РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Слова пра чалавечнасьць
I
II
III
IV
II
Бомбы дралі ў шматкі жытло чалавека,
На мурах спаганялі чорную злосць.
Жалюзі на вулках стулілі павекі,
I пад ботам салдат храбусцела шкло.
95
Перад тварам бязлітаснай грознай навалы,
Перад тварам смерці на плоскіх штыках
Дзеці ў чэраве маці ад жаху крычалі,
Бо з'явіліся ў край наш вайна і жах.
Не хацелася дзецям ў свет нараджацца,
У жахлівы свет людзей нежывых,
Дзе абвугленыя, сухія акацыі
Плачуць чорным лісцем на вулках крывых.
Ненароджаныя, яны сумавалі
Па пяшчоце бацькоў, што ляжалі ў зямлі,
Па раструшчаных цацках, калысках спаленых,
Па братах, што ў рабства чужынцы вялі.
У гэты час на рабоў, якіх ціхім ранкам
Па завулку вялі на катаржны здзек,
Адхінуўшы жоўтай рукою фіранку,
3 безнадзейным сумам глядзеў чалавек.
Чалавек быў звычайны: сівыя бровы,
У вушах сівых валос касмыкі,
Аскетычны твар і вочы суровыя,
Кніжны пыл на пальцах сухой рукі.
Паўтарае гісторыя жарт з Архімедам:
Горад родны палае, зямля дрыжыць,
Але ёсць папірус, ёсць вечныя веды
I накрэсленыя на пяску чарцяжы.
Чалавек чытаў старажытныя кнігі
Пра зямлю, дзе буялі агонь і меч,
Пра крывавую бітву над соннай Нямігай
I смяротны запал крутагорскіх сеч.
I натрапіў на месца, дзе скупа пісалі,
Што ў татарскі набег аж пятнаццаць дзён
Людаловы бялявых людзей вязалі
I цягнулі ў Крым на аркане «палон».
I ля ханскай мяжы, ля равоў перакопскіх,
Столькі дзён гіалонных вялі і вялі,
ПІто зрываліся зоркі ад тупату конскага
I да Месяца пыл далятаў з зямлі.
I яўрэй-мяняла шчыра здзіўляўся
На бясконцую, пыльную тую змяю:
«Ці адзін чалавек, прынамсі, застаўся
На развод у далёкім гэтым краю?»
Чалавек стары. Калоцяцца рукі.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.