"Так лічылі людзі. Але мы нічога такога не заўважалі, калі яно і было. Іначай чаму б ён быў спачатку такі, як мы, чаму нікуды не ўблытваўся і не лез, чаму не дапамог людзям? Наблытаў тут бессаромна ў адзіным сваім запісе аб ім, аб чутках, якія хадзілі пра пачатак ягоны, Андронік Лагафіл. І нічога болей не сказаў, спадзеючыся на іншых. Пра галоўнае не сказаў. А было не так. Было вось як. Слухайце, людзі.
|