РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Слова пра чалавечнасьць
I
II
III
IV
III
Што ён можа слабай дзясніцай зрабіць?
Крок няспынна гучыць за акном па бруку:
« Беларусы — рабы!
Беларусы — рабы!»
Ен сябе суцяшае, што людзі сцерпяць,
Адбудуюць калісьці своіі светлы дом...
Але што ж так нясцернна, балюча сэрцу?
Што заткнула глотку тугім камяком?
іп
Чалавек уначы не заплюшчыў вочы.
Ён пісаў пад танкаў фашьгсцкі рык.
На паперу разам з бісерным почыркам
Вырываўся душы змардаванай крык.
Ён пісаў:
97
5 В. Каратксвіч, том 1
«Сплывае дзіцячая вера.
Вера ў тое, што ў свеце знікнуць рабы...
У дзвесце семдзесят шостым па нашай эры
Цэзар Пробус варвараў дзікіх разбіў.
I Вапіскус Флавій пісаў пасля гэтага,
На вялікую радасць сваёіі стараны,
Шго цяпер, ггасля перамогі светлай,
Больш ніколі на свеце не будзе вайны.
I цяпер, калі зноўку змрок надыходзіць,
Калі топча зямлю новых варвараў раць,
Калі гінуць краіны, знікаюць народы,
Калі вогнішчы з кніг на плошчах гараць,
Я пытаюся ў тых, што схілілі шыю,
Каму варвар на спіну паставіў нагу:
«Што б рабілі мы, бедныя і сляпыя,
Каб не кнігі, што гонар людзей берагуць?
Што праз цемру, нажары і ліхалецце
Цвёрда кажуць нашчадкам алмазамі слоў,
ТТІто калісьці таксама былі на свеце
Чалавечнасць і мужнасць, святло і любоў.
Магіканы культуры! Навалы крыгі
Ўсё жадаюць раструшчыць, спаганіць, зламаць.
Мы павінны схавацца, вывучыць кнігі
I далёкім нашчадкам пераказаць.
Як апошнія рымляне ў склепах сонных
Пад зямлёю, дзе цемра пануе ўвесь год,
Для нашчадкаў хавалі кнігі Назона
I Катулавых вершаў атручаны мёд.
 
Танкі з крыжам стапталі зямлю Еўропы.
Танкі злосна равуць над Дняпром-ракой.
Я крычу, як калісьці яўрэй з Перакопа:
«А ці ёсць хто з жывых у краіне маёй?!»
Так пісаў ён. I вочы Радзімы гаротнай
Над радкамі яго пачалі сумаваць.
Чалавек быў вельмі-вельмі самотны.
Нам патрэбна за ўсё яму дараваць.
Іранічны дзівак з невядомай краіны, ^
Што ў душы гуманізм бязмэтны насіў,
Выкладаў у медінстытуце лаціну
I ў педвузе гісторыю Белай Русі,
Не любіў людзей, што лісточкам фігавым
Прыкрываюць адсутнасць думак і мар,
Курганы раскопваў, капаўся ў кнігах
I лічыў, што найбольшы геній — Плутарх.
Не аднолькава жорны на свеце мелюць,
I не трэба, каб людзі былі заўжды,
Быццам танныя лялькі мясцовай арцелі,
ТТІто падобныя ўсе, быццам кроплі вады:
Рот прыемным сэрцайкам, нос пакарочаны,
Над вачыма чубы, як снапы ільну,
А ў галовах машынка, каб сінія вочы
Закрываць, калі хтось пакладзе на спіну.
На зямлі нудоты хопіць без гэтага.
Незвычайныя людзі, нязнаны свет,
Дзівакі, вандроўнікі і паэты —
Гэта водар жыцця і яго яснацвет.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.