|
 | ЭКСКУРС У ГІСТОРЫЮ |  | На тэрыторыі Беларусі лён з даўніх часоў выкарыстоўваўся для вырабу адзення. Знаходкі археолагаў сведчаць пра бытнасць ільняной вопраткі ў эпоху жалезнака века (з 7 ст. да н.э.). Ільняныя ніткі і даматканіны шырока выкарыстоўваліся ў вырабе традыцыйнага строя беларускіх сялян, які ў асобных раёнах існаваў да сярэдзіны ХХ ст. Летнія комплексы як жаночай, так і мужчынскай вопраткі амаль поўнасцю шыліся з даматканнага палатна. У культуры беларусаў лён меў высокі сакральны статус, таму белае льняное палатно суправаджала беларуса ад народзінаў да смерці. Яно асацыявалася з Божым святлом, апекай вышэйшых сілаў, з духоўнасцю, за што ў беларускіх вёсках лён называлі “Божай свячой”. Чысціня белай льняной тканіны павінна была абараніць ад нападаў зла і садзейнічаць дапамозе вышэйшай Божай сілы. Рамбагеаметрычны арнамент, стканы альбо вышыты ніткамі чырвонага колера на белай льняной тканіне, значна павялічваў яе абаронныя здольнасці, таму яго размяшчалі па краю адзення, уздоўж швоў і разрэзаў. Лён - расліна галоўным чынам паўночнага паўшар’я, доўгага светлавога дня. Налічваецца звыш 200 відаў, якія растуць пераважна ў дзікім стане ў субтрапічных і ўмераных шыротах. Яго культывуюць у краінах Заходняй (Францыя, Бельгія, Нідэрланды, Германія, Англія, Італія) і Усходняй Еўропы (Беларусь, Украіна, Польшча, Чэхія, Венгрыя, Румынія, Расія), часткова Азіі (Кітай, В’етнам, Карэя), асобныя віды – у Міжземнамор’е, Лацінскай Амерыцы, Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, Скандынавіі. Некаторыя віды вырошчваюць у якасці дэкаратыўных раслін. Для атрымання валакна і насення апрацоўваюць у асноўным лён культурны, або звычайны. Ён адрозніваецца тым, што пры паспяванні скрыначкі яго не рэпаюцца, застаюцца зачыненымі. Прадзільная і алейная расліна. Па прынятай у цяперашні час класіфікацыі лён звычайны ўключае пяць падвідаў: інда-абасінскі, індастанскі, міжземнаморскі, прамежкавы, еўразійскі. З гэтых падвідаў найбольшае значэнне для Беларусі мае Еўразійскі падвід. Расліны рознай вышыні і галінастыя: кветкі, скрыначкі і насенне дробныя (маса 1000 насення 3 – 5 г). Вырошчваецца на вялікіх плошчах ў еўрапейскіх і азіяцкіх краінах. Падзяляецца на пяць груп: лён-даўгунец або ткацкі, лён-межаумак або прамежкавы, лён-кудрэц або прысадзісты, лён буйнанасенны або шыракалісты, лён паўазімы. У Беларусі вырошчваюць пераважна лён-даўгунец. Распаўсюджаны ў Беларусі, Заходняй Еўропе. Афарбоўка кветак ў асноўным блакітная, сустракаюцца белыя, фіялетавыя і (вельмі рэдка) ружовыя. Асноўны прадуктыўны орган – сцябло, светла-зялёнае, часам з шэрым адценнем. Вышыня раслін лёну > 60 – 125 см, таўшчыня > 0,8 – 3 см. Вырошчваецца як яравая прадзільная культура. Адрозніваюць фазы росту лёну: “ялінка”, бутанізацыя, красаванне і паспяванне. У фазе паспявання ступені спеласці: зялёная, ранняя жоўтая, жоўтая і поўная. Ўборку лёну прымяркоўваюць да ранняй жоўтай спеласці. Для атрымання насення неабходна прыбіраць у фазе жоўтай спеласці. Пасля ўборкі расліны абмалочваюць, а сцяблы падвяргаюць першаснай апрацоўцы для вылучэння льнянога валакна. Як культуру лён пачалі апрацоўваць яшчэ ў эпоху неаліта (VIII – III стст да н.э.). Пацвярджэннем гэтаму з’яўляюцца ўзоры ільняных тканін, знойдзеныя падчас раскопак старажытнага пасёлка, пабудаванага на адным са швейцарскіх азёраў. Іншыя, больш познія ўзоры дайшлі з парэшткамі егіпецкіх фараонаў . Аб старажытнай тэхналогіі атрымання і перапрацоўкі льнянога валакна можна меркаваць па егіпецкіх насценных малюнках, якія адносяцца да эпохі Новага царства (VIст. да н.э.), па фрэскам ІІІст. да н.э., малюнках на грэцкіх вазах VIст. да н.э. З гэтых малюнкаў бачна, як апрацоўвалі лён: яго тузалі, слалі, сушылі, мялі, церабілі, часалі і ўручную пралі з дапамогай верацяна. Была версія і пра тое, што паход арганаўтаў і, у прыватнасці, знакамітага Ясона з Элады ў Калхіду (гістарычная назва заходняй Грузіі) за “залатым руном” быў, па сутнасці, паходам за сакрэтам атрымання найтонкай пражы з лёну. Тканіны з лёну прадаваліся літаральна на вагу золата: на адну шалю вагаў клалі тканіну, а на другую - залатыя зліткі. Жрацы Ісіды казалі, што блакітны вянец лёну адпавядае колеру неба, і насілі толькі льняную вопратку. У Грэцыі лён амаль не выраблялі, яго прывозілі з Егіпта. Асабліва славіліся ў Эладзе аздобленыя барвай белыя льняныя тканіны. Падчас праўлення імператара Аўгуста (І ст. да н.э. – І ст. н.э.) ільняныя тканіны служылі прадметам экспарту. Асноўнае развіццё льнянога рамяства ў Рыме прыпадае на ІІ – І стст. Пасля захопу Юліем Цэзарам Галіі, дзе лён пачалі культываваць нашмат раней, чым у Рымскай імперыі, былі арганізаваны майстэрні, якія стваралі льняныя ветразі. Тонкія каляровыя і набіўныя льняныя тканіны паступалі ў Рым з Егіпта і Сірыі. З лёну
|
|