 | ЧАСТКА ДРУГАЯ КАЗКА |  | У дзяцінстве я часта куляўся галавой долу. Пэўна, праз тое ў мяне ўсё і пераблыталася. Учора я павітаўся ўжо з Берлінам. Учора ў мяне была падманлівая будучыня. Не было дзяўчыны. А сёння я прачнуўся ў казачным Менску, дзе ў маёй кватэры жылі дзіўныя рэчы. У лядоўні сярод прадуктаў знаходзіліся чароўныя істоты. Увогуле ўсё было суцэльным парадоксам. На зебры вакол лётала каханая і расцягвала замест усмешак фантасмагорыю. У адной вёсцы. У вельмі ружовай і шчакастай. У галёшах і тапачках. У пальчатках і рукавіцах. У дымчатых ботах. З маласольным агурком у зубах. З агідай у вачах. У семафорах. Умітускі попелу і пылу. У драўлянай зале. Казалі. — Менск чымсьці нагадвае пячоры, — сказала Наташа. — Я заўсёды адчуваю сябе тут старажытным чалавекам. Тут замест заплечніка хочацца бадзяцца з вялікай сякерай ці кувалдай. — Вясной на дрэвах з’яўляюцца ракавінкі, — сказаў я, — там жывуць сінія жукі. Ім там добра. Сытна. Утульна. Цёпла. Заўсёды марыў стаць такім жуком і жыць у ракавіне. Прыемна паміраць увосень. — Ты — разумнік, Сафа. Цябе трэба ставіць на скразняку, каб разумнасць твая разыходзілася… Хаця б трошкі радзела. Яна, разумееш, дзейнічае на нервы.— Сама не лепшая. — Звяжыся з дурнем… Мы змоўклі. Напэўна, былі. А мажліва, небылі думалі. Былі дзесьці. Плылі кудысьці. А куды? І самі не ведалі. Наташа падышла да мяне і пацалавала ў нос. Аб- дала водарам рамонкаў і гваздзікоў. Абслініла мой нос. Прыемна было. Кахае мяне гэтая жанчына. І я расплюшчыў шырэй вочы. Не прымружыў, як хацелася. Расплюшчыў. Расплюшчыў. Не стаў міргаць. Глядзеў. Аглядаў Натку ад пятак да макаўкі. Погляд мой віхурай пралятаў па яе даўгіх валасах. Пуржыў іх. Скручваў у парваныя струны. Прапаўзаў па чорнай радзімцы над вуснамі. Агінаў яе, як маленькі баркас. Раскачваў яго і цалаваў у засмок… Погляд стукаўся і перастукваўся цягніком. Пераскокваў і перацалоўваў мясцовасць. — Учора. — Вядома. Мы тады ездзілі ў Мірскі замак. Шпацыравалі сярод старажытнасці. Любаваліся. З вартаўніком Іванычам балбаталі. Ён на развітанне меч падарыў. Цяпер я — рыцар! — Бачу ў тваіх вачах цёмныя колы. Зноўку ты гіпнатызуеш мяне, — нараспеў загаварыла Натка. — Ходзіш вакол. Вядзьмарыш. Аплятаеш сеткай, па- вук. Я паддаюся, паддаюся… Адказваю на гэтыя таямнічыя сігналы. Узлятаю да столі дырыжаблем. — Р-р-р-р-р-р!.. — падхапіў я. — Буду, буду страш- ным. Кажу табе жахлівыя словы. І пішу на сценах яс- ныя сігналы!.. Гэта я — Сафа! Я — рыцар! Я — тваё каханне! — Выцягні свой меч! — крыкнула Натка. — Расся- чы сетку! Я падбег ужо да стала і схапіў вялізарны кухон- ны нож. Па дарозе выпіў шклянку абрыкосавага со- ку. З’еў кавалак сасіскі. Пачысціў зубы. Паслухаў чы- стую песню насценнай зязюлі. Паглядзеў тэлевізар. 59 замак пабудаваны з крапівы Напісаў верш. Як раптам праз акно заскочыў сонеч- ны трохкутнік. Ён распластаўся на кіліме, нібы на сваёй уласнасці. І прагнаў усе нашыя старыя думкі. — Цяпер мы будзем з табой размаўляць ні пра што, — сказала Натка. — Бо пра нешта канкрэтнае — нецікава. — Цалкам верагодна, што ўчора я мог зламаць на- гу, — паведаміў я. — Гэта як? — Моўчкі. А мажліва, і са стогнам. Але, дзякуй бо- гу, дзень прайшоў паспяхова. Я сабе анічога не зламаў. Толькі сустрэў Бродзіка, і з ім мы папілі лідскага піва. У гэты момант, калі я сказаў «лідскага», у нашых кубках з’явілася кава, ад якой уздымаліся спіралькі пары. — Пра каву ты напісаў велізарную кнігу, — сказа- ла Натка. — Ты зноўку банальны, Сафа. Ты, мабыць, спісаўся. Сталееш… — Так, — уздыхнуў я. — У мяне вечны крызіс. Ластаўкі набраліся нахабства — здзёўбваюць усё хар- човае. Жыцця няма. Нават марынаваны селядзец у бляшанцы сцягнулі… — І пра селядзец ты напісаў агромністы том. — Так? — засмуціўся я. — Я таксама засмуцілася, — прызналася Натка. — Ты, Сафачка, палашчы мне руку. Табе лягчэй будзе. На руцэ Наташы я вывеў некалькі магічных знакаў, якія сцвярджалі аб прызнанні. Прызнанне было туманным. Але яно было. Я фіксаваў яго сваімі пухнатымі вішнёвымі вуснамі. Здавалася, лакіраваў Наташыну скуру. 60 зміцер вішнёў Апельсінавы аксаміт. Азёрная пяшчота. Цішыня слановай косткі. Раўніна як неба. Я — нібы кам- байн. Сонца і вецер. Валаскі — гэта жыта. І яны шэп- чуць пра паяданне. Бо народжаныя гэтымі вар’яцкімі ідэямі. Якімі? Ды гэтымі самымі. З’еш мяне, з’еш. Якая ты апетытная! — Зноўку эротыка, — паведаміў я. — Я згодная яшчэ на дзесяць тамоў сексу і эротыкі, — абурылася Наташка. — Мне гэта даспадобы. А будзеш супраціўляцца — я табе ганарар не заплачу. — Ну, вось, — сказаў я. — Зацісканне свабоды пайшло. Жанчына, як заўсёды, пачала казаць пра гро- шы. Ты б лепш пра катоў са мной паразмаўляла. На- прыклад, пра сіямскіх ці сібірскіх. Або марскіх свінак. — Гад, — ласкава вымавіла Наташка. — Бо веда- еш, што на катоў у мяне алергія. Пра марскіх свінак, кажаш? Давай лепш паразмаўляем пра адну вялізную ружовую свінню… якую завуць… — Не трэба. Я перадумаў. Я падару табе зару- чальны пярсцёнак. Абяцаю. Заўтра прадам апошнія валёнкі. Закладу ў ламбард тэлевізар і абавязкова на- буду. Набуду. Набуду. Вялікі. Залаты. І тут нехта пастукаў у дзверы. Потым раздаўся гук электрапілы. У дзвярах утварылася вялізная няроўная дзірка, праз яе прасунулася галава. Галава сказала: — Сантэхніка выклікалі? — Не, — хутка адказаў я. — Зразумеў, — сказала галава і прапілавала ў дзвярах большую дзірку. Праз яе пралез чалавек з электрапілой. 61 замак пабудаваны з крапівы — Заўсёды так, — пажаліўся ён. — Аднойчы мне патрапіліся металічныя дзверы, дык мусіў купляць но- вую электрапілу, а дзверы давялося браць дынамітам. — У нас там, здаецца, на кухні кран капае, — ска- зала Наташка. — Цяпер не будзе, — упэўнена адказаў чалавек з электрапілой. — Я сантэхнік-геній. — Якое цудоўнае ў нас абслугоўванне, — сказаў я. — Проста цуд на яве. Ву. Ву. Ноя. Ной. Ён прыйшоў. Узяў галаву чарапахі і прыбіў вялізнымі ржавымі цвікамі да насценнай шафы. Цяпер пачнём крэсліць планы. Зробім з кватэры штосьці накшталт абароннай лініі. Сядзем з гранатамётамі і будзем ча- каць налётчыкаў. — Можа, папалім траўкі? — прапанавала Наташка. Не паспела яна вымавіць слова «траўкі», як з кухні пачуўся вельмі-вельмі падазроны грукат, а по- тым і голас сантэхніка: — Я знайшоў новы гейзер! — Цудоўна, — сказаў я. — Нам гэтага і не хапала. Усё жыццё суцэльныя булачкі з макам і тэлевізар з пра- грамай «Маскі-шоў». Трэба. Трэба разварушыцца. — Мне здаецца, што я забылася завесці будзільнік! Бо мы збіраліся пайсці ў тэатр! — Нічога — яшчэ ёсць пятнаццаць хвілінаў, — супакоіў я і завязаў на сваёй ружовай шыі зялё- ны гальштук. [А можа, лаўровы лісток? Гальштук выцягнуўся гюрзой і зашыпеў. Павеяла пустэльняй: — Астывала. Шыпела джала. Я ляжала. Мяне гэ- так штурхалі. Я не штурхала. Падару табе карнавал. Слаўную песеньку ты праспяваў на развітанне.] 62 зміцер вішнёў — Прыемнае спалучэнне, — пагадзілася з маім вы- барам Наташка і нацягнула на сябе штосьці вельмі салодкае. Пасыпанае цукрам. — Табе пасуе гэтая сукенка. Я люблю салодкае, — сказаў я. — Я ведаю. З’еш кавалак. — Я ўжо адкусіў. — А я лізнула. Сантэхнік ператварыўся ў мурына. Ён поўзаў уздоўж сценкі і штосьці замяраў пластыкавай лінейкай. Мармытаў песеньку пра конікаў. — Не сумуйце, мы хутка прыйдзем, — сказалі мы і пакінулі сантэхніку для стымулу працы смажанага індыка з марынаваным яблыкам. Ён заўсміхаўся: — Я гіена ў сіропе. Трамвай прабулькаў сваімі коламі мелодыі восені. Людзі ўсміхаліся нам і агідна прыцмоквалі вуснамі. Лужыны скокалі з зямлі на неба. З неба — на зям- лю. Стваралася ўражанне вадзянога феерверку. Ней- кая дама з маноклем чытала кнігу Цютчава і час ад часу ўздыхала. «Вох. Мак. Штосьці. Гэта». Ад усяго гэтага нам было чамусьці добра. Я расказаў Наташы спектакль, на якім мы павінны былі быць. Але на які забыліся трапіць. І паехалі міма. Заехалі туды. Дзе па- чынаецца шпацыр па алеях. Там лістота. Там жалуды. Рамантыка з намі. Закручаная ў абгортку. Ляжыць. А мажліва, ліжа нашыя ногі. 63 замак пабудаваны з крапівы 33. Калі мы прыйшлі. Было ўжо. Мы не ведалі колькі. Ско-о-лва-ўся час кавалкамі. Сонца ўжо схавала свае жоўтыя калматыя лапы. Вока поўні гайдалася над імбрыкам, бліскала. Гэта было падобна на маятнік гадзінніка. Трошкі. Зрэшты, калі мы прыйшлі, сантэхнік ператварыўся ўжо ў кітайца. Ён сядзеў на падлозе (ногі крыжыкам) і трэскаў нашыя сушкі. — Я прадзяўбаў тунэль да суседзяў знізу. Цяпер вы можаце кантактаваць напрасткі — па вяровачнай лесвіцы, — сказаў сантэхнік. — Ната, — сказаў я, — калі ён ператворыцца ў фа- шыста, я яго заб’ю. Не люблю садыстаў. — Ён такі мілы, — сказала Ната, — зусім бяскрыўдны. Я якраз хацела завесці пудзеля. Можа быць, ён застанецца? Я буду яго стрыгчы, мыць і вы- гульваць на павадку. Ён такі добры. — Ён жа сантэхнік. Ён не ўмее гаўкаць! — Я ўмею муркаць, — папрасіўся сантэхнік. — Ён умее муркаць, — сказала Ната. — Ён кепска выхаваны, — сказаў я. — Я ўмею гуляць у шашкі, — сказаў сантэхнік. — А ты ўмееш граць на трубе? — пацікавіўся я. — Не. Толькі на гармоніку, — сказаў сантэхнік. — Ён навучыцца і на трубе, — сказала Ната. — Час, — сказаў я, — які цяпер час? Чаму нашая насценная зязюля развучылася кукукаць? Трэба выклікаць майстра гадзіннікаў. — Табе мала сантэхніка? — сказала Ната. — Я за- мест зязюлі буду кракаць кожную палову гадзіны. 64 зміцер вішнёў — Уначы ты спіш. — Я буду прачынацца. Я завяду будзільнік. — Не веру, — сказаў я. — Дайце мне вады. Я паміраю ад смагі. Калі Ната прынесла мне акварыум з рыбкамі, я ўзяў лыжку і з апетытам пасёрбаў. Затым выцягнуў з акварыума кавалак водарасцяў і кінуў сантэхніку. — З гэтага часу вы будзеце індзейцам, — сказаў я. — Я ваш правадыр — Чынгачгук. На гэтых умовах вы застаяцеся. — Мур, — сказаў сантэхнік і пашкрабаў рукой пан- тофлю Наты. — Ну-ну, без вольнасцяў, — папярэдзіў я. — Здаец- ца, у мяне ёсць цудоўны прас і сякерка для дзічыны. Сантэхнік рохкнуў і прыбраў руку. — Мілы, — сказала Ната, — ты ж ведаеш, што сён- ня а восьмай раніцы я з’язджаю да бабулі. З ёй я пай- ду ў царкву і пакаюся. Потым я пайду ў краму, набу- ду сабе надзіманы шарык і буду з ім бадзяцца па го- радзе. — Вось тады і вяртайся, — сказаў я. — Так-так, — сказаў сантэхнік. — Я падумаю. Асабліва калі ты наведаеш ламбард і здасі туды тэлевізар і сантэхніка. Чао-какао. 34. Я, вядома, зусім не засмуціўся. Проста падышоў да лядоўні і паеў нашча гарчыцы. І гэта ўзнікла раптам. Я адчуў жаданне пайсці ў кіно альбо паесці славян- 65 замак пабудаваны з крапівы скага маянэзу. Здаецца, настала поўная свабода. Трэ- ба цаніць свае дасягненні. Вось як здараецца. — А мы да вас, — раптам сказалі суседзі, праціскаючыся праз тунэль, прадзяўбаны сантэхнікам. — Я быў у адзіноце. Я шпацыраваў па даху кватэ- ры сусліка. Зазіраў у халодныя норкі. Піў кефірчык. Усведамляў шчасце. Вы ўсё сапсавалі. Пасеклі ідылію, — сказаў злосна я. На суседзях былі хатнія паласатыя халаты і скура- ныя тэпці. Яны палілі цыгаркі і жавалі махорку. — У нас сантэхнік пасяліўся. — І ў мяне таксама, — сказаў я. — У нас кітаец. — А ў мяне індзеец. — Яны, напэўна, сваякі. — Цалкам верагодна, — пагадзіўся я. — Я — Змей Гарыныч, — сказаў п’яны сантэхнік, запаўзаючы праз тунэль. — Ён у вас чагосьці прыняў, — сказаў я. — Мабыць, хатняй настойкі пакаштаваў, — сказалі суседзі. — Буль-буль, — сказаў сантэхнік. — А давайце яго адправім да суседзяў, што жывуць наверсе, — прапанавалі суседзі, якія прыйшлі знізу. — Някепская думка, — пагадзіўся я. — Трэба адправіць яго дагары… Будзе альпіністам. Я ўзяў швабру і пастукаў па столі. Потым пачакаў. І зноўку пастукаў. І гэтак хвілінаў пятнаццаць. На- рэшце зверху да нас спусціўся сусед Вася Яршоў. На ім былі майка, джынсы і шлёпкі. Ён быў незадаволе- 66 зміцер вішнёў ны, і таму ў яго нервова торгалася правае пачырване- лае вока. — Му, — сказаў ён. — Да вас сваяк прыйшоў, — сказаў я, паказваючы на прыціхлага сантэхніка. — Заваліўся да мяне п’яны і патрабуе Васю Яршова. Ён ваш? — Му, — сказаў Вася, — Мані трэба паказаць. Яна там шча гатуе баршча. Пайду пакажу. І забраў сантэхніка за каўнер. — Буль-буль, — развітаўся з намі сантэхнік. — Ну, вось, — сказаў я, развітваючыся з суседзямі знізу. — Доўгачаканы спакой. — Цяпер мы будзем хадзіць да вас кожны дзень, — сказалі суседзі знізу. — Так-так, — пагадзіўся я, — у высакосны год. Да пабачэння. І вось. Мая кватэра набрыняла святлом. На столі раскруцілася вясёлка. Яна перашэптвалася са шпалерамі. Казала на мове вятроў. Дзень быў цудоўны. — Тук-тук, — раптам нехта пастукаў. — Бамбук, — адказаў я. — Э-э-э! Гэх! — сказаў кучаравы таўстун, раздзіраючы дзіравыя дзверы кватэры. — Я — Ца- нава! Служка Берыі. Прыйшоў рабіць рэпрэсіі. Мой аўтамат у аўтобусе нумар пяць. Я люблю мармелад і бярозавы сок! — Трасца яго бяры, — сказаў я. — Я — дэмакрат! Я супраць фашызму і шаблязубых тыграў! Мне не пада- баюцца гіры і цацкі з гумовымі пупочкамі. Таўстун выхапіў з-за пазухі сцяг БССР і пачаў ім размахваць перад маім носам. 67 замак пабудаваны з крапівы — Бык! Бык! Усміхніся! — роў ён. — Бык! Бык! З’еш шакаладку! — Адкуль ты ўзяўся, Цанава? — запытаў я. — З магілы! — крыкнуў таўстун. — Скінуў века тру- ны! І прыйшоў да цябе, смярдзючы нацыяналіст! Мы з Дзяржынскім навучым вас любіць кузькіну маць! Будзеце ў мяне малако са шланга глытаць! Я сваю па- паху з цэменту выцягну і буду вас катаваць! Буду! — Мама, — сказаў я, — дай мне розуму. Інакш я ператваруся ў забойцу таўстуноў. — Так-так, — сказаў таўстун. — Наогул я люблю душыць рукамі. Мне падабаецца глядзець, як ахвя- ра здыхае пад маімі пальцамі. Яе вочы выкатваюц- ца вонкі і застыгаюць шклянымі шарыкамі. Яе язык выпаўзае саспелым струком перца. А твар зазвы- чай набывае апельсінавы колер. Праўда, здараюц- ца выпадкі, калі колер шчок зусім незразумелы. Гэта свайго кшталту творчы працэс. — Дык вы тэарэтык, — здзівіўся я. — Я б вас у заа- парку трымаў, як знікаючы від дыназаўраў. А да вуха прычапіў бы лямпачку. Для арыгінальнасці. — Здаецца, зацьменне надышло, — раптоўна сказаў таўстун. — Я вам тэлеграму перадаў? — З Амерыкі? — запытаўся я. — З Грузіі. — Не. — Тады трымайце. Гэта з Курасоўшчыны. — Дзякуй. — Распішыцеся ў атрыманні. На вялізным кавалку кардону было тры словы: «Цалую. Кахаю. Нат». 68 зміцер вішнёў Усё зразумела. Гэта была тэлеграма ад Нат. Зна- чыць, справа-якар. Хутка будзем піць гарбату з цы- трынай і закусваць булачкамі з макам. Гэта ж звычай- ная шыфроўка. Нешта накшталт паролю… Нават зязюля ў гадзінніку страпянулася, дзюб- кай шчоўкнула і сказала: «Крак». Карціна мастака Маркіна «Дастаеўскі ля крыніцы» неяк нахілілася. Быццам «Тытанік» перад катастрофай. Было. 35. Мая нага ляжала на тумбачцы. Як жоўтая ска- ла з пёркамі кустоўя. Я паварушыў пальцамі. І хвалі забулькалі, зашоргалі па грэбені скалы. Забурчэлі віхры. Заспяваў вецер. Заслізгацелі ў небе марскія птушкі. — Калі дзядзя з суседняга дома размахвае выбівалкай і скача ўздоўж мярэжыстага персідскага дывана, ягоны персідскі кот чапляецца за ягоную левую пятку кіпцюрамі і зубамі. Дзядзя крычыць нядобрымі расейскімі словамі і акрапляе іх добрымі беларускімі. У яго атрымліваецца цікавая мясцовая дрыгва, — кажу я. — Не гума і дрызіна, а менавіта дрыгва. У народзе больш вядомая пад словам «тра- сянка». Карацей, танчыце і біце ў барабан. Падавай- це сігналы бедства. — Па дрыгве, напэўна, някепска шпацыраваць у балотных ботах, — сказала Нато. — Ты, Нато, амаль маеш рацыю. Але кажуць, што для такога кшталту выпадкаў патрэбны самакат! Ха- 69 замак пабудаваны з крапівы ця мой стрыечны дзядзька Толік шпацыраваў па палескіх плюхах у ботах вермахта, і ўяўляеш… амаль не засмоктвае. Толькі чмякае моцна. — Ведаеш, Сафа, — раптам сказала Нато, — учо- ра я спрабавала завязаць сябе ў вузел. Хацела за- быць цябе. Рэзала, як кажуць, па жывым. Тапырыла- ся. Калмацілася. Але вузел атрымаўся мяккім. Узоры- стым. Жывым. Ён шаптаў вершы, блішчэў блакітнымі вачыма. Працягваў у паўднёвы бок горада, туды, дзе ты жывеш, свае маленькія ручкі. І вось — я тут. — Людзям, — сказаў я, — уласціва пакутаваць. З самага пачатку ў іх закладзена нешта трагічнае. Яны не могуць без гэтага. Ім сумна. Нато ўжо не слухала. Яна бегала вакол мяне і раз- махвала рукамі. Яе зебравая сукенка ператварылася ў верталётныя прапелеры. Босыя ногі пачалі выстук- ваць нейкі шаманскі рытм-бубен. Вочы заззялі. Паль- цы заварушыліся змеямі. Валасы распушыліся. Уся мэбля ў кватэры набыла попельнае адценне. І быц- цам бы працягнула нябачныя ніткі да цела Нато. — Табе весела, — сказаў я. — Ты на вяршыні айс- берга. Вакол цябе лётаюць мухі шчасця. — Ну, без гэтага аніяк, — сказала Нато. — Але ў іншых шчасця болей. — Мабыць, ты маеш на ўвазе лідэра нашай краіны, — сказаў я. — Ён нядаўна прызнаўся ў любові да Фідэля Кастра. — Бабця! — ускрыкнула Нато. — Яна ўчора адшу- кала кактус! — Атрутны? — Калючы. 70 зміцер вішнёў — Ну і?.. — запытаў я. — Вельмі вялікі кактус. Тры на тры метры. — Ён што, хворы? — У тым і справа — расце, і калючкі не адвальва- юцца. Цудоўна сябе пачувае. — Я ведаю, — сказаў я. — Гэта не кактус… — Вуй! — ускрыкнула Нато. — Гэта — фікус! — абвясціў я. — А-а-а-а-а-а… — расчаравана працягнула Нато. — Так-так, — пераканана сказаў я. — Фікус! Мне сябра-лектар распавядаў, што бываюць хворыя фікусы, якія растуць сабе і растуць. І не падазраючы на самай справе, што яны хворыя… — Не, — не пагадзілася Нато. — Гэта самы звы- чайны кактус, але толькі занадта вялікі. — Што ж рабіць? — запытаўся я. — Едзем, — сказала Нато. «Едзем» ператварылася ў банальнае «ядзім». Мы селі за стол, выцягнулі з лядоўні крывую ша- блю каўбасы. Нарэзалі яе чырвонымі люкамі, гэтымі накрыўкамі мы закаркоўвалі гарлавыя шах- ты. А бульба з сіняга рондаля здавалася нам белымі мядзведзямі. Гэтых звяроў мы пасыпалі кропам і сол- лю. І рыпелі старанна зубамі. Экалагічную чыст- ку праводзілі. Потым, калі мы спатолілі голад… По- тым… мы сышлі, але пакінулі суседзям знізу на кухні маленькую цыдулку: «Дарагія суседзі знізу! У дзве гадзіны ночы ў гарод нашых бабулі з дзя- дулем залез невядомы гад і высадзіў варожы как- тус. У зялёнага дыверсанта калючкі растуць нак- 71 замак пабудаваны з крапівы шталт царкоўных макавак. Ён ужо спрабуе заквітнець зялёнымі галёшамі. Таму тэрмінова мы выязджа- ем да роднай бабулі. Беражыце сябе і нашую мэблю. Трымайце абарону ўдзень і ўначы. Вашыя ўдзячныя суседзі зверху — Сафа і Нато. Оле! Оле! Мы не зда- ёмся!» — Між іншым, — сказаў я, — пад’езд — самае няўдалае месца гэтага раздзела рамана. — А мы яго пераскочым, — сказала Нато. — Конікамі, — сказаў я. — Не. Саранчой. Таму пашараваных парэнчаў-удаваў мы не бачылі. І чорных пляцовак з вачыма-плафонамі не заўважылі. А абіўку дзвярэй мы наогул праігнаравалі. Асабліва металічныя дзверы-сківіцы мясцовага рэкеціра Во- вы. Асабліва не кінулася ў вочы залацістая шыльдач- ка, якая на іх вісела: «Не ўлязай — злы пёс!». Пры- чым у гэтым ніхто не сумняваўся. Усе ведалі, які Вова свалачны пёс. Мы закрылі вочы далонькамі і скочылі праз акно. Таму мы пад’езд прамінулі. І ўсяго вышэйзгаданага не пабачылі. — Напэўна, мы хутка з табой ажэнімся, — сказаў я Нато. — У нашых адносінах з’явілася нейкая сенты- ментальнасць. Адназначна: альбо пад вянец, альбо ў пятлю, гэта як па Леніну — дыктат пралетарыяту. — Баранкі і бублікі, — сказала Нато. — Імбрыкі і самавары. Рондалі і талеркі. Булачкі і бутэрброды. Напачатку я цябе пакрэмзаю на кавалкі. Расфасую па слоіках. Замарыную з лаўровым лісцем, кропам, пер- чыкам, кменчыкам. Некаторыя часткі твайго цела я буду запякаць у духоўцы з разынкамі і макам. І тады я 72 зміцер вішнёў нацягну чорную парчовую вопратку. Закрычу горкім голасам пра свой лёс удавы. І буду жыць разам з гу- кам бурчання страўнікавага соку. Я вельмі спалохаўся. Мне прымроіўся агромністы слоік, запацелы ад сядзення ў лядоўні. Гэтакі сямілітровы слоік. А можа і болей. І ў ім… Ружовыя… Пяшчотныя… Аксамітныя… Духмяныя… Вельмі прыцягальныя. Кавалкі мяса. Семкі кмену, як зялё- ныя вочы. І гэта ўсё для мяне. Вырабленае… з мяне! Здрадніца! — Сарока, — перадражніў я, — жыць разам з гу- кам, разумееш… Анічога ты не разумееш. Распушаеш- ся ў маіх вачах нібы сняжынка. Забываешся на мяне. Таеш. Забіваеш. Не шкадуеш. Будзеш не крычаць — будзеш віскатаць і плакаць слязамі пончыкавымі. Так. Нашыя словы і думкі ў гэтыя хвіліны былі параходнымі. У пэўнай ступені белымі. У нека- торай ступені дымна-чорнымі. Адным словам — незразумелымі. Але параход у іх, вядома, прысутнічаў. Сонца дзяўбала нашыя твары і рукі мяккай ваўнянай дзюбкай. І ад гэтага ўсё вакол здавалася яшчэ больш незразумелым. Больш параходным. Дарэ- чы, я ж цягнуў чамадан з жалезнымі спражкамі, дзе захоўваўся вялікі чорна-белы фотаздымак. Там На- то ўдавала з сябе — прыкідвалася газеллю. Вокам падміргвала. Ручкай махала. Мабыць, прадчувала з’яўленне паляўнічага Сафы. — Збягаю ад паляўнічага ў кедравым гарнітуры. У якога ў галаве адно порах і дровы. Ха. У параход пе- ратвараюся. Мае трубы ў жоўтых тасёмках. Мой ды- мок нібы сіні ражок, — сказала Нато. 73 замак пабудаваны з крапівы — Злаўлю. Сетку я выкіну наперад, як сачок ахопіць яна параход, — сказаў я. І спалохаў ката. Чорнага. Ра- бога. Пантэрыстага. Ён заззяў вачыма і кіпцюрамі… Затым ён лапай чыркнуў па асфальце… пасыпаліся іскры… маленькі феерверк. І ён сышоў. У цынкавы водаправодны тунэль. І адтуль заззяў пражэктар. І пачулася бравая салдацкая песня. — Не поўзай толькі па паўночных цеплатрасах, — папярэдзіў я. — Там жывуць катаедныя пацукі! Яны любяць праводзіць пахавальныя шоў!.. Палец Нато высунуўся, нібы жоўты перыскоп, і пагразіў кату. І ў гэты момант пачуўся крык: — Я тарпедны кацер! Прыбыў з чорнага заліва! Прышвартоўваюся! Перад намі стаяў гарбаты аксамітны старычына, які нечым нагадваў Дзеда Мароза. (Магчыма, белай барадой?) Ён забаўляўся цяжкім зялёным ланцугом і хамавата шчэрыўся. — Знаёмцеся, — сказала Нато. — Гэта мой дзядуля Піліп Піліпавіч, ён у дзяцінстве заўсёды марыў быць касманаўтам. — Вельмі прыемна, — сказаў я, працягваючы руку дзядулю. — Сафа — беспрытульнік. — Чаму? — здзівіўся Піліп Піліпавіч. — Таму, — сказаў я. — Таму, што вечны. — Што «вечны»? — зусім расстроіўся Піліп Піліпавіч. — Вечны рухавік, — умяшалася Нато. — Гэта ён, дзядуля, распрацоўвае розныя эксперыментальныя канструкцыі. Шукае ўсялякія філасофскія каменьчыкі. 74 зміцер вішнёў — Ага, — зацікавіўся Піліп Піліпавіч. — Пра каменьчыкі і я часта думаю. Выратавання няма ад усялякага жвіру і камянёў… Ачышчаю і ачышчаю га- род… Часам здаецца, што жыву на мінным полі. І ўсё без відавочных прагрэсаў узнікнення чагосьці каштоўнага. Толькі розныя непрыемнасці. Нядаўна і зусім бяда напаткала — узрос у гародзе как- тус. Тры на тры метры. Няшчасная бабуля зусім не знаходзіць сабе месца. Кажа, што паразіта высадзілі нядобразычліўцы. А я лічу, што гэта радыяцыя. Паслячарнобыльскія наступствы… — Дзядуля, — сказаў я, — вы не нервуйцеся. Как- тусы кактусамі, а бровы — гэта больш істотна. Таму бровы накшталт самалётаў. У адных гэта знішчальнікі, у другіх — бамбардзіроўшчыкі, а ў трэціх — нейкія аэрапланы. Прыгледзьцеся, і вы зразумееце, што ўсё астатняе — дробязь. Дзядуля з Нато сядзелі на дарозе і глядзелі на мя- не. Слухалі. Гэтакія стомленыя падарожнікі. Рыбныя. Выціскалі з рота бурбалкі. Сядзелі з вылупленымі чырвонымі вачыма. І размахвалі рукамі, быццам глу- ханямыя. А Нато наогул нахабная дзяўчынка, замест бурбалак пачала субмарыны выдзьмуваць. Гэткія вя- сёлкавыя, з перыскопамі. — Нато, спыніся, — сказаў я. — Ты дзядулю пало- хаеш. Ён зараз бурбалкай падавіцца. Звярні ўвагу, які ў яго прыгнечаны выгляд, нават валасы лакам абраслі. Нато напалову выпусціла новую субмарыну і спынілася, з цікаўнасцю разглядаючы роднага дзя- дулю. Стары ператварыўся ў лядоўню. Ікаў і крумкаў рухавік, шлангі слініліся і закручваліся ва ўсмешкі. 75 замак пабудаваны з крапівы Краты лядоўні дробна калаціліся і перастукваліся з лямпачкамі. Нават мне стала вельмі цікава. Мой на- строй ператварыўся ў фінік, і гэтую фіговіну я хутка- хутка праглынуў і таксама ікнуў і закрумкаў. — І ты таксама туды ж, — сказала Нато. — Вы не лядоўні, а дырыжаблі, сапсаваныя зубцамі вежы. — Не, — сказаў я, — яблыкі ў соку. У марынадзе. — Навошта? — запытала Нато. — Таму, што цудоўныя насталі дзянёчкі. На вуліцах квітнее крымінал. Хіба незразумела? — Хм, — сказала Нато. — Сапраўды, — ікнула лядоўня. — Якая, і-к, фігня? — Не фігня, а фінік, — сказаў яблык. — А можа, і фікус. Таму. — Глупства, — сказала Нато, — але ўсё роўна прыемна.На даляглядзе ляжала агромністая жоўтая на- га. Сваёй прысутнасцю краявід упрыгожвалі ку- бы і экскаватары. Ад іх патыхала холадам. Месцамі з расколінаў бетону і жалеза праклёўваліся шчоткі мо- ху. Па эскалатарах рухаліся вялізныя камп’ютэрныя кубкі. Іх бляск наталяў душы падарожнікаў упэўненасцю ў заўтрашнім дні. Малако лілося ў чор- ныя цясніны. Дзесьці было цёмна. І стаяў горкі пах міндалю. Гадзіннікі паведамлялі рух часу ў бок захаду. Цыферблат быў увесь у сініх абадках і шлагбаўмах. 76 зміцер вішнёў 36. Мы сядзелі ў сырой і шэрай траншэі, глядзелі на неба. Выпіхвалі вочы з ангараў. На гэты вялізны ка- валак сыру. Складалі абсмактаныя думкі ў сонечныя ціскі. Сваёй любоўю гіпнатызавалі гэты прадукт, што быў падобны па форме да пенапласту. Ён і пахнуў до- сыць прыемна. Гэты смачны пенапласт. Дзірачкі ў ім гэткія мілыя, што так і хочацца іх лізнуць і пама- цаць мезенчыкам. Сёння гэта было цікавае назіранне. Усе пабудовы, дрэвы і лугі адлюстроўваліся ў сы- ры аблокамі. Бліскучай васковай лупінкай. Праўда, разглядаць гэты краявід нам перашкаджалі чор- ныя птушкі з залатымі дзюбкамі, якія спрабавалі прыкідвацца дэльтапланамі. Таму крывы палец з ле- вай нагі бездапаможна бадзяўся па пяску. Як кажуць, вёў няправільны дыялог з прыродай. — Не захапляйся, — сказаў я вырадку. — Але напачатку прыдумалі птушку, а потым дэль- таплан, — сказала Нат. — Так у Баранавічах мясцо- вы выкладчык арганізаваў птушкагадоўчую фабры- ку, дзе мазгі птушак спрабаваў прышчэпліваць дэль- тапланецянам. Але кажуць, што там завёўся прывід і ўсіх распужаў. Потым яшчэ нейкі пісьменнік Сіні напісаў для выдаўца Марса раман, у якім прызнаваўся ў заафіліі да курэй. Чым скончылася — не ведаю. Хто на каго падаваў у суд, таксама падазраю. Але Сіні праславіўся, ён пасля гэтага ніколі не хаваў, што лічыць галоўным пастулатам чалавека дэбілізм. — Як сказаць. Магчыма, усё, — сказаў я. — Хаця да- кладна вядома — некаторыя птушкі сталі лянотнікамі. 77 замак пабудаваны з крапівы Іх фантазія абмякла і ператварылася ў шматок сала. Таму яны падглядваюць за ўсялякімі пералётнымі, і нават зрэдчас за рыбнымі. Наогул гэтых птушак завуць цяпер злодзеямі, варагамі, варанамі, Мі-8, варлакамі і варонамі. У часы Вялікіх інквізітараў яны пілікалі показкі, цяпер яны толькі крумкаюць. Як бы ў пацвярджэнне маіх слоў, чорная з залатой дзюбкай крыкнула: — Кварк! Кварк! Кварк-кварк! — Гісторыя — сумная рэч. Я заўсёды казала: змаз- вайце дзвярныя завесы алеем, каб яны не рыпелі. Не слухалі мяне, — сказала Нат. — Ціха, — прашаптаў я. — Чую, як хтосьці паўзе. Перакочваюцца каменьчыкі. — Давай праспяваем песеньку-мамку. Ён спалоха- ецца і збяжыць, — сказала Нат. — Мамка таксама чалавек. Яна можа прыгатаваць яечню і сказаць ласкавае слова. — Ну, хіба гэта не песня? Я паглядзеў на Нат, выцягнуў руку і паварушыў пальцамі: — Страшна? — Вельмі прыгожа, — сказала Нат, — Прыго- жа ззяе твой імянны пярсцёнак. Ювелір Абрам Казіміравіч добры быў майстра. Я бліснуў яшчэ раз пярсцёнкам і схаваў руку ў кішэню: — У асочнікаў павінны быць устаўныя зубы. Гэта сапраўдныя залатыя руднікі. І адразу мы пачулі арганную музыку. Бах перакідваў манеты з далоні на далонь. У скляпах 78 зміцер вішнёў грукалі мяхі. На дно мора падалі куфры. У глыбіню пячораў ляцеў посуд. І паўсюдна бразгатала сонца. Нам салютавалі гарматы. — Таму, — сказала Нат. — Менавіта. Мы скажам, каб ён заходзіў у наш бліндаж на агеньчык. Тут мы яго і нашампурым. Яму стане страшна, і ён адразу здасца. І ўсе сківіцы на- шыя. Як кажуць, недарэмна на старасці п’юць сакэ. — Што, адразу ў траншэі будзем шашлычыць? — пацікавілася Нат. — Вядома. Мы распавядзём яму свой таямнічы рэцэпт. Пра зоркі, якія скручваюць з пагонаў і по- тым прышпільваюць да халодных вінаграднікаў. Пра луску акуня, што зліваецца з подыхам цудоўных смарагдаў. Прычым не забудземся на факт акопнага марынавання свініны. Бо акопы цудоўна замяняюць намёты. І гэтак далей, і гэтак далей. Карацей кажучы, непаўторныя ўражанні ад акопных пасядзелак. — Двума словамі — акопнае дзіва. — Цуда-юда. Рыба-кіт. У галаве спявае струнны дрэвініт. У зубах сядзіць жабка і распавядае казкі пра даліну, дзе людзі абіраюць бульбу, седзячы на страсе пуні. Пакуль мы абмяркоўвалі план абясшкоджван- ня магчымага праціўніка… над траншэяй паказала- ся калматая галава. Можна сказаць, нават не гала- ва, а нейкі раструшчаны фінік. На якім раслі чырво- ны нос і бліскучыя зялёныя вочы. Парвалася струна. Пэц! — У, — здзіўлена сказаў незнаёмец. — Марыў па- бачыць матылька, а знайшоў божую кароўку. Не па- 79 замак пабудаваны з крапівы дасцё няшчаснаму змрочнаму спадарожніку салодка- га малака? — Што «у-у-у»? — перадражніла Нат. — Ніколі не бачыў, як людзі шашлычаць? — Малака дасцё? — злосна паўтарыў невядомы. — Малака не дам, а па тазіку стукну ад душы, — паабяцаў я. — Чабату памёр, — раптам сказаў невядомы. — Сказаў усім «бай-бай» і адкінуў зялёны хвост. Цяпер за вітрынным шклом шыкоўнага супермаркета ля- жыць трупік Чабату. — А хто гэта такі? — варожа пацікавіўся я. — Селекцыянер і калекцыянер. У колах інтэлігенцыі быў вядомы як таямнічая асоба пад ко- давай мянушкай кактусавод Пеця. — Ага! — ускрыкнуў я. — Гэта ён у бабуліным га- родзе высадзіў кактус?!! — Не. Мае пасыльныя. Чорныя задумы мы ажыццяўляем рукамі добрасумленнай пошты. Высаджвалі пяцёра мужыкоў. Уначы. Я думаю, што капалі доўга. Кактус, як вы заўважылі, жылісты, вялікі, таму і карэнная сістэма ў яго грунтоўная, нак- шталт барады старога Хатабыча. — Хочаце гарбаткі? — раптам прапанавала Нат. — Гэта добры сродак ад грыпу. — З задавальненнем, — сказаў кактусавод. — Тады скокайце сюды да нас у траншэю. У прыста- нак турыстаў-нашампурнікаў, — сказаў я. — Для мілага чалавека заўсёды знойдзецца нешта смачненькае. — У вас ёсць ажынавая гарбата? — запытаў какту- савод, скокаючы ў траншэю. 80 зміцер вішнёў — Гарбата ад вожыка для вас заўсёды як маржу рыба, — сказаў я. — Думаю, жывым вы не выпаўзеце. Нат дала клятву секчы з нагі каваным ботам. Кактусавод усміхнуўся ўстаўнымі жалезнымі зубамі і прадэманстраваў нам свае каралі з паўднёваамерыканскіх кактусаў: — Самы просты набор забойцы-кактусавода, — сказаў ён. — Яго я выкарыстоўваю ў рэдкіх выпад- ках, звычайна калі трапляю ў госці да людажэраў і адзінокіх удоваў. Сёння ў мяне добры настрой, таму я адразу забіваць не стану — буду здзекавацца. Абя- цаю — на вашых магілках заўсёды будуць свежыя кактусы і заплаканыя вочы ўдоваў. Амаль адразу перад намі ўзнік арэхавы столік. У цэнтры стаяла вялікая танкавая гільза, і з яе тырчэў адзінокі дзьмухавец. Неўзабаве на століку з’явіўся шэраг кілішкаў і талерак. Нават раптоўна прыплыў бязносы эмаліраваны імбрык, які выпраменьваў свят- ло і пах лясных малінаў. Я ўзяў з талеркі кавалак лёзападобнай рыбіны і абвясціў: — За саюз «Арала і мяча»! — За капіталістычны саюз кактусавода і земляро- ба! — сказаў наш госць. — За камунізм! — сказала Нат. Кожны выканаў абрад паядання рыбы і выпівання ажынавай настойкі. Я глытаў рыбу не разжоўваючы. Нат, наадварот, вывуджвала з рота-сажалкі цукро- выя абсмактаныя косткі. Кактусавод замурчэў нібы кот. І было незразумела, ці глытае ён рыбу, ці маруд- на ўсмоктвае, быццам помпа. 81 замак пабудаваны з крапівы Карацей кажучы, разабраліся з рыбай, а потым і з рознафігурнымі шашлыкамі. А калі скрозь кілішкі заслізгаталі блісы і вобразы п’яных зайцоў, мы ўсталі і пайшлі. Ішлі доўга. Шлях кружляў спружынай. Па дарозе набылі ў нейкай самотнай і зусім не сівой бабулькі букецік калматых валошак. Потым зноўку ішлі. І нарэшце мы апынуліся на могілках байцоў напалеонаўскіх часоў. Сярод рудых крыжоў, слупкоў і ямінаў спачываў прах нашых прадзедаў, якія любілі, смяяліся, ненавідзелі… Жылі, адным словам! Сярод прадзедаў былі тыя, хто ваяваў на баку французаў, былі і тыя, хто ваяваў на баку расейскай кароны. Цяпер і першыя, і другія ляжалі побач. І зусім не варушыліся. — І зусім цяпер не смяюцца, — сказала Нат. — Нам тут маркотна, — сказаў першы голас. — Нам не хапае рук маці, — сказаў другі голас. — Хацелася б разжыцца на мыла, — сказаў трэці голас. — Калі будуць страляць мух? — спытаў чацвёрты голас. — Выпіць хочацца, — сказаў пяты голас. — Я люблю белетрыстыку, — сказаў шосты голас. — І на вас будзе ўправа, — сказаў сёмы голас. Кактусавод зваліўся на калені перапаўзаў пясок спружынілі цені трыножак раскачваўся і бліскаў луской Мы таксама схілілі калені. І кожны думаў пра сваё. Мы з Нат — пра жыццё і смерць, пра цудоўных матылькоў у гарохі, якія сядалі на нашыя пыльныя 82 зміцер вішнёў плечы. А кактусавод марыў пра перамогу. Укормле- ным таўстуном перамога маршыравала па парках і скверах. Яна ззяла нагруднымі значкамі і жалезнымі крыжамі. Ейныя ногі скручваліся ў іерогліфы і дэманстравалі чырвоныя лампасы. І на квадратным абрыкосавым ілбе кактусавода ўспыхнула вялікая яш- чарка, якая нястрымна размахвала хвастом. Па засты- лай белай паверхні папоўз холад. Падобны да пешча- нага мядзведзя. Імгненні стаялі з віламі і перакідвалі, перакідвалі, перакідвалі словы, падобныя да чарапахаў. 37. У чорнай шафе, якая ляжала на жоўтым сейфе, які сядзеў на зялёным стале, які пыхкаў-пыхкаў і стаяў на адной назе. У чорнай — ляжаў мой руды нататнік. Яго. Гэтую сволач. Я выцягнуў і паглядзеў акурат у вочы. Ён зашыпеў. — Гэта я, родны, — сказаў я. — Ты мяне не пазнаў? Я доўга цябе не карміў званкамі да мілых трусоў і парсючкоў. Ты, даражэнькі, зусім у дзікуна ператварыўся. Я пацёр шурпатую вокладку пальцам. Руды замурлыкаў і выгнуў карэньчык. — Я — сірата, — прызнаўся руды. — Заткніся, — сказаў я. — Я цябе ў суботу марме- ладам карміў. Забыўся? — Помню, — буркнуў руды. — А потым біў нагамі. Казаў, што ўсе курыцы без мазгоў. І што адукацыя на іх адлюстроўваецца, як на трусе сыр. Забыўся? 83 замак пабудаваны з крапівы — Ты што, падслухоўваў? — абурыўся я. — Ага, — пакрыўдзіўся руды. — Як тут не падслу- хаць, калі нявінных прафесараў б’юць. — Не задавайся, — сказаў я. — Вось сыду ў манастыр… — Напэўна, у жаночы… — За краты сяду… — Перахрысціся. — А вось не буду. — Ну-ну, — сказаў я. Нашую размову перапыніла вуркатанне самавара. Прапаноўваў разам пабулькаць цёплай радасцю. — Ніякіях самавараў, — сказаў сантэхнік. — Сёння мы працягнем хадзіць на лыжах. Горка каля дома на- была цалкам абледзянелы выгляд. — Вядома, — сказаў я. — Але напачатку пастраля- ем з рагатак па варонах. 38. На сініх талерках жылі тлустыя светлякі. Увесь гэ- ты цуд стаяў на паркавых слупках і не прыцягваў увагі. Паркі ўжо даўно сталі музейнай з’явай. Любое тутэйшае шаленства ўспрымалася як неабходнасць і штодзённасць. Таму нават футбольныя вароты ка- ля кожнай лаўкі выглядалі як экстравагантныя тэнты. Не больш. Я паглядзеў на Нат і сказаў: — Я хадзіў. Бадзяўся. Атрымліваў асалоду ад сон- ца. Ад ветру. Ад бутэрбродаў з ласасёвай ікрой. 84 зміцер вішнёў Быў я — вялікі волат. З яскравай знешнасцю — з вялікімі вачыма. Шахцёр. Зрабіў сачок для лоўлі насякомых. Гэткі вялікі. Марлевы. Паласаты. І вось хадзіў. Бадзяўся сярод лясістых гор. Выглядваў ця- бе, матылёк. Матылёк. І знайшоў на вялікай кветцы. Напэўна — на рамонку. Сядзела ты. Хіхікала. Я цябе злавіў. І прычым не сачком — рукамі. Сваімі вялікімі. Шахцёрскімі. І білася ты. І крычала. Крыльцамі тор- гала. Вачыма круціла. Вусікамі варушыла. Лапкамі перабірала. Але мае пазногці — сапраўдны пер- ламутр — былі вакол цябе шкатулкай. І здалася. Замітусілася. Церціся стала. Прызвычаілася. Словы пра каханне зашаптала. Вечнай. Стала маёй. — Свалата, свалата, свалата, — хутка сказала Нат. — Змыю ў ваннай з сябе мазут. — Вось дрэвы растуць, як чорныя струны. У бе- лых статуях заціснуты гук дурны. Неба ў шматках. Я ў ланцужках. Расхлысніце дзверы. Няхай не тухнуць вочы. Іх гэтак шмат. Яны ўсе — жывы каштоўны ка- мень, — я паглядзеў на Нат. — Ты чуеш, матылёк? Я звяртаюся да ўсіх. Я звяртаюся да цябе. Здымі з ся- бе гучную вопратку. Табе да твару гэтыя прыродныя змеі цела. Гэтыя пералівы. Перагібы. У тваіх валасах лятучы мёд. На сонцы граюць кроплі расы, што на тваёй скуры. Ты выбачай, матылёк, марсіянскі Крэй- сер Аўрора. Нат выгнулася на лістоце. На гэтых чырвоных перніках. Сексуальна выцягнула ножку — белую лілею. Зняла пантофлік з сіняй брошкай. Вейкамі ўзмахнула, быццам крыльцамі. Усміхнулася. Зрабіла з вуснаў мар- муровую дудачку. Мармур пасыпаўся і загучаў: 85 замак пабудаваны з крапівы — Я вясёлка, — сказала Нат. — А ты… Ты — Са- фа. Мой маленькі шахцёрскі касманаўт. Мы зараз тут з паветра змайструем подыум. І вопраткі прырод- ныя будзем дэманстраваць. У хадзе. У грацыі. У руху народзіцца калекцыя. Вакол дрэвы быццам усміхаліся. Сексуальна здымалі рознакаляровыя карункавыя майтачкі. І шоргалі залатымі фанцікамі і чырвонымі пернікамі. А вецер тачыў сякерку. А Нат усё выгіналася. Агалялася. Здавалася, з яе злятаюць не вопраткі — чайкі!.. А я задудзеў! Я выдзьмуваў з Нат музыку. Я запальваў у гэтай ма- ленькай краіне лямпачкі. Яны гарэлі ялінкавымі ўпрыгожаннямі. Пырскаліся святлом, як скурай аранжыкі. Я піў сок і адчуваў, што ўзлятаю. І вось… Зверху бачу паляну. Лістоту. Фанцікі і недапалкі. Станікі і сонечныя караблікі. А ў цэнтры маленька- га возера ляжыць Нат. Коткай муркае. Выкручваец- ца. Паветраныя засмокі мне дасылае. І яны ядрамі свішчуць. Пралятаюць. Грымяць. — Маўчаць! — раптам раўнуў невядома адкуль узніклы суб’ект. Мабыць, дворнік. Можа, адначасова і ахоўнік? Наглядае за паркам, бедачына. У вусах, быц- цам у мётлах, смецце. У вачах — бляск. А на галаве — клятчастая кяпурка. У зубах — папяросіна-беламорына. А ў руках — шчотка. На целе — фуфайка ў пабелцы. На нагах — ашыйнікавыя штаны і боты фірмы «Луч». — Прысядаць! — зноўку гыркнуў магчымы дворнік. — Рукі за галаву! Я часовы дружыннік. У мя- не ёсць свісток. Я выклікаю мі-лі-цыянераў. Гэта будзе кандыцыянерам. 86 зміцер вішнёў — Укляпаліся, — сказала Нат. — Кажу вам, не за- хапляйцеся сочывам. Салодкае ў вялікай колькасці шкоднае. — У чым справа? — абурыўся я. — Мы тут адпачы- ваем. Пацалункі выдзьмуваем. — Вы мне перашкаджаеце гуляць у крыжыкі-нулікі. Вы парушаеце працэс гульні. Гэта непрыстойна, — сказаў часовы дружыннік. — Бабуля мне заўсёды казала, што дворнікі і дружыннікі — небяспечныя людзі. Яны не мыюць рукі перад ядой. І наогул любяць лядзяшкі. А гарэлку закус- ваюць халвой. Вось гэта — непрыстойна! — сказаў я. Дворнік выцягнуў сіні свісток накшталт смакталь- най цукеркі і засунуў у рот. Штосьці працвыркала, правыла і гаўкнула. Нат сказала: — Мне страшна і да жаху хочацца трускалак. — Усё будзе добра, — сказаў я. — Не, я не сцябаюся. У душы — я ўлада. У мя- не помпы. А дома ёсць кулямёт. І я перажыў траге- дыю — не трапіў на вайну. Таму я небяспечны для грамадскасці. Цяпер адарвуся. Палячу тамагаўкам. Залячу ў акно, у карціну, а лепш у сямейнае фота. Утыркнуся з разбегу. Вух. І зайдуся ў кайфе. — Лепш чыгуновым ядром, — сказала Нат, — як сямейны засмок. Хочаце, пакажу? — Хачу, — пагадзіўся дворнік-дружыннік. — Я раўную, — сказаў я. — Я супраць ядраў. І нао- гул я — пацыфіст! — Супакойся, Сафік, — сказала Нат. — Мы ця- пер здадзім яго ў прыёмнік-размеркавальнік, як варо- 87 замак пабудаваны з крапівы жага суб’екта. Ён падчас службовых абавязкаў хабар прыняў — натурай. Праз хвіліну агульнага маўчання Нат дадала: — Здадзім гада. — Ага! — крыкнуў я. — Злопаў! Я з радасцю пацёр рукі і паглядзеў на парца- лянавага дворніка-дружынніка, які ўжо адступаў і нервова-нервова стукаў шчоткай па фуфайцы. Вусы ў яго таксама нерваваліся: яршыліся і танчылі танга. І… тут бы і задумацца над падзеямі апошніх тыдняў. Усё круцілася самалётнымі лопасцямі. Нас проста і незваротна кудысьці зацягвала. Падзеі былі вакол падазроныя. — Вы аплацілі малахітавых жукоў? — запытаўся раптам чалавек у форме чыгуначніка. На твары падробленага чыгуначніка ляніва чырванелі рэйкі. Па вялікім сінім полі каціў медны вагон. Стук ягоных колаў здаваўся нямецкім маршам. — Мы толькі марозіва паелі, — сказала Нат, — тру- скалковага. — За ўсё трэба плаціць, — павучальна сказаў чыгуначнік. — Пэўна, вы фальшывы чыгуначнік. Вы выпадкова не дзядзя Ваня? — нечакана запытаў я. — Адкуль вы ведаеце? — здзівіўся фальшывы чыгуначнік. — Па вашых надброўных дугах прачытаў, — сказаў я. — Напрыклад, у вас там яшчэ напісана, што сама- гонку вы глушыце ў адзіноце на бойні. — Сапраўды, — пагадзіўся фальшывы чыгуначнік, — апошнія пяць дзён не выходжу з запою. 88 зміцер вішнёў — Так што… Пра якіх вы там жукоў заікаліся? — запытаў я. — Я тут наогул па службовых абавязках, — сказаў фальшывы чыгуначнік. — Мы тут пажарныя вучэнні праводзім. Цягаем брандспойт па розных каналізацыях. — Я ваш партрэт у школе бачыла. Праўда, там вы выглядаеце трошкі маладзейшым, — прызналася Нат. Чыгуначнік скрывіўся і схаваў рукі ў кішэнях штаноў. — Дык вы гонар школы? — здзівіўся я. — У некаторай ступені я біёлаг, — прызнаўся дзядзя Ваня. — Але часам у сувязі са скарачэннем заняткаў праходжу практыку ў пажарнай брыгадзе. — Як цікава, — сказаў я. — А чаму на вас форма чыгуначніка? — Для канспірацыі, — ціха вымавіў дзядзя Ваня і пачаў адступаць у выратавальныя дрэвы. — Куды ж вы? — крыкнуў я. — Мы яшчэ не ўсё абмеркавалі!.. Пра запалкі і жукоў не скончылі гаворку!..Але фальшывы чыгуначнік, біёлаг-пажарнік дзядзя Ваня адступаў… Адыходзіў моўчкі, нібы… адпаўзаў нібы ўдаў… 39. І вось сяджу з касцяной люлькай у зубах — дым- лю, і з гліняным кілішкам у руках — п’ю фіялетавы лікёр. Гэх, Ната-Ната, Нато, Нат, Натка, Наталля, 89 замак пабудаваны з крапівы Націк, Натусік і г. д. … І чаму знікла? Схавалася, як мілы маленькі прусачышка. Я ўжо сумую. Вершы не пішуцца. Карціны крыўляюцца. Я ўжо кепскі. Ал- каголь мяне знішчыць. Яна ж, Натка, мажліва, мяне прыгалубіць. Тады не памру. Я паглядзеў на тэлефон. На ягоным корпусе скокалі фактурныя расколіны і рыжыя іерогліфы. Ён скончыў стагнаць з учарашняга дня. Ён быц- цам аб’еўся атрутным сіропам і здох. Як пацук. Так. Бронтазаўрычны пацук. Вывеў, называецца, на сваю галаву новы від жывёліны. Я падабраўся да тэлефона і прыклаў да яго вуш- ную ракавіну. Дзесьці ўдалечы. Там, дзе туманная смуга. Дзесьці, дзе над возерам бегае раззлаванае рэ- ха. Дзе чарот і вецер — браты. Там. У тым далёкім свеце штосьці праіскрылася і папрасіла дапамогі. Я падняў чорны хобат слухаўкі, які выгінаўся, і прысо- скам наклаў на вушную ракавіну. — У Вашынгтоне ідуць дажджы, — сказала Ната. — Ногі я прамачыла. А гарбаты са зверабоем нідзе няма. Уяўляеш, якая трагедыя? — Купі мне стусіну, — сказаў я. — Там павінны быць добрыя стусіны з булдавешкай у выглядзе гала- вы ката. — Ты мяне кахаеш? — запытала Нат. — Званіла твая мама, — сказаў я, — хвалюецца. Яна прыгатавала твае ўлюбёныя арэхавыя булачкі і чакае цябе. У нас тут квяціста і сонца. — Уяўляеш, якая трагедыя — я не патрапіла ў ба- сейн. А там шампанскае падаюць у вядзерцах з ільдом кожныя пяць хвілінаў, калі крычыш… Рыбкі там пла- 90 зміцер вішнёў ваюць цудоўныя… І многа іх, многа, як канцылярскіх кнопак, што на тваім стале. — Сантэхнік захварэў, — сказаў я. — Я заўсёды дапускала, што ягоныя прыгоды ў жаб- ных клубах могуць мець наступствы. Ён не галадае? — Ён проста прыхварэў і не вылазіць з лядоўні. Я хаджу ў краму два разы на дзень… — Ты б гарбаткі яму даваў і грэнкі з грэлкамі. Там усё ж халодна. — Абавязкова перадам ад цябе прывітанне, — сказаў я. — Доўга не гуляй па Вашынгтоне. Там, ка- жуць, злачынцы ходзяць пад ЛСД. — Пакуль, — сказала Нат. — Пакуль, — сказаў я. — За пакуль б’юць як гумо- вую кулю, а потым паведамляюць — атрымайце дулю! Я выцягнуў тэлефонны шланг з вушной ракавіны і агледзеўся. Бо з тым «пакуль» поўня мне прымроілася. Яна качалася мячыкам па пакоі. Па зэдліках, стале і маіх нагах. Гэткі срэбраны шар. — У цюбецейцы, — сказаў нехта. — Вось менавіта, — сказаў я. — Вельмі паршывая поўня. — Часткова. Але гэта ўсё праз карыес. Многа спіртнога, цыгарэтаў і жанчынаў. — Так, — сказаў я. — Поўня часта сядзіць у Літве. Там добрае піва і цудоўныя старажытныя вулкі. Яна любіць поўзаць на сваім пузе па бруку. Дарэчы, і песні яна спявае выключна пра вайсковыя будні. — Усё ж не звяртай асабліва на яе ўвагі. Яна зрабілася нахабнай. Часта кажа глупствы. І наогул за- елася. Разбэсцілі яе ўсялякія паэты і мастакі. 91 замак пабудаваны з крапівы — Вось так і жыву, — сказаў я, — у цішы і спакоі. З поўняй. У якой цюбецейка. — Зрэдку яна апранае чорны плашч, макасіны і бе- рэт, — сказаў нехта. — Ты мне, Нехта, таксама надакучыў, — сказаў я. — Вымятайся са сваёй поўняй. — Ну і добра, — сказала Поўня. — Ну і чорт з табой, — сказаў Нехта. — Мы пайшлі ў карчму. А ты тут сядзі і зайздросці нам. Пакуль. — За пакуль — ламаюць рогі і шыкоўныя стусіны, а потым і кажуць: заносьце марынаваных троляў, — сказаў я. І прыклеіў да свайго чырвонага ад перапояў твару атрутную ўсмешку. Яна атрымалася падобнай да раскладанкі. Гэткая ж рыпучая, гэткая ж нервовая. Таму я падняў чорны карэньчык тэлефона і закапаў яго ў вушную ракавіну. Там ён хутка ажыў, пусціў но- выя карэньчыкі і сказаў: — Ага. Ты з роду Манюшкі. У цябе многа ад слова «маніць». Пэўна, ёсць такое? — Ёсць заўсёды нешта. Але не ўсё ператраўліваецца. Напрыклад, у лядоўні ёсць свежамарожаны в’етнамскі сантэхнік, — сказаў я. — А лепш за ўсё на- огул галадаць па Полю Брэгу. Будзе бераг чысты. Голас у вушной ракавіне раптоўна трансфармаваўся і, пасля хвіліннага клекатання з пенай і пырскамі, выявіў акустычны варыянт голасу Нат. — Ты мяне добра на паперы расклаў, — сказала Нат. — Мару, — сказаў я. — На мелаванай з ружамі. — Вой, — сказала Натка, — я іншае мела на ўвазе. — Ведаю, — сказаў я. — Пра касмічныя караблі. Пра Юрыя Гагарына. Там усе лятаюць. Спачатку ля- 92 зміцер вішнёў жаць, а потым — лунаюць. Ніякіх падтэкстаў. Проста і зразумела. Як у народнай казцы. І тут у мае дзіравыя дзверы забарабанілі. Выбівалі на дзвярах нейкія афрыканскія рытмы. Неўзабаве ў дзірку праціснулася галава Наткі. На гэтай галаве мне спадабаліся вялікія кольцы, якія звешваліся з ву- шэй на срэбных ланцужках. — Вельмі прыгожыя падшыпнікі, — сказаў я. Нат скрывілася і заскочыла ў кватэру. Услед за ёй у дзірку праціснуўся невядомы. — Гэта наш новы член сям’і? — запытаў я. — Хто? — Не прыкідвайся паравозам. Я кажу пра гэтага маладога, акулярнага, высокага і няголенага. — Падабаецца? — Заўсёды аддаваў перавагу бальшавікам. У ду- шы. Бо іх колер — чырвоны. Не люблю блакітных шорцікаў. Вельмі шчыра. Ногі вібруюць антэнамі. Ты б свайму вадалазу нагавіцы падкараціла, бо валакуц- ца, быццам мантыя, — сказаў я. — Ён, між іншым, умее фарбаваць падваконні, — сказала Нат. — А па нядзелях ходзіць у царкву і слу- хае пропаведзі. — Ён што, звар’яцеў на глебе рамонту кватэраў? — запытаўся я. — Я чуў, — сказаў малады вадалаз, — вы трымаеце сантэхніка? — Так, — сказаў я. — Я якраз думаў завесці яму цацку. У яго рэжуцца зубкі, а грызці няма чаго. Хоча- це быць гумовым мячыкам? — Ён яшчэ не гатовы, — сказала Нат. 93 замак пабудаваны з крапівы — Так-так, — сказаў малады вадалаз. — Я яшчэ не ўсе ўступныя іспыты здаў ва Універсітэт культуры. — Вы, мабыць, будзеце машыністам, — сказаў я. — На жаль, — сказаў вадалаз, — я буду драматургам.— Якая страта для мінскага дэпо паравозаў, — сказаў я. — Але вы не губляйце надзею. Я паклапачу- ся. Вас не прымуць на драматурга. Будзеце мячыкам. — Я не хачу, — сказаў вадалаз. — У мяне алергія на цытрусавыя. — Ната, — сказаў я, — прынясі мне малаток і кнігу Карла Маркса «Капітал». — Ты будзеш калоць арэхі? — запыталася Нат. — Я буду калоць лёд на пяшчотных плячах ворагаў пралетарыяту, — сказаў я. — Астап, шукай! — сказала Натка. Малады вадалаз пачаў абшукваць шафы. Пыл ляцеў гарбузовымі семкамі. Статуэткі старажыт- ных бажкоў перасоўваліся, нібы шахматныя фігуры. Кнігі курчыліся ў фальклорных беларускіх танцах. Карціны гудзелі аэрапланамі. Свіныя мухі падалі ў непрытомнасці. Нарэшце хвілінаў праз трыццаць ва- далаз знайшоў сякеру. — Малатка няма, кнігі Карла Маркса няма, затое ёсць сякера, — сказаў ён. — Гэтая сякера яшчэ належала майму дзядулю — рэліквія, — сказаў я. — Малайчына, Астап. Цяпер шукай цвікі. Пасля чарговага абшуквання шафаў са стукам дзверцаў і паліцаў замест цвікоў былі знойдзеныя канцылярскія кнопкі. Гэткія шэрыя сталёвыя п’яўкі. 94 зміцер вішнёў — Цвікоў няма, але ёсць жыхары балотных вадаёмаў, — сказаў вадалаз. — Малайчына, Астап. Ты зарабіў цукерку «Мішка на поўначы», — з гэтымі словамі я выцягнуў з кішэні паласатай піжамы абяцаны ласунак і працягнуў вадалазу:— Еш, няздзейснены машыніст. Астап заззяў шклом акуляраў, як вочы аленя пе- рад смерцю. Разявіў сваю белую пашчу і закінуў туды кавалак чорнага вугалю. З топкі рынулася ўвышыню полымя і паглынула паўночную ахвяру. Толькі белыя мармуровыя калоны яшчэ па інерцыі раскручвалі вось высокага скляпеністага будынка. Я ўзяў кнопку і пачаў яе забіваць у падлогу. — Што гэта? — запытаўся Астап. — Аддзяляю свае зямельныя гектары ад вашых со- так, — сказаў я. У тэрыторыю Наткі і Астапа былі ўключаныя рас- кладанка, мыйня і палова кухоннага падваконня… — Гэта — дыскрымінацыя, — сказала Натка. — У прыбіральню будзеш хадзіць па тунэлі да суседзяў, — сказаў я і пайшоў спаць. 40. Я расчыніў дзверы. У калідоры ляжала вясёлка. Пазногцікі свяціліся маленькімі калодзежамі. Вочы спявалі песні. — Учора быў дзень. Сёння — ноч, — сказала не- знаёмая дзяўчына з флюсам. — Я не люблю рок. 95 замак пабудаваны з крапівы — Вы, пэўна, не туды трапілі, — сказаў я. — Вясёл- ка па статусу мае лецішча на небе. — Магчыма, — сказала дзяўчына. — Але ўсё роўна я не шкадую. Вы мне падабаецеся. У вас вельмі глыбокі рамантычны погляд. Вы падобны да льва. — Так? — здзівіўся я і міжволі адступіў у глыбіню кватэры. — Так, — сказала дзяўчына і падышла бліжэй да мяне. — Я люблю каўказскія вадаспады. Зоркі ў іх падаюць ядрамі. Яны і шыпяць, быццам скваркі на патэльні. — Вы так не жартуйце, — сказаў я. — Я вельмі тэм- пераментны. Магу няправільна зразумець. Зараз я выцягну бінокль і пагляджу на вас. — Я спадзяюся. — На што? — На каго. На вас. На вашыя цягліцы — у іх гу- бляецца ўся спякота маіх слоў. Ад вашага спакойна- га подыху поўзае ветрык па вейках. Гэта тоіць у сабе наступствы. Давядзецца змываць туш. А вы ведаеце, якая цяпер дарагая туш? А памада? Я ўважліва паглядзеў на дзяўчыну. Яе выраз- ныя зялёныя вочы тапілі мяне ля самага бера- га. Я задыхаўся. Я выпускаў бурбалкі. Тануў, адным словам.— Вы мяне топіце — ля самага берага, — сказаў я. — У вас моцныя рукі. Вы, пэўна, займаліся нейкім спортам. Цалкам магчыма, што вы плыўчыха. — Пяць хвілінаў таму я вырашыла быць гімнасткай, — сказала дзяўчына. — Навошта? 96 зміцер вішнёў — У вас глыбокі рамантычны позірк. Мяне проста калоціць. Я так хачу… — Чаго? — Не ведаю. Мне здаецца, вы можаце прапанаваць мне кубачак кавы. Ці давайце пакатаемся на ровары. Я не адмоўлюся, — сказала дзяўчына. — Я ведаю. Таму я думаю прапанаваць вам кубак гарбаты. Вы любіце гарбату? — З вамі — люблю. — Тады я зраблю наадварот. Няхай вас сушыць смага, — сказаў я і пацёр правае брыво. — Баліць? — запытала дзяўчына. — Не — я думаю, — сказаў я. — Учора вечарам я думаў пайсці ў парк і пазбіраць грыбоў. — Дык у чым жа справа? — запытала дзяўчына. — Сёння прыйшлі вы. І я не хачу збіраць грыбы. Я хачу кілішак гарэлкі. — Так бы адразу і сказалі, — пагадзілася дзяўчына і разулася каля самага парога. — Да гарэлкі маласоль- ныя агуркі будуць? — Не. Толькі селядзец. Апошні раз маласольныя агуркі ў нашай краіне былі заўважаныя на выставе Артура Клінава. У кухні мы селі на адзін зэдлік. Дзяўчына пацёрла- ся аб мяне. І я адчуў пах яловага леса. Было ў гэтым штосьці калюча-прыемнае. — Ваш флюс патрабуе спіртнога? — запытаў я. — Верагодна. — Я зараз, — раптам сказаў я. — Буду рабіць забастоўку. На мяне раптоўна натхненне нады- шло. Я заўсёды ў такія хвіліны станаўлюся ў тазік 97 замак пабудаваны з крапівы і лічу да тысячы. Зазвычай падчас гэтага нехта по- бач пачынае спяваць пра вялікі і бессмяротны пралетарыят. А я стаю і нагамі адчуваю тазікавы алюміній. Гляджу на белыя сцены і ўяўляю вакол псіхіятрычную лякарню, або краму для аматараў макулатуры, або камеру для смяротнікаў, або аква- рыум без рыбаў… — Можа, туды акулаў запусціць? — прапанавала дзяўчына. — Вядома. І трох сантэхнікаў, што распіваюць бу- тэльку чарніла. Ды выпадкова чарніла пераблыталі з бутылфталатам, разбаўленым вадкім шклом… і штосьці нядобра ім стала. Завылі яны вельмі самотна. І на іх кліч прыплыла акула і пакусала. — Як злы сабака, — сказала дзяўчына. — І пакусала бутэльку з вадкасцю. А потым… Я замоўк, узяў пачатую пляшку гарэлкі і пстрыч- кай скінуў крывую накрыўку. — Ну, што, за знаёмства? — прапанаваў я. — Гэтак таксама прынята баставаць. — Я — Уліса, — прадставілася дзяўчына з флюсам. — Я — Сафа, — прадставіўся я. Мы выпілі і закусілі селядцом. Рыба была ней- кая салодкая. Ад гэтага ў мяне чамусьці ўзнікла вос- трае жаданне выпіць яшчэ. І мы зноўку выпілі. А калі пачуўся рып раскладанкі, я зразумеў, што прачнулася Нато, і ад гэтага мне захацелася выпіць яшчэ. Я моц- на пацалаваў Улісу ў вуха, потым у пухнатую шчаку і сказаў слова-прадвеснік: — Птушкі. Яны і сапраўды былі. 98 зміцер вішнёў Апошнім часам я заўсёды раблю нешта дурное. Мне здавалася, што менавіта такі лад жыцця і да- памагае выкручвацца з цяжкіх сітуацыяў. Візіты цудоўных дзяўчат і падазроных сантэхнікаў мяне асабліва не здзіўлялі. Хутчэй за ўсё, я прызвычаіўся да іх. Мая праца над раманам за- йшла ў тупік. Але здарэнне з кактусам у гародзе мяне палохала. Я паглядзеў на дзяўчыну з флюсам, яна ап’янела і штосьці з задавальненнем распавядала: — … а потым я ўшчыкнула яе, і разам мы бегалі ва- кол царквы. А калі да нас выйшаў бацюшка Андрэй, мы сказалі яму, што ў нас нарадзілася дзяўчынка а трох галовах. — Добры вечар, — сказала Нато, заходзячы на кухню. — Сёння змрочны, — адказаў я. — Гэта з якой нагоды? — запытала дзяўчына з флюсам. — Як цудоўна, — сказала Нато. — Я так марыла, каб ты завёў каханку. Мне надакучыла мыць посуд. Гэтыя гідкія конікі, што намаляваныя на талерках, мне пачалі ўжо сніцца. Наогул, афіцыйная каханка — гэта вельмі зручна. — Ты так лічыш? 42. — Сёння мы паспрабуем залезці ў хату, якая стала прытулкам для фетышыстаў, — сказаў я. 99 замак пабудаваны з крапівы Нат усміхнулася. Ейная ўсмешка аддзялілася ад твару. Але Нат паспела схапіць здрадніцу і таму добра яе страсянула і запхала замест цукру ў каву. Адпіла глыток. І прыцмокнула ад задавальнення. — Няўжо смачна? — запытаў я. — Так. А ты не каштаваў? — Не, — сказаў я. — Сёння я харчуюся ў асноўным грымасамі. Сёння я люблю салёнае ды вострае. — А я сёння люблю салодкае. І па панядзелках так- сама люблю. І па аўторках. І па серадах. І па пятніцах. І па суботах. Магчыма, толькі ў чацвер мяне цягне да вострага. — Калі ў апошні раз ты была ў гэтай хатцы? — рап- там запытаў я. — Шмат гадоў таму. Мне тады было тры гады. У тыя цудоўныя часы ў мяне быў надзіманы ружовы кот. У бабулі яшчэ не было склерозу, і я магла слухаць ейныя аповеды пра радыску. Яна вельмі любіла рады- ску. Так, каву мне тады забаранялі. — Так, — сказаў я, — чаму б табе не ўзяць плед? Ты ўся дрыжыш. — Гэта не ад холаду. Мне страшна. — Не бойся — я побач. — Але ён такі страшны, — сказала Нат, — я баюся.— І сапраўды, — сказаў я. — Таракан. — Таракан, тараканішка, — сказала Нат. Таракан паварушыў вусамі. І хутка-хутка пабег на палубу вельбота, які пакачваўся на хвалях трускал- ковага сіропу. Бег ён упэўнена. Быццам быў непера- можны. На яго няшчасце я штурхануў лыжку, і кур- 100 зміцер вішнёў сант марской вучэльні пачаў захлынацца. Праўда, не адразу. Ён яшчэ доўга балохтаўся. — Ты — жорсткі, — сказала Нат. — Не заўсёды, — сказаў я, пакусваючы аловак. — Ты гэта робіш, каб мяне раззлаваць? — Не. Я грызу аловак, таму што ён жоўты, нібы сонца. А я люблю гэты шар. Ён нагадвае мне вінаград, якім мы аб’ядаліся ў Гаграх. — Банальна, — сказаў кіроўца аўтобуса. — А вы не падслухоўвайце, — сказаў я. — Круціце сваю баранку і не перашкаджайце нам піць каву. — Як цікава, — сказала Нат. — Мы едзем у мікрааўтобусе, — сказаў я, — хіба ты не заўважыла? — Я думала, мы на кухні. — Напачатку так і было. Але потым з’явіўся тара- кан, і я падумаў, што ў мікрааўтобусах не водзяцца та- раканы. І таму вырашыў ехаць адразу! — Неадкладна! — Прэч прыметнікі і даклады! Даеш гантэлі і сус- вет глытацельны! — І ўсё ж я звяртаю вашую ўвагу на дарогу, — сказаў кіроўца. — Паглядзіце, якая жудасная тра- са. Ані слупкоў табе, ані ўказальнікаў, адно грыбнікі і рыбаловы расселіся ўздоўж дарогі. — Ім хочацца грошай, — сказаў я. — Не, — сказаў кіроўца, — яны хочуць атрымаць па шыі. Я паглядзеў на шыю кіроўцы. Вялікая, чырво- ная, яна магла б служыць дадатковай трасай для дальнабойшчыкаў. І мне паверылі. Літаральна адразу 101 замак пабудаваны з крапівы на чырвоным даляглядзе ўзнік вялікагруз. Ён гудзеў і пыхкаў. Ён ішоў на ўсіх парах. З ягоных наздрынаў вылятаў дым. Ягоныя фары гарэлі, нібы вочы сабакі Баскервіляў. — Гэта як па Шэрлаку Холмсу, — дадала Нат. Вялікагруз ляцеў. Ён гэта ўмеў. Але раптоўна вылецела вялізная валасатая рука і забіла муху. — Не будзе рыбнай поліўкі, — сказаў я. — А рыбкі варта было б набыць. — Так, — сказаў кіроўца. — Паглядзіце, якія акуні. Вялікія. Укормленыя. Адзін да аднаго. Вочы вогнен- ныя. Напружаныя. Нават раты яшчэ разяўляюць. Зрэдчас хвастамі б’юць. Цалкам верагодна, што іх вылавілі пяць хвілінаў таму з Тэмзы. — Як так? — Там спякота. — У нас таксама спякота. — Але там кухары лепшыя. Іх смажаніна не ідзе ні ў якае параўнанне з нашай. Кіроўца выцягнуў цыгарэту і запаліў. Клубы дыму ахуталі нас туманам. За пяць сантыметраў было цёмна. — Здаецца, набліжаецца навальніца, — сказаў я. — Перадай мне парасон. Нат выцягнула свой складны кітайскі. Хіба не зразумела? Яна выцягнула па-ра-сон. Вя- дома, парасон. Я нацэліў яго ў шыю кіроўцы і стрэліў. Так аквалангісты страляюць з падводных ружжаў ці ма- тросы гарпуняць кіта. Гэтак бальшавікі адстрэльвалі контру. 102 зміцер вішнёў Лямант звера-самца страсянуў лес. Туман рассеяўся. Пападалі яблыкі. Заспявалі птушкі. Адна рыбіна гаўкнула і сплыла да Тэмзы. Мікрааўтобус крэкнуў і спыніўся. І нас выплюнула ля нашага дома. — Я не люблю курцоў, — сказала Нат. — Яны заўсёды адхаркваюць. Гэта так гідка. — Каму цяпер лёгка? — сказаў я вядомую фразу. — Не для ўсіх. — Для індзейцаў і мурынаў нашай краіны, — удакладніў я. — Шчаслівай дарогі, — сказаў кіроўца і ўсміхнуўся, з ягоных зубоў тырчэла цыгарэта. — Беражыце здароўе з маленства, — сказаў я. — Усе будзем там, — сказала Нат. І мы пайшлі дадому. — Паглядзі, гэта не дом, — сказаў я. — Гэта сапраўдны замак, — сказала Нат. — Прыгожыя вежы. Зубчыкі. Люблю чырвоную цэглу, — сказаў я. — У мяне ў такіх месцах добрыя сны здараюцца, — сказала Нат. — У мяне прыпаўзаюць, — сказаў парцье (гэ- та, вядома, быў ён), расчыняючы дубовыя дзверы і шчоўкаючы абцасамі. Ад парцье ішоў пах таннага мыла. На ягоных ру- ках варушыліся валаскі. Пот пацеркамі ўпрыгожваў ягоны лоб. Тонкія вусны прасавалі рудыя вусы і ціха казалі «ш-ы-ы-ыззз». На ягоных майтках вісела павуцінне, у якім няшчасна блытаўся вялізны павук. Ён круціў вачыма і прасіў нас хутчэй праходзіць. 103 замак пабудаваны з крапівы — Мы не перашкаджаем. — На кухні замешваюць цеста. — Будуць пячы булачкі. — Правялі расследаванне. — Вы з гэтай нагоды? — Мы без нагоды. — Так, сабака ходзіць без намордніка. — Трэба на хару рашпіль. Гэта ад слова «хар- каць». — Вы паелі ўжо? — Не, мы толькі вазніцу за кучары цягалі. — А так — цішыня. Толькі косы. Гэта з фільма. — Тут фільмаў не глядзяць. У нас электрычнасць учора адключылі. — І як жа вы пакутуеце? — У вас такі няшчасны выгляд, — сказаў парцье. — Не варта псаваць апетыт нам, птушка жалоб- ная, — сказаў я. Парцье пакрыўдзіўся і прапусціў нас у дом. Па калідорах на інваліднай калясцы ездзіў дзядуля. Ён штосьці мармытаў, слініў жоўтыя пальцы і пісаў імі на паперы крамзолі. У яго быў шчаслівы выгляд. — Сачыняе, — паважліва сказаў парцье. — Мы спынімся на барадзе дзядулі, — сказаў я. — Гэта ж самая звычайная аблачына. Снег тут — звы- клая з’ява. Я, пэўна, сцепануўся ад холаду. Сняжынкі нагад- ваюць драбіны. Рыпучыя. Быццам яны нараджаюцца ад рыпу майго гусінага пяра. — Тут не жывуць фетышысты, — сказаў дзядуля. — І наогул вы памыліліся домам. Вы жылі ў іншым 104 зміцер вішнёў месцы. Прыгледзьцеся. Я не ваш дзядуля. У мяне радзімка на шыі. — Сапраўды, — сказаў я. — Як я адразу не заўважыў? Але вы пачастуеце нас вячэрай? Мы з дарогі. Вельмі прагаладаліся. — Вас чакае манная кашка, — сказаў дзядуля. У сталовай сярод пыльных кандэлябраў нас чакалі талеркі з манкай. Ліпкія азёры прапаноўвалі фігурнае коўзанне. Я абуў канькі і заслізгатаў. Пасля сальта- мартале я зваліўся. І пайшоў пад лёд. Я крычаў. Я стагнаў. Але было запозна. Аніхто не ратаваў. 43. Выплывае з туману хатка на курыных лапках. Кружляе неяк загадкава. Дзвярыма і аканіцамі гру- кае, комінам варушыць. І плыве яна кудысьці. А туман пыхкае салодкай і сырой ватай. Курыныя лапкі востраць кіпцюрыкі аб карчы. Дзверы і аканіцы робяць масаж пячонкі, якая гудзе ад дробных расколінаў. А комін, як нябесны вершнік, усё скача і скача, і здаецца, што зараз яздок паляціць, куляючыся па далінах і лясах, па лагчынах і рэках… — Я яшчэ ўчора зрабіў журналістам заяву, — сказаў я, — што казкі не прымаю блізка да сэрца. Паколькі сэрца ў мяне мае пяць срэбных клапанаў і дзесяць вентыляцыйных шахтаў. Я ў дзяцінстве быў вельмі нервовы — любіў маршыраваць разам з Урфінам Джусам па кніжках. Мы рабілі як фашысты, 105 замак пабудаваны з крапівы якія палілі літаратуру на вогнішчах. Тое самае. Таму маё сэрца — гэта палымяны матор. — Я б на гэтых вогнішчах смажыла біфштэкс, — летуценна прамовіла Нат. — Заўсёды ў дзяцінстве ад- чувала недахоп мяса ў арганізме. Ты звярнуў увагу, якая я хударлявая? — Ага. Асабліва апошнім часам, калі твой жывоцік расце ад піва як на дражджах. Сама ху-да-р-ля-вая… а пуза барабанам. — Ты мяне параўноўваў неяк з крэйсерам «Аўрорай», — з сумам сказала Нат, — а цяпер зусім на мяне забыўся. Кампліментамі сыпеш, нібы зуба- стая акула. — У процівагазе ты выглядаеш як маленькі анёл, — сказаў я. — Яшчэ, — сказала Нат. — У бронекамізэльцы ты падобная да насарога, — сказаў я. — Яшчэ-яшчэ, — сказала Нат. — У піжаме арыштанта ты нагадваеш пабітага са- баку, — сказаў я. — Вой, хачу яшчэ, — сказала Нат. — У касцы пажарніка ты — вылітая вобла, — сказаў я. — Мілы мой трус, — сказала Нат і ўкусіла за вуха. Вецер прайграў на маім левым вуху сімфонію. Рэкі абдалі левую частку шыі зялёнымі хвалямі. І раптам… Раптам… Вельмі раптам прыляцеў вясёлы матылёк — мой маленькі сябра. — А давай у хатцы пашукаем злодзея, — прапанаваў я. — Звычайна яны любяць сядзець у 106 зміцер вішнёў закінутых хатках. Асабліва пасля Чарнобыля. Зэкаў у радыеактыўных палях болей, чым пустазелля. Сядзяць там, як пацукі. — Я таксама хачу быць пацуком! — усклікнула Нат. — У нетрах, нетрах я хадзіў, па дарозе заблукаў. Там хатку я адшукаў, дзе напіўся і на канапу зваліўся. І ў залатога пацука закахаўся! — Ну ты і паэт. А між іншым, я свае скураныя пантофлікі з табой псую. Яны, між іншым, пяць- сот баксаў каштуюць. Паглядзі, якія ў іх шпоры. Французскія. Заўтра пайду ў «Сэканд-хэнд» і на- буду чаравікі для шпацырак з Сафам. Нахабнікам і Гарынычам.Толькі Нат прамовіла гэтыя словы, як з коміна хаткі распачаліся стрэлы нейкімі шарамі… Мы заплюшчылі вочы… І… І раптам зразумелі, што на нас сыплюцца рознакаляровыя пернікі… А потым і цыдулка звалілася проста ў рукі Наты, дзе было напісанае адно слова: «Чакаю». — Чакаю, — сказаў я, — гэта ад чароўнага ча- бурэка. Цяпер усе пішуць, каму не лянота. Слеса- ры і брамнікі. Чыноўнікі і мастакі. Кранаўшчыкі і мыйшчыкі посуду. — Я адчуваю, адчуваю: тут будуць прыгоды, — ска- зала Нат. — Што ж, варта станчыць па-фінікійску, — сказаў я. — Фінікі — гэта святое. Каб душа нашая не памірала. — Тэлевізара наглядзеўся. А я сваю скры- ню выкінула з акна. Дзякуй богу, абышлося без шматлікіх ахвяраў, толькі жабку прыціснула. Я пра- вярала. Была яна. Была. 107 замак пабудаваны з крапівы — Ну, хадзем, — сказаў я і выцягнуў з кішэні кніжку. — Навошта? — Каб вершы чытаць, — сказаў я. — Звычайна злодзеі рэагуюць на іх неадэкватна: альбо звярэюць, альбо супакойваюцца. — Яны і так звяры. Куды больш звярэць? Трэба з малпы ў чалавека ператварацца. — Вось мы і будзем вядзьмарыць. — Гэтымі баладамі? — Пахавальнымі. Аўтар — Віктар Буль Жы, ён неяк з ангінай ляжаў у шпіталі, вось там натхнен- не і плёскалася, нібы ў акварыуме. Па ягоных сло- вах, балады пісаліся ў перапынках паміж уколамі і ўціхамірвальнымі кашулямі. — І што, дзеці чытаюць гэтыя баладачкі? — запы- тала Нат. — Яны проста кайфуюць. Робяцца непаўнагадовымі наркаманамі, — адказаў я. І мы пайшлі. Цэлафанавую траву прыціскалі. Яна хрумсцела і спявала. На пластыкавых лужынах заставаліся сля- ды, якія потым чамусьці набывалі ўсе колеры вясёлкі. І атрымоўваліся някепскія творы мастацтва. Графітавых конікаў пужалі. Да мармеладавых пернікаў падбіраліся. Паелі трошкі-трошкі — і ў хат- ку. А там руды кот ходзіць па перыметры хаты, вусамі цыгарэтнымі дыміць і песеньку муркоча пра сама- вары. А побач белы электраімбрык гудзе і булачкі толькі выпечаныя попелам упрыгожваюцца. Чорныя гэтакія. І пахнуць смачна. 108 зміцер вішнёў — Вуй, хачу, — сказала Нат. — Калі будзеце аплочваць рублямі, тады па нашанскім балотным курсе, — заявіў кот. Хвост у ру- дога гандляра выгнуўся дугой і стаў падобным да ко- ла ад ровара. Кіпцюры ператварыліся ў сталёвыя абцугі. — Вы наогул хто такі? — запытаў я. — Што? хіба не бачна? — адказаў кот. — Пародзісты ад’ютант спадарыні Бабы-Ягі. 44. У зубах жылі дуплы. Зазвычай там сяліліся калібры. Жылі яны на самай вялікай і счарнелай мясцовасці. З трыснягу, галькі і гліны будавалі не- шта накшталт жытла. У гэтых няшчасных дамках яны збіраліся зграямі і рэзаліся ў падкіднога дурня. А хто прайграваў, таго яны падсмажвалі і з’ядалі пад агуль- ны рогат мясцовых вярблюдаў. — Мне думаецца, што неўзабаве я буду гандляваць кактусамі ў начніку, — сказала Нат. — Кактусы растуць нібы дзядоўнікі, — сказаў я. — Нейкія матросы панаехалі, свецяцца зебраўкамі. — Р-ы-б-а, — сказала Нат і пацалавала мяне ў шчаку.— Вядома, — пагадзіўся я. — Я твая акула. А ты — мой акіян. Я скокаю ў цябе кожныя пяць хвілінаў і атрымліваю асалоду ад шторму. Твае водарасці — гэта паток жаданняў. Бурбалкі — надзея на вырата- ванне. А сонца за даляглядам — прадвеснік шчасця. 109 замак пабудаваны з крапівы Але ўсё ж п’ю твае хвалі і кружляю ў віры. Цалую і кусаю цябе — сонечная свежасць. Холад і дрыжыкі — сеткай на маёй свядомасці. — Мы абстрагаваліся, — сказала Нат. — Мы ўцягнуліся, — сказаў я, — у працэс. — У які? — У наш, — сказаў я і закруціў пяцілапісты вен- тыль на злым кране. Вада булькнула пару разоў і сха- валася ў трубе. Толькі зрэдку, як у змяі, з крана вы- цягвалася джала. Але гэткае пяшчотнае. Кроплепа- добнае. Ручаінкавае. — Суцэльны патоп, — сказала Нат. — А яек у про- дажы няма. — Гэта не патоп — гэта мы раздумваем. Думаем, гэ- так кажучы, якім чынам сінтэзаваць курыныя мазгі ў яйкі. — А можа быць, яны ўсё ж зваляцца з неба? — Безумоўна, — сказаў я. — Але я аддаю перавагу хуткасці. Каб не стамляцца. Гэтак прыемна раніцай з’есці яечню і выпіць кубачак кавы. — Ну, — сказала Нат, — скажы, нарэшце, штосьці істотнае. Я ўставіў у вока пашараваны манокль і правыў: — Дзяўчынка мая, мы ўзлятаем да аблокаў. Там у пухнатых краях мы будзем плаваць на серабрыстых якарах. Я буду зрываць з цябе чмяліныя кветкі. Я бу- ду дарыць табе шакалад у хрусткай фользе. У музыч- ных парадах мы будзем стукаць хмарамі па небе і прыклейваць цукеркі, як папяровыя самалёцікі, да засохлых градзінак і вінаградзінак. Нат паглядзела на мяне і рассмяялася: 110 зміцер вішнёў — Ты падобны да дракончыка! У тваіх вачах — смажаныя пончыкі! З твайго рота тырчаць кропчыкі! Ты, напэўна, перапёлачнік! Я раздзьмуў шчокі. 45. Мы сядзелі па кутах кватэры на кукішках. Кілішкамі. У капялюшыках з залатымі фішкамі. Як мудрацы, маўчалі і думалі. Дудзелі патрош- ку. Сузіралі. Сонца люстраное. І раптам ускоквалі, хадзілі, спрабавалі крычаць, але не маглі. Галюцына- цыя клалася на мазгі. Дзень перапаўзаў па кватэры светлым напільнікам і клубкамі запальваў пыл. Глю- козай качалася моль. На паперах крычала паэзіі соль. На падваконні ляжаў пасінелы сантэхнік і дробна ікаў. З піялы мы пасыпалі яго расцёртай крэйдай. Бе- лай і шэрай. Бура-малінавай. Ягоны лоб перасякалі маленькія калдобіны. Быццам пячаткі брытвіны. Ад- но вока выкацілася і чырванела семафорам. У пэўнай ступені мухаморам. Нос уражваў сваёй крывізной і ёмістасцю барвовага. Хтосьці шпацыраваў па бары. Вусны здаваліся дрэвамі перакаці-поле, яны ўвесь час торгаліся і натапырваліся. Пупкі твару. Шыя здзіўляла сваім кадыком, які вытыркаўся паплаўком. З камбінезона тырчэла каламутнае рыльца бутэлькі. Падобнае да патыліцы. Наогул перад намі быў на- ват не сантэхнік, а нейкая дзіўная рыбіна. Біна Ры. Дзікая рабіна. Мы прызвычаіліся ўжо да дзіўнаватых ператварэнняў новага жыхара нашага дома і таму 111 замак пабудаваны з крапівы моцна не здзіўляліся. Хутчэй прыглядаліся і напру- жана думалі пра асаблівасці чалавечай прыроды. — Ён хутка трапіць у летаргічны стан. Гэта заўсёды адбываецца з людзьмі, якія вядуць няправільны лад жыцця, — сказаў я і змоўк. З увагнута-выгнутай якарнай жырандолі на на- шыя сінія пальцы асядалі пёркі. Празрыстыя белыя роздумы. Шыпеў вецер. І гэта было дзіўна. І штосьці, што адцягвала ад сантэхніка. Дакладней, хтосьці. Па прыродзе аднавокія, па карме трохвокія, па псіхалогіі чатырохногія. Пішчалі. Прасілі хлеба. Танчылі на на- шых пазногцях. А бэзавасць пазногцікаў Нат у нека- торых з іх выклікала прыступы клаустрафобіі. Яны хаваліся за шырокімі крэсламі і дробна дрыжэлі. І тут раптам мы расшкамуталі нашую мудрэцкую мачалку. — Я не ў канторы? — запытаў я. — У мяне баляць ногі? Зачыніліся ўсе ўстановы? Ці я разбагацеў? У чым справа? Магчыма, я раздзьмуўся ветразем у прыродзе? — Ты ў адпачынку, — сказала Нат. — У працяглым. За свой кошт. — Магчыма, я — фізік-ядзершчык? — сказаў я і, падумаўшы, дадаў: — Ці я зламаў нос? — Ну, паглядзі на сваю фізіяномію ў люстэрка, — прапанавала Нат. Я паглядзеў. — Каму патрэбны такі нос? — сказала Нат. — Гэта ж не нос, а проста кававарка нейкая. Гэта ўсё наступ- ствы любові да кавы. — Скажы яшчэ — ад любові да какаіну, — сказаў я, змрочна разглядаючы сваё адлюстраванне. 112 зміцер вішнёў — Усё нашмат прасцей, каханы, — сказала Нат. Я паглядзеў на Нат. Яна ж, гэтая Нат, проста ней- кая матавая настурцыя. Яна ж, гэтая Нат, — сіямская вярблюцыя. Яна ж, гэтая Нат, нейкая прыстой- ная заморская інфлюэнцыя. Яна ж, гэтая Нат, зусім абарыгенеўшая прастытуцыя… — І зусім я не такая, — сказала мая каханая. — Ты і на гэта забыўся. Зрэдку па панядзелках я п’ю кефір. — Няўжо папраўдзе гусі на неба ўзляцелі? — сказаў я. — Быць можа, зусім не гусі, а можа, зусім і не думалі ўзлятаць. А так паплылі, бы параходы. — А можа, паскакалі? — Досыць прыдурвацца, у натуры, — сказала Нат. — Я табе не казачнік. У лепшым выпадку магу быць таварышам Кругерам. Ты мяне ведаеш. — Я ўжо сумняваюся. — Ах, так! — ускрычала Нат. — Так, Нат, — сказаў я, — рабі глупствы. Мне на- дакучыла гэтая аднастайнасць. Абрыдлі ўмоўнасці. Задыхаюся ад безвыходнасці. А хочацца вар’яцкай радасці. Зрабі ж, урэшце, штосьці з рамкамі. За фотаэцюдамі. За вугольнікамі. Пасля маіх нахабных слоў Нат вельмі пакрыўдзілася. Зусім. Яна закруцілася ў агромністую персікавую коўдру. Села на канапу і завыла штосьці індзейскае. За вокнамі імчаліся самалёты. Іх гук спалучаўся з голасам маёй каханай, і атрымлівалася нешта празмерна экстравагантнае. — Напэўна, нашыя «Ту-134» гудуць, — выказаў мер- каванне я, — інакш не было б гэткага сінтэзу творчасці. 113 замак пабудаваны з крапівы Нечакана з грукатам расчынілася акно. Шкло задзынькала грэцкімі арэхамі. Фіранкі ўзляцелі лебедзямі. І шчасліва заляпалі крыламі. І скрозь зага- рэлую чысціню неба мы пабачылі хвост самалёта. Ён быў падобны па колеры да кракадзіла. Аднак яму не хапала афрыканскай абаяльнасці. Прынамсі, мне так падалося… — Я дадала б да гэтай зеляніны кропу, — сказала Нат. — Толькі што лётае і гудзіць электрагітарай пад го- лас любімай. — І-і-і-і-у-у-у-у-у-у!!! — старанна круціўся ў паве- тры голас спявачкі. — Гэта кіч, — сказаў я. — Ну і?.. Ці ў цябе склероз? Нат пляснула ў далоні: — Згадала! Ты хацеў паехаць у камандзіроўку кам- дывам роты. Дофку-дофку. Заўтра ў гарадскім сонеч- ным мястэчку Івянец адбудзецца свята пад назвай «Гліняныя калачы». А восьмай раніцы ад’езд. Там цудоўныя акварэльныя вулкі. — Ага! — крыкнуў я. — Я там буду бегаць за маленькімі сімпатычнымі гіпапатамамі! І буду чэмпіёнам па кіданні дзіды ў шалёную цэль! — Не! — сказала Нат. — Ты будзеш ляпіць мя- не. У поўны рост. Прычым з парасонам. Які заўтра я, магчыма, згублю. Бо ён надакучыў мне. Ён як дур- ная горная крэйда. Замест сонечнай палоскі ён мае шахцёрскі краявід. Надакучыла быць шахцёркай. Ходзіш кожны дзень, быццам у касцы і з адбойным малатком. 114 зміцер вішнёў — Можа, мне вылепіць цябе з бульдогам ці сантэхнікам? — запытаў я. На падваконні сантэхнік паварушыўся і гучна за- хроп. — У дзяцінстве ў мяне быў сабака, якога звалі Ша- рык, — сказала Нат. — Раніцай ён лізаў маё вуха. Бы- ло прыемна і козытна. Я падышоў да кніжных паліцаў, выцягнуў ад- туль шэры томік Пушкіна, пагартаў яго і паставіў на месца. Мае думкі перапляталіся ў аксамітную мах- ру. Таямнічая хада падзеяў ужо не раздражняла, не прыгнятала і нават не пужала. Хучэй за ўсё я трымаў змяю абыякавасці. Але ўсё ж зрэдку прыходзіла дум- ка, падобная да гарачага самавара: як весці бараць- бу з подлымі кактусаводамі? З гэтымі злачыннымі калмачамі? Праўда, часцей за ўсё адказ хаваўся, нібы спалоханае мышаня. Юрк — і ўсё. — Гавораць, — сказаў я, — што ў Івянцы няма праваслаўнай царквы. Што тамтэйшыя дзеці ходзяць у школы пад барабанны дробат, а выкладчыкі носяць цярновыя вянкі. — І што тут дзіўнага? — сказала Нат. — Наш су- сед па лесвічнай пляцоўцы — Мікола Фіксаж — кож- ны вечар, ідучы з працы, зазірае ў мясную краму «Падземка» і моліцца, гледзячы на філейныя часткі гандляркі Валянціны. — Ну, — сказаў я, — тут зусім іншыя матывы. Гэта, можна сказаць, своеасаблівая праява любові… — Там таксама любоў, — сказала Нат, — толькі іншы падвід. У гіпсе, гліне, метале і барабанах. Та- му, звярні ўвагу, нашыя словы перамяніліся ў дзеянні. 115 замак пабудаваны з крапівы Яны апранулі плашч і сталі Логам. Ціха граючы лістотай і паветранымі шарамі, Лог ужо даўно сядзіць на нашай канапе. — Напраўду так, — сказаў я. — Ужо даўно скончы- лася навальніца, а ты і не заўважыла. Скрозь паслянавальнічны пах я адчуваў салодкія вусны Нат. Мяккія і ўпэўненыя. Вельмі родныя. І адразу згадалася і параўналася гэта з дзіцячымі ўражаннямі смаку. Быццам і цяпер я піў маленькімі глыткамі чарнічнае сочыва з вялікага слоіка, якое тоненькімі ручаінкамі бегла міма вуснаў і трапляла на падбароддзе і шыю… На целе ўзнікалі малюнкі, што нагадвалі лупатых чарапахаў. — Якая ты ў мяне карцінная, — сказаў я. — Скажы яшчэ, што мяне варта ўставіць у раму і аднесці ў антыкварную краму, — сказала Нат. — Абавязкова скажу, — паабяцаў я. — Падары букет з лямпачак і драцінак. І каб свяцілася, — папрасіла раптоўна Нат. У гэты момант, калі Нат сказала «і каб свяцілася», сантэхнік буркнуў і падняў галаву. Мы заўважылі, што сантэхнік нечакана ператварыўся ў мурына. З ягонага носа шчодра крапала чорная вада. Накшталт нафты. Відовішча. — Толькі ў Афрыцы растуць найсмачнейшыя бана- ны, — сказаў сантэхнік, — Таму мурыны — лепшыя на свеце людзі. Я наогул чорны расіст. А раса на тра- вах — гэта зусім не мыльная опера. — Дачнік вырашыў нас пакінуць, — сказаў я. — Надзея ёсць? — запытаў сантэхнік. — Спачатку тэст, затым надзея і пратэст, — адказаў я. 116 зміцер вішнёў — Ён памрэ без нас, — сказала Нат. — Пытанне першае, — сказаў я. — Вашыя сувязі з кактусаводнай мафіяй? — Назаўсёды, чалавеча! — сказаў сантэхнік. І мы зразумелі, што сантэхнік — тэхнік і сан. Што ён самы поўны сан. А тэхнік толькі па пакліканні. І толькі ў выхадныя дні. Таму мы не сталі моц- на крыўдзіцца на чорнага расіста і падарылі яму ад- наногага алавянага салдаціка. Каб ён не сумаваў. Сантэхнік, вядома, зусім схамеў і запатрабаваў яш- чэ. На што мы, як дабрадушныя і добрапрыстойныя людзі, сказалі, што на новы год пад святочным ду- бам будзе стаяць сапраўдны танк — Т-34. І сантэхнік супакоіўся. 46. — Пацалуй мяне ў вусны, у гэтыя сонечныя рады- ятары, у прадвеснік навальніцы. Зоркі запаляцца ў небе светлякамі калючымі. Сняжынкі будуць падаць сонечна. Яны будуць таяць марозна. Ператворац- ца ў кропелькі лёду. І гэтыя дарогі — быццам лыжня і трамплін для цябе і мяне, — я змоўк і паглядзеў на Нат. Яна стаяла каля люстэрка і размазвала па твары яркую чырвоную памаду. Яна плакала. — Я вельмі няшчасная, — сказала Нат. — З прода- жу зніклі электрапілы. — Не плач, маё гусянё, — сказаў я, падышоў да Нат і абняў. І патануў у пясках Эфіопіі. Удыхнуў пах гара- чай Афрыкі. 117 замак пабудаваны з крапівы 47. Пасля слова «вярблюдаў» я паставіў кропку. І тут нечакана пачуў рып інваліднай каляскі. О божа, што на гэты раз? — Казкі ты пісаць не ўмееш! — сказала замаро- жаная бабулька. — Я была ўчора ў рэанімацыі, дык нават там мясцовыя лекары лепш спяваюць над пацыентамі!.. — А што з тымі пацыентамі? — неяк не знайшоўся я. — Пад марфінам адыходзяць у іншы свет, — сказа- ла бабулька і захіхікала. Гэтак гідліва забулькала. Я паглядзеў на бабульку. Нешта ў ёй з цягам ча- су пачало мяняцца не ў лепшы бок. Неяк пажаўцела, і нават зубы сталі мацней выпіраць. Здавалася, што яна стала больш падобнай да пацука, якога трымалі ў марынадах. Вочы — ну нібыта ўкусіў яе нехта… Жоўтыя і выпуклыя. З пожадам сыру ў цэнтры кож- най зрэнкі. Не бабулька — тыповая мара ідэалу для сцервы. — Бутэрбродзік хочаш? — раптам запыталася баб- ця і выцягнула з патаемных месцаў спадніцы невялікі пакецік з нечым чорным. — Не! Не-не! — замахаў я рукамі, уявіўшы ва ўсёй красе той чорненькі бутэрбродзік. Нават, здавалася, адчуў смак таго незнаёмага хлеба. Нібы на мой рот наляцела зграя мух. — З мазгамі ў цябе праблемы, — заявіла бабуль- ка. — Выпіраюць яны! І расцягнула свае вусны, агаляючы пацуко- вую пастку, нібы нехта са стаматолагаў гуляўся 118 зміцер вішнёў тут з пласкагубцамі. І закінула туды нешта чорненькае.« Клізмы ёй бракуе», — падумаў я. — Прабачце, дарагая, мне трэба працаваць — пакіньце мае апартаменты, — сказаў я.
|