 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зорная паэма
|
|
Зорка Вэнэра ўзышла над зямлёю...
|
Максім Багдановіч
|
Вось і з дарогі. А скруха — з парогу (Бы не ішла, неадчэпная, ўсьлед!): «Выклічце хуткую, — мне, — дапамогу», — Просіць мяне захварэлы сусед. «Выклічу, як жа! А вы паляжыце». (Цяжка і стомлена дыхае ён.) Выкліча хто «дапамогу» Харыце? — Там жа, на вёску, адзін тэлефон! Вось і урач найвышэйшага класу. Сорак хвілін у змаганьні за лёс. (Выкліча хто «дапамогу» «калгасу»: Жыта палегла і вымак авёс!) Думна і гэтак трывожна на сьвеце, Нібы лістку на спусьцелым гальлі. Бомбы падпёрлі дыханьне планэце: Выкліча хто «дапамогу» Зямлі?! Зорная поўнач сьвятлюткай сястрою, Зорны трапеча за шыбкаю ліст. Я на пяшчоту гадзіньнік настрою, Але спружыніць у ім мэханізм. Змоўклым гадзіньнікам век нас лякае, Збоем апошніх сьвітальных мінут. Кроўю планэта ужо набракае, Але паўзе тэрмаядзерны спрут. Дзесьці не сьпяць зьнепакоена маці, Стогне зямля у гарачай крыві. Стрэлкі шукаюць на цыферблаце Міру, лагоды, братэрства, любві. Людзі. Анёлы і д’яблы. Міране. Плыць альбо не дабрыні караблю... Што табе, сэрца, сыграць на кургане, Як не малітву за маці-зямлю! Ах, шматутульныя шматпавярхоўкі... Добра мне жыць. Але сэрца шчыміць: Солі ў суседа пазычыць нялоўка, Боязна сэрца ў адчаі раскрыць. Ўсё пераблытана: хмары, хімеры, Прорва і мост, справядлівасьць і суд. Сьмешна прызнацца ў каханьні... паперы: Чыстая, колькі сьцярпела пакут! Ах, пераможцы уласных мішэняў, Саладкалюбцы прыгод і карон... Сьвет, ты гукаеш, нібы мнагажэнец, Праз міліёны адкрытых акон. Сьветла-вішнёвы і цьвет ясянёвы Ціха плыве над зямлёй, як кілім. Сэрца вясновае просіць любові,— Атамны воран цікуе за ім? Людзі, жывыя мы ў думках і плоці. Бусел расьпятым крыжом на страсе. Кроіцца час блаславёных эмоцый, — Робат жалезны пачуцьці пасе? Людзі, мы тыя ж — аўто і трамваі Спрэс — у палоне мінут Самі сябе на падножках трымаем, Покуль ня скончыцца сьпешны маршрут. Бачылі вы варону ў кароне Або як лекцыі шпарыць павук? Час памяшаўся на абаронах, На эпідэміі фікс-навук. Дык вось: такія, браце, «вучоныя», Якім бы ў кішэню паболей узяць, Глядзяць праз акулярыкі пазлачоныя, Дакладней, — праз пальцы на сьвет глядзяць! Прагне душа разуменьня і ладу. Жылка на скроні пульсуе-снуе. Позна. За поўнач. Пара зарападу. Але не гаснуць лятункі мае. Зорна. Балюча. Лагодна. Вяснова. Голас травы вывучае шаша. Мы навучыліся жыць адмыслова, А за убраньнем — канае душа. Збораў замнога. I тлуму замнога. Гэй, намалюй сабе шлях. Выбірай! Ўласнапалоньнікі раю зямнога, Дзе ён, інакшы і праведны рай? Толькі калі прашуміць непагода — Гнезьдзяцца думкі (аклятая рэч!): Як ты зьмянілася, постаць народа,— Хоць над магілаю брацкай укленч! Мілы мой. Ты. I на коніку — верхі. Мысьлі раяцца (наіўная рэч!). Нас разьядналі аўто і паверхі, Хоць перад цэрквай спусьцелай укленч! Фортку адкрыю. Горача, душна. Густа начніцы абселі плафон. Скруха спынілася на раўнадушшы Там, дзе ад болю аглух тэлефон. Век правадоў, але жаль наш — пячорны, Сьлед замятае спакою мятла. Дзіўна, яшчэ, як начніца, заўчора Я акрылёна шукала сьвятла. Вусны да вуснаў — ці так не хацела? Вось найвышэйшай пяшчоты вянец. Час, ты гукаеш, нібы звар’яцелы, Праз міліёны разьбітых сардэц. Космасу век. Але жах наш — пячорны. Неандэртальца рагоча шкілет. Гнеўнае воблака, дымнае, чорнае, Страшнае! — зорны лякае сусьвет, Бачу балючыя вочы Эўропы. На валасінцы надзея трымціць. Падаюць зоры. Не сьпяць тэлескопы. Зорка-Зямля, ты павінна сьвяціць! Век гераічны, гранічны, крынічны. Выхад да зор. I бязвыхадны штрэк? Дэмаграфічны, лірычны, трагічны, Дыпламатычны і каставы век! Кожны жывы — і без войнаў сьмяротны, А на зямлі — катастрофы, разбой... Суд наш рашаючы і незваротны, — Суд наш апошні — саміх над сабой. Бога няма. Чалавека пытай. Толькі і ёсьць чалавек усясільны. Досыць Хатыняў і Хірасімаў! — Плоцьцю людскою накормлены рай. Зорным дасьвецьцем праз ліхалецьці I праз анафему «зорнай вайне» — Гамлета прывід васкрэс на планэце З тым жа пытаньнем: «Быць альбо не?» Покуль да сонца расчынены дзьверы Зь вераю ў сонечны розум людзей, — Быць! — Я гукаю праз гром і хімеры, Тулячы сына свайго да грудзей. I не ў міфічную цягнецца Мекку Шлях, пазбаўлёны літаньняў і лек. ...Чуе ў бядзе чалавек чалавека. Да Чалавека ідзе Чалавек!
|
|
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|