 1796 годзе заснаваў на месцы раней існуючых драўляных касцёлаў, на пагорку, што дамінуе над мястэчкам, новую мураваную святыню ў стылі класіцызму пад тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны. У 1805 годзе Храм быў асвечаны. У тым жа годзе Адам Хмара памёр і быў паха- ваны, як фундатар, у сутарэннях касцёла. Скляпы святыні сталі радавой пахавальніцай і для ўсіх пакаленняў яго нашчадкаў. Гэта была прыгожая каменная святыня даўжынёй 48,5 аршынаў, шы- рынёй 33,5 і вышынёй 22 аршыны, пабеленая звонку і ўнутры. У 1842 годзе ў Дубровенскай парафіі налічвалася 2326 каталікоў. Пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гадоў касцёл быў за- чынены, а дубровенскія каталікі былі адпісаны да Ракаўскай парафіі. У 1868 годзе касцёл перабудавалі пад праваслаўную царкву. Пасля царскага маніфеста 1905 года аб свабодзе сум- лення каталікам дазволілі ў Дуброве ўзвесці драўляную капліцу. За аснову быў узяты будынак, што стаяў за 20 сажняў ад пан- скага дома Льва Львовіча Ваньковіча. У ім зрабілі алтар, а над уваходам узвялі невялікую вежу са звонам. Капліцу асвяцілі 28 снежня 1906 года. У 1919 годзе будынак святыні вярнулі каталікам. У 1926—1929 гадах ён быў рэстаўраваны і зноў набыў аблічча касцёла. Перад пачаткам Другой сусветнай вайны колькасць парафіян перавышала 2 тысячы чалавек. У чэрвені 1948 года пасля арышту ксяндза Яна Казіміравіча Татарскага (нарадзіўся ў 1890 годзе, працаваў у Дуброве з 25 лістапада 1943 года), касцёл зачынілі, а ў 1949 годзе ён перададзены Дуброўскаму спіртзаводу пад склад і з часам ператварыўся ў руіну. У верасні 1954 года ксёндз Я. Татарскі вярнуўся з турмы, але быць пробашчам касцёла ў Дубровах яму савецкія ўлады забаранілі. Стаў працаваць настаяцелем касцёла ў Ракаве. Па хадайніцтве вернікаў і пры дапамозе ксяндза-дэкана Пралата Даўгіловіча-Навіцкага была адроджана Дубровенская парафія і зарэгістравана пад тытулам Нараджэння Найсвяцейшай Марыі Панны і Святога Юрыя ў 1995 годзе. З восені таго ж года пачалі 93 адбывацца богаслужэнні ў каплічцы, пад якую прыстасавана частка дома былой плябані. Душапастырства ў парафіі выкон- ваецца святаром Красненскага касцёла. Дзесяць год пачэсна выконваў гэтую місію ксёндз Пётр Пятрога. З восені 2005 года гэтыя абавязкі даручаны ксяндзу Андрэю Яркаўцу. Пра ўсё гэта я даведаўся ў музеі Дуброўскай школы. Сцены касцёла і сёння ста- яць на ўзгорку, як напамін пра тое, што яшчэ не ўсё страчана… Бібліятэка на вуліцы Каліноўскага 23.05.2010. Дуброўская бібліятэка знаходзіцца на вуліцы Ка- стуся Каліноўскага. І тое, што ёсць такая вуліца ў вёсцы — гэта не выпадковасць, бо калі ўспомніць, што пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гадах касцёл у Дубровах быў зачынены, то можна смела сказаць, што многія парафіяне, якіх было каля двух з паловай тысяч, змагаліся з расейскімі войскамі. І гінулі, бо ў кіламетрах дзесяці на могілках у вёсцы Плябані пахавана некалькі паўстанцаў. Да ўсяго, думаю, і мае аднавяскоўцы не сядзелі ў той час у запечку. У бібліятэцы мяне і маіх сваякоў Леаніда і Анатоля чакалі і сустрэлі вельмі ветліва. Жанчыны адразу паскардзіліся, што кніжак у іх толькі шэсць тысяч. Тут жа ўспомнілася хатняя бібліятэка Янкі Сіпакова, у якой 10 тысяч тамоў. На стэндзе выстаўлены кнігі па гісторыі Беларусі. Сярод іх — маленькая та- нюсенькая кніжачка вершаў Вячаслава Міхасёнка. На самым бач- ным месцы «Дадзеныя ўзросту вёсак на 2010 год»: «Дубровы — 557 г., Еленка — 219 г., Бортнікі — 363 г., Навасёлкі — 219 г., Гойжава — 307 г., Кайцені — 259 г., Пазнякі — 210 г.». Думаю, што і маім Пугачам недзе пад 300 гадоў, а мо і болей. «А колькі кіламетраў ад вас да Еленкі?» — пацікавіўся я. «Кіламетры тры»,— адказала бібліятэкарша і тут жа дадала: «Я ведаю, што там нарадзілася ваша аднакласніца Зоя Шымель, пра якую вы ўзгадваеце ў сваіх творах пра каханне». «Так. А ці не ведаеце вы, дзе цяпер Зоя?» — запытаўся я. «Не ведаю. Але я распыта- юся ў свайго сваяка, які жыве ў Еленцы»,— абяцала жанчына і прапанавала папіць гарбаты. Мы ветліва адмовіліся. І толькі пераступілі нагой за парог, як нас перастрэў на ровары зага- рэлы мужчына. Гэта спецыяльна прыехаў, каб пазнаёміцца са мной, аднакласнік Анатоля і Леаніда Косця Лёля, які да пенсіі быў адным з мясцовых начальнікаў… 94 Міліцыянер і шкілет 23.05.2010. У Дубровах жыве былы міліцыянер. Выйшаўшы на пенсію, ён пачаў запіваць. І, відаць, зусім адпіўшы мазгі, бо нармальны чалавек не будзе трывожыць памерлых, ён раскапаў сутарэнні касцёла, дзе былі пахаваны былы ўладар Дуброў Адам Хмара і яго нашчадкі. Знайшоўшы чалавечы шкілет, былы міліцыянер прынёс яго дамоў і паставіў сярод хаты. Вечарам вярнулася з працы жонка і, убачыўшы шкілет, так перапалохала- ся, што перастала гаварыць… Хмарышкі 23.05.2010. Каля маіх Пугачоў ёсць мясціна, якая і па сённяшні дзень называецца Хмарышкі. Раней там быў маёнтак, дзе жыў пан Хмара. Яшчэ гадоў трыццаць назад там быў сад і зарослыя травой фундаменты вялікіх будынкаў. Па сённяшні дзень захавалася возера, у якім водзіцца рыба. І, відаць, гэты наш пан быў адным з нашчадкаў Адама Хмары, які ў Дубровах больш двухсот гадоў назад збудаваў касцёл Унебаўзяцця Найсвя- цейшай Марыі Панны. Польскія кашары 23.05.2010. У канцы ліпеня 1919 года Дубровы апынуліся пад панскай Польшчай. Потым палякі адступілі, і Дубровы былі заняты Чырвонай арміяй, але ненадоўга, і паводле Рыжскай дамовы ад 18 сакавіка 1921 года па 1939 год Дубровы сталі прыгранічным мястэчкам. У той час недалёка ад цэнтра вёскі Дубровы па правым баку дарогі Дубровы-Гарадок, на ўзгорку, дзе цяпер хаты Соф’і Салавей і Івана Салаўя, стаялі кашары. Так называлася польская пагранічная застава. Мяжа праходзіла паміж вёскамі Уша і Туркаўшчына, за 4 кіламетры ад Дуброў. У кашарах былі казарма, канюшня, лазня, сталоўка, скляпы і іншыя гаспадарчыя пабудовы. Каб пракарміцца, салдаты для сябе гадавалі свіней і кароў. Пабудовы стаялі на моцных фун- даментах. Некалькі фундаментаў захавалася да нашага часу, бо калі з хутароў пачалі ссяляць гаспадароў у вёску, то хутаране пабудавалі свае дамы на іх, а так усё было разбурана і знішчана... Глафіра 23.05.2010. Пасля наведвання Дуброўскай бібліятэкі, Леанід Жыткевіч завёз мяне з Анатолем Блашчытыным да сябе ў Навасёлкі паабедаць. Нас сустрэла ветлівая гаспадыня, якая 95 прадставілася «Глафіра», а я ці то ад стомы, ці проста недачуў, падпісваючы кніжкі, напісаў: «Шаноўным Леаніду і Графіні…» Праўда, тут жа паправіўся, а хаця б і мог пакінуць, як напісаў, бо Глафіра, сапраўды, крыху падобная да графіні… Крыніца 23.05.2010. Ідучы па Навасёлкаўскай вуліцы да старых уніяцкіх могілак, я звярнуў увагу, што каля плота адной хаты месціцца невялічкая ўтравелая балаціна, ад якой прама па вуліцы метраў сто цячэ вада, а потым па пракапанай канавіне сцякае праз поле да рачулкі. Падумалася, што гэтая вада з прар- ванай водаправоднай трубы, да якой нікому няма справы, але Леанід Жыткевіч, нібы здагадаўшыся, пра што я думаю, сказаў: «Гэта крыніца. Яна цячэ круглы год…» * * * 23.05.2010. Ад Навасёлкаўскіх уніяцкіх могілак застаўся за- рослы кустамі пагорак. Праўда, месцамі з зямлі віднеюцца каля дзесяці помнікаў, па якіх можна даведацца, што яшчэ ў 1926 го- дзе тут хавалі людзей. І пра тое, што тут, на пагорку, могілкі нагадваюць касачы і кусты шыпшыны. Словам, яшчэ не прайш- ло і дзевяноста гадоў, а ўжо толькі такія дзівакі, як я са сваімі сваякамі Леанідам і Анатолем, якім дорага наша мінулае, пры- ходзяць да магіл нашых продкаў. Вяртаючыся назад у вёску, я выказаў меркаванне, што яшчэ пройдзе гадоў пяцьдзясят, а то і меней, як з пагорка пачнуць браць пясок для будоўляў і ніхто не спыніцца, натрапіўшы на чалавечыя чарапы і косці. Леанід і Анатоль не сталі мне пярэчыць… * * * 23.05.2010. У Навасёлках ад хаты Леаніда Жыткевіча да месца, дзе пахаваны французскія салдаты, што загінулі ў 1812 годзе, метраў трыста. Праз хвілін дзесяць я, Леанід і Анатоль Блашчытын з кургана разглядаем наваколле. Прыгожа. Пытаюся: «А тут раскопкі былі?» — «Не. Тут ніхто не капаўся. А, відаць, калі капануць на метры тры, то можна натрапіць на французскія косці»,— адказвае Леанід і, паказваючы рукой удалеч на зарос- лую ельнікам гару, кажа: «А там замчышча. На гары і сёння ёсць вялікі роўны пляц, на якім, кажуць, стаяў вялікі і непрыступны замак». Збіраемся ісці да замчышча, але нечаканы навальнічны дождж парушае нашы планы… Міклашэўскі і Рублеўская 28.05.2010. З сённяшняга «ЛіМа» даведаўся, што памёр пісьменнік Яўген Міклашэўскі. Гэта ён сказаў Людміле Рублеўскай перад яе ад’ездам у Маскву на вучобу ў Літінстытут, каб, калі ўзнікне якая праблема, зайшла за дапамогай да Шніпа. І яна зай- шла дзеля цікавасці, і цяпер у яе куча праблем… Мой аднакласнік Сашка 29.05.2010. Сёння майму сябру дзяцінства і суседу Саш- ку Балотніку было б 50 гадоў. Ён быў здаравейшы за нашых аднакласнікаў, і ўсе яго баяліся. Пабойваўся і я, але і Сашка ніколі да мяне не чапляўся. Недзе гады чатыры назад, калі я прыязджаў у вёску і корпаўся у градах, да плота падышоў Сашка і папрасіў пазычыць тысячу. Я даў яму пяць. І гэта была наша апошняя сустрэча. Ён памёр у адзіноце 1 студзеня 2007 года — задушыўся куском сала, якое, добра не перажаваўшы, спрабаваў праглынуць… * * * 29.05.2010. Зялёныя дрэвы стаяць за вакном, Нібыта бакалы з зялёным віном, Якому да восені стаць залатым, Каб восені нашай напіцца у дым, Што хмарамі будзе чарнюткімі плыць Над светам, дзе дом мой самотны стаіць, Дзе я ля вакна, адзінокі, сяджу, Чакаючы сонца ў краіне дажджу… Хоць і сонца свеціць, а ў мяне такі настрой, нібыта дождж ідзе… 97 ЧЭРВЕНЬ Місія 1.06.2010. Едучы на працу, у аўтобусе сустрэўся з прафесарам Іванам Чаротам. Паскардзіліся адзін аднаму на надвор’е, Іван пацікавіўся здароўем маёй маці, а потым сказаў, што нядаўна пахаваў сябра. Сябар адзінаццаць гадоў адзін даглядаў хворую маці. Маці памерла, а ён праз паўгода атрымаў інсульт, потым другі і на трэцім памёр. Мужчыну было 72 гады. «Такая ўжо была ў яго місія...» — сумна падвёў вынік жыцця свайго сябра Іван Чарота. Андрэй Вазнясенскі 1.06.2010. Памёр Андрэй Вазнясенскі. Узгадалася мая пер- шая сустрэча з паэтам у бары Цэнтральнага дома літаратараў у Маскве. Гэта быў 1986 год. Мы, сябры-аднакурснікі, прыйшлі ў бар ужо нецвярозыя і, убачыўшы Вазнясенскага, тут жа кінуліся да яго. Ён быў з жонкай, з якой пазнаёміў нас. Потым мы пілі за кошт паэта і закусвалі бутэрбродамі з чырвонай ікрой. Адзін перад адным цытавалі ягоныя вершы. Паэт усміхаўся… Маладыя гады і Карачынцаў 2.06.2010. Аспірант Літінстытута Андрэй Тусічышны сябраваў з артыстам Мікалаем Карачынцавым і часта мне расказваў пра яго. Даведаўшыся, што я са сваёй Людмілай ніяк не магу купіць білеты ў «Ленком», Андрэй прапанаваў пазнаёміць нас з Карачынцавым. І ўжо была назнача- на сустрэча з артыстам, і мы ўжо амаль сабраліся ісці, але я, падумаўшы: «Не хапала мне яшчэ, каб Карачынцаў адбіў у мяне маю дзяўчыну!», не павёў Людмілу ў «Ленком»... Гардзей і Рудкоўскі 2.06.2010. Заходжу ў кабінет да Віктара Гардзея. Гляджу, а ён ужо каторы дзень займаецца не планавай працай — чытае 98 вершы Міхася Рудкоўскага. Прывітаўшыся са мной, Віктар паведаміў: «Хачу падрыхтаваць да выдання ў серыі «Белару- ская паэзія ХХ стагоддзя» томік вершаў Міхася. Калі мы такіх хлопцаў, як ён, не выдадзім, дык ніхто пра іх не ўспомніць! Вось мы выдалі год назад кніжку Міколы Федзюковіча, а сёння ўжо яго паставілі ў пазакласнае чытанне...» Нічога не сказаўшы, я ўзяў адну з тоненькіх кніжак Міхася Рудкоўскага і пачытаў з яе некалькі вершаў. «Колькі ён пражыў?» — запытаўся я. «Усяго 53 гады...» — адказаў Віктар. І я, яшчэ прачытаўшы пару твораў паэ- та, пайшоў у камп’ютарную, дзе набіраецца перспектыўны план выдавецтва на 2011 год, і ў яго ўпісаў кніжку Міхася Рудкоўскага, якую рыхтуе Віктар Гардзей... * * * 4.06.2010. Пайшоў другі тыдзень, як мама пасля бальніцы ў мяне. За гэты час яна паправілася на дзвесце грамаў, а я на два кілаграмы схуднеў... Не забываецца... 4.06.2010. Цэлую ліпеньскую ноч бушавала навальніца. Страшна грымеў гром і жахалі маланкі. На вуліцы пад віхламі ў калюжынах валяліся абламаныя галіны і я, шасцігадовы хлапчук, ідучы па Лягезах гуляць да Сашкі Баранова, месцамі з цяжкасцю прабіраўся праз іх. Калі ўжо заставалася да хаты сябра метраў сто, я спыніўся перад велізарнай паваленай ліпай. Выдзертыя з зямлі карэнні, як змеі велічынёй па некалькі метраў, грэліся на сонцы. Каля кроны паваленага дрэва стаяў Сашка і нешта разглядаў у траве. Заўважыўшы мяне, сябра паклікаў: «Ідзі сюды! Паглядзі, што я знайшоў!» Пералезшы праз мокры і слізкі ствол ліпы, я падбег да Сашкі, спадзеючыся ўбачыць нешта прыгожае. У траве ляжаў вялікі чорны крумкач і па яго вялікіх расплюшча- ных вачах поўзалі зялёныя мухі... Дождж як пачатак патопу 4.06.2010. Ідучы дамоў па вуліцы праз дождж, узгадаў свае радкі: «Гэты дождж, як пачатак патопу, што затопіць і змые Еўропу...» І канцоўка: «Дождж ідзе, але ён перастане, Сонца з хмараў усё-ткі прагляне, Бо ў Еўропе стаіць мая хата, Дзе жы- вуць мае мама і тата». Яшчэ жывуць... 99 Малітва 4.06.2010. Учора, ідучы дахаты, зайшоў у Петрапаўлаўскі сабор на Нямізе. Пачытаў малітву за здароўе родных, паставіў свечку. І сёння зайшоў у Храм. Памаліўся, паставіў свечку. І на змрочнай вуліцы адчуў цеплыню ў халодным дажджы… Мама і санкі 5.06.2010. Цэлы дзень была мяцеліца і вечарам аўтобус з Мінска ў вёску не прыйшоў. Раніцай, узгрузіўшы на санкі напа- каваныя сумкі і торбы свежанінай, мама павяла мяне і зяця Віцю на Караблянскі аўтобус у Кудзяўцы. Там заўсёды зімой расчышча- на дарога, але да яе трэба ісці тры кіламетры. І мы пайшлі праз цемру па бездарожжы. Мама, час ад часу, усё хапалася дапамаг- чы нам цягнуць гружаныя санкі, якія і пустыя важаць кілаграмаў дваццаць. Недзе праз гадзіну мы дабраліся да прыпынку. Не паспелі аддыхацца, як прыйшоў аўтобус. Завалокшы свае сумкі і торбы ў яго, мы паехалі ў Мінск, а мама, памахаўшы нам на развітанне рукой, пацягнула праз мяцеліцу пустыя санкі дамоў… Торф 5.06.2010. Мне гадоў дзесяць. На балоце каля Хмарышак бацьку і дзеду дапамагаю капаць торф. Людзей навокал шмат і не толькі з Пугачоў. Усе стараюцца, каб паспець да дажджоў на- рыхтаваць паліва на зіму. Падсохлы торф возім на кані дамоў, дзе складаем у паветку. Глыбокія, недзе па тры метры, тарфяныя ямы напрацягу некалькіх дзён напаўняюцца рудой балотнай вадой. У некаторых мінулагодніх ямах цвітуць белыя гарлачыкі. Я спра- бую нарваць іх, каб прынесці дамоў, але, паслізнуўшыся, трапляю ў ваду. І мне ніхто не дапамагае вылезці, бо ўсе капаюць торф… Шнапс 5.06.2010. У Пугачах Лёнек Шніпоў некалькі чалавек. У адна- го з іх мянушка Шнапс. Ён старэйшы за мяне на гадоў дзесяць, і калі яшчэ я хадзіў у Пугачоўскую школу, то Шнапс ужо жыў і працаваў у сталіцы. Ён быў мадняком і здаравяком. Прыходзячы ў клуб на танцы, Лёнька паводзіў сябе, як кароль, і ўсе стараліся дагадзіць яму, абы толькі не пачалася бойка. Калі ж пачыналася бойка, то Шнапс кідаў усіх, хто трапляўся ў яго на шляху, праз сябе аб падлогу. Я Шнапса баяўся. І неяк, калі я ўжо бадзяўся па Мінску і друкаваўся, мы сустрэліся адзін на адзін на вячэрняй 100 вуліцы ў Пугачах. «Здароў, Віцёк!» — павітаўся Шнапс. «Добры дзень…» — няўпэўнена адказаў я. «Чытаў твае вершы. Мала- дзец!» — сказаў Лёнька і пачаў распытвацца пра мае адносіны да паэзіі Вазнясенскага, Яўтушэнкі, прозы Караткевіча. Я нешта яму адказваў, а сам думаў, каб як хутчэй развітацца са Шнапсам. Лёнька ж не адставаў ад мяне і праз хвілін дзесяць нашай раз- мовы прапанаваў пайсці да яго дахаты паслухаць замежную музыку і выпіць па сто грам. Не ведаю, чым бы закончылася мая сустрэча са Шнапсам, калі б у гэты час не ішла мама з кароўніка і, убачыўшы мяне, не паклікала дамоў… Шнапс у школе 5.06.2010. У Дуброўскай школе Шнапс быў самым непаслух- мяным вучнем. На перапынках гойсаў па калідорах як угарэлы, а на ўроках перашкаджаў і вучням, і настаўнікам. Настаўніцкія крыкі «Выйдзі з класа!» на Шнапса не дзейнічалі. Недзе ў класе шостым на адным з урокаў Лёнька давёў настаўніка фізікі да поўнага шаленства, што той, не змогшы выцягнуць вучня з-за парты, схапіў яго разам з партай і выкінуў на школьны калідор. На парце, як на санках, Лёнька праехаў метраў дзесяць… Кола 7.06.2010. Мне гадоў пяць. Стаю на гасцінцы на Русакі і назіраю, як воз з белым канём, пыльна праімчаўшыся побач, падымаецца пад гару. І раптам у метрах ста ад мяне ад воза ад- вальваецца кола і, падскокваючы, коціцца з гары проста на мяне. «Уцяка-а-а-ай!» — чуецца з воза крык цёткі. «Трыма-а-а-ай!» — крычыць дзядзька. А я стаю як укапаны. А кола ўсё бліжэй і бліжэй... Паэт і матылі 7.06.2010. Пасля абеда да мяне прыйшоў новы аўтар гадоў трыццаці. З пакета дастаў ладную папку і працягнуў мне. «Вер- шы?» — пацікавіўся я. «Ага...» — адказаў наведвальнік. Развязва- ючы тасёмкі на папцы, мне чамусьці падалося, што, як толькі я разгарну рукапіс, з яго адразу вылятуць рознакаляровыя матылі. І матылі вылецелі, а ў папцы засталіся вершы. Вершы добрыя. Малады чалавек пасля васьмі класаў працуе на будоўлі камен- шчыкам. Раней свае творы нікому не паказваў. Не было часу. На развітанне, пахваліўшы маладога паэта і растлумачыўшы, чаму 101 мы не можам цяпер выдаць яго кніжку, параіў яму пакуль што звярнуцца ў «Нёман». Паэт пайшоў, а ў маім пакоі засталіся лё- таць матылі з ягонай папкі... Улан 8.06.2010. Патэлефанаваў Анатоль Блашчытын: «Я ў тваёй кніжцы «Проза і паэзія агню» знайшоў недакладнасць. Ты пішаш: «Крысціна Андрэеўна — маёй бабулі Параскі родная сястра...» Гэта няправільна, бо Крысціна Андрэеўна — не сястра тваёй бабулі Параскі, а жонка Янкі Шніпа, які быў бацькам твайго дзеда Юзі». І расказаў мне Анатоль пра майго прадзеда Івана Кандратавіча Шніпа (1866—1916): «Янка быў уланам у царскім войску і ў час Першай сусветнай вайны ўдзельнічаў у баях з немцамі на фронце, які праходзіў па тэрыторыі цяперашняга Смаргон- скага раёна і каля возера Нарач. Прадзед твой там і загінуў. У час нямецкага нападу яму шабляй была адсечана галава. Пра гэта вестка прыйшла ў Пугачы ад аднавяскоўцаў, якія таксама ваявалі з немцамі. Янка недзе ў Смаргонскім раёне і пахаваны ў брацкай магіле. Казалі, што ён быў высокі, прыгожы, добра аду- каваны. Ды ўсе Шніпы высокага росту...» — «Адзін я няўдалы...» — перабіваючы Анатоля, я тут жа пачуў: «Што той высокі рост? Галоўнае, каб галава добрая была. А ў цябе галава ёсць...» Сумна 9.06.2010. Сёння цэлы дзень да мяне ў выдавецтва прыходзілі з творамі адны пенсіянеры. Хоць бы адна маладая паэтка! Чы- таючы наведвальнікаў, узгадаўся Саша Чорны: «Холостой ста- канчик чая. Хоть бы капля коньяку! Добросовестно скучаю и зелёную тоску заедаю колбасой»... Маўзон і яго жонка 10.06.2010. Тэлефонны званок: «Вас турбуе жонка драматурга Аркадзя Маўзона. Хачу даведацца пра яго п’есы, якія гадоў двац- цаць ляжаць у выдававецтве. Ці можна іх забраць?» Пачуўшы, што рукапіс можна забраць, жанчына паскардзілася, што з-за Дударава нікуды не прабіцца і пра драматургаў, якія памерлі, усе забыліся. Гаворым доўга і шчыра. Жанчыне 92 гады і яна яшчэ цікавіцца ўсім, што адбываецца ў беларускай культуры. На развітанне запыталася як мяне завуць. «Віктар Шніп»,— адказаў 102 я. «Шнік?» — перапыталася жанчына. «Шніп!» — паўтарыў я. «Шнір?» — «Шніп!» — «Шніл?» — «Не! Шніперзон!» — «А-а-а! Шні- перзон. Вельмі прыемна!» — нарэшце пачула мая суразмоўца. Царазабойца 12.06.2010. Да палавіны дагледзеў фільм Шахназарава «Ца- разабойца». Далей не стаў, не таму, што фільм не спадабаўся, а таму, што цара і яго сям’ю расстраляюць… * * * 12.06.2010. Узгадалася. Гадзіны чатыры ночы. Цемра непра- глядная. З аднакласнікамі вяртаюся з Еленкі з танцаў. Дарога праз лес. Страшна аж жутка, бо здаецца, што навокал за намі со- чаць вурдалакі, якія ў любы момант могуць напасці на нас. І мы ідзём моўчкі і не азіраючыся. І ў мяне перад вачыма, як ікона, постаць аднакласніцы, з якой танцаваў… Валік 12.06.2010. Даведаўся, што хлопца з Сасноўцаў, які быў падобны да Мулявіна, звалі Валікам. За паўгода да самагубства Валік пачаў казаць знаёмым: «Я абрыд не толькі вам, а ўжо і са- мому сабе!» І неяк, едучы на матацыкле, п’яны Валік убачыў каля дарогі цыстэрну з аміякам. Спыніўся. Залез на бочку, адчыніў люк і нырнуў у смярдзючую вадкасць. Ад Валіка застаўся мата- цыкл і шкілет… Мухля 12.06.2010. Непадалёку ад нашага дома ёсць невялікі парк, які ўсе называюць Мухляй. У парку існуе вадаём. Яшчэ гады тры назад яго рэгулярна чысцілі ад смецця і ў спякотныя дні ў ім купаліся дзеці і падпітыя дарослыя. Побач з вадаёмам на беразе стаяў жалезны, пафарбаваны ў сіні колер, стэнд, які папярэджваў, што купацца нельга. На стэндзе была інфармацыя, з якой можна было даведацца ў які год і колькі чалавек патану- ла. Цяпер стэнда няма. Ніхто не купаецца, а ў вадаёме плаваюць дзікія качкі і пух ад таполяў. А нядаўна сярод ціны і смецця зацвілі жоўтыя гарлачыкі… 103 Навіны з Пугачоў 13.06.2010. З Пугачоў тэлефанавала цётка Аля. Расказала, што ўсю ноч бушавала навальніца. На мінулым тыдні ў вёсцы памерлі два мужчыны. Аднаму было 38 гадоў. Лавіў у сажалцы рыбу, се- дзячы на беразе пад кустом. Вечарам знайшлі мёртвага ў вадзе. Другі мужчына, пенсіянер, ішоў вечарам дахаты і памёр па даро- зе. Цётка сказала, што абодва, у свой час, любілі добра выпіць… Скарб 13.06.2010. Мне было трынаццаць. Начытаўшыся кніжак пра скарбы, я вырашыў закапаць свой сшытак з вершамі пад рабінай на ўзмежку нашых сотак. Мне ўяўлялася, што пройдзе шмат гадоў і нехта знойдзе мае вершы і будзе радавацца такой нечаканай знаходцы. Загарнуўшы сшытак у цэлафан, а цэлафан вымазаўшы ў салідол і паклаўшы гэты скрутак у вялікую бляшан- ку, я закапаў яго пад рабінай. Месяцы тры кожны дзень хадзіў да свайго скарба правяраць, каб ніхто яго без пары і часу не дастаў. Пачалася зіма. Усё пазамятала, а каля рабіны наогул на- мяло велізарную гурбу, якая вясной доўга не магла растаць. За зіму я надумаўся, каб мой скарб набыў большую каштоўнасць, да сваіх вершаў дакласці некалькі старых злотых, якія даўно знайшоў у Гаіку ў сметніцы. Дадаўшы злотых да свайго сшытка з вершамі, я зноў засыпаў яму. Восенню да скарба даклаў яшчэ пяцьдзясят капеек драбязой. Праз зіму не пашкадаваў рубля. За- кончылася вясна, прайшло лета, і я паехаў у Мінск вучыцца. І перастаў хвалявацца за свой скарб… У Беларусі пчолы, як гусі 14.06.2010. Учора з Людмілай хадзіў на дзень народзінаў да мастака Алеся Квяткоўскага. У майстэрні акрамя нас былі Алесе- ва жонка Вікторыя і філосаф Уладзімір, які праз гадзіну пайшоў у горад па справах. Павінен быў прыехаць літаратуразнаўца Алесь Бельскі і яшчэ некалькі мастакоў, але ў іх не атрымалася выбрацца з дому. Таму кампанія была невялікая, але ўсё ж было каму гаварыць і пра паэзію, і пра карціны. Апошнім часам Алесь малюе пчол. Гледзячы на новыя работы, я сказаў: «У Беларусі пчолы, як гусі!» Сказаў і задумаўся: «Чыё гэта: ці я толькі што прыдумаў, ці паўвека назад Караткевіч?» Сёння на працы пра пчол, што як гусі, пацікавіўся ў Юрася Пацюпы. Ён адразу ж заявіў: «Гэта радок Рыгора Барадуліна!» 104 Глебавы 14.06.2010. З cамага ранку патэлефанаваў Ігару Вярсоцкаму, які для кніжкі пра кампазітара Яўгена Глебава, якая выйдзе ў нас, у сваім выдавецтве рыхтуе музычны дыск. Ад Ігара пачуў сумную навіну: 30 мая памёр сын Глебава Радзівон, які быў вельмі таленавітым кампазітарам, але які так і не змог выйсці з ценю геніяльнага бацькі. Жонка Яўгена Глебава Ларыса Васільеўна засталася адна... Пятро Ліпай 14.06. 2010. «Не той паэт, хто піша вершы, а той, хто вып’е першы!» — любіў, гучна смеючыся, казаць пляменнік Пятра Глебкі Пятро Ліпай. І ўжо болей ён гэтых слоў не скажа, бо ён памёр. Быў Пятро чалавекам гаваркім, завадным. Пісаў вершы і песні. Тое-сёе друкавалася, выконвалася на эстрадзе. А памёр Пятро Ліпай пасля таго, як у нейкім піўбары яго моцна пабілі... Пра закаханага паэта 15.06.2010. Учора глядзеў японскі фільм пра закаханага паэ- та. Сёння нарадзіліся радкі: Вы мая адзінота зямная, Вас адну я люблю, як турму, У якой я з-за Вас паміраю, Ды без Вас і на волі памру. І не зменіцца ў Вас анічога, І не спыніцца сонца і час. Не любіце мяне нежывога, Я й жывым быў, як мёртвы, для Вас... Дождж 19.06.2010. На вуліцы дождж. Каля майго акна высокія дрэвы з густымі галінамі, як марскія водарасці, і я сяджу ў кватэры, як у падводным царстве… Бацька і ўколы 19.06.2010. Паўтары гады, як бацька ў вёсцы жыве адзін. Сёння яго наведалі мае брат з сястрой, Вова і Валя. Пакуль яны корпаліся ў градах, бацька схадзіў да доктаркі на ўколы. 105 Вярнуўся і прылёг паляжаць. Валя пацікавілася: «Што за ўколы прапісалі? Дарагія?» — «Вітаміны. Надта ж дарагія! Аж па сто дваццаць рублёў!» — адказаў бацька... Калі б не камары… 22.06.2010. Пад шум самотнага дажджу ўзгадаўся Дом творчасці «Іслач» сярэдзіны 90-х гадоў. Лета. 21 чэрвеня. Я з Людмілай і дзецьмі адпачываем. Да нас вечарам у пакой зайшла наша новая знаёмая і прапанавала разам з ёй пайсці і на беразе рэчкі сустрэць раніцу 22 чэрвеня, калі 50 гадоў таму пачалася вайна. І мы пайшлі. Прасядзелі гадзіны тры каля вогнішча, час ад часу паглядаючы ў светлае начное неба і ўяўляючы, як лятуць варожыя бамбавозы. Сядзелі б і даўжэй, калі б не камары… Анатоль Жук і нумар тэлефона 24.06.2010. У мяне на працоўным стале ў выдавецтве ля- жыць кніга вершаў артыста Анатоля Жука «Туга» з подпісам: «Віктару Шніпу — Паэту Сапраўднаму, што даволі рэдкая з’ява. З павагай Ан. Жук. 28.04.2008 г.» Час ад часу я заглядаю ў «Тугу» і прачытваю па некалькі вершаў. І заўсёды мне на вочы трапляе нумар тэлефона, які Анатоль пакінуў на развітанне ў кніжцы, папрасіўшы, каб тэлефанаваў, калі яго не будзе ў тэатры. Хутка будзе год, як Анатоля Жука няма на гэтым свеце, а мне ўсё хо- чацца набраць нумар яго тэлефона... * * * 26.06.2010. Шустрыя ластаўкі ў высокім блакітным небе, як рыбкі ў вадзе… Рудыя штаны 26.06.2010. З ракаўскай таўкучкі мне мама прывезла абно- ву — рудыя штаны. Я тут жа іх апрануў і пабег пахваліцца ся- брам, якія ўжо сядзелі ў камбайне, што стаяў на вуліцы каля хаты Віцькі Балотніка. Не паспеў я падысці блізка, як пачуліся крыкі: «Манах у рудых штанах! Манах у рудых штанах!» І я, на момант спыніўшыся, пачаў кідаць каменне ў камбайн. Хлопцы не заціхлі, а яшчэ мацней пачалі крычаць: «Манах у рудых шта- нах!» Не ведаю, чым бы мая вайна з сябрамі скончылася, калі б не выйшаў камбайнёр і не разагнаў нас. Вярнуўшыся дамоў, я са злосцю сцягнуў з сябе рудыя штаны і парваў… * * * 30.06.2010. Гадоў дваццаць таму ўпершыню ў Мінск прыехаў Данчык. У Палацы прафсаюзаў быў арганізаваны ягоны канцэрт. Народу сабралася поўная зала. Гадзіны тры гучалі цудоўныя беларускія песні. У мяне з сабой быў магнітафон «Вясна» і я ўвесь канцэрт запісаў на касету. Пасля гадзіну ехаў на тралей- бусе дамоў з уключаным магнітафонам і ніхто не сказаў мне, што я перашкаджаю, бо гучалі словы: «Не шукай ты мяне каля жытніх палёў, не шукай, не шукай... Калі к сэрцу майму ты дарог не знайшоў, не шукай, не шукай... Не кажы ты мне слоў, што не грэюць цяплом, не кажы, не кажы... Калі сэрца тваё не палае агнём, не кажы, не кажы...» Цяпер слухаю па камп’ютары гэтую песню і бачу на сцэне Палаца прафсаюзаў маладых Данчыка і Анатоля Сыса і мне сумна і светла. Сяргей Новік-Пяюн і Вераніка 30.06.2010. Жывучы побач з Сяргеем Новікам-Пеюном, я з Людмілай і малой Веранічкай часта бываў у яго. Кожны раз Сяр- гей Міхайлавіч даваў Вераніцы аркуш паперы і алоўкі, каб маля- вала. А мы, дарослыя, размаўлялі пра літаратуру, слухалі песні па- эта ў яго выкананні. Развітваючыся, Сяргей Міхайлавіч акуратна браў малюнкі нашай дачкі і складаў у папку з надпісам «Малюнкі Веранікі Шніп». Паэт верыў, што з малой дзяўчынкі, якая ўсё ма- люе нейкіх каляровых чарвякоў, атрымаецца сапраўдная мастач- ка. І ён не памыліўся — сёння наша Вераніка студэнтка трэцяга курса Беларускай акадэміі мастацтваў... Сяргей Новік-Пяюн і Максім 30.06.2010. 1 мая 1993 года ў нас з Людмілай нарадзіўся сын Максім. На другі дзень пасля таго, як Людміла выпісалася з раддо- ма, Сяргей Новік-Пяюн запатрабаваў, каб мы з каляскай падышлі пад ягоныя вокны і паказалі малога. Мы так і зрабілі. А Сяргей Міхайлавіч, як з неба, з вакна сваёй аднапакаёўкі блаславіў на шчаслівае жыццё нашага Максіма. Потым з Максімам і Веранікай мы яшчэ часта бывалі ў паэта, але, на жаль, апошнія месяцы жыцця ён часта хварэў і памёр 26 жніўня 1994 года. Ця- пер пытаюся ў сына: «Памятаеш, як мы хадзілі да паэта Сяргея Новіка-Пеюна і ён табе, як і Вераніцы, даваў паперу і алоўкі для малявання?» — «Памятаю»,— адказвае Максім. «А што ты памята- еш?» — пытаюся далей. «Паэта памятаю...» — чую ў адказ... 107 ЛІПЕНЬ Бацька і сын 2.07.2010. Мужчына працаваў у судзе і ягоны бацька да са- май пенсіі таксама там жа быў суддзёй. Сабраўшы грошай, ста- ры паехаў адпачываць на Чорнае мора. Праз тыдзень мужчыну прыйшла тэлеграма, што ягоны бацька памёр і трэба яго за- браць дамоў. Мужчына пра сваю бяду расказаў на працы і заявіў, што ён не паедзе забіраць бацьку, бо ў яго на гэта няма ні гро- шай, ні часу. І суддзі самі паехалі ў Крым, забралі і прывезлі тру- ну з памерлым. Мужчына, развітаўшыся з бацькам, сказаў, што ў яго няма грошай і часу на пахаванне і ён хоча, каб памерлага крэміравалі, а урну з прахам ён забярэ і завязе на могілкі, дзе пахавана яго маці. Суддзі зрабілі памінкі, а урну з прахам свай- го калегі перадалі мужчыну. Праз два гады мужчына звярнуўся ў суд, бо ў ягоную кватэру залезлі злодзеі. Сярод украдзенага ў спіску была і урна з прахам бацькі абрабаванага… * * * 2.07.2010. «Час ідзе і лес стары радзее»,— радкі паэта Уладзі- міра Марука. Часта іх успамінаю, калі прыходжу ў холдынг «ЛіМ». Вось і ўчора быў. З фотамайстрам Кастусём Дробавым адбіралі здымкі для кніжкі «Хойнікаўшчына літаратурная», што рыхтуец- ца ў нас у выдавецтве. Амаль гадзіну прабыў у Кастуся. Заходзілі супрацоўнікі «ЛіМа», віталіся, пыталіся пра жыццё-быццё. Хутка будзе сем гадоў, як тут, у гэтых мне родных сценах, я шараговы аўтар. Вельмі шмат усяго тут змянілася, а самае галоўнае — амаль няма тых, з кім я працаваў. Адны звольнены, другія самі звольніліся, а трэція памерлі... А я працаваў у «ЛіМе» амаль дзесяць гадоў... * * * 7.07.2010. Пачатак 50-х гадоў мінулага стагоддзя. У вясковую краму на Палессі прывезлі некалькі скрынь з гандонамі. Два ган- доны можна было набыць за адно курынае яйка. Мінуў тыдзень, 108 а пакупнікоў як не было, так і няма. І тады крамніца прыдумала, што гэта не гандоны, а модныя гарадскія надзіманыя мячыкі, і дала гандон свайму сыну, каб ён у школе зрабіў рэкламу та- вара сярод вучняў. На другі дзень уся школа была засмечана надзьмутымі і лопнутымі гандонамі... Стары інтэлігент і зялёнка 7.07.2010. Старому інтэлігенту муляры фарбавалі ў кватэры сцены. І, каб колер быў прыгожы, жанчыны параілі гаспадару купіць у аптэцы зялёнкі, якую яны размяшаюць з белай фарбай. І пайшоў стары ў аптэку і нясмела папрасіў у маладой аптэкаркі: «Дайце мне на пяць рублёў зялёнкі...» Аптэкарка, засунуўшы рукі пад прылавак, нешта доўга лічыла, а потым дала пакупніку лад- ны пакунак. Стары прынёс пакунак дамоў, а там замест зялёнкі цэлая куча гандонаў. І пайшоў стары назад у аптэку і сказаў, што яму прадалі не тое, што ён прасіў. Аптэкарка, забіраючы гандо- ны, раззлавалася: «Вас, старых інтэлігентаў, цяжка зразумець, што вам дакладна трэба: ці гандоны, ці зялёнка?» Не адзіял 23.07.2010. «Я не адзіял!» — прачынаючыся пад абед, казаў сам сабе мужчына, які нядаўна стаў пенсіянерам. Крыху пасварыўшыся з жонкай і сказаўшы: «Я не адзіял!», мужчына ішоў у піўбар. Там ён піў да закрыцця. Вярнуўшыся дамоў і пачуўшы ад жонкі: «Зноў напіўся!», казаў: «Я не адзіял!» — і, не распранаючыся, клаўся спаць, каб заўтра зноў прачнуцца пад абед і сказаць сваё: «Я не адзіял!» Жыццё… 27.07.2010. На прыпынку з букетам, загорнутым у газету, сустрэў Ларысу Васільеўну Глебаву. Дзесяць гадоў таму ў яе памёр муж, кампазітар Яўген Глебаў. Мінула ўжо больш сарака дзён, як жанчына пахавала адзінага сына, Радзівона, якому было сорак чатыры гады. Сёння яна ехала на пахаванне хроснай сына... Дзяўчына з сабачкам 28.07.2010. Кожны вечар суседчына дачка, нядаўняя школьніца, выводзіць на Мухлю сабачку. «Па дзве, а то і па тры гадзіны выгульвае!» — радуецца суседка. Я маўчу, хоць ужо 109 колькі разоў бачыў яе сабачку, прывязанага да лаўкі, на якой дзяўчына абдымалася з белабрысым хлопцам… * * * 29.07.2010. На вуліцы пад вокнамі мужчына косіць траву. Газонакасілка раве, нібыта пілуе дровы… Дзеці і мова 29.07.2010. Гэта было тры гады таму, калі я на цягніку ў плацкартным вагоне вяртаўся з Крыма. Побач са мной каля вакна ехала маладая сямейная пара ўкраінцаў з сынам гадоў васьмі. Яны паміж сабой размаўлялі па-руску. Хлапчук-непаседа ўвесь час ірваўся з кім-небудзь пагуляць. Непадалёку ад нас ехалі дзве пажылыя беларускі з унукам гадоў дзесяці. Праехаўшы з паўгадзіны, малы ўкраінец паклікаў да сябе малога беларуса. І яны пачалі гуляць з машынкамі і паміж сабой размаўляць — адзін чыста па-ўкраінску, а другі на беларускай трасянцы. Да ўсяго малы ўкраінец пачаў вучыць малога беларуса, як трэ- ба вымаўляць некаторыя словы па-ўкраінску. Беларус слухаўся і стараўся. Добрую дзіцячую кампанію недзе праз паўтары гадзіны парушыла маці-ўкраінка, сказаўшы: «Малы хахол, пара ўжо спаць!» Літаратурныя прарокі 30.07.2010. Людміла купіла кніжку «Литературные пророки». Пачытаў. Змест страшны — усё пра смерць. Адразу ўзгадаў сваё: Гэта наша з табою вясна маладая, Гэта наша з табой, гэта наша з табой Зорка ў небе ўзышла, як страла залатая. Я памерці хачу ад стралы залатой, Не ад змроку, што ў цесных, як норы, пакоях, У якіх мы жылі, у якіх мы жывём І чакаем вясны, быццам казачных вояў, Што святло прынясуць нам у кожны наш дом. Гэта было напісана 9 сакавіка 2001 года. Адшукаў і ранейшае (1988): «І памру ад лютае жуды». Пасля гэтага было: «Напішу вар’яцкіх вершаў — і памру». А сабраўся ж я жыць 107 гадоў… * * * 30.07.2010. Заўтра ўсёй сям’ёй ідзём на вяселле. Жэніцца сын маёй сястры Валі. Даўно на вяселлях не быў, таму неяк на душы неспакойна, нібыта сам буду жаніцца… Не гарыць, а выгарае… 30.07.2010. Па тэлевізары паказваюць, як выгарае Расія. Жу- дасна! Узгадалася, што недзе гадоў пятнаццаць назад і ў нас пад Мінскам гарэлі балоты і ў горадзе смярдзела дымам. Мы тады былі ў Доме творчасці «Іслач» з малымі дзецьмі. Вечарам было страшнавата класціся спаць. Аднак тое, што творыцца ў суседняй краіне — гэта непараўнальная бяда, з якой самому ча- лавеку і не справіцца. Толькі праліўныя дажджы спыняць агонь. А дажджоў няма, і Расія выгарае… 111 ЖНІВЕНЬ * * * 2.08.2010. У суботу ўсёй сям’ёй ездзілі на вяселле. Яно было незвычайнае. Задоўга да падзеі мучыўся пытаннем: «Што буду рабіць паўдня сярод амаль ста чалавек, якія не п’юць?» І, калі вяселле закончылася, а яно праляцела хутка і весела, пачуў ад сына: «Я хачу, каб, калі буду жаніцца, і ў мяне на вяселлі ніхто не піў!» Горача 4.08.2010. У маім дзяцінстве ў вёсцы ўсё лета амаль усе дзеці хадзілі ў адных трусах: хто ў чорных, хто ў сініх. І ўсе мы былі такія загарэлыя і мурзатыя, што часам дарослыя вяскоўцы не пазнавалі, чые мы. І лета было такое доўгае, як сцяжына ў спёку да сажалкі за вёскай, і такое кароткае і імклівае, як цень ад хмурынкі, што на хвіліну схавала сонца. І, узгадваючы леты свайго дзяцінства, мне і сёння горача ў ногі ад таго пылу і пяску, па якім мы, дзеці, хадзілі босыя і ў адных трусах... * * * 4.08.2010. Гарачыня. Думкі ў галаве, як сытыя пчолы ў гаршку з мёдам... * * * 4.08.2010. Сёння на працы цішыня. Ніхто з аўтараў не тур- буе, нібыта спякліся... Наш Максім і адпачынак 4.08.2010. Сёння адправілі сына ў юнацкі лагер у Балгарыі. Задоўга да паездкі я змог прачытаць усю праграму сынавага адпачынку. Кінулася ў вочы і засталося ў галаве, што кожны вечар будзе паказвацца «Танец жывата». Адразу ўзгадаўся наш 112 сямейны адпачынак на Нарачы, калі Максіму было дзесяць гадоў. Жылі, як людзі, пакуль Максім не вычытаў абвестку пра конкурс прыгажосці. Пайшлі. Пасля конкурсу былі танцы і наш Максім стаў танцаваць з самай прыгожай дзяўчынкай. Яна была з дзіцячага дома і на Нарачы адпачывала з кучай гэткіх жа сірот, як і сама. Зразумела, што дзетдомаўскія хлопцы адразу ўбачылі ў Максіме канкурэнта, таму да самага канца адпа- чынку даводзілася мне і Людміле час ад часу ахоўваць свайго сына, калі ён сустракаўся з прыгажунькай. Дзяўчынку звалі Даша. Ад’язджаючы дамоў, Максім абмяняўся з новай сяброўкай тэлефоннымі нумарамі, але, прыехаўшы дамоў, заўважыў, што дзяўчынка не пазначыла, з якога яна горада. Доўга наш Максім чакаў званка ад Дашы, але так і не дачакаўся... Кожны дзень... 5.08.2010. На працы праз акно бачу карчму, зробленую ў вясковым стылі. На вуліцы стаіць печ, каля печы сабачая будка, у якой, прывязаным за нагу, жыве певень. Кожны дзень у печы смажаць яешню і кураціну. Кожны дзень певень кукарэкае: ці то ён радуецца, што ў яго іншы лёс, чым у яго братоў і сясцёр, ці злуецца, гледзячы на людзей і агонь у печы... І яшчэ адзін пісьменнік... 6.08.2010. У выдавецтва да мяне прыязджаў з Талачынскага раёна мужчына гадоў пяцідзесяці, які выглядае на гадоў сем- дзесят. Загарэлы да чарнаты, бо цэлы дзень на прыродзе — пасе кароў. У роце тры зубы — два зверху, адзін знізу. Мужчына прывёз пятнаццаць сшыткаў па дванаццаць старонак са сваімі творамі. «У мяне вочы баляць, таму я ў сказах не стаўлю ні кро- пак, ні косак. Вы маладзейшы і ваша такая работа — расстаўляць кропкі і коскі!» — сказаў мужчына і пачаў расказваць, пра што ён піша. А піша ён пра кароў, якія, калі вельмі горача, дрэнна до- яцца. Піша пра базы дадзеных, якія знаходзяцца ў космасе, дзе збіраецца ўся наша разумовая энергія. Развітваючыся са мной, мужчына прапанаваў: «Калі вы захочаце ругаць нячыстую сілу, то ругайце яе ад майго імя. Яна мяне баіцца!» «Няверная» 6.08.2010. Бамжаватага выгляду мужык услед за мной зайшоў у краму. Я купіў пляшку квасу, а ён — чарніла. Чытаю этыкетку: 113 «Няверная». Мужык, заўважыўшы, што гляджу на яго пляшку, вышчарыў ва ўсмешцы адзіны зуб у роце... Зімой і летам 6.08.2010. Гляджу фотаздымкі задымленай Масквы. Людзі ходзяць у павязках. Дым, як снежнае мроіва, што было мінулай зімой, калі таксама людзі хадзілі ў павязках, ратуючыся ад свінога грыпу… Каму горача, а каму і не… 8.08.2010. Дзесяць гадзін раніцы. Гарачыня. Стаю, хаваючыся ад сонца, на прыпынку каля крамы «Падмурак», якая месціцца ў падвале. Вуліца была б бязлюднай, калі б з крамы, як з таго све- ту, раптам не выйшла чалавек дваццаць мясцовых алкаголікаў з поўнымі пляшкамі ў руках, нібыта з букетамі… Ці будзе канец свету? 8.08.2010. Па тэлевізары ў навінах паказваюць, як у Еўропе дажджы затапліваюць гарады і вёскі і як выгарае Расія. Пытаюся ў мамы, ці будзе канец свету. Яна махае рукой і кажа: «Не бу- дзе!» — «А чаму?» Мама маўчыць… Адкрыць Амерыку 9.08.2010. Cны, як рэальнасць. Рэальнасць, як сон. Нічога новага. А ты сядзіш і, не выходзячы з кватэры, спрабуеш свету адкрыць Амерыку, яшчэ не адкрыўшы для сябе Беларусь... * * * 9.08.2010. Тыдзень таму сына адправілі на мора ў Балгарыю. Не тэлефануе і не піша праз інтэрнэт, а нам з ім не звязацца. «Відаць, ужо ў нейкую закахаўся!» — кажу Людміле і чую: «Наш можа...» Два Юры 11.08.2010. Узгадалася. Неяк прыходжу на працу ў «ЛіМ», а каля дзвярэй холдынга ўжо стаяць два нашы куратары, два Юры. У аднаго ў руках сігнальны нумар часопіса «Полымя» з маімі вершамі, і куратар, не вітаючыся, задае пытанне: «Гэта вы 114 самі напісалі такія вершы?» — «Якія?» — нібыта нічога не разу- меючы, кажу я. «А вось гэтыя!» — Юра падсоўвае мне пад нос разгорнутае «Полымя». «Калі тут напісана маё прозвішча і мой здымак, дык гэта мае вершы!» — «Я ў вас пытаюся, вы самі іх пісалі?» — «Сам. А што такое?» — «І колькі вам за іх заплацілі?» — «Пакуль яшчэ не плацілі...» — «А колькі заплоцяць вось за гэты верш?» — цікавіцца Юра і паказвае на верш «Беларускае мора». Я нейкі час маўчу, бо думаю, якую лічбу назваць (завысіць ці занізіць, ці праўду сказаць), а потым і кажу: «За гэты верш будзе тысяч дзесяць, а можа і меней».— «Як гэта дзесяць тысяч?! Мы вам даем за гэты верш трыста тысяч, толькі дазвольце нашаму гурту яго спяваць!» — «Ну добра. Давайце трыста тысяч»,— задаволена ўсміхаюся, а два Юры, зайшоўшы за мной у мой рэдактарскі кабінет, замыкаюць дзверы і пачынаюць спяваць «Беларускае мора», і так хораша, што ў мяне па спіне мурашкі забегалі. Пасля гэтых спеваў у Юраў змяніліся да мяне адносіны і самае галоўнае — яны перасталі кожную хвіліну стаяць над маёй душой. Праўда, за верш «Беларускае мора» ў «Полымі» мне заплацілі дзесяць тысяч, бо бухгалтэрыя не паслухалася двух Юраў... Праведалі дзядзьку 15.08.2010. Дзядзьку Віцю 77. Жыве ён у Лягезах у бацькоўскай хаце з жонкай Стасяй, якая на гадоў дзесяць маладзейшая за яго. Цяпер у іх гасцюе малая праўнучка Карына. Нядаўна дзядзька ехаў на ровары ў Бакачы ў краму і па дарозе з гары паваліўся і паламаў рэбры. Я з Людмілай, Барысам Пятровічам і яго жонкай прыехалі праведаць пабітага. Дзядзька Віця ў добрым настроі сустрэў нас на вуліцы. І пакуль цётка Стася рыхтавала на стол, мы слухалі дзядзькавы расповеды. Даведаліся, што печ, на якой я ў дзяцінстве ляжаў з бабуляй Ганнай і слухаў яе казкі, была пакрыта рудой з прыгожым узорам кафляй яшчэ пры паляках. Узгадалася, што да вайны, па словах маёй мамы, у сям’і бабулі Ганны і дзеда Міхася было не толькі васьмёра дзяцей, але і літровая пляшка золата… Яршоўка 15.08.2010. Паўз Лягезы праз алешнік працякае невялічкая рачулка Яршоўка. У дзяцінстве нярэдка цэлымі днямі я сядзеў каля яе і глядзеў на ваду. І я вырашыў паказаць сваім сябрам і жонцы Яршоўку. Прыйшлі. А рачулкі і няма. Толькі рэчыша з белым пяском і заімшэлымі камянямі. Пасля ўжо дзядзька Віця 115 расказаў, што за Лягезаўскай гарой, дзе пачынаецца Яршоўка, бабры зрабілі велізарную плаціну і ўвесь луг і кустоўе затапілі. Цяпер там чатыры бабрыныя хаткі… Усе мы родам з дзяцінства… 16.08.2010. Вяртаюся з працы. Гарачыня, хоць і вечарэе. За- ходжу ў тралейбус і чую: «Я хачу на мора! Я хачу на мо-о-ра!! Я хачу на мо-о-о-ра-а-а!!!» Гляджу: «Хто ж гэта так раве?» А раве малы гадоў чатырох. У яго ўзросце, гадуючыся ў бабулі Ганны ў Лягезах, я не толькі не ведаў, што на свеце ёсць мора, а і пра Мінск нічога не ведаў і наогул я не ведаў, што ёсць яшчэ нейкія людзі акрамя тых недзе сарака чалавек, сярод якіх я жыў… А можа… 17.08.2010. У сталоўцы каля сваёй працы сустрэў фатографа Анатоля Каляду, ссівелага і амаль бяззубага, і ўсё ж элегант- нага, як гадоў 15 назад, калі ён супрацоўнічаў з «ЛіМам», дзе я працаваў. Сярод фотамайстроў Анатоль нейкі няспешны і непладавіты. Ён ёсць і нібыта яго і няма. А можа так і трэба ў гэтым жыцці: не спяшацца і не вытыркацца? Ранішняе 17.08.2010. Яна стаяла на прыпынку сярод людзей. І, калі Ён заходзіў у патрэбны яму аўтобус, іх позіркі сутыкнуліся, і ў яго па душэўным спакоі разбегліся агністыя трэшчыны. Пакуль дзверы ў салон не зачыніліся, а гэта было секунды чатыры, Яна некалькі разоў зазірнула яму ў вочы і павярнулася бокам, гарэзна-ганарліва задзёршы свой востры прыгожы носік, нібы кажучы: «Падабаюся? Дык выходзь з аўтобуса!» І не паспеў Ён вырашыць, што рабіць далей, як у аўтобуса зачыніліся дзверы, і Ён паехаў. Яна ж адразу павярнулася спінай да яго, нібы паказ- ваючы сябе ззаду і гаворачы: «Запомні мяне такую!» Вельмі сумна… 22.08.2010. Сёлета за восем месяцаў у маіх Пугачах і ў на- вакольных вёсках сышло на той свет шэсць чалавек. І ўсе з-за п’янкі. Тыдзень назад камбайнёры, якім захацелася пакаштаваць яблыкаў на хутары, знайшлі ў садзе саракагадовага мужчыну, былога трактарыста, які павесіўся. Вісеў ён, відаць, ужо недзе з тыдзень, бо вароны паспелі яму выдзеўбці вочы і ён сам добра 116 падгніў. Вісельнік раней жыў у вёсцы, выпіваў і гэтым летам, пасля таго як па п’янцы разбіў трактар, яго выгналі з працы. Беспрацоўны перабраўся на хутар да такой жа жанчыны, з якой цэлымі днямі піў. Што там адбылося, пасля чаго павесіўся мужчы- на, ніхто не ведае, бо ягоная сяброўка нават не заўважыла, што яна адна працягвае піць. Да канца года яшчэ чатыры месяцы… * * * 23.08.2010. 1 верасня еду ў Маскву. Паціху збіраюся ўжо цэлы тыдзень. Адчуванне, нібыта зноў еду ў Літінстытут на вучобу… * * * 23.08.2010. Успомнілася. 1984 год. Цягнік «Мінск — Масква». У купэ на Усесаюзны семінар маладых літаратараў еду з Леанідам Галубовічам. З намі Сяргей Дубавец, Алесь Асташонак, Міхась Ба- рэйша, Уладзімір Саламаха, Вадзім Спрынчан, Хрысціна Лялько і яшчэ некалькі чалавек. Не памятаю, пра што мы гаварылі ўсю дарогу, але запомніўся вершаваны радок Галубовіча: «Колькі ўжо гадзін еду і еду ў бок Масквы, а сонца ўсё няма і няма…» Трахімёнак і дзяржаўны сакрэт 25.08.2010. У «Доме прэсы» быў на прэс-канферэнцыі пісьменніка Сяргея Трахімёнка. Гаварылі пра ягоныя кнігі, што выйшлі ў «Мастацкай літаратуры» і ў холдынгу «ЛіМ». Ад Сяр- гея Аляксандравіча, як ад прафесійнага разведчыка, прысут- ныя даведаліся, што амерыканскіх шпіёнаў у Савецкім Саюзе распазнавалі (а гэта раней быў дзяржаўны сакрэт) па падро- бленых пашпартах, якія былі цалкам, як савецкія, але яшчэ лепшыя. Лепшыя тым, што амерыканцы скарыстоўвалі сашчэпкі з нержавейкі, а ў нас яны былі жалезныя, якія праз два-тры ме- сяцы пачыналі ржавець. Словам, калі твой пашпарт не ржавее, то ты не наш чалавек… Прыкметы восені 26.08.2010. У сённяшнім дні ўбачыў новую прыкмету на- дыходзячай восені — на вуліцах і ў транспарце стала шмат студэнцкай моладзі… Хутка ў школу… 28.08.2010. Праз некалькі дзён дзецям зноў ісці ў школу. Спрабую ўспомніць свой першы школьны званок і не магу. За- тое добра памятаю выпускны вечар. Мне ў той дзень выпала пасвіць кароў у радоўцы, таму на мерапрыемствах, якія былі днём у школе, я не быў. Вечарам, прыгнаўшы з радоўкі кароў і пераапрануўшыся ў касцюм, пайшоў у клуб. Упершыню сам запрасіў танцаваць Зою Шымель, у якую быў закаханы. Танцаваў з аднакласніцай некалькі разоў, і яна мяне запрашала на белы танец, але я так і не сказаў ёй ні слова… Танцы ў час дажджу 28.08.2010. У дажджлівае надвор’е ў вёсцы добра было хадзіць на танцы. У клубе не падымаўся пыл і не было задухі. І, калі пачыналася бойка, то чырвоныя ад крыві кашулі можна было мыць у струмені вады, што сцякаў з клубнай страхі. Бай- цом я не быў, але… Клуб у Татарскіх 28.08.2010. У Татарскіх клубам была звычайная з печкай хата, у якой ніхто не жыў. Неяк, расказваючы пра сваё юнацтва жонцы, вырашыў паказаць ёй клуб у Татарскіх. Прыйшлі. А на месцы хаты, сярод быльнягу адна белая печка з чорнай трубой, як помнік таму, што было і ніколі ўжо не паўторыцца… У «Сталіцы» 28.08.2010. З Людмілай хадзілі ў «Сталіцу». Яна ў крамах раз- глядала абутак і адзенне, а я жанчын… На хвіліну… 28.08.2010. Змрочна. Дробны дождж. З «Чырвонага касцёла» пасля вянчання выйшлі маладыя. Маладыя і прыгожыя. Мы з Людмілай на хвіліну спыніліся, нібы жыццё для нас спынілася на хвіліну… 118 ВЕРАСЕНЬ * * * 2.09.2010. Масква. Беларускі вакзал. Шэсць гадзін раніцы. Мы з Зосяй Куставай і Аленай Казак толькі што выйшлі з вагона. Су- немся з натоўпам. Таксісты прапануюць падвезці. Пытаемся пра кошт і адмаўляемся. Дорага. Спадзяемся на метро. А там вар’яцкая чарга і мы вяртаемся да таксістаў. А іх ужо няма. І раптам да нас падыходзіць высокі мужчына і, даведаўшыся, што нам трэба ў гасцініцу «Турыст», просіць тысячу. Лена Іванаўна, а яна ў нас у «Мастацкай літаратуры» галоўны бухгалтар, кажа: «Даём шэсць- сот!» — «Мала! Тысяча і ўсё тут!» — «Раз так, то мы і на метро можам заехаць!» — «Няхай будзе не па-вашаму і не па-мойму! Восемсот!» — «Шэсцьсот і не больш!» — «Давайце за семсот!» — кажа мужчына. «Не! Шэсцьсот!» — «Семсот!» — «Ну, тады за шэсь- сот пяцьдзясят!» — прапануе Лена Іванаўна і таксіст, махнуўшы рукой у знак згоды, бярэ ў нас найбольшую сумку і вядзе да машыны. «Калі б вы не былі маёй апошняй надзеяй зарабіць, то я б вас за такія грошы не павёз!» — кажа таксіст і, выехаўшы з прывакзальнай плошчы, націскае на газ. Па Маскве едзе на хуткасці 100-110 кіламетраў у гадзіну. Не дзіўлюся, бо калі ехаць так, як ездзяць у нас, то цябе іншыя машыны сапхнуць з дарогі… Гасцініца «Турыст» 2.09.2010. Гасцініца «Турыст» — падрамантаваны савецкі бу- дынак, у якім яшчэ дваццаць гадоў назад спыняліся з Саюзных рэспублік пераможцы сацыялістычных спаборніцтваў. Цяпер за 100 даляраў у суткі ў «Турысце» пасяліцца можа любы, каму ў Маскве няма дзе жыць. Праўда, «Турыст» — гэта не адна гасцініца, а сем. Я жыў у корпусе № 1. Мой нумар быў двух- месны, з просценькім тэлевізарам, з савецкім халадзільнікам, з графінам на стале і двума стаканамі. Было адчуванне, што я, пасяліўшыся ў «Турысце», трапіў у васьмідзясятыя гады мінулага стагоддзя… 119 Станцыя метро «Пушкінская» 2.09.2010. У Маскве станцыя метро «Пушкінская» адна з самых глыбокіх. І я з яе доўга еду на эскалатары ўверх, нібыта вяртаюся з таго свету… Пушкін і Красная плошча 2.09.2010. Вечарам, пасля кніжнай выставы, я, як былы жы- хар Масквы, павёў у метро на станцыю «Батанічная» Наву- ма Гальпяровіча, Зосю Куставу і Алену Казак, каб заехаць на Пушкінскую плошчу. Дваццаць гадоў, якія мінулі пасля таго, як я жыў тут, далі знаць пра сябе, таму давялося зрабіць пяць пе- расадак, каб даехаць у патрэбнае места. Выйшлі з метро. Дзе ж помнік Пушкіну? Ледзьве разгледзеў з-за рэкламнага смецця. Расказаўшы дзе і што, павёў сваю кампанію на Красную плошчу. Гулялі больш за гадзіну. Назад вярнуліся, зрабіўшы ў метро адну перасадку… Літінстытут 3.09.2010. У праграме Маскоўскай кніжнай выставы было за- планавана і наведванне беларускімі пісьменнікамі Літінстытута. У патрэбны спіс я не трапіў і, едучы ў Маскву, планаваў знайсці час, каб самому пахадзіць па калідорах і аўдыторыях, дзе вучыўся. А тут раптам у першы дзень прыезду вечарам падыходзіць да мяне Сяргей Трахімёнак і кажа: «Паехалі заўтра ў Літінсты- тут!» — «Мяне ж у спіску няма!» — «Ну і што! Ты ж там вучыўся! Паехалі!» — «А хто з намі будзе яшчэ?» — «Нікога! Астнія хо- чуць выступаць на выставе. Няхай выступаюць, а мы з табой з’ездзім!» Доўга не думаючы, даў згоду. Назаўтра ранкам па нас прыйшла машына з беларускай амбасады. Шафёр не ведаў дарогі да Літінстытута, і мне давялося яму расказваць як ехаць. Прыехалі без спазнення. Нас сустрэў паэт Валянцін Сарокін, які працаваў у Літінстытуце яшчэ тады, калі я вучыўся. Канферэнц- зала была поўная. Цяпер на пісьменнікаў вучыцца каля тысячы чалавек. У зале былі дзве студэнткі з Беларусі — адна з Віцебска, а другая з Брэста. Іхніх прозвішчаў з вершамі ў нашым друку не сустракаў. Кінулася ў вочы, што раней выкладчыкі выглядалі гаспадарамі і студэнты іх пабойваліся, а цяпер выкладчыкі нейкія няўпэўненыя, а студэнты паводзяць сябе па-гаспадарску. Магчыма, таму, што амаль палова вучыцца за свой кошт… 120 * * * 3.09.2010. Ідучы па калідоры Літінстытута, адчуў сябе сту- дэнтам, які, у свой час не давучыўшыся да канца, раптам праз дваццаць гадоў успомніў, што яму засталося толькі здаць залік па літаратуры і ён атрымае чырвоны дыплом… * * * 3.09.2010. Амаль у самым цэнтры Масквы будуецца велізар- ная мячэць... У Данскім манастыры 3.09.2010. У Маскве, будучы ў раёне Данскога манастыра, не змог абмінуць гэта святое месца. Зайшоў. Толькі што закончыла- ся служба. З царквы выйшла чалавек дваццаць. У большасці жан- чыны і старыя. Заглянуўшы на хвіліну ў Храм, пайшоў паглядзець манастырскія могілкі. Пафатаграфаваў. На выхадзе сустрэўся з ахоўнікам, які не паспеў мне нічога сказаць, бо я задаў пытан- не: «А хто тут з вядомых пісьменнікаў пахаваны?» Мужчына, на момант задумаўшыся, запытаўся: «Салжаніцын пісьменнік?» — «Пісьменнік!» — «Ён тут пахаваны».— «А хто яшчэ?» — «Я не ўпаўнаважаны ведаць пра тых, хто тут пахаваны» — адказаў ахоўнік і папрасіў мяне пакінуць тэрыторыю могілак… * * * 4.09.2010. Ходзячы па Маскоўскай кніжнай выставе, лаўлю сябе на думцы, што я, беларус, тут ужо замежнік… За дваццаць гадоў… 4.09.2010. За дваццаць гадоў, якія не быў у Маскве, горад змяніўся — аброс капіталістычным рэкламным смеццем, праз якое праглядваецца шэры Савецкі Саюз… Дзве хойніцкія дарогі 6.09.2010. Па дарозе ў Хойнікі аўтобусы з гасцямі з Мінска на мяжы Гомельскай і Магілёўскай абласцей сустрэла міліцыя. Нас суправаджалі па дарозе, абапал якой, недзе за кіламетраў пяцьдзясят да сёлетняй сталіцы Дня беларускага пісьменства, было на што паглядзець. Гэта і плакаты з віншаваннямі, і 121 вялікія самаробныя лялькі ў нацыянальных строях, і цытаты з твораў класікаў беларускай літаратуры. Праязджаючы побач з Глінішчамі, можна было ўбачыць расфарбаваны аўтобусны прыпынак з вялікім намаляваным партрэтам Івана Мележа. На наступным прыпынку быў партрэт Якуба Коласа. На трэцім — Міколы Мятліцкага. А далей былі прыгожыя вобразы паляшучак і буслоў. Назад у Мінск мы вярталіся карацейшай дарогай, аба- пал якой шумелі бярозы ды сосны… * * * 8.09.2010. У другой палове працоўнага дня зайшоў Леанід Маракоў і падарыў свой энцыклапедычны даведнік «Рэпрэса- ваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі 1920— 1960», які толькі што выйшаў у выдавецтве «Медысонт». Таміна ўражвае і візуальным аб’ёмам у 900 старонак, і сваім зместам. Лёня малайчына! Працуе за добрую сотню навукоўцаў. Гэта яго 28 кніжка. Гадоў пятнаццаць таму Маракоў быў паспяховым бізнесоўцам і раздаваў направа і налева падарункі. А цяпер зайшоў да мяне папрасіць хоць якой паперы, каб раздрукаваць раздзелы новай кнігі… * * * 9.09.2010. Некаторыя новыя высотныя дамы ў Маскве, калі на іх глядзіш здалёку, здаюцца вылезлымі з зямлі і абсечанымі тунэлямі метро... Алесь Наўроцкі 10.09.2010. У дзесяць гадзін раніцы ў кабінет зайшоў незнаё- мы, пажылы, у зялёнай куртцы мужчына і запытаўся: «Вы Віктар Шніп?» — «Я».— «А я Алесь Наўроцкі. Хачу ў вас у выдавецтве адшукаць свой рукапіс, які я тут пакінуў гадоў дзесяць назад Марчуку. Ліна Каўрус казала, што яшчэ тады яго здалі ў архіў. Да- памажыце адшукаць»,— сказаў паэт, які ў 1978 годзе, пратэстую- чы супраць прымянення псіхіятрыі ў палітычных мэтах, выйшаў з Саюза пісьменнікаў. Пасля гэтага ў 1981 годзе яго прымацавалі да псіханеўралагічнага дыспансера і пазбавілі працы ўрача. Ну а потым паэта перасталі друкаваць. На маё пытанне, што ён цяпер піша, адказаў: «Займаюся вершамі. Напісаў паэму памерам з «Васю Цёркіна». Нікуды не нясу, бо ведаю, што ніхто не надру- куе праўду. Вершы пішу па-беларуску. Іх у мяне сабралася разам з паэмай каля 20 аркушаў. Прозу пішу па-руску і проста, як Якуб Колас». Пакуль мы шукалі патрэбную папку з творам, да нас прыйшоў Юрась Пацюпа з Яўгенам Гучком, якія пачалі цытаваць 122 вершы Алеся Наўроцкага з кнігі «Неба ўсміхаецца маланкаю». Алесь Піліпавіч задаволена ўсміхаўся і наогул узрадваўся, калі адшукалі ягоны рукапіс з прозай. Развітваючыся, дамовіліся, што паэт прынясе ў выдавецтва ненадрукаваныя вершы… У Крэўскім замку 11.09.2010. Дробны дождж, як дымнае мроіва, што прыне- сена ветрам з нашага далёкага мінулага. На дзядзінцы амаль разбуранага Крэўскага замка пасецца чорны конь. І я іду да яго, нібыта апошні абаронца зямлі беларускай… Ахоўваецца… 11.09.2010. На рэштках сцен Крэўскага замка вісіць шыльда, на якой напісана, што замак ахоўваецца дзяржавай. А дзе ж ахоў- нікі? Разбуральнікі прыехалі! * * * 11.09.2010. Стаю на рэштках сцяны Крэўскага замка. Варо- жыя стрэлы пралятаюць праз мяне… * * * 11.09.2010. У свой час у Барунах на святара вучыўся мой зямляк паэт Пятро Бітэль. Будынак, у якім ён жыў і маліўся, глядзіць на прыезджых разбітымі вокнамі, за якімі яшчэ жыве наша невядомая Беларусь… * * * 11.09.2010. У траве Гальшанскага замка велізарныя слімакі, як камяні, якія ажылі… Жабкі ў Гальшанах 11.09.2010. У траве скачуць жабкі, як зачараваныя чужынцы, што хацелі захапіць Гальшанскі замак… Гальшанскі замак і Караткевіч 11.09.2010. Хаджу па Гальшанскім замку і побач з сабой бачу Уладзіміра Караткевіча. Ён маладзейшы за мяне, і я на- глядаю за ім, каб ён часам не ўпаў з пашкоджаных сцен замка 123 і не разбіўся. Караткевіч яшчэ не напісаў раман «Чорны замак Альшанскі»… * * * 12.09.2010. У пятніцу, 10 верасня, хадзіў у музычную школу № 10 на прэзентацыю кнігі пра кампазітара Яўгена Глебава, якая выйшла ў «Мастацкай літаратуры». Карэспандэнтка з ра- дыё, якая рабіла перадачу пра імпрэзу, узяла інтэрв’ю і ў мяне, але перад размовай запыталася: «На каком языке будзіте гава- рыць?» — «Што за пытанне! Па-беларуску!» — адказаў я, і дзяў- чына на добрай беларускай мове пачала задаваць мне пытанні. У канцэртнай зале народу, на жаль, было зусім мала. Некалькі кампазітараў і выкладчыкаў, а таксама некалькі сябровак Ларысы Васільеўны. І калі б не прывялі чалавек трыццаць сувораўцаў, то зала была б амаль пустая. Тэлебачанне прыехала толькі тады, калі закончылася прэзентацыя. І я вяртаўся дадому з ад- чуваннем, што нікому нічога не трэба — ні наша літаратура, ні цудоўная музыка Яўгена Глебава… * * * 13.09.2010. Ідучы з працы, сустрэў Хрысціну Лялько. У свой час, дзякуючы ёй, пасля вучобы ў Літінстытуце я трапіў на працу ў часопіс «Беларусь». На пытанне, што новае пішаш, Хрысціна адказала: «На вялікія празаічныя рэчы няма часу. Пішу вершы». І было хацеў ёй сказаць, што вершы могуць і іншыя пісаць, а вось апавяданні, дзякуючы якім Хрысціна Лялько стала празаікам Хрысцінай Лялько, можа пісаць толькі яна, але прамаўчаў… Грэчка 13.09.2010. Людзі пачалі скупляць грэчку. Хто па кілаграму, хто па два, хто па пяць, а хто і болей. Я не купляю зусім, бо не адной грэчкай жыве чалавек… Абарыгены і каланізатары 19.09.2010. З крамы вяртаюся дамоў праз сквер. Праходжу міма двух кудлата-барадатых бамжоў, якія сядзяць на лаўцы, як абарыгены, і глядзяць на прахожых, як на каланізатараў… Піражкі 20.09.2010. Абедаю ў сталовай каля сваёй працы. Маладая кухарка, несучы паднос з піражкамі, зачапілася за мой позірк і рассыпала піражкі. Тут жа сабрала піражкі з падлогі на паднос і панесла далей… Радня 27.09.2010. Дзядзька Славік, скончыўшы сельскагаспадарчую акадэмію, паехаў з сям’ёй у Амурскую вобласць. Жыў ён там гадоў пяць. Быў немалым начальнікам. Вярнуўшыся на некалькі дзён у Пугачы, зноў з’ехаў з дому. На гэты раз на Украіну ў Лу- ганскую вобласць. Гадоў дзесяць таму там і памёр. Там і пахава- ны. Засталася цётка і пяцёра дзяцей. Усе Шніпы. Дзе яны цяпер і што робяць — не ведаю. Няма ні тэлефона, ні адраса… Без лірыкі… 27.09.2010. У сталовай раптам узгадалася Масква. Кафэ «Ліра». Сюды амаль кожны дзень пасля вучобы ў Літінстытуце я прыходзіў і купляў сасіскі з бульбай. Цяпер на месцы «Ліры» МакДональдс… Мужчына і музыка 27.09.2010. Ён пісаў музыку. Яму было 43 гады. 700 кіламетраў за рулём у Маскву і 700 назад. Вярнуўся вечарам. Глядзеў Еўрабачанне з маці, якая і адпраўляла яго ў Маскву па спра- вах. Слухаў песні і піў гарэлку, каб расслабіцца пасля нялёгкай дарогі. Расслабіўшыся, пайшоў у свой пакой і лёг спаць. Раніцай мужчына не прачнуўся. Хавалі з крэматорыя, дзе гучала музыка, напісаная ім…. Магчымасць і жаданне 28.09.2010. На вуліцы грыбны дождж. А я на працы чытаю рукапіс аповесці пра тое, як добра жывецца ў замежжы. У за- межжа не хачу. Хачу ў грыбы. І паехаў бы ў лес, але ж я на працы і мне трэба займець сваю думку пра рукапіс аповесці пра замежжа, у якім добра… Жывыя і мёртвыя 28.09.2010. Гледзячы на поўныя шафы рукапісаў, прыйшоў да думкі: «На сённяшні дзень у выдавецтве намнога болей мёртвых рукапісаў, чым жывых аўтараў…» 125 КАСТРЫЧНІК Дача Андропава 4.10.2010. Паэт Глеб Артханаў зарабляе на жыццё, працу- ючы архітэктарам у Расіі. Сёння ён заходзіў да мяне на працу і расказаў пра дачу Юрыя Андропава ў Падмаскоўі, якую ён нядаўна, як архітэктар, «аблагароджваў». Дача драўляная. Была збудавана ў 1949 годзе. У старых будаўнічых дакументах напісана: «Архітэктар — № 25. Падстава для будаўніцтва — загад начальніка». Чайкі 5.10.2010. Гляджу з дзявятага паверха на Свіслач. Чайкі на вадзе, як раскрышаны пенапласт… 107 6.10.2010. Атрымаў ліст ад незнаёмага мне чалавека з Хабараўска з просьбай выдаць ягоную кнігу. Падобныя лісты — не рэдкасць. У канцы просьбы пажаданне: «Здаровья Вам до ста семи лет!» Можна было б на гэтае пажаданне не звярнуць увагі, калі б я ўжо гадоў дзесяць не казаў, што буду жыць да ста сямі… Жук і сабака 6.10.2010. Вяртаючыся з лецішча, да мяне ў выдавецтва зайшоў празаік Алесь Жук. Пакуль я размаўляў па тэлефоне, ён пагартаў кнігу, што ляжала ў мяне на стале і, калі я закончыў размову, зачытаў: «Я миру не чужой, однако хотя, возмож- но, и ничей. Меня облаяла собака; А я всё думаю: зачем?» І, паглядзеўшы ў акно, Алесь Аляксандравіч сказаў: «Што тут ду- маць? Сабака таму і брэша, бо гэта — сабака!» Пара 7.10.2010. У краму зайшла пара бамжоў. Абаім гадоў пад со- рак. Ён застаўся каля дзвярэй з сумкамі, а яна пайшла і купіла 126 дзве пляшкі «чарніла». Рукі ў жанчыны чорныя, як наваксаваныя. Ды і твар не нашмат святлейшы. Абое смярдзяць і кашляюць. Паклаўшы «чарніла» ў сумку, бамжы выйшлі з крамы. І мне па- думалася: «Ці перазімуюць?» Сячкарня і пальцы 14.10.2010. Часта ўспамінаю, як з бацькам у гумне рэзаў сеч- ку. Доўгі час уручную, а потым з дапамогай матора. Я падаваў салому і бульбоўнік і ўвесь час баяўся, што вострыя нажы адрэ- жуць мне пальцы. І так думалася таму, што ў майго дзядзькі Вані, у якога я гадаваўся ў Лягезах да школы, была пашкоджана рука. А раз у дзядзькі няма некалькі пальцаў, то і ў мяне, як у роднага, таксама не павінна быць усё добра з рукой. І колькі я рэзаў сеч- ку, столькі і баяўся застацца без пальцаў. І вось гады праляцелі, пракруціліся, як кола сячкарні. І стаіць цяпер сячкарня без пра- цы, і пальцы ў мяне на руках усе, але дзядзькі Вані ўжо няма… Снег і правады 14.10.2010. Лёг спаць. Зажмурыўся і ўбачыў родную вёску. Мне гадоў дзесяць. Зіма. Гурбы вышэй платоў. Манцёры мяняюць на слупах правады. Правады ржавыя, і пасля іх на гурбах за- стаюцца рудыя пісягі, як на белых спінах пасля пугі крывавыя… * * * 16.10.2010. У выдавецтва прынёс рукапіс кнігі вершаў Ігар Пракаповіч з Пастаў. Пытаюся, як справы ў школе, дзе ён пра- цуе. Махнуўшы рукой, Ігар расказаў, як нядаўна ён з фізруком ішоў на працу. Гаварылі пра жыццё-быццё. І тут іх дагнала васьмікласніца і сказала: «Разгаварывайце на нармальном языке!» Фатаграфаваць сны… 16.10.2010. У Казіміра Камейшы вычытаў: «Можа, некалі людзі навучацца фатаграфаваць свае сны, і тады ў іх будзе маг- чымасць вяртаць незваротнае…» Па фатаграфіі, праўда, нічога не вернеш, але, сапраўды, нядрэнна было б фатаграфаваць сны, бо колькі ў іх таго, чаго ўжо няма і нават таго, што наўрад ці будзе ў рэальнасці… 127 Гусінае пяро і думка 17.10.2010. У дзяцінстве зімой, залезшы на печ, прымасціў- шыся каля пяколка і адгарадзіўшыся занавескай ад усяго свету, пісаў у невялічкі блакнот вершы. Было вельмі рамантычна, але хацелася яшчэ нечага незвычайнага. І даведаўшыся, што ў даўнія часы паэты пісалі гусіным пяром, паўдня ганяўся па вёсцы за гусямі. Раздабыўшы пяро, паспрабаваў пісаць. Нічога не атрыма- лася, бо пакуль выводзіў словы, прападала думка… * * * 17.10.2010. Цямнее. І ўсе думкі, як пчолы, вяртаюцца дахаты… Без зайздрасці і прыкрасці 18.10.2010. Тургенеў пісаў пра жыццё: «Нужно спокойно принимать ее немногие дары, а когда подкосятся ноги, сесть близ дороги и глядеть на проходящих без зависти и досады: и они далеко не уйдут». Чытаючы гэтыя словы, бачу сваю нямог- лую маці, якая з балкона глядзіць на двор, дзе ходзяць людзі. І яна глядзіць на іх без зайздрасці і без прыкрасці… * * * 18.10.2010. Трапілася ў рукі мая кніжка «Пошук радасці», якая выйшла ў 1987 годзе. Яе рукапіс у 1984 годзе перад тым, як здаць у выдавецтва, чытаў Міхась Стральцоў і, калі яму не- шта не падабалася, казаў: «Аддай маладым!». Найбольш Міхась Лявонцьевіч хваліў чатырохрадкоўе: Хата анямелая, сівая, З шэраю буслянкай, бы вянком, Вокнамі задумна пазірае, Склаўшы рукі на дзвярах замком. Строгае папярэджанне… 19.10.2010. На прэзентацыі кнігі Аксаны Спрынчан і Яра- ша Малішэўскага «Энцыклапедыя музычных інструментаў» да мяне падышла пажылая жанчына і сказала: «Я вам, як галоўнаму рэдактару, раблю строгае папярэджанне за тое, што ваша выда- вецтва ў 2000 годзе выдала кнігу Івана Мележа і не напісала, што ён лаўрэат Ленінскай прэміі. Ленінская ж прэмія мае ўзровень 128 Нобелеўскай. Болей так не рабіце!» І не паспеў я адказаць жан- чыне, што ў выдавецтве працую з 2004 года, як яна, яшчэ раз папярэдзіўшы мяне, пайшла… Между прочым… 20.10.2010. Чытаю чарговы рукапіс непрызнанага генія. І раптам адчыняюцца дзверы і да мяне ў кабінет заходзіць жан- чына, апранутая, як бомж. Не пытаючыся, яна садзіцца, і пакуль я думаю-гадаю, што ёй сказаць, жанчына заяўляе: «А вы так не глядзіце на мяне! Я между прочым член пісацяляў!» Пісьмянкоў і Левановіч 23.10.2010. Часта ўспамінаю Алеся Пісьмянкова, з якім некалькі гадоў працаваў у «ЛіМе». Ён галоўным рэдактарам, а я адным з ягоных намеснікаў. З Алесем было хораша працаваць, бо ён да ўсіх супрацоўнікаў адносіўся, як да родных. Стараўся не крыўдзіць нікога, перажываў за ўсіх і ўсё і часам залішне. Землякі ж для яго і наогул былі, як святыя. Памятаю, у рэдак- цыю прыходзіць Леанід Левановіч. Праз хвілін пяць Пісьмянкоў кліча мяне ў кабінет: «Трэба паставіць у гэты нумар апавяданне Леаніда Кірэевіча, якое ён прынёс два тыдні назад!» — «Мы ж у мінулым нумары апавяданне тое надрукавалі!» — адказаў я і прынёс Левановічу і Пісьмянкову па газеце… На Кальварыі… 23.10.2010. З Людмілай хадзіў на Кальварыйскія могілкі. Яна фатаграфавала, а я шукаў магілу мастака Яўгена Куліка. Пакланіліся Янку Лучыне, Вячаславу Адамчыку, Генадзю Кісялёву, Ніне Гілевіч, Алесю Пісьмянкову, Алесю Асташонку. Магілы Яўгена Куліка не знайшоў, але нечакана натрапілі на помнік Івану Навуменку і ягонай жонцы. Жоўты, як агеньчык свечкі, бярозавы лісток трапятаў на помніку на павуцінцы і ад яго было светла ў душы. Цяпер будзем ведаць, дзе пахаваны яшчэ адзін пісьменнік… * * * 23.10.2010. На Кальварыйскіх могілках восень. Сумна і свет- ла. Праходзячы міма велізарнай кучы калодак, якімі стала старое спілаванае дрэва, убачыў у ёй кучу чарапоў… 129 Баюся… 24.10.2010. У Кальварыйскім плоце, які аддзяляў увесь час вуліцу ад могілак, ужо гадоў пяць хаваюць крэміраваных лю- дзей. Баюся, што праз гадоў дваццаць-трыццаць гэты плот- магіла пачне развальвацца, бо гэта ж не Крамлёўская сцяна… Мы і моцарты 24.10.2010. У свой час Моцарта пахавалі ў агульнай магіле разам з бамжамі. Цяпер некаторых моцартаў мы спальваем, як бамжоў, і хаваем у сцяну… Роднасць 24.10.2010. Ходзячы па Кальварыйскіх могілках, шукаю помнікі з беларускамоўнымі надпісамі. Іх мала, але яны ёсць. Спыняючыся каля такіх помнікаў, адчуваю роднасць з пахава- ным чалавекам… Холадна 24.10.2010. На могілках халадней, чым дзе. І думкі, як апалае лісце пад нагамі, няспешна шапацяць у галаве… Жыццё… 24.10.2010. Раддом — гэта наша мінулае. Могілкі — гэта наша будучыня. Паміж раддомам і могілкамі наша жыццё… І тут тэле- фонны званок разбівае маю думку, як вялікі шкляны сасуд. Па- чынаю збіраць разбітае, ды не збіраецца, бо праз акно бачу, як па нашым двары ідзе дзяўчына ў джынсах і на высокіх абцасах… Сонца і Сідарэвіч 25.10.2010. Сёння на працы было горача і ад батарэй, і ад сонца. У час абедзеннага перапынку не вытрываў і, замкнуўшыся, узяў разуўся. Сядзеў босы, піў гарбату і слухаў музыку. Узгадаўся расповед Віктара Гардзея пра Анатоля Сідарэвіча, які ў маладосці працаваў у вясковай бібліятэцы. Быў зімовы сонечны дзень. І ў гэты дзень у бібліятэку, каб памяняць кніжкі, прыйшоў чытач. Прыйшоў, а бібліятэка замкнутая знутры. І чалавек глянуў у акно, а там на падшыўках газет ляжыць пад сонцам Анатоль Сідарэвіч і загарае… 130 Інсталяцыя 25.10.2010. У час абеду патэлефанавала Людміла: «Што робіш?» — «Сяджу босы!» — кажу я. «Горача сёння»,— пагаджаецца Людміла. «Трэба абувацца, а то зараз хто-небудзь зойдзе…» — «А ты скажаш, што гэта інсталяцыя паэмы “Босыя на вогнішчы”»,— жартуе Людміла і смяецца, а я абуваюся… Суздалеў і жанчыны 26.10.2010. Паэт з Чалябінска Генадзь Суздалеў сябраваў з артыстам Валерыем Залатухіным. І так ужо атрымоўвалася, што ўсіх чалябінскіх жанчын, якім прапаноўваў выйсці замуж Генадзь, адбіваў Залатухін. Адбіваў і не жаніўся сам. І тады ў 1985 годзе Генадзь уцёк ад Залатухіна ў Маскву ў Літінстытут, дзе пасябраваў са мной. І было ў Генадзя шмат жанчын, з якімі ён хацеў пабрацца шлюбам, але перад тым, як пра гэта сказаць чарговай красотцы, Генадзь паказваў іх мне. І я ўсіх бракаваў, бо ведаў, што ў Чалябінску жыве жанчына, якая была дзесяць гадоў жонкай Генадзя, і гадуе дваіх дзяцей. І ўсё ж, вярнуўшыся назад у Чалябінск, Генадзь ажаніўся на паэтцы, якая была за яго амаль на трыццаць гадоў маладзейшая… Жыццё ў нас такое… 26.10.2010. Жыццё ў нас такое, што час ад часу ўспамінаю радкі паэта Генадзя Суздалева з Чалябінска, якія запомніў яшчэ ў Літінстытуце ў 1985 годзе: Бросал перед свиньями бисер. Хотел их немного возвысить. Они позабыли, что свиньи, Прохода теперь не дают… Маціевіч і сын 28.10.2010. Гадоў пятнаццаць таму, дакладна не памятаю, да мяне ў госці прыйшоў мастак Алег Маціевіч. Якраз у той вечар у Беластоку павінна была нарадзіць сына Міра Лукша. Алег, як будучы бацька, вельмі перажываў з гэтай нагоды: «Мірачка там цяпер адна і ёй цяжка! А я тут сяджу! Давайце вып’ем, каб Мірачцы было раджаць лягчэй!» Ну мы і выпілі па сто грамаў, а потым яшчэ па сто, а потым яшчэ. Пасля чатырохсот Алег пачаў бушаваць. Напалохалася і мая Людміла, і нашы малыя дзеці. І я чуць з Алегам не пабіўся. Вывалакшы мастака на вуліцу, я супакоіўся, бо ўсё-ткі ж разам пілі, ды і чалавек жа чакае на- раджэнне сына. Прапанову вярнуцца назад у кватэру і легчы спаць, Алег адпрэчыў і запрасіў мяне да сябе ў майстэрню, якая над «Гандлёвым домам на Нямізе». І мы папляліся. Праз метраў дзесяць Маціевіч стаў на калені: «Я адчуваю, што Мірачка пачала раджаць! Станавіся і ты! Ёй будзе лягчэй!» Я не паслухаўся Алега, які пачаў ілбом біцца аб асфальт. «Перастань! Галаву разаб’еш!» — закрычаў я і пачаў падымаць з калень мастака. Ледзьве падняў. Прайшлі яшчэ метраў дзесяць, і Алег зноў кінуўся на калені і пачаў дзяўбціся аб асфальт і крычаць: «Мірачка, я з табой! Мірачка!» Да майстэрні мы дабіраліся гадзіны дзве. І ў той вечар Міра Лукша нарадзіла сына... 132 ЛІСТАПАД * * * 1.11.2010. Вярнуўся з філармоніі, дзе выступаў разам з арке- страм Міхаіла Фінберга на канцэрце, прысвечаным 80-годдзю з дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча. Зала была поўная. Вечарыну адкрыў міністр культуры Павел Латушка. Вёў Генадзь Давыдзька. Ад кампазітара Эдуарда Зарыцкага даведаўся, што на словы Караткевіча напісана 27 песень і больш напісаць не- магчыма, бо тэксты хоць і харошыя, але не песенныя. На жаль, тэлебачанне канцэрт не здымала, а толькі ўзяло інтэрв’ю ў Фінберга… Прыемна… 2.11.2010. На працу з Азёраў вярнуўся Юрась Пацюпа. Пры- емна было пачуць, што ягоная маці прачытала маю «Прозу і паэзію агню». Суседка таксама прачытала і некаторыя вершы павыпісвала сабе на памяць… І яшчэ адзін афарыст… 2.11.2010. У час абеду да мяне ў кабінет зайшоў высокі ху- дарлявы мужчына: «Прабач, што ў час абеду. Можа табе патрэб- ны афарызмы? У мяне напісана на цэлую кніжку!» Пагартаўшы рукапіс, я пацікавіўся: «Адкуль вы? Як ваша прозвішча?» — «Я — Васіль Дзямбіцкі. Працую на чыгунцы. Кладу шпалы, рэйкі...» — адка- заў мужчына. «Раней вы паказвалі каму-небудзь свае афарыз- мы?» — «Паказваў Марчуку. Ён сказаў, што трэба яшчэ пісаць, каб было што выбраць. А ў 2002 годзе Алесь Масарэнка, пачытаўшы мае творы, сказаў, што ў мяне 70 працэнтаў таленту!» — «Як ён гэта вызначыў?» — «Не ведаю…» — «А як вы сваю кніжку назвалі?» — «Раней я яе называў «Трагедыя натуры», раўняючыся на шамякінскую «Трагедыю партызана». Потым была назва 133 «Время отведенное для жизни», а цяпер «Выводы из прожитой жизни».— «А колькі ж вам гадоў?» — «Ой, многа! Пяцьдзясят пяць!» — «Зачытайце свой лепшы афарызм».— «Любоў — гэта кагда ухажываеш за раненым». І яшчэ, пагаварыўшы пра выдан- не кніг, Васіль Дзямбіцкі на развітанне, усміхаючыся, сказаў: «Я цябе бачыў у Барысаве». У Ракаўскай бальніцы… 3.11.2010. Ездзіў у Ракаўскую бальніцу, дзе цяпер падлечва- ецца мама. Яна адчувае сябе больш-менш нармальна. Ды і што хацець ад мамы пасля інсульту, бо цяпер апошнія паўтары гады для яе добра і тое, што ёй не стала горай, чым было. У бальніцы новая галоўная доктарка. Нядаўна закончыла медінстытут. Родам з маіх Пугачоў. Шніп Ірына Мітрафанаўна. Магчыма, і мая далё- кая сваячніца. Піша вершы. Паказала сшытак. Пачытаў. Не ведаю пакуль што якая з Ірыны галоўная доктарка, а беларускамоўныя вершы яна піша неблагія… Святло зямное Вярцінскага 4.11.2010. У шафе тэхрэдаў знайшоў «Святло зямное» Анато- ля Вярцінскага з дарчым аўтографам: «Майму дарагому тэхрэду Ларысе Шлапо — з удзячнасцю і пажаданнем святла зямнога. А. Вярцінскі. 15.06.81 г.». Прачытаў і падумаў: «Вось табе і самы лепшы падарунак — кніга…» Уладзімір Кобрын 4.11.2010. У «Мінскай праўдзе» ў аддзеле культуры працаваў Уладзімір Кобрын. Тады, калі я быў валацугам, часта заходзіў да Уладзіміра з новымі вершамі, і ён без чаргі друкаваў мяне. Тыя, хоць і невялікія, ганарары, якія я атрымоўваў з «Мінскай праўды», заўсёды былі для мяне дарэчы. Мінула недзе гадоў дваццаць як Уладзімір Кобрын памёр. Дзе ён пахаваны, я не ведаю, але няхай ён ведае, што я памятаю яго… Ахвяраванні на… 5.11.2010. У Чырвоным касцёле, дзе месціцца тэатр «Зьніч», у фае вісяць здымкі рэстаўрацыі Грунвальдскай бітвы. Разглядаю- чы дзею, некалькі разоў праходзіў каля вялікай скрыні для збору ахвяраванняў. Скончыўшы вандроўку па здымках, спыніўся каля скрыні. Чытаю: «Ахвяраванні на рамонт і абслугоўванне туалета...» 134 Усяго тры хвіліны… 6.11.2010. Пасля працы вырашыў з’ездзіць у ГУМ. Ледзьве ўціснуўся ў аўтобус № 1, бо перада мной два мужыкі гадоў па трыццаць пяць з вар’яцкімі вачыма, абступіўшы з двух бакоў дзяўчыну з сумачкай на плячы, стварылі ўражанне, што аўтобус перапоўнены. Дзяўчына паміж мужыкамі стаяла і глядзела неку- ды ў салон, а бліжэйшы да мяне, накрыўшы сумачку дзяўчыны сваёй сумкай, палез па грошы, і я нават пачуў, як ён маланку на сумачцы расшморгнуў. І хацеў я закрычаць, што грабяць, як другі мужык так паглядзеў на мяне, нібыта фінку мне ў жывот загнаў. А тут і кантралёрка раптам з’явілася. У хлопца, які стаяў за мной, папрасіла паказаць праязны. Глянуўшы на яго, я адра- зу падумаў, што ён таксама злодзей. І не памыліўся, бо хлопец дастаў дакумент пра нядаўні выхад з турмы. Закончыўшы справу, зладзеі выслабанілі з зажыму дзяўчыну і пачалі распытвацца ў нядаўняга турэмшчыка, дзе ён сядзеў. «У Магілёве…» — адказаў хлопец. «Ну як там цяпер?» — пацікавіўся той, што лазіў у су- мачку. «Сядзець можна…» — «Ну пака, братан!» — сказалі злодзеі і выйшлі на прыпынку каля касцёла. Паміж прыпынкамі было ўсяго тры хвіліны язды… У царкве… 7.11.2010. Учора маму прывезлі з Ракаўскай бальніцы да нас. Сёння з Людмілай хадзіў у царкву Пятра і Паўла. Мы маліліся, а каля нас амаль увесь час бегалі малыя дзеці, як херувімы… Мае святы… 7.11.2010. У Пугачах у нашай сям’і былі два вялікія святы — Каляды і Вялікдзень. А таксама, хоць і сціпла, святкаваліся ўсе астатнія царкоўныя. Памятаю, як у Лягезах да маёй бабулі Ганны прыходзілі аднавяскоўцы, каб павіншаваць яе з Ганнамі. Кастрычніцкія святы мы ніколі не святкавалі. І наогул мая мама ўсё жыццё прапрацавала на кароўніку даяркай без адпачынкаў і амаль без выхадных дзён, і нават калі хварэла, ішла на працу. Дзень народзінаў у сям’і таксама ніколі не адзначалі. На Новы год ставілі ялінку, але не сядзелі да дванаццаці гадзін. Святкавалі Стары Новы год. Святы з застоллямі і падарункамі ў маім жыцці з’явіліся толькі тады, калі жаніўся. Праўда, і па сённяшні дзень ніяк не магу прывыкнуць дарыць кветкі… 135 Міхаіл Савіцкі 8.11.2010. Памёр Міхаіл Савіцкі. Гадоў пяць назад у выда- вецтве мы планавалі выдаць пра яго кнігу. Ужо быў знойдзены складальнік выдання, было жаданне мець кнігу пра сябе і ў мастака. І тут раптам аб’явіўся сын Савіцкага Андрэй, які заявіў, што ён сам напіша кнігу пра бацьку і яму не патрэбны памага- тыя. На гэтым усё і скончылася… Тры гады 9.11.2010. Сёння тры гады, як не п’ю. Адчуванне, нібыта прайшло тры гады пасля вайны, з якой я вярнуўся жывым… Казбярук і кнігі 10.11.2010. Уладзімір Казбярук, прынёсшы рукапіс кнігі пра Максіма Танка, пахваліўся малюнкам Караткевіча, які ён яму падарыў у 1969 годзе. Цікавы малюнак. Гаворачы пра здароўе, Уладзімір Міхайлавіч паскардзіўся: «У мяне ў хатняй бібліятэцы больш за тры тысячы кніг. Хацеў было здаць куды-небудзь, мне ж ужо 88-ы год ідзе, але ніхто не бярэ. Кажуць месца няма для кніг…» Крадуць! 10.11.2010. Вяртаючыся ў перапоўненым аўтобусе № 57 дамоў, стаў сведкам, як хлопец гадоў дваццаці пяці ўкраў у жан- чыны кашалёк. «Аддай грошы! А то міліцыю выклічу!» — крыча- ла жанчына. Злодзей нешта бубнеў, усе маўчалі, і толькі нейкі п’яны граміла заявіў: «Аддай бабе грошы! А то морду наб’ю!» На прыпынку злодзей і абрабаваная выйшлі, а ўсе астатнія паехалі далей… Пабыў бацькам і жонкай 11.11.2010. У Музеі гісторыі беларускай літаратуры сёння адбылася вечарына, прысвечаная 85-годдзю беларускага радыё. Вялі Галіна Шаблінская і Алег Вінярскі. Людзей было шмат. Выступленні былі цікавымі, асабліва ўспаміны пра кур’ёзныя выпадкі на радыё. Я ведаў, што і мне дадуць слова, таму быў гатовы ў любую хвіліну выйсці да мікрафона. Недзе праз дзве гадзіны Галіна Шаблінская аб’явіла: «А зараз выступіць вядомы паэт Анатоль Шніп!» Нехта з залы паправіў: «Віктар Анатольевіч…» А пазней, пасля выступлення, Валянціна Коўтун, 136 каб даведацца пра лёс сваёй кнігі ў выдавецтве, аклікнула мяне: «Людміла…» Конкурс прыгажосці 11.11.2010. Заўтра іду на вечарыну, дзе буду ў журы выбіраць прыгажунь сярод паэтак. «А хто там будзе ў журы акрамя цябе?» — пацікавіліся ў мяне на працы. «Ну, Пятро Васючэнка!» — адказаў я. «Дык ён жа дрэнна бачыць!» — «Ну і што! Крот жа хацеў жаніцца на Дзюймовачцы!» — адказаў я… Бацькі і паэт-песеннік 12.11.2010. Выйшла кніга песень «Астравы шчасця» Аляк- сандра Лягчылава, рукапіс якой у выдавецтва прынеслі ягоныя бацькі, выконваючы просьбу сына, які памёр больш за пяць гадоў таму. Выданне атрымалася невялічкае — усяго 2,5 аркушы. Маці Аляксандра, убачыўшы кнігу, адразу выказала незадаваль- ненне: «Чаму такая тонкая і не ў цвёрдай вокладцы?» Давялося хвілін дваццаць тлумачыць, што магло не быць ніякай кнігі. Мы ж выдалі ўсё за рэдакцыйныя грошы. Праўда, развітаўся з бацькамі Аляксандра Лягчылава, крыху паразумеўшыся. Ду- маю, што сам паэт-песеннік быў бы задаволены кнігай, якая ўпершыню выйшла ў дзяржаўным выдавецтве, і тым больш не за ўласныя грошы, якія ён зарабляў на песнях і траціў на зборнічкі тыражом 100—300 асобнікаў… Для чаго… 12.11.2010. Збіраючыся на вечарыну-прэзентацыю кнігі Але- ны Масла «Першая прыгажуня», напісаў экспромт у стылі Васю- чэнкавых «Для чаго…»: Для чаго ў нас прыгажуні? Каб ваду цягаць са студні, Каб мужчыны, нібы трутні, Спаць маглі ўжо апалудні, Каб былі, як святы, будні, Каб жыццё камусь спаскудніць! Для чаго жывуць красоткі? Каб насіць зімой калготкі І каб драпацца, як коткі, 137 Калі хто ў іх лезе порткі. Не залез — яны трашчоткі, А залез — яны залёткі. Могуць збегчы ў заработкі, Знікнуць раптам, як падлодкі. Для тутэйшага — зачоткі, А для Афрыкі — экзоткі, А для Шніпа й Васючэнкі — Нашы пекныя паненкі! * * * 13.11.2010. Дробны дождж. Адзінокі руды ліст на дрэве скукожыўся, як пісун у хлопчыка ад холаду… Прэзентацыя ў «Кнігачэі» 15.11.2010. З Аксанай Спрынчан і Ярашам Малішэўскім быў на прэзентацыі іх кнігі «Незвычайная энцыклапедыя беларускіх музычных інструментаў» у кнігарні «Кнігачэй». Арганізатары прэзентацыі запрасілі з бліжэйшай школы вучняў трэціх і чац- вёртых класаў з эстэтычным ухілам. Дзеткі харошыя. Слухалі ўважліва Аксаніны вершы і Ярашава ігранне на музычных інструментах, якія ён захапіў з сабой. Потым арганізатарка прэзентацыі правяла невялікі конкурс з выдачай прызоў. Дзеці актыўна уздымалі рукі, стараліся гаварыць па-беларуску. Пытанні былі лёгкія. На адно з іх: «Назавіце пераможцу дзіцячага Еўрабачання з Беларусі», дзеці амаль хорам закрычалі: «Ксенія Сабчак! Ксенія Сабчак!» Калі ім сказалі, што гэта не так, адна ціхмяная дзяўчынка, якая стаяла за натоўпам сваіх аднакласнікаў, дала правільны адказ. Напрыканцы было аб’яўлена, што можна набыць кніжку і атрымаць аўтографы. Грошай у нікога не было, і мы дзецям прапанавалі пазней прыйсці з бацькамі ці адным і на- быць кнігі. «А колькі каштуе?» — пацікавіўся белабрысы хлопчык. «Трэба будзе ўзяць дванаццаць тысяч. Трыста рублёў атрымаеце рэшты»,— адказала прадаўшчыца. «Я вазьму дваццаць, каб была большай рэшта!» — тут жа сказала дзяўчынка і паглядзела наўкол, нібыта запыталася: «А хто возьме болей?» * * * 16.11.2010. Стаю на прыпынку. З-за павароту, бачу праз го- лыя густыя галіны дрэў, сунецца жоўты аўтобус, як стог апалага зледзянелага лісця… 138 Генерал і кніга 17.11.2010. У выдавецтва прыходзіў генерал-лейтэнант. Ста- ры, стройны і прыгожы, як пісталет. Прынёс два тамы амаль з дзвюма тысячамі старонак пра тое, як ён і яго аднапалчане ваявалі. Кніга некалькі гадоў рыхтавалася ў Маскве ў прыватным выдавецтве, дзе цягнулі ўвесь час з генерала грошы. А як грошы скончыліся, расіяне аддалі генералу вёрстку і адправілі дамоў. І генерал прыйшоў да нас… Хто піша? 18.11.2010. Дырэктар РВУ «Літаратура і Мастацтва» Алесь Карлюкевіч расказаў, што апошнім часам у холдынг кожны ты- дзень прыходзяць ананімныя лісты з беспадстаўнай крытыкай таго, што друкуецца ў газеце «ЛіМ» і часопісах. Зваротны адрас крытыка — праспект Пераможцаў, 11, выдавецтва «Мастацкая літаратура». У нашым выдавецтве працуюць тры пісьменнікі, якія не цураюцца «ЛіМа» і часопісаў — Юрась Пацюпа, Аксана Спрынчан і я. Хто з нас ананімшчык? Бамжыха 18.11.2010. Еду ў тралейбусе на радыё. На прыпынку каля бальніцы зайшла бамжыха гадоў шасцідзесяці з падбітым левым вокам. У салон тралейбуса яна ўнесла смурод і чатыры торбы старых мокрых газет. Я ўступіў бамжысе месца. Яна села і, паглядзеўшы на мяне, заявіла: «Я была маладая і вельмі красівая, і я магла хату... атрымаць. Мне тады было 23 гады, а яму 53. Я не захацела з ім спаць і мне давялося чакаць хату 15 гадоў…» Праз некалькі хвілін тралейбус спыніўся і я, выходзячы, пачуў услед: «Беражы здароўе…» Пасля працы 18.11.2010. Два мужыкі гадоў пад шэсцьдзясят вяртаюцца на тралейбусе з працы. Крыху, відаць, выпілі. Святлейшы кажа пачарнеламу: «Не магу я так болей жыць! Усе на галаву мне се- руць! І дома! І на працы! І нават вароны мне серуць на галаву! А ў мяне галава не мякчэй жывата! Ты разумееш? У мяне галава не мякчэй жывата!» Пачарнелы маўчыць. І ўсе ў тралейбусе маўчаць, як у тэатры… 139 У нашай імперыі 19.11.2010. Тыдзень назад у нас загінуў папугай Маркус. З сённяшняга дня да ўлады прыйшоў Северус! Яму два месяцы… Содаль і Багушэвіч 20.11.2010. На днях да мяне на працу заходзіў Уладзімір Содаль. Дзякаваў за верш пра Багушэвіча, напісаны мной гадоў трыццаць таму. Цытаваў: Ён сядзеў каля дарогі, Як туман, увесь сівы. — Бурачок, ты ж пахаваны. — Дудка грае — я жывы. — Падкажы мне, што іграці? — Грай, што маеш на душы, Толькі ад няшчырай песні Дудку, браце, беражы. І пайшоў ён па дарозе, Як туман, увесь сівы. — Бурачок жа пахаваны. — Дудка грае — ён жывы. «Я нядаўна казаў скульптару Гумілеўскаму, каб зрабіў такога настрою, як твой верш, помнік Багушэвічу і паставіў яго каля дарогі ў Кушляны. Ён даў згоду, але сказаў, што на выкананне такога праекта няма грошай. Будуць грошы — будзе помнік і Багушэвічу, і Шніпу!» — на развітанне паведаміў Уладзімір Со- даль і, яшчэ раз прачытаўшы мой верш, пайшоў… Ці будзе вайна? 23.11.2010. «Скажыце, ці будзе вайна?» — збянтэжыў мяне на працы чарговы тэлефонны званок незнаёмага мужчыны. «Не будзе!» — коратка адказаў я і паклаў трубку. Праз хвіліну той жа незнаёмы зноў запытаўся: «Дык адкажыце мне канкрэтна: ці будзе вайна?» — «Не будзе!» — зноў коратка адказаў я. Яшчэ праз хвіліну той жа мужчына: «Вы мне скажыце: будзе вайна, ці не будзе?» — «Перастаньце здзекавацца!» — раззлаваўся я. «Ах так! Я на вас буду скардзіцца ў вышэйшыя ворганы!» — заявіў незнаёмы і паклаў трубку… 140 * * * 24.11.2010. Прыйшла дзяўчына. Студэнтка. Прыгажуня. Паэт- ка. Падпісваючы кніжку, запытаўся: «Як ваша прозвішча?» — «Ха- хель…» — адказала дзяўчына і заўсміхалася… Да юбілею Караткевіча 25.11.2010. У «Доме прэсы» ўдзельнічаў у прэс-канферэнцыі, прысвечанай 80-годдзю з дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча. Цікава было паслухаць Адама Мальдзіса, Анатоля Вераб’я, На- вума Гальпяровіча, Галіну Шаблінскую і ўсіх астатніх. Праўда, найбольш мне запомнілася тое, як перад прэс-канферэнцыяй Уладзімір Гілеп, паказваючы новае выданне «Дзікага паля- вання караля Стаха» на чатырох мовах (беларускай, рускай, украінскай і англійскай), расказваў, як кніжку ў Польшчы за тры дні аддрукавалі, а потым пяць дзён стаялі ў чарзе, каб перавезці праз мяжу. На пытанне, за якія грошы такое шыкоўнае выданне выдаў Беларускі фонд культуры, Уладзімір Аляксандравіч адказаў: «Напазычалі! Цяпер трэба прадаць кніжку і аддаць крыдэ- торам». — «А калі не аддасцё?» — «Пасадзяць!» — пажартаваў Гілеп. І тут жа пачуў: «За Караткевіча пасядзець — ганаро- ва!» — «Ганарова!» — амаль хорам паўтарылі ўсе, хто размаўляў з Гілепам. Заўжды застаецца душа! 25.11.2010. РВУ «ЛіМ» на прэс-канферэнцыі ў «Доме прэсы» прэзентаваў новую кнігу пра Уладзіміра Караткевіча. Акрамя розных артыкулаў, у кніжцы змешчаны і вершы, прысвечаныя юбіляру. Сярод усяго і мой вельмі даўні твор: Няма Караткевічаў новых, Няма і Стральцовых. І сумна, і крыўдна жывецца І мы ўсе ці варты граша. Паэт памірае — душа застаецца, Заўжды застаецца душа! Ды дзеліцца слава, Як доўгая лава. Нат могілкі дзелім з вянкамі. А хто раздзяляе? Хто славы не знае, 141 А хоча зрадніцца з вякамі. Найлепшых губляем, бядуем. Жывых жа не чулі, не чуем, Што славу прыносяць Айчыне… А хто нас наступным пакіне? Няма Караткевічаў новых, Няма і Стральцовых. * * * 26.11.2010. Дробненькі снег, як халодны цыгарэтны попел, што ляціць з неба, дзе сядзяць нашы памерлыя продкі і думаюць пра Беларусь… * * * 26.11.2010. Ужо тыдзень, як у нас у хаце новы імператар — Северус. Нашаму сыну Максіму не падабаецца, як мы назвалі папугая, і ён яго кліча Рузвельтам… Адзін крок 27.11.2010. У калідоры перагарэла лямпачка. Адразу ж уз- гадалася, як гадоў пяць назад я прачнуўся ў дзве гадзіны ночы. Перад абуджэннем мне сніўся дождж, таму, пачуўшы шум вады, не адразу зразумеў, што адбываецца. Праз пару хвілін я ўстаў з канапы і пайшоў у цемнаце ў калідор, дзе са столі цякла вада. І не паспеў зрабіць кроку, каб уключыць святло, як адбылося за- мыканне электраправадоў, асвяціўшы затоплены калідор снапом іскраў. Паміж маім жыццём і смерцю быў крок… Прыязджаючы ў Пугачы 28.11.2010. Пасля школы, прыязджаючы ў вёску, калі не было спраў каля хаты, заўсёды бадзяўся па палях і глядзеў, дзе што змянілася і што засталося, як было. Мама напачатку злавалася: «Не цягайся ты па палях! Людзі будуць смяяцца!», а потым яна перастала мяне вучыць, як трэба сябе паводзіць у роднай вёсцы. А я хадзіў па палях і адзін, і з братам Вовам, і са сваёй Людмілай, і дзецьмі, і заўсёды, вярнуўшыся дамоў, адчуваў сябе хоць і стомленым, але задаволеным, нібыта, ходзячы за вёскай, шукаў і знаходзіў сябе самога… Фільм «Ушедшие» 28.11.2010. Учора з Людмілай глядзеў харошы японскі фільм «Ушедшие», дзе стары, які спальвае памерлых, сказаў: «Смерць — гэта вароты ў іншы свет…» Праўда, нічога ў гэтых словах новага няма, але… Канчаецца год… 28.11.2010. Канчаецца год… І чорныя дрэвы за маім акном, як уздубыраныя галавешкі на вялікім вогнішчы нашага жыцця… * * * 28.11.2010. На вуліцы цёмна. Жоўтыя квадраты акон, як соты, напоўненыя мёдам жыцця… 143 СНЕЖАНЬ Бэла Ахмадуліна 1.12.2010. У час вучобы ў Літінстытуце некалькі разоў слухаў Бэлу Ахмадуліну на паэтычных вечарынах у ЦДЛе. Яна чытала творы, як спявала… Натхненне і шэсць пальцаў 2.12.2010. Мастачка прынесла афармленне казак. Гляджу яго разам са сваімі супрацоўнікамі. Усе хваляць. Малюнкі сапраўды цудоўныя. І раптам бачу ў аднаго казачнага героя на руцэ шэсць пальцаў. Хачу запытацца: «Гэта памылка ці так па тэкс- це?», але маўчу, бо няёмка прызнацца, што казак, якія будуць у новай кніжцы, пакуль што не чытаў. І ўсё ж праз пару хвілін цікаўлюся ў прысутных: «Што намалявана не правільна?» Усе глядзяць і маўчаць. І тады кажу: «Ці бываюць людзі з шас- цю пальцамі?» І чую ў адказ: «Бываюць».— «А тут намалявана правільна ці не?» — пытаюся далей. «Няправільна!» — ускрыквае мастачка, якая, калі малявала, так захапілася працай, што забы- лася, колькі ў людзей на руках пальцаў… * * * 3.12.2010. Снежная роўнядзь, на якой адзінокі куст з не- апалым чырвона-жоўтым лісцем, нібыта падпалены вялікі аркуш паперы… Дома 3.12.2010. Дома халаднавата. На вуліцы марозна. На працы холадна. І ўсё ж дома добра. Дома мама… 144 У школу… 3.12.2010. Збіраюся ў школу на бацькоўскі сход, нібыта збіраюся ісці ўпершыню ў рэстаран. Бяру паболей грошай і думаю: «Хаця б хапіла…» * * * 4.12.2010. Пасля начнога снегападу ў скверы на ўсіх дрэвах на ствалах і галінах прымерзлы снег. І ўсе дрэвы, як бярозы… Сны пра Літінстытут 4.12.2010. Вельмі часта мне сняцца сны, у якіх збіраюся ехаць у Маскву на вучобу ў Літінстытут. Часам прыязджаю і ха- джу па Маскве, не могучы знайсці будынак, дзе вучуся. Часам засяляюся ў інтэрнат і не хаджу з усімі на заняткі, бо чакаю, па- куль прыедзе з Мінска мая Людміла. Часам еду ў метро і не магу выйсці з цягніка. Словам, сняцца нейкія праблемы, якіх у мяне падчас вучобы і блізка не было. І ўсё бачыцца ў сне і перажыва- ецца, як і ў жыцці. І прачнуўшыся, шкадую, што сон перарваўся на самым цікавым месцы… Белы кот і снег 4.12.2010. З пад’езда выйшаў белы кот. Пастаяўшы нейкую хвіліну на ганку і паглядзеўшы на сумёт на лаўцы, на якой яшчэ тыдзень назад любіў падрамаць пад восеньскім сонцам, жаласна мяўкнуў і, задзёршы трубой хвост, пабег назад у пад’езд… * * * 5.12.2010. Машыны ў двары засыпаныя снегам, як кучы смецця… * * * 5.12.2010. Нягледзячы на мароз, нейкі мужык ужо цэлую гадзіну швэндае ў двары пад маімі вокнамі з дзіцячай каляскай. На маім месцы некаторыя ўжо б заявілі, што за імі сочаць… * * * 6.12.2010. Ноч была доўгая і марозная. І за ноч у двары ўсе дрэ- вы і машыны пакрыліся шэранню, нібыта абраслі белым мохам… 145 Звязаны Сыс 7.12.2010. Ганна Кандрацюк з Беластоку перадала новую кніжку «Дзядоўскае турнэ з Анатолем С.», у якой апісвае вандроўку з Мірай Лукша на радзіму Анатоля Сыса ў вёску Гарошкаў. Атрымаўшы кніжку, пачаў адразу чытаць. На старонцы 52 спыніўся і перачытаў вось гэтыя радкі некалькі разоў: «У момант, калі намерыліся апускаць дамавіну ў дол, пачуўся жаночы плач: «Яго там няма ўсярэдзіне!» — загаласіла сястра. І, наспуперак грама- дзе, заўпарцілася, каб адкрыць труну. Публіка ўскалыхнулася, людзі крычалі, адмаўлялі. Цела даставілі ў Гарошкаў 10 траўня ў шчыльна зашрубаванай труне. Ды сама Валянціна не магла сумнявацца ў смерці Анатоля. Труп брата яна пабачыла ў яго мінскай кватэры, праз два дні пасля ягонай смерці (4 траўня 2005 г.). Раней яна была вымушана прыехаць з Брэста, каб у яе прысутнасці міліцыя зламала дзверы ў кватэру. Анатоль ляжаў мёртвы і ўжо пачарнелы ў калюжы крыві… Сам Сяргей (Сыс) не ведае, чаму паддаўся настрою. І ці не вінаватая тут кроў? Калі прыгледзецца да яго генеалагічнага дрэва, нябожчык прыходзіўся яму дзядзькам у пятым пакаленні. Сяргей рад не рад стаў тады адкручваць залатыя вінты, корпацца пры засаўках, аж упацеў. Каб пасля ўміг ахалонуць ад убачанага з-за прыпад- нятай накрыўкі. «Цела ўжо пачарнела і абрасло белай шчацінай. Гэта быў страшны від. Ну, але я пазнаў яго. І сёстры пазналі. Гэта быў Анатоль, у белай кашулі з нацыянальным арнаментам». Так, гэта быў Анатоль Сыс. Па яго ў трупярню 9 траўня, каб прывезці ў Дом літаратара, ездзілі Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч і я. Акрамя нас, ездзіла і сястра Анатоля Валянціна з мужам. Там жа ў трупярні Барыс і Алесь купілі ўсё патрэбнае для пахавання. І потым пры нас пачарнеламу Анатолю апранулі вышыванку і ў вялікім чорным мяшку паклалі ў труну. Касцюм паклалі пад памерлага, бо апранаць не выпадала. Перад тым, як закрыць труну, мужчына, які рыхтаваў Анатоля да пахавання, сказаў нам: «На могілках абавязкова адкрыйце труну і разрэжце бінты, якімі звязаны ў памерлага рукі і ногі. Не забудзьцеся! Толькі голымі рукамі не дакранайцеся! Нельга! Вось вам пальчаткі!», і муж- чына паклаў пальчаткі ў труну. І я захваляваўся, прачытаўшы ў Ганны Кандрацюк пра пахаванне, ці не пахавалі Анатоля Сыса са звязанымі рукамі і нагамі? І таму не дзіўна, што дух Анатоля з’яўляўся і ў выглядзе матыля на вечарыне паэзіі, і ў нашай ква- тэры, калі ў нас начавалі Міра Лукша і Ганна Кандрацюк, ноччу абрынуў кніжкі, на якіх раніцай мы ўбачылі аркуш паперы з вершам Людмілы Рублеўскай «Памяці Анатоля Сыса». Цяпер, каб 146 Анатоль нікога не турбаваў у гэтым свеце, трэба яму вызваліць рукі і ногі ад путаў. Для гэтага належыць, калі каго будуць хаваць у Гарошкаве, пакласці ў труну да памерлага нажніцы… * * * 8.12.2010. Бог любіць дзяцей, дурняў і п’яніц. Я не дзіця і не п’яніца. Даводзіцца быць дурнем… Антон Янушкевіч 11.12.2010. Патэлефанаваў Анатоль Блашчытын і паведаміў, што ўчора вечарам недзе ў гадзін дзесяць загарэлася хата Ан- тона Янушкевіча, у якой загінуў сам гаспадар. Антон быў маім траюрадным братам. Калі я пайшоў у другі клас, Антон вярнуўся з войска. У той жа дзень я пабег да яго ў госці і ён мне падарыў сваю вайсковую шапку і некалькі значкоў, якімі я потым доўга хваліўся перад сябрамі. Антон у школе выкладаў нямецкую мову і батаніку. Часам ён сваіх вучняў вадзіў дамоў, каб паглядзець па тэлевізары фільмы пра прыроду. І калі Антон даведаўся, што я, васьмікласнік, пішу вершы, запрасіў мяне да сябе ў госці і чытаў Уладзіміра Караткевіча, гаворачы: «Вось, браток, так трэба пісаць!» І ўсё ў нас было па-брацку, па-роднаму. Потым, калі ўжо ў мяне выйшла некалькі кніжак і я вярнуўся з Літінстытута, Ан- тон пачаў звяртацца да мяне на «вы» і мае ўсе просьбы, каб ён так болей не казаў, не дзейнічалі на яго. Нейкі час у Пугачоўскай школе Антон працаваў дырэктарам. І ўсё жыццё цікавіўся і любіў беларускую літаратуру. Антону Янушкевічу было 62 гады… Настаўнік Антон Янушкевіч 12.12.2010. На ўроках батанікі Антона Янушкевіча было цікава. Ад яго школьнікі даведваліся не толькі як размнажаюц- ца інфузорыі, але і людзі. Настаўнікам Антон Мікалаевіч быў строгім, а пасля ўрокаў мог гуляць з дзецьмі ў футбол і даваць прыпаліць хлопцам цыгарэту. Памятаю, калі я закончыў школу і пачаў друкавацца ў газетах, Антон неяк паклікаў мяне да сябе, каб пачаставаць самаробным віном і паслухаць мае новыя творы. Тады ж ён зачапіўся за слова «вятрыска» ў маіх вершах і параіў мне яго радзей ужываць, бо «вятрыска» — гэта ласкавы вецер, а вецер у нас ласкавым бывае рэдка. Мы сядзелі доўга. Успаміналі сваіх сваякоў. І тады ж мне Антон паказаў, як пішацца па-англійску Шніп, разгарнуўшы замежны часопіс, у якім была 147 публікацыя нашага брата Шуркі, які працаваў у Акадэміі навук. Антон верыў, што ёсць жыццё на іншых планетах. Папярэджваў мяне, што старая Руткевічыха — баптыстка і з ёй не трэба вадзіцца. Многія ў вёсцы Антона лічылі дзіваком, бо ён, як і я, мог адзін бадзяцца па палях і лясах, нібыта шукаючы ўчарашні дзень. Сёння Антона Янушкевіча пахавалі ў Дубровах, дзе спачы- ваюць яго вучні, продкі і сын… Антон Янушкевіч і мялкашка 12.12.2010. У восьмым класе вясной Антон Янушкевіч вучыў нас страляць з мялкашкі. Сярод маіх аднакласнікаў трапнасцю вылучыўся Сашка Балотнік. Астатнія стралялі кепска. Пакінуўшы стрэльбішча, Сашка прапанаваў Антону Мікалаевічу, паказваючы далёка на варону, што сядзела на дрэве: «Давайце паспрачаемся, што я траплю ў варону, а вы не!» Антон Мікалаевіч, доўга не думаючы, даў Сашку стрэліць. Варона на дрэве не варухнулася. І тады стрэліў Антон Мікалаевіч. І варона ўпала. На пытанне настаўніка, які паказаў на галубоў, што сядзелі на страсе зер- нясклада: «Хто яшчэ хоча пастраляць?», ніхто не адгукнуўся. А Сашку болей страляць Антон Мікалаевіч не даў… Янушкевічы і Брыль 12.12.2010. Родная сястра Антона Янушкевіча Ліда замужам за адным з пляменнікаў Янкі Брыля. Цяпер яны жывуць у Поль- шчы. Неяк сам Іван Антонавіч, прыйшоўшы ў «ЛіМ», калі я там працаваў, распытваўся ў мяне пра Ліду з Антонам і пра ўсіх на- шых сваякоў. Пагаварылі, як сваякі… Гейф 12.12.2010. На другім курсе Мінскага архітэктурна- будаўнічага тэхнікума я жыў у інтэрнаце, што на вуліцы Змітрака Бядулі. У пакоі было чатыры чалавекі: мае аднакурснікі Сашка Старавойтаў, Коля Мігай і студэнт з Егіпта Гейф. Усё было до- бра, але неяк вечарам, калі Гейф яшчэ недзе бадзяўся па горадзе, да нас у пакой зайшлі старшакурснікі і пачалі збіраць грошы на выпіўку. Назбіралі па рублю з кожнага. Я спачатку не даваў, дык мне старшакурснікі падбілі вока. Вечарам вярнуўся Гейф і, убачыўшы мяне з фінгалам, запытаўся: «Што здарылася?» Мы адразу не прызнаваліся, але Гейф (а ён быў недзе пад два ме- тры ростам і ў свой час служыў у марской пяхоце) сказаў, што 148 калі мы не скажам, хто мне падбіў вока, дык ён нам яшчэ ўсім падаб’е па воку. І мы ўсё расказалі, як і што было. Раніцай у тэхнікуме да нас па чарзе падыходзілі нашы крыўдзіцелі і кож- наму аддавалі па тры рублі. Янушкевіч і Новы год 13.12.2010. Хутка Новы год. Антон Янушкевіч у Пугачоўскай школе, калі я там вучыўся, заўсёды на гэтае свята быў Дзедам Марозам. І яно праходзіла весела, шумна і надоўга запаміналася. У пачатковых класах я не пазнаваў пераапранутага сваяка і верыў, што да нас у школу прыехаў на кані, запрэжаным у сані, сапраўдны Дзед Мароз. І сёння раптам падумалася, што Антон Мікалаевіч пайшоў у той свет таму, што там ужо сабралася шмат яго вучняў, якім захацелася весела сустрэць Новы год… Янушкевіч і вяселле 14.12.2010. Калі мая сястра Валя выходзіла замуж, а вяселле было ў вёсцы, сабралася шмат народу. У большасці нашы сваякі — людзі спакойныя і не «гунуровыя». Хапала ўсім і выпіць, і закусіць. На другі дзень вяселля, калі ўсе прытаміліся сядзець за сталамі і танцаваць, было вырашана прайсціся з маладымі па вёсцы і пафатаграфавацца. І, як толькі пафатаграфаваліся, Антон Янушкевіч запрасіў усіх да сябе, каб паказаць сваю новую хату. І толькі мы выйшлі на вуліцу, як Антон закрычаў: «Вясе- е-елле! Вясе-е-е-е-лле!» І потым усю дарогу туды і назад ён не маўчаў. І цяпер я нічога не магу ўспомніць, пра што два дні гаварыў са сваімі сваякамі, але і праз дваццаць пяць гадоў чую даўні крык Антона Янушкевіча: «Вясе-е-е-е-лле!» Мае продкі 14.12.2010. Перабіраючы старыя паперы, знайшоў сшытак з запісам успамінаў майго бацькі пра нашых прадзедаў і пра- бабак: «У мяне была прабабка Аленка. Яна жыла ў Бакштах. Пражыла больш, чым 140 гадоў. Яе французы ў 1812 годзе душылі, але яна ўцякла. Дачка яе Магдуля — гэта маёй маткі Параскі (27.06.1909—24.06.1992) матка. Калі я адыходзіў у вой- ска Магдуля ляжала, хварэла. Калі я год праслужыў, а служыў я спачатку ў Новасібірску (1951—1954 гады) пры кацюшы, яна памерла. Магдуля была Бабровіч. Відаць, і Аленка была Бабровіч. Аленка пахавана ў Пажарышчах. Калі я быў малым 149 (нарадзіўся бацька ў 1931 годзе), Аленка ўсё на печы ляжала. У дзеда Андрэя прозвішча было Сарока. Пахаваны ў Дубровах на старых могілках бліжэй да капліцы. Прабабка Аленка помніла французаў, калі яны душылі людзей лавай. Усіх задушылі, а яна ўцякла. Ёй тады было 10 гадоў. Так расказваў дзед Андрэй, які памёр у 1951 годзе. Прабабка памерла ў 1942 годзе. Яна ўсё жыццё бачыла добра. Я яе памятаю. Магдуля пахавана ў Дубро- вах. Яна пражыла больш, чым сто гадоў. Аленка расказвала, што французы надта спявалі ў Пугачах, а потым мерзлі ў каноплях. Рабінка расла каля дарогі, каля яе былі і пахаваны французы. У Магдулі былі дзве каровы, конь, авечкі. Каля Ракава жыў пан Здзяхоўскі, і да яго з Пугачоў людзі хадзілі ў заработкі. Быў пан Гурскі. А ў Пугачах быў пан Мароз. Маёнтак стаяў у Хмарышках. Мароз іграў у Варшаве на музычных інструментах. Гурскі быў у Бакачах. Хапала жабракоў, якія сядзелі пад цэрквамі. Лягезы — гэта футар. Палякі выганялі людзей на футары. А Саветы гналі ў вёскі. Твайго дзеда Юзі маці звалі Крыстынка. Яна вучыла дзяцей. У дзеда было 8 гектараў зямлі. У Аляхновічах жывуць мае траюрадныя браты — Федаровічы Віця, Янка і Валодзя. Янка рабіў на цягніку качагарам….» А далей я нічога не запісаў. Трэба неяк у бацькі распытаць паболей, пакуль ён памятае… Вылічылі ананімшчыка 15.12.2010. Сёння з «ЛіМа» да мяне ў выдавецтва прыходзіў Віктар Гардзей з лістамі ад ананімшчыка, які ўжо некалькі месяцаў кожны тыдзень пасля выхаду штотыднёвіка дасылае ў рэдакцыю спісаную заўвагамі і размаляваную рознакаляровымі фламастарамі старонку газеты з вершамі. Выдавецтва было б ні пры чым, калі б на канверце адваротны адрас быў іншы, а не наш. Віктар прыйшоў да мяне, бо ананім пазначыў нумар майго кабінета, дзе нібыта ён і сядзіць. Пачалі разбірацца, перабіраць рукапісы і заяўкі на выданне кніг. І хутка разам з Юрасём Па- цюпам і Эдвардам Карбановічам па почырку вылічылі паэта, які піша ананімкі ў «ЛіМ». Гэта… * * * 15.12.2010. Усё замецена. І я іду па рыпучым снезе, як па рыпучых дошках у вялікім белым палацы апошняга беларускага князя Зімы… 150 Упала сняжынка… 16.12.2010. Упала сняжынка. А за ёй другая, трэцяя, чацвёр- тая… А снежнай лавіны ўсё няма і няма. Чаму? А таму, што ў нас гор няма… Бацька і агонь 16.12.2010. Зімой кожны вечар бацька паліў печку. Напа- чатку выносіў з яе ранейшы попел, а вяртаючыся ў хату браў ахапак дроў і вядро брыкету. А потым, стаўшы на калені перад печкай, распальваў газетамі паленцы. Часам, калі дровы былі сырыя і не хацелі гарэць, абліваў іх газай. Нярэдка, пакуль агонь разгараўся, у хату з печкі ішоў дым. Мы, дзеці, стараліся не перашкаджаць бацьку. І ён, моўчкі распаліўшы дровы, садзіўся на свой ложак каля печкі і, зачыніўшы ў ёй дзверцы, закурваў цыгарэту. А праз хвілін дзесяць у печцы агонь аж гудзеў. Потым бацька адчыняў у печцы дзверцы, каб цяпло пайшло ў пакой, і я з братам і сястрой, стаўшы на калені перад печкай, глядзелі, прыжмурыўшыся, на агонь, як на сонца… Пра кніжнікаў і кнігі 18.12.2010. Атрымаў з Маладзечна ад Міхася Казлоўскага ягоную новую кнігу «Пра кніжнікаў і кнігі», якая ўпершыню ў гісторыі Беларусі прысвечана пытанням айчыннага бібліяфільст- ва. У анатацыі напісана: «На яе старонках распавядаецца пра дзейнасць Беларускага таварыства бібліяфілаў, якое існавала на тэрыторыі Савецкай Беларусі ў другой палове 20-х гадоў ХХ стагоддзя, згадваюцца імёны і кнігі забытых пісьменнікаў, даецца характарыстыка бібліятэкам і бібліяфілам мінулага. Не засталіся па-за аўтарскай увагай і такія цікавыя і маладаследа- ваныя тэмы, як гісторыя беларускага экслібрыса, перыядыч- нага друку, прасочваюцца лёсы мастакоў-афарміцеляў, архіваў, музеяў, аўтографаў, вывучаюцца малафарматныя і мініяцюр- ныя выданні. Асобная, часта невядомая старонка чалавечых узаемадачыненняў раскрываецца ў багатай эпісталярнай спад- чыне вядомых пісьменнікаў і дзеячаў нацыянальнай культуры». Кніжка выйшла ў «Кнігазборы» накладам, на жаль, у 100 асоб- нікаў. Магло быць і болей, але ніхто фінансава не паспрыяў Міхасю… Зусім сумна… 28.12.2010. Другі тыдзень дома, як у лазарэце. Гэтай ноччу ў Веранікі была высокая тэмпература. Амаль ніхто не спаў. Сярод ночы аднекуль самі прыйшлі радкі: Калі забіваюць паэта, Паэт не спыняецца жыць, Бо права ён мае на гэта Не менш, чым Хрыстос на крыжы. І вершы яго, як малітвы, Трапляючы ў нашую кроў, Вяртаюць да нас забітых, Нібыта здымаюць з крыжоў… Ранкам зазірнуў у інтэрнэт. Загінула Таццяна Сапач…
|
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|