РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Маўчаньне перуна
 
Новая кніга
 
Дзень прылёту буслоў

Цяпер
 
Веды
 
Маўчаньне перуна
 
Начлег у Шарпілаўцы
 
Анямелы роў
 
Зьвеставаньне
 
Ранішняй песьні заступнікі
 
Памяці Варлена Бечыка
 
Кукаваньне
 
Адлега
 
*** Хоць ня любіць паўтораў сьвет...
 
*** Хай сыдзе твар...
 
Адны
 
Дрэва
 
Жаданьне
 
Палын і чарнобыль
 
Казка зьбегла ў пушчу
 
*** Праз пакаленьняў колькі...
 
*** Я – наглядач суровага астрога...
 
Туман гадоў
 
*** Бачу: з вайны кавыляе...
 
Слухай і гавары
 
Ля дошкі аб’яў
 
Нарэшце
 
Надпіс на помніну ў вёсцы Шунёўка
 
*** І пачынаем жыць мы ва ўспамінах...
 
*** З-за ўзгорка сінімі званочкамі...
 
*** Як там, у космасе...
 
*** Залётныя хмаркі крыўдаў і сьлёз...
 
*** А лівень так і не сабраўся...
 
*** Люстэрка паказвае мне...
 
Ліст у Ліменьскае лясьніцтва
 
Самыя мірныя штаты
 
Бярэзьнічак
 
Гаспадары
 
Дзьмухавец
 
Страх
 
Суладнасьць
 
У выгнаньні
 
*** На вачах усяго кварталу...
 
Ганьне Рыгораўне Быкавай
 
Перад блакадай
 
Прыцемак
 
Бліжэй
 
Зялёная цішыня
 
Слова
 
*** Восеньскі Віцебск...
 
*** Я старавечны, бо люблю...
 
*** – Ратуйце нашы душы...
 
Сораму час
 
Трыпціх гары Чарнечай
 
*** Вопратнай адораныя носкай...
 
Прыкметы
 
*** Забытыя хутары...
 
Маладзічком
 
*** Столькі я парастраціў...
 
*** У ціхай восені душа...
 
Язык
 
Здарожаны посах
 
Радкі на добры настрой
 
Рух
 
На маладую завею
 
Маці прыехала
 
Трава горнай курапаткі
 
*** Душа не павінна за плоць...
 
Коні
 
*** I хочацца ў край малады...
 
Лясная сьцяжынка
 
*** Хто гэта сьпявае?..
 
Даніна
 
*** Не люблю дзяльбы на пакаленьні...
 
Вёска
 
*** Не наталяй зайздросьлівасьць вальля...
 
*** Трыпутнік...
 
*** Над лесам поўня палае...
 
Прызнаньне
 
*** Як чорны хлеб...
 
*** Нялёгка несьці крыж сумленьня...
 
Вяртаньне
 
*** Мы – тыя ракаўкі...
 
З гадамі
 
У віры
 
*** Зьдзіўленьне, застанься са мной...
 
*** На падворку ціхай школы ўранку...
 
Вока Балтыкі
 
Бяседа
 
Феліцыя
 
Вуліца бацькі
 
Нябесны гатэль
 
Партрэт Уладзімера Караткевіча ў унтах з двума сабакамі. Каралішчавічы, 1965 год
 
*** Мы лічым, што праводзім час...
 
*** Душа баліць...
 
*** І прыцемак, і сьцежкі – тыя ж...
 
*** І толькі ў забыўлівым сьне...
 
*** Як той шахцёр...
 
Каля ліставейнага вогнішча
 
*** Пакуль жывеш, разьвітвайся з жыцьцём...
 
Латынь
 
*** Зямля – правінцыя Сусьвету...
 
Рознагодзьдзе
 
Майстэрства мастачыць вуду
 
Чышчу бульбу
 
Накід партрэта Іманта Зіедоніса
 
Чувашскаму слову
 
*** Наша ўсё зьнікае разам з намі...
 
Замест ліста
 
*** Вы для мяне...
 
I сабе на ўспамін
 
*** Давяраю і жніўню, і маю...
 
*** Можа, голас пачуеш мой...
 
Едзем зь Юркам Голубам павітацца з Балтыкай
 
Вякі
 
Асірацелая баляда
 
Юльянішка
 
Да вавёркі
 
Куды?
 
*** А трэба так...
 
Чаканьне
 
Прысьвячэньне
 
Сьпеў цішыні
 
Лёзунг
 
Неўміручы
 
*** Я сваё жыцьцё перажыву...
 
Ускраіна
 
Тлумачэньне
 
*** Я за табой, як сьлед...
 
*** Спыталася сьветла дасьвецьце...
 
Дыпціх прысьвячэньня
 
Сяргей Палуян
 
Сьмерць аратая
 
*** Губ цалаваных, мілаваных...
 
*** Сьвятлее сакавіцкі сьнег...
 
*** Паэтаў – галасьнікоў вякоў...
 
Зьмена пакаленьняў
 
*** Пахі ўсе зямля бярэ па часе...
 
*** Ад думкі ад тае...
 
*** Ты любіш сваю ў сабе...
 
*** Уздаўшы небу хваласьпеў...
 
Хто лепіць гаршкі
 
Жарт
 
Васілю Быкаву
 
Страшнавата
 
Пра сівізну і рабрыну
 
Максіму Танку
 
*** З-пад стрэх брывоў вясёлымі...
 
*** Па цішы пракоціцца, як па сьлюдзе...
 
Поле болю
 
У вянок жалобы Ўладзімеру Караткевічу
 
На малады пачатак мая
 
На радзіме Янкі Брыля
 
*** І сьнег таксама трапяткі...
 
Ліст у Зялёную Дуброву
 
Як пішуцца вершы
 
*** Як заблуканы зьвер...
 
*** Над побытам, над драбязою...
 
На вакзале
 
*** Клін выбіваюць клінам...
 
*** Ня думаў я, што гэткія даўгія...
 
*** Такая быццам, як і ўсе...
 
Матыў Гарсія Лёркі
 
Ясенін слухае Чарота
 
*** І птушка шукала клетку...
 
*** Буду ў Задобрыцы ці за Цюменьню...
 
*** Сонца сьвеціць, ды ня грэе...
 
*** Сівеюць сады маладой завірухай...
 
*** Жвірынкі лірыкі на дне...
 
*** Чужая душа – пацёмкі...
 
*** Усё жыцьцё – паўтор...
 
Рыжая бліскавіца
 
Ружанец нябёс
 
Агаворка
 
*** Хваробішча, хваробіца...
 
*** Нішто паўтарыць немагчыма...
 
*** Вечназялёнаму дрэву...
 
У Полацкай Спаса-Ефрасіньнеўскай царкве
 
*** А самых самотных на сьвеце двое...
 
Тут

*** Яна адна...
 
*** Прадвесьнем птушкі вернуцца дадому...
 
Бацькава імя на пліце мэмарыялу «Прарыў»
 
Яліна цьвіце
 
Асколак аглухлага грому
 
Пахі акупацыі
 
Дома
 
*** Як добрая вестка...
 
*** Заўхом руда...
 
На сьвята Перамогі
 
Запавет
 
Забораўна
 
*** Брыдуць глыбокім сьнегам чараты...
 
Купае партызан каня
 
Пісьмо з партызанскага бору
 
Вёска Гвазды
 
Як ледавік араў
 
На сівярах
 
Вушацкі лес
 
Сонца на ўскоце
 
*** Сьцежкі пазарасьлі...
 
Прыміце!
 
Пад’язджаючы да Сафійкі
 
Абмоткі
 
Вушацкай школе
 
У суаўтарстве з Гудзонам

Я пасылаю сны за акіян
 
Дзень добры!
 
Пакуль ня позна
 
Пытаньне
 
Ад каго?
 
Зямлячцы
 
Басанож
 
Міхасю Стральцову
 
Сэйл
 
Шукаю сябе
 
Маленьне
 
Індзейскае лета
 
Манхэтанскі лес
 
*** Маркоты даўняя плёнка...
 
Пятай авеню
 
Насланьнё
 
Зялёная туга
 
Нью-йоркскія прыцемкі
 
Дрэвы вышыні
 
Бег
 
Незнаёмым знаёмым з ФБР
 
Мані
 
У нераце
 
Нераст...
 
*** Цябе паслаў сівун-туман...
 
Сэнк’ю!
 
У цырку
 
Падабенства
 
*** У кожнага акуляры свае...
 
На выстаўцы «Інтэрпрэсфота, 79», Гавана
 
*** Пакуль іх няма...
 
*** Ад першага ўспаміну...
 
Хто?
 
Ааначка
 
*** Вятры трывог планету робяць круглай...
 
Хаў мач?
 
Чаканьне зімы
 
Няма
 
Заява
 
Слова на разьвітаньне
 
Рэадаптацыя
ДЗЕНЬ ПРЫЛЁТУ БУСЛОЎ
Цяпер
Я ведаю цяпер,
Што я ня ведаю нічога, –
Сказаць сабе магу,
Калі
Назад вяртаецца мая дарога,
Стаміўшыся ўцякаць за край зямлі.
 
Вяртаецца туды,
Адкуль даўно пачаты
Яе разьбег і пахаплівы бег.
І ёй яшчэ схавацца
Хочацца пад шаты,
Як мне ў маленстве
Ад дажджу пад мех.
 
З гадамі ведаю,
Што край зямлі бывае,
Хоць круглая, як воблака, яна.
Я поўны да зямлі любові і павагі,
Як што ня так рабіў, мая віна.
 
Адчуў, ня дрэмле вечнасьць –
Скупінда старая:
Дні, што дала мне ўраньні напавер,
Хутчэй да хвілі забірае,
Калі мой вечар блізіцца,
Цяпер.
 
Я ведаю,
Што я хацеў бы ўрэшце ведаць.
Відней відаць мне цені на сьвятле.
Дасюль
У мамы ўсё зьбіраюся пасьнедаць,
А ўжо вячэра стыне на стале...
 
Веды
Малапісьменная
Паводле дадзеных глухіх анкет,
Мама сьмела
Ведала сьвет.
Дзіўлюся рознабаковасьці ведаў
Маці –
Ведала, што да чаго
На небе,
У лузе,
У хаце.
 
Ведала тэалёгію –
На памяць малітвы шаптала:
          Абнясі, Божа, тынам
          Ад зямлі да неба,
          Сахрані мяне, Божа,
          Адныні давеку.
 
Ведала астраномію –
Па зорках дарогу шукала,
Калі пад страхой нябеснай
Перапёлкаю начавала.
 
Ведала аграномію –
Што сеяць,
Калі і дзе.
Ведала магію сьветлую –
Як словам дапамагчы бядзе.
 
Была і ўрачом дзіцячым,
І цьвёрдым на руку ветэрынарам –
Цялят прымала,
Карову гарэлкай грэла,
Сына – адварам,
Ведала замовы
Ад вока злога,
Ведала,
Як нешта зварыць зь нічога.
 
Калі ў печы ўсё дагарала,
Кацёл дакарала:
          Чорт бы на цябе гаварыў,
          Каб ты варыў
          Заўсягды,
          Як на Дзяды!
 
Была філёлягам
З выключным слыхам –
Умела дзяліцца радасьцю кволаю,
Цьвяліцца зь ліхам.
 
Умела ладзіць зь ялінай калючай,
Са сьпёкай, з зольлю.
Словы лушчыла,
Як у прыпол фасолю:
          Новае сітца,
          Пакуль навісіцца,
          А як навісіцца,
          Дык і пад лаўкай наляжыцца.
 
Ведала міфалёгію
Паганскае даўніны,
Старых сьвятых, а ўсе яны,
Як і суседзі,
Малацілі і веялі
Зярняты спагады, надзеі,
Заклапочаныя, ды ня хмурыя
Міколы ды Юр’і,
Варвары ды Аўдакеі.
Хоць да Міколы
Ні зімы, ні лета ніколі.
Нішто, што Варвары
Начы ўварвалі.
 
Праўда, маме
Шмат чаго не ставала:
Спаць не магла да сьвятла,
На шарэньніку ўставала.
П’янела ад лебяды, ад кропу.
Яшчэ заблытвала
Прагноз гараскопу:
Застаўшыся з вайны ўдавою,
І жаўранкам была,
І савою.
 
Калі і еменкай і семенкай –
Паранка,
Устанеш раней за жаўранка.
Не раскруціўшы турботаў сувоі,
І ўдзень паляціш бяссоннай савою.
 
Яшчэ ня ўмела ў горы хіліцца,
Яшчэ ня ўмела
Маці хваліцца.
 
Так і не спасьцігла
Цяжкой навукі –
Стаяць рукі ў бокі,
Сядзець склаўшы рукі.
 
Пакуль рукі ёй не сашчапіла,
Пакуль адпачыць не ўзяла магіла.
 
Гэта і ў сшытку неба
Занатавана зорамі, –
Каб чытаў я да скону ў сораме,
Што ня ведаю нічога бяз мамы,
Што бяз мамы
Я – непісьменны самы!
 
Маўчаньне перуна
430
Пімену Панчанку

Хвалу ўздавала небу нашча
Здаўна
Лясная старана,
Некарчаваны слухаў прашчур
Маўчаньне перуна.
 
Ад клопату адчуўшы продых,
Надзею ўсклаўшы на вясну,
Сырому дубу кленчыў продак,
Маліўся перуну.
 
Пярун праходзіў бураломам.
Ратай – зьвяздар і аграном –
На злыдняў слаў
Маланку з громам,
Бажыўся перуном.
 
А я на лусту аржаную
Шапчу:
– Кусьціся, ярына!
Прыглухлай боязьзю шаную
Маўчаньне перуна.
 
Чалом б’ючы сваім асновам –
Ад курганоў да згаслых трун, –
Параіцца хачу са словам,
Пакуль маўчыць пярун.
 
Да сэнсу хочацца прабіцца,
Як арганаўту да руна.
Яна баіцца,
Навальніца,
Маўчаньня перуна.
 
Начлег у Шарпілаўцы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Анямелы роў
Той роў
У неба
Нема
Роў,
Як горла жаху,
Ненажэрна.
Там паміралі акружэнцы,
Аж гліна не ўбірала кроў.
 
Кабеты назіркам ішлі,
Хто нёс апошнюю скарынку,
Хто неатухлую іскрынку –
Убачыць родных не ў зямлі.
 
І гаспадарыла ў ірве
Карманіха, нібыта ў клеці.
Карцела згрэбці ўсё на сьвеце
З жывымі дзецьмі
Не ўдаве.
 
Калі яна зьдзірала бот
З чарговага,
Раптоўна стома:
– Піць! –
Папрасіла, так, як дома,
Да маці пацягнуўся рот.
 
Счакала, покуль не заціх,
Сьцягнула бот –
Патрэбна ж пара! –
Калі раса на травы пала,
Адна пайшла
Пазьней за ўсіх.
 
Пасьля вайны:
Пасьля, пасьля
Ў казённых ботах афіцэрам
Сын прыязджаў у стахлы церам,
Яна маўчала, як зямля.
 
Здавалася, што неба кпіць
Зь яе ад раньня да зьмярканьня,
Калі ў лугах прасіла каня,
Нібы ў ірве жахлівым:
– Піць...
 
Зьвеставаньне
Благавешчаньне,
Зьвеставаньне –
Дзень прылёту буслоў.
Ператомленых крыл астываньне,
З аблачынамі ліставаньне
Бяз слоў.
 
Блаславеньне вады і руні
На нястрыманы бег,
На рост.
Хай жа сонца свой ход кіруе
На дарогу старую,
Гром бярвеньнем
Вымасьціць мост.
 
Можа, сам разьвязаўся вузел,
А звалілі ўсё на бусла.
І зьбірае прапажу бусел
Аж дасюль па балоце, па лузе –
Сьветлы цень ад крыла.
 
Кожнаму, як буслу калісьці,
Даручыў пільнавокі лёс
Несьці клунак,
Каб аж хіліўся,
Дзе, як зьмеі, перапляліся
Сьмех надзеі з тугой нябёс.
 
Разьвязаліся клункі самі.
Не сабраць нам сумныя дні.
І вітаемся мы з бусламі,
Што нябёсы паслалі
Нам,
Заложнікам вышыні.
 
Ранішняй песьні заступнікі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Памяці Варлена Бечыка
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Кукаваньне
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Адлега
Чакае хмуры комін перакуру.
Дымок хмурынкі
Чэзьне за лясамі.
Нацягнутая сьнегавеем скура
Зь цьвікамі ледзяшоў
З страхі зьвісае.
 
*  *  *
Хоць ня любіць паўтораў сьвет,
Ды я ўсё адно
Адаграваю сьлед
Твой,
Што прастыў даўно...
 
*  *  *
Хай сыдзе твар...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Адны
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Дрэва
Дрэва трымаецца,
Ды пакрысе
Час абцярэбіць сучча,
Шашаль кару пагрызе,
І сухата немінуча
Выпетрыць абалонь,
І сын перуна – Агонь
Будзе адзін нягрэбліва
Заглядацца на сухадрэвіну.
А дрэва рыпець павінна,
Пакуль карані ў зямлі,
Пакуль цяпельца не разьвялі,
Пакуль трымаецца сарцавіна,
Пакуль атожылак
Выб’ецца з-пад караня,
Пакуль здарожана
Не адаб’ецца ў позірку дня.
І дрэва моўчкі зьнікае
У сумнай згодзе,
Яно, як і сонца,
Заходзіць
За дубнякамі,
За сасьнякамі...
 
Жаданьне
Знаёмых болей, болей,
А незабыўных меней.
Мяняць бы дах на поле,
Мяняць бы страх на волю
Ды радавацца мене!
 
Штодня расьце каштарыс
Даўгоў чужых і нашых.
Чакае цьвёрда старасьць,
І мы ёй кажам: зараз,
І думаем іначай.
 
І застаюцца з намі
Клапоты і ўспаміны.
Клапоты стануць снамі,
Сваё адбыўшы ў найме –
Ды ў іншыя даміны!
 
Мы ўсе – ўспаміны самі,
Свае альбо чужыя.
З пустымі каласамі
Ў снапах плывём вазамі,
Аж вось цярпеньня ные.
 
Але надзею зорым
Прысьмерклых зьнічак клінам
Спатрэбіцца разорам,
Дзе наш давер і сорам
Паўторацца ўспамінам.
 
Палын і чарнобыль
Палын і чарнобыль –
Браты з даўніны,
На пусташах і на руінах
Трывала карэньне пусьцілі яны
Тубыльцамі ў родных краінах.
 
Сьвятлейшы ўспамінам
Палын-славянін,
Чарнейшы чарнобыль-татарын,
Адзін ласкавеў ля балючых былін,
Другі суравеў ля выгарын.
Яны – пагарэльцы
І сьведкі вайны –
Па сьвеце вандруюць спрадвеку.
Іх лічаць сваімі паны-дзірваны,
Адводзяць ад іх небясьпеку.
 
Сівее ў сухмень,
Серабрыцца палын,
У лівень рунее маўкліва.
Здаецца, чарнобыль
Чакае свой клін,
Што зь неба прывабіла ніва.
 
Палын і чарнобыль,
І мне вы – радня,
Браты па малечай галечы.
Пясчанай каплічцы апошняга дня
Вы глуха атуліце плечы.
 
Казка зьбегла ў пушчу
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Праз пакаленьняў колькі
У індзейцаў гуляюць дзеці.
Падбіраюць асколкі,
Што ў мурагу гісторыі сьвецяцца.
Выклікаюць духаў вякоў
І вяртаюць наноў зь нябыту
Чалавечых сваіх сваякоў,
З далоняў вечных пяскоў
Зьдзьмухнутых, змытых.
Дзе душы індзейцаў,
У раі ці ў пекле?
Няўжо гэта некалі
На нашых непадобныя дзеці,
Забыцця перамогшы зман,
Пасьля
Намі выкліканых землятрусаў,
Як у індзейцаў,
Будуць гуляць у зямлян,
У літоўцаў, у беларусаў?
 
*  *  *
Я – наглядач суровага астрога,
Сачу, каб не ўцяклі зь мяне самога
Зайздросьць і злосьць,
Зьнявер’е і мана.
Яны,
Зламаўшы ўпартых рэбраў краты,
Сягаюць, як астрожнікі дахаты,
Туды, дзе іх чакае гамана
Доўгаязыкіх плётак, абгавораў.
Як наглядач,
Я мецьму цьвёрды нораў,
Каб, Божа барані, уцекачы
Зьнікчэмнець не маглі дапамагчы!
Я – наглядач уласнага астрога,
З трывалых сьцен ня выпушчу нікога!
 
Туман гадоў
Туман гадоў на дне душы гусьцее,
Зь яго саткацца ўрэшце мусіць змрок.
Нібыта позна скошаны мурог,
Зьніцелі цені.
 
Як за лясамі, недзе за гадамі
Гучыць забыта голас малады,
Якому перайсьці брады жуды
Не загадалі.
 
І разумееш кожны рух і порух
Сваіх равесьніц –
Ранішніх дуброў.
Дзе ты гнязда спагады не спароў,
Дзе страх – у норах.
 
І разумееш зерня нецярпеньне
На волю выйсьці, руньню прарасьці, –
Як ні круці,
А да тваёй куцьці
Прыйсьці пасьпее...
 
*  *  *
Бачу: з вайны кавыляе...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Слухай і гавары
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Ля дошкі аб’яў
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Нарэшце
Маўчыць мудрэц – прыціх народ,
Маўчаць яго чарга.
Мудрэц раскрыў нарэшце рот,
І паўтарае ўвесь народ:
Мудрэц сказаў
«Ага!».
 
Надпіс на помніну ў вёсцы Шунёўка
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
І пачынаем жыць мы ва ўспамінах,
І берагчы дабро,
Працівячыся злу,
Ня важыць праўду
Ў фунтах ды ў асьмінах,
З трывогай верыць кожнаму вузлу,
 
Што завязаць ямчэй
Шчырэла памяць,
Каб мех спагад даверыць латаку.
 
Малоцім даўніх клопатаў цапамі
Снапы нязбыўнай крыўды на таку.
На ток забытасьці падвезьлі кпіны
Цяжкія непрасохлыя снапы.
 
Апошнія кватэры –
Успаміны,
Дзе цэдзіцца праз вокны
Дзень скупы...
 
*  *  *
З-за ўзгорка сінімі званочкамі
Той асьцярожны помах,
І насьцярожанасьць жаночая, –
Каб не было знаёмых...
 
Пра шэпт і шчэбет у гушчэўніку,
Пра ўцёкі сьцежак босых
Раскажа грабянцу вячэрняму
Ігліца ў цёплых косах...
 
*  *  *
Як там, у космасе,
Ня ведаю,
Тут,
Нематы глухой каля,
Здаецца цеснай і няветлаю,
Маленькай – безь цябе –
Зямля.
 
*  *  *
Залётныя хмаркі крыўдаў і сьлёз...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
А лівень так і не сабраўся...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Люстэрка паказвае мне...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Ліст у Ліменьскае лясьніцтва

Віктару Карсшазаву

Крынічнай цішыні вуздэчка
Перапыняла бег і сьпех.
Там ластаўка віла гнязьдзечка
Над вушаком –
На зайздрасьць стрэх.
 
Над самым вушаком канторы,
Што туманела тытунём.
А ўночы борам пахлі зоры
І поплаў – перагрэтым днём.
 
Яшчэ дагэтуль ганаруся,
Што быў прывечаны ўсур’ёз,
Што мой берэт уважыў бусел
І да сябе ў гняздо занёс.
 
Відаць, цыбатым бусьлянятам
Быў даспадобы мой берэт,
Бо са сваім насатым татам
Мне доўга ляскаталі ўсьлед.
 
Як падала –
Зялёнай зьнічцы
Зязюльчын мох я сам
Паслаў...
Паклон,
Ліменьскае лясьніцтва,
Тваім лясам,
Тваім буслам!
 
Самыя мірныя штаты
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Бярэзьнічак
Дымнага ўзьлеску хвартух пярэсьценькі,
Тканы завеямі ў тры ніты,
Часты, непакручасты бярэзьнічак,
Страшна на «ты» да тваёй белаты.
Быць між зімой і вясною пасрэднікам
Выпаў табе ад лясоў давер.
Чуеш ты сьцюжу кожным карэньчыкам,
Кожнай галінкай – цемры ашчэр.
У маладосьці цеплісься сьвечкамі,
А пасталеўшы – ідзеш на крыжы.
Погарбаў куфры з глухімі вечкамі
Сьветла вартуеш,
Як скарб чужы...
 
Гаспадары
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Дзьмухавец
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Страх
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Суладнасьць
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
У выгнаньні
380
Паплыла рэчка, сьлязінкай бліснуўшы
З роднай зямелькі...
#Арцём Вярыга-Дарэўскі

А для каго пісаць,
Калі ня чуеш мовы,
Калі прыціхла ўсё
У спуджаным бары?
І совы мудрых слоў
Свае вартуюць сховы,
Маўчаць табе ў сьпіну
У сквапным гушчары.
 
А ты сябе вяртай
Хоць снамі на радзіму,
Дзе рогі веташка
Варушаць мурагі,
І ў думках рады будзь
З забытай хаты дыму.
Вяртайся як ратай
На вечныя кругі.
 
Сіберная Сібір,
Багатая на сівер,
Халодную думу
Трымае ў галаве.
Згадай далёкі жвір,
Самотай веру вывер,
Да Кубліч твой радок
Дзьвіною даплыве...
 
*  *  *
На вачах усяго кварталу...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Ганьне Рыгораўне Быкавай
Як апошняя завіруха,
Маці белая-белая,
І з завейнымі скронямі сын.
Словы падаюць глуха-глуха.
Цішыню аўдавелую
Захлынае палын-успамін.
 
Як у птушачкі лапкі, рукі,
Што люлялі ў паланачках,
Спавівалі сынка Васілька.
Ў дзьверы страху адгрукалі грукі,
Адпрасіліся ў наначкі.
Абмялела тугі рака.
 
І дзесяты дзесятак ціха
Разьмяняла старэньніца,
Неўзнаку праляцелі гады.
Нажылася пад дахам ліха –
Хай зь ім сын не сустрэнецца! –
І пад знакам бяды.
 
З хаты выйшла да сына,
Села ў прызьбе на прыгарбе.
Мураву ёй паслала зямля,
Каля печы пагнула сьпіну,
Ды жарынкаю выграбла
Зорку долі свайго Васіля!
 
Перад блакадай
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Прыцемак
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Бліжэй
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Зялёная цішыня
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Слова
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Восеньскі Віцебск...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Я старавечны, бо люблю...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
– Ратуйце нашы душы...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Сораму час
Прыходзіць ён да кожнага з нас,
Як паратунак хвораму,
У час ці, позьнячыся якраз,
Час сораму.
 
Чакаюць яго – пасьпешна ідзе,
І не чакаюць – ён клымае.
Ён ведае ўсё, што і як, і дзе
На строме, ў проламе, ў вымаі.
 
Ён шчодра сорам вяртае ўсім,
Хто ў славе і хто зьняважыўся,
За тое, што не зрабіў зусім
І што ты зрабіць наважыўся.
 
Ідзе па перагарэлай расе,
Глядзіць цьвярозымі зорамі,
Сьцюдзёныя лаўры ілбам нясе
Час сораму.
 
Трыпціх гары Чарнечай
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Вопратнай адораныя носкай...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Прыкметы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Забытыя хутары –
Этымалагічныя слоўнікі,
Пазьехалі гаспадары,
А словы, дасюль ня злоўленыя,
Выжыўшы ў ліхалецьцях,
Гнезьдзяцца ў пунях, клецях
Ластаўкамі лёгкакрылымі
У кожным проламе, выламе.
Стрыгуць цішыню стрыжамі
Над стрэхамі, над крыжамі.
Сьняжэюць словы, і росяцца,
І ў сэрцы пагрэцца просяцца...
 
Маладзічком
Сьпіць яшчэ хмурына дажджавая,
Што прамые да касьцей зямлю.
Мне касаваротку дашывае
Мама,
Покуль я салодка сплю.
 
Сьцежка выбегла за плот,
Чакае,
Каб са мной падацца бальшаком.
Прапануе вяз ля хаты з краю
Ахінуць зялёным башлыком...
 
З-за плячэй гадоў
Ён потым гляне,
Сум,
І не адступіцца, відаць.
Каб пасьля падаць руку вяртаньню,
Трэба разьвітаньне прывітаць...
 
Лёг спакой на халадок атавы,
Выпусьціў трывогу з рукаўцоў.
Маладзік прарэзаўся танклявы,
Быццам малады Міхась Стральцоў.
 
*  *  *
Столькі я парастраціў
І дзён, і начэй
На цябе,
А калі разабрацца,
Неспакой для душы
І сьвятло для вачэй
Я знайшоў.
Стала мулкая ношка
Мякчэй.
Не была, значыць,
Марнаю праца.
 
*  *  *
У ціхай восені душа
Даверам позьнім залатая.
Ліст
Пенай з хмельнага каўша
На роздум вечара зьлятае:
 
Зь бярозы –
Ссох на сівярах,
З асіны –
Надрыжэўся ўволю,
З рабіны –
Ад гаркоты ўсьмяг,
Зь ляшчыны –
Прасьвятлеў ад болю.
 
Залоцячы свой кожны сьлед,
Да нас неразгаданым кумам
Падлашчыцца ў душу сусед,
Які завецца
Сьветлым сумам.
Пасьля –
Замена спарыша –
Ён стане двайніком адчаю.
А ціхай восені душа
Яшчэ даверам залачае...
 
Язык
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Здарожаны посах
Адной да скону верыў ісьціне –
Не паддавацца злой бядзе.
І не пятляў кружнымі выйсьцямі,
А кій дадому прывядзе!
 
Рукамі шчырасьць жару выверыў,
Пачуў глухую скаргу дрэў,
І верш,
Што зь ім асіп на сіверы,
За пазухай, як пеўня, грэў.
 
Не затрымаліся гадоў плыты,
І засталіся там, дзе скруха ные,
У саркафагах вечнай мерзлаты
Яго сябры, навечна маладыя.
 
Верш праляцеў шляхамі выраяў,
Вярнуўшыся пад родны дах.
Хоць посах свой
Вандроўнік выраніў,
Вясёла-здарожаны,
Чытае памяць па складах:
Мі-ко-ла Хве-да-ро-віч.
 
Радкі на добры настрой
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Рух
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
На маладую завею

Міхасю Стральцову

Пакуль мы можам перагукнуцца,
Давай даверымся галасам,
Каб, як начлежнік,
Мог голас сам
Дымком самотнасьці папярхнуцца.
 
Сябе дапальвалі мы хутчэй
Каля пасьпешлівага цяпельца,
Каб потым выцягнуць,
Як тапельца,
Давер забыты сваіх вачэй.
 
Сум у самоты – ахвочы лёкай,
Прагнаць усьмешкай яго дазволь,
Каб нашай радасьці
Сьветлы боль
Над намі віўся смугою лёгкай.
 
Маці прыехала
Да сябра старая маці прыехала,
Як восень пазная з грыбамі, з арэхамі,
З пагоркамі магілёўскімі,
Зь бярэзьнічкамі, ляскамі,
Дзе сьмех Міхаськаў дагэтуль галёкае,
Вавёрка пацехі арэхі лускае.
 
Прыехала Каляда багатая,
Ацішаная зіма,
Пакункі, клумкі вяроўкай, шпагатам
Паперавязвала сама.
 
Маці глядзіць, як жывуць мінчане,
А ўсё заўважае, а ўсё прыкмячае,
Як пража сынавых дзён прадзецца,
Чаму, калі прыйдзецца, спаць кладзецца,
Калі абедае, жывот ці ведае,
Чаму тут пасьцілкі завуцца пледамі?
 
І ўвішней дзён каляндар гартаецца,
І сын неўпрыкметкі туды вяртаецца,
Дзе сьлед яго босы ўспамінам казычыцца,
Дзе добрага многа нябёсамі зычыцца.
 
Я помню, як зь ліўнямі і дажджамі
Вушацкімі
Мама мая прыязджала,
І мне рабілася ўмомант сьветла,
І мова са мной размаўляла ветла.
Я сябра наведаць хачу,
А баюся,
Што ў скрусе
З дарогі саб’юся,
Нібы ў завірусе...
 
Трава горнай курапаткі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Душа не павінна за плоць...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Коні
А вывезьлі столькі эпох
І столькі аблог узаралі,
Што чуў недзе ў небе
Бог,
Як пахла ральля сырая.
 
Хацелася быць на кані
І ратніку і аратаю.
Чакалі распрэжана дні,
Хто іхні галоп забрытае.
 
Імчаліся наўскапыта
Вякі –
І адсталі коні.
– Дзе коньнікі? –
Юр’я спытаў,
Ня зьлезшы з каня на іконе.
 
Вязуць скакуноў,
Цягуноў,
Як некалі пеўня лісіца,
Машыны.
Няма цыганоў,
Украсьці ці хоць прыцаніцца.
 
А як сіўка-бурка на смак,
Абед чарнабурка чакае.
І грыва ў дзядоўі наўзмах
Да траў прыдарожных сьцякае.
Ня трэба натугі ляза,
Зацятасьць імгненная ў тока.
І падае з конскага вока
Цяжкая ад болю
Сьляза.
 
*  *  *
I хочацца ў край малады...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Лясная сьцяжынка
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Хто гэта сьпявае?
Птушка.
Хто гэта гамоніць?
Дрэва.
Хто гэта шуміць?
Трава.
 
Іхнія найменьні ўсе забылі –
Птушак,
Дрэў,
Утуманелых траў.
Мы прымаем выдумкі за былі,
Іншых помніць нам не пад нараў.
 
Тых няма, што як сям’ёй адною
З пушчамі, з разлогамі жылі.
Сталі разам з роднай стараною
Пястачкай балючае зямлі.
 
Памяць продкаў даўнасьцю жывая.
Кожнаму наступніку знава
Птушка спаткаемнасьці сьпявае,
Дол зьнямогі
Зеляніць трава.
 
Даніна
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Не люблю дзяльбы на пакаленьні...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Вёска
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Не наталяй зайздросьлівасьць вальля.
Луг неспатольнасьці
Пакінь для ўкосаў.
Бо цела грэшнае, як і зямля.
Душа,
Яна заложніца нябёсаў.
Не падстаўляй зайздроснасьці ляўшу.
Твой дзень,
Як сьвятлацень,
Перапялёсы,
Дол моўчкі прыме цела,
А душу
Ці схочуць за сваю
Прызнаць нябёсы?
 
*  *  *
Трыпутнік –
Пасынак дарог –
Праб’ецца праз нямыя пліты,
Каб да зялёнае эліты
Вандроўнік далучыцца мог.
 
Каб сын прыбіўся на парог,
Прайшоўшы вернасьці іспыты,
Каб адшукаў свой сьлед забыты, –
Трыпутнік на сьцяжынку лёг.
 
Маладзіка зялёны рог
Тугой вяртаньня апавіты,
Нібыта ў небе
Самавіты
Трыпутнік –
Пасынак дарог.
 
*  *  *
Над лесам поўня палае,
А ў прыгарадным вагоне
Спытала раптам малая:
– Мама, а дзе  с я г о н ь н я?
 
І мама тлумачыць чула
У абыякавым гудзе,
Што  с ё н ь н я  амаль мінула,
А раніцай  з а ў т р а  будзе.
 
Што ў заўтра ня будзе сягоньня...
Дачушка не разумее,
Што дні у нястрымнай пагоні
Рады сваёй замене.
 
Нямога зьмярканьня зьнямога
Спакойна сьпіць на адхоне.
Міжволі сябе самога
Пытаю:
– А дзе  с я г о н ь н я?
 
Прызнаньне
Як уплывовы дзядзька
Сваякоў,
Я словы перацягваю
Вушацкія
У стольны Менск
Па лініі радкоў.
Няхай жа мне
Сымпатыі сваяцкія
Даруюць чытачы.
Сваю радню,
Як дабрыню,
Я ўпарта перацягваю.
Падперазаўшыся
Зямляцкай дзягаю,
Былы давер
Ад сьцюжы бараню.
І, каўняры наставіўшы,
Са мной
Ідуць упоплеч
Словы наравістыя.
І ўшацкі край,
Што ў непагадзі выстаяў,
Як шчыт надзейна-родны
За сьпіной!
 
*  *  *
Як чорны хлеб,
Свой чорны дзень цані,
Бо чорным днём
Сьвятло відаць выяўней.
Сваю бяду ні на якім кані
Не абагнаць –
Даверся праўдзе даўняй.
 
У змрочнай паняверцы не марней,
Чарнее дол,
Пакуль не засьнягае.
Агонь зырчэйшы,
Чым вугаль чарней.
Ясьнейшы далягляд за сасьнякамі.
 
Асядуць перагорклыя пласты,
Душа паласкавее, адбалеўшы.
Ты атрасеш лахмоньне чарнаты,
Сьвет пасьвятлее,
Стане дзень бялейшы.
 
*  *  *
Нялёгка несьці крыж сумленьня...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Вяртаньне
Паддаўшыся агульнаму настрою,
У прымаразкі, сьпёку, халады,
Пакінуўшы атойбішча старое,
Імкнуць зьвяры і птушкі ў гарады.
Нясуцца ў гарадскіх затоках
Качкі,
У гастраном заглядваюць ласі,
Вавёркі прывыкаюць да падачкі,
Чакаюць, што ім з далані дасі.
 
А трактары, камбайны –
Ў вёску, ў вёску,
Дзе для сталёвых душ
Надзейны схоў.
І коску некляпаную,
Як коску,
Сьціраюць
На балоньні паплавоў.
 
Апошняе стагодзьдзе любіць рэтра
І куфар адчыняе зноў і зноў.
Вяртаньне да зямлі,
Вады,
Паветра
Са смогава-бэнзінных туманоў.
 
Пад старасць
Век надвор’е адчувае,
На перамену ные, як зямля,
Што ўсё яшчэ жывым жыцьцём жывая,
Але ці зможа
Ўсё пачаць з нуля.
 
*  *  *
Мы – тыя ракаўкі...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
З гадамі
Дагэтуль смутак галадае,
Як змрок,
Ня знашчаны сьвятлом.
Часьцей прыгадваю з гадамі,
Як ела мама.
 
За сталом
Яна падоўгу не сядзела,
А несла да стала,
Была
Каля стала.
Імгла радзела.
Дзень белы
Мыўся дабяла.
 
А на двары абрыдлы статак
Штодзённай пільніцы
Рыкаў,
Капрызна тузаў за рукаў,
Як той малеча, недастатак.
 
Падмазкай мазала аладку,
Бо масла згасла,
Малако
Далёка зьехала.
Букатку
Пякуць спрадвеку па дастатку.
А ці аблуплена яйко,
Лянько чакае.
Жартам ласым
Заскварваўся нішчымны дым,
Што зь місы віўся самапасам,
І сьмех быў з жыватом пустым.
 
– А журавелькі паляцелі,
З сабой палудзень панясьлі, –
Казала мама.
Карацелі,
Як дні, запасы.
Жураўлі
Да нас сініцу слалі ў госьці,
Каб зябла гэтак, як і мы,
Каб скрасіць кропляй прыгажосьці
Галоднасьць холаду зімы.
 
Дагнаць хацела
Мама лета,
А на бягу ўсё, на хаду.
І толькі смагла –
Помню гэта –
Піла сьцюдзеную ваду.
Бо ў прыпары,
Бо на сьпякоце
Пастушкай,
Жнейкаю,
Касцом
Насьмяглася –
Каб кропля ў роце! –
Лёс поўным
Абышоў карцом.
 
Гады свае бароды
Бела,
Як старцы,
Сушаць на кіях.
Прыпомніць не магу ніяк,
Калі спакойна
Мама ела...
 
У віры
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Зьдзіўленьне, застанься са мной...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
На падворку ціхай школы ўранку
Я скакаў за коніка лягчэй,
Не крануўшы здрадлівую планку,
Боязьзю ня мружачы вачэй.
 
А гады ўсё рыску падвышалі,
Я скакаў і закранаў часьцей
Планку роспачы
І планку жалю,
Падаў, не шануючы касьцей.
 
Пастаяўшы ў века на прыганку,
Я скачу
Да зорак уваччу.
Стаўлю недасяжлівую планку –
Пераскочыць сам сябе
Хачу!
 
Вока Балтыкі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Бяседа
Да часу маючы інтэрас,
Не зачыняючы дзьвярэй,
Гаворыць зь векам
Зоська Верас,
Як з братам,
Што крыху старэй.
 
А ў дзьверы –
                                госьці,
                                госьці,
                                госьці –
Навіны,
Клопаты,
Лісты
Са сталасьці і з маладосьці,
Зь віроў,
Дзе згінулі плыты.
 
Плыты з купальскімі вянкамі
Плылі з наіўнаю тугой.
І жаўрукамі-шаргункамі
Гады зьвінелі пад дугой,
 
Якая ў клопаты ўпрагала,
Каб усьміхнуўся край бацькоў.
...Стае маленькага прагалу
Хаціне.
Лес з усіх бакоў.
Тут ляды ночы карчавала,
Цярэбячы дарогу дню,
І ў полі мовы начавала,
Каб слухаць раньня цішыню...
 
Стаяць цярпліва вёдры, кадкі,
Ваду чакаюць са страхі.
Водаправод ня ўсватаў хаткі.
Грымоты кашаль б’е сухі.
 
Затое радасьць не скупая!
Вада –
Яна радня сьлязе.
З лучыны,
Што ўспамін скіпае,
Кош
Кірмашовы сьмех вязе.
 
У сасьняку гадоў
І цераз
Раку падзей,
            надзей
            і страт
Гаворыць зь векам
Зоська Верас
І слухае
Старэйшы брат...
 
Феліцыя
Міклашэўская Феліцыя Антонаўна,
Матка хросная мая
(Па-ўшацку – Фэля),
Чарку поўніла, каб злосьнікі затонулі,
І піла, каб і зайздросьнікі ўхмялелі.
 
І ў гарод, нібы ў касьцёл,
Ішла сьвяточная.
Сын загінуў.
Муж памёр.
Не прышукаўся зяць.
Жартавала,
Хоць канцы з канцамі сточвала:
– Ёсьць, было, і ведаю,
Адкуль узяць!
 
Бражку гнала,
Не давала ёй адстояцца,
Субяседніца,
Спагадніца,
Застольніца:
            Ня пі куба да Якуба
            Ані да Міхала.
            Ані ты, ані я –
            Кунпанія цала.
 
Быццам нітку баваўняную з ваўнянаю,
Слова польскае з вушацкім
                                                          перасуквала.
Модлы ціхія
З паганскай песьняй Янавай
Перамешвала,
Частушкай перагуквала.
            Выхадзіла пані Яня,
            Танцавала вальцы,
            Цалавала пані Яня
            Пану Яну ў пальцы.
 
І ражкі бялюткай хусткі ў сьмеху трэсьліся,
На вузельчыкі пад барадой завязанай.
І гасьцінца у хусьцінцы несла хрэсьніку.
Не сварылася ні з крыўдай, ні з абразаю.
 
Урачыста-засмучоная,
Як Радаўніца,
Велікодна-захмялелая,
Як раніца,
Нагарбелася над лехамі, над кроснамі
Кшчоная няхітрай песьняй
Матка хросная.
 
Вуліца бацькі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Нябесны гатэль
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Партрэт Уладзімера Караткевіча ў унтах з двума сабакамі
Каралішчавічы, 1965 год
Прысьмірэлі дзьве калматыя гурбіны
                                                                                  на нагах
Пабурэлі, як запыленыя фаліянты.
Брэху вольна ў прасторах,
Рэху мякка ў сьнягах,
Перасіплі вятры на таргах,
Перазяблі паляны...
 
Зюзя – як цёзка паганскага бога –
Мароз
Лічыць сваім
І вітае хвастом адпаведна.
У зборніках рыфму
Правярае на зуб усур’ёз.
А за сталом сам паэта –
Унты на нагах –
Усё, як сабака, ведае.
 
Зюзя смакуе цукеркі, выцягвае зубы зь іх,
Як з гнёздаў штэпселі некалі
                                                              тэлефаністкі.
А ў паэта ў напамінальніцах запісных
Нумар тэлефона Музы і адрас унізе.
Рэкс з паважнасьцю царскай
Сьняжынкі есьць на ляту,
Аб шарпак апякае, як аб вугольле, лапы.
Так непасрэдна радуецца свайму ж хвасту,
Аж бялюткія хмаркі бягуць
Зь ягонай разяўленай ляпы.
Зюзя і Рэкс зь недаверам
Абнюхваюць унты,
Калі іх з прагулянкі лясной
Прыводзіць вяльможны паэта.
Гэтаксама сьнег даганялі
                                                        калісьці браты,
А цяпер на нагах дзень пры дні
Шукаюць сюжэты.
 
Зноў паэта,
Наведаўшы сьцішаныя лясы,
Над аблогай паперы
З ночы ў ноч уздымае паходні.
І ў азёрах вачэй
Пад сярпом схіляюцца каласы,
І Хрыстос наважваецца
Прызямліцца ў Гародні...
 
*  *  *
Мы лічым, што праводзім час,
Хто похапкам,
А хто – паволі.
А гэта час
Праводзіць нас,
Каб болей
Не сустрэць ніколі!
 
*  *  *
Душа баліць
Зусім ня так, як сэрца,
Той боль не ўтаймаваць нічым,
Няхай маўчым,
Няхай крычым –
Душу праверыць боль-зьняверца.
 
Той сьветлы боль
Нічым не ашукаць:
Ні шэптам, ані гаманою,
Той боль
Ня тушыцца маною,
Бо ўмее полымем шугаць.
 
А ў полымі бязьлітасным згарыць
На прысак марната любая.
Душы, што боль упадабае,
Захочацца загаварыць
Як на духу
З другой пакутацерпцай,
Зноў боль адчуць,
Нібы сьпярша...
 
Пакуль баліць душа,
З надзеяй
Можа біцца сэрца.
 
*  *  *
І прыцемак, і сьцежкі – тыя ж,
Адно што поўні не відно.
А ты чаму, мой смутак, ныеш,
Як прысьмірэлае вакно,
 
Што небу гаварыла нешта,
Калі маўчала цішыня?
...Зь ялін спадала сьнегу рэшта
На выкуп маладога дня.
 
Была ўзаемнаю ўзаемнасьць,
Трывога чуйнаю была
І дрэў знаёмая таемнасьць
Шаптала з кожнага ствала.
 
Сьляды дзяліліся з сумётам
Праўдападобнаю маной,
Сьляды зьнікалі ў змрок
І потым
Гарэлі ў небе нада мной...
 
*  *  *
І толькі ў забыўлівым сьне
І ў недаверлівым успаміне
Абраза цябе абміне,
Бяда хоць на момант пакіне.
 
Бо толькі ў забыўлівым сьне
І ў недаверлівым успаміне
У страчанай старане
Матуля гаруе па сыне.
 
І там
Ты малы яшчэ,
І гора тваё малое,
І сьветла сьляза цячэ
Па ціхай сасьне смалою...
 
*  *  *
Як той шахцёр...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Каля ліставейнага вогнішча
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Пакуль жывеш, разьвітвайся з жыцьцём...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Латынь
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Зямля – правінцыя Сусьвету...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Рознагодзьдзе
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Майстэрства мастачыць вуду
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Чышчу бульбу
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Накід партрэта Іманта Зіедоніса
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Чувашскаму слову
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Наша ўсё зьнікае разам з намі...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Замест ліста
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Вы для мяне
Прыгожая занадта.
Вы замужам былі,
А я – жанаты.
 
Жанаты я,
Заняты сам сабою.
Дачцэ ўжо дзеўчыцца
Вясной любою.
 
На Вас гляджу,
Як на дачку часамі.
Ці сон вясны,
Ці Вы са мною самі?
 
Забыць свае гады
Слабыя спробы.
Старэю –
Маладыя даспадобы!
 
24.ХІІ.1978. Дубулты.
 
I сабе на ўспамін
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Давяраю і жніўню, і маю,
Паважаць пачынаю тугу.
Не магу адказаць,
Ці кахаю.
Ведаю:
Безь цябе не магу!
 
*  *  *
Можа, голас пачуеш мой,
Ведай –
Сьмеласьці не было,
І дамовіўся я зь зімой,
Каб напомніла пра цяпло.
 
Рыпне прыцемак незнарок,
Ведай –
Гэта ня я іду,
Ды ня мог утрымаць свой крок,
Што прывык давярацца ільду.
 
Загалосіць твой тэлефон,
Ведай –
Гэта ня я званю,
Вецер з тых незабытых дзён
Хоча выслухаць цішыню...
 
Я вучыўся табой гаварыць,
Я вучыўся маўчаць табой.
Неба смутку майго гарыць,
Ліўням не затушыць той боль.
 
Перуны ня сьпяць,
Ды вясны
Без асеньняй цябе няма.
Да мяне пасылаеш сны.
Хоць аднойчы прыйдзі сама!
 
Едзем зь Юркам Голубам павітацца з Балтыкай
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Вякі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Асірацелая баляда
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Юльянішка
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Да вавёркі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Куды?
Прырода ўцякае ў сьнягі,
У лівень, у слоту, ў сьпякоту.
Няхай адпачнуць трысьнягі,
Затокі, лугі, берагі,
На плыні аціхлай – кругі,
Шчасьліва адчуўшы самоту.
 
Прыродзе лацьвей уцякаць,
Ракой выцякаць, уцякаць,
Пазбыўшыся ўціску і зьдзеку.
 
Ад радасьці і ад тугі,
Хлусьні, мітусьні, пустальгі,
Ад ціхай магільнай чаргі
Куды
Уцячы чалавеку?
 
*  *  *
А трэба так,
Каб хоць адна ахвяра
Жыла,
Пакуль жыве на сьвеце
Кат,
Каб над душой
Стаяла ў ката
Кара,
Сачыў перазараджаны
Пагляд,
Нябачаны,
За кожным рухам ката
І забывацца не даваў яму,
Што доўг свой спраўна
Аддае расплата,
Як ліхвяру,
Крыўдзіцелю свайму!
 
Чаканьне
Так выглядаў цябе,
Аж стаў сьляпы,
Аглух,
Ня ўчуўшы крокаў зь нематы.
Гляджу –
Насустрач рушылі слупы,
І чую –
Хочуць вырвацца кусты.
Усе ідуць.
Чаму ж ня выйдзеш ты?
 
Прысьвячэньне
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Сьпеў цішыні
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Лёзунг
Няхай жыве народ
У думцы,
                    ў згодзе,
                                      ў бунце.
Яму замок на рот
Павесіць не спрабуйце.
 
Няхай сьмяецца, кпіць,
Абразы не прымае.
Хай п’е,
Хто ўмее піць,
Пяе –
Як голас мае.
 
Народ забыў такіх,
Што пяліся, пацелі,
Ў прарабы душ людскіх
Праціснуцца хацелі.
 
Такі падрадчык рад,
Задобрыўшы нагоду,
Народ,
Нібы нарад,
Закрыць, як кажуць, з ходу.
 
Ды час-рахункавод
Вядзе свае падлікі.
Жыве ў вяках народ,
Нязломнасьцю вялікі.
 
Неўміручы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Я сваё жыцьцё перажыву...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Ускраіна
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Тлумачэньне
Большасьць радкоў гэтай кнігі
Ты дыктавала.
Даруй,
Калі кепска занатаваў,
Бо часта сьпяшаўся,
Баючыся ўпусьціць хоць слова
Бо часта блытаўся,
Зазіраючы ў вочы твае,
Бо часта адцягваўся ўвагай,
Баючыся, што зьнікнеш,
І я застануся самотны
Успамінаць
Тваё кожнае слова,
Паўслова,
Кожны твой выдых...
 
*  *  *
Я за табой, як сьлед,
Усьлед, усьлед
Па цаліку нясьмеласьці ступаю.
Сусьвет мой,
Сьвет мой,
Змрок мой і прасьвет,
І цемра ўсёвідушчасьцю сьляпая.
 
Пакуль ёсьць ты,
Ёсьць я такі, як ёсьць.
Цябе кахаю –
Значыць, я існую.
Тваёй спакусы запазьнелы госьць,
Пільную згоду –
Яблыню лясную,
 
Каб не кранулі завязь халады,
Каб яблыку мальбы
Было дзе ўпасьці,
Каб не ўрачы і ў думках
Слова шчасьце,
Шукаю вір,
Забыўшы на брады...
 
*  *  *
Спыталася сьветла дасьвецьце,
Усьмешку схаваўшы ў лугі:
– Што самае лёгкае ў сьвеце?
– Пяшчоты тваёй ланцугі.
 
Спыталася хітра прылецьце,
Забраўшы раку ў берагі:
– Што самае цяжкае ў сьвеце?
– Пагарды тваёй ланцугі.
 
І цёмна спыталася вецьце,
Сьціскаючы пальцы тугі:
– Што самае зьніклае ў сьвеце?
– Даверу твайго ланцугі.
 
І, верачы добрай прыкмеце,
Крычу, апрытомнеўшы ледзь:
– Рабом найапошнім у сьвеце
Хачу ланцугамі зьвінець!
 
Дыпціх прысьвячэньня
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Сяргей Палуян
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Сьмерць аратая

Памяці Пётры Рагойшы

Асунуўся на мяхі
З бульбай пяшчотналычай.
Сьвет,
Да пакут глухі,
Даўні шануе звычай:
 
Дарога бяжыць наўздагон,
Сьпяшаецца конь дадому.
Што стыне сялянскі трон,
Яшчэ не вядома нікому.
 
Хапае раніцы спраў,
Канец клопатам аратая.
Поле,
Дзе бульбу браў,
За пот яго доўг вяртае.
 
Тут восені юбілей,
А ў горадзе сын і ўнукі
Гарачай бульбай сьмялей
Азяблыя грэюць рукі.
 
Затрымаліся халады,
Каб дол узяла рыдлёўка.
Конь сум павязе на клады.
Яшчэ адна
Адбыта радоўка.
 
*  *  *
Губ цалаваных, мілаваных
Нязмушаная чысьціня,
Як быццам
На пачатку дня
Наноў вярнуўся,
Каб забыцца
Свой сум на ранішніх палянах.
 
Прытушаных у ясным прыску
Вачэй вячэрніх
Ціхі змрок,
Ці гэта захацеў прарок
Хутчэй
Пад спадзяваньнем даўнім
Падвесьці разьвітаньня рыску?
 
Абразай здрады не кранутых
Грудзей
Падкрэсьлены намёк.
Стан апавіў
Аблок дымок,
Радзей
Ён сочыцца ўхмялелы
Ў пачутых розумам пакутах.
 
Адчай
З касьмічнай нематы
Мой на зямлі
Ці ўчуеш ты?
 
*  *  *
Сьвятлее сакавіцкі сьнег...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Паэтаў – галасьнікоў вякоў...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Зьмена пакаленьняў
Глядзяць маладыя старэйшаму ў рот,
Каб слова злавіць,
Каб спатоліць ахвоту.
Глядзяць і пасьля,
Толькі наадварот –
Каб выдраць
Кавалак апошні з роту.
 
*  *  *
Пахі ўсе зямля бярэ па часе...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Ад думкі ад тае,
Што ты непадалёку
Вітаеш гэты дзень,
І сэрца адтае,
І ўсьцешанаму воку
Сьвятлей зьвініць прамень.
 
Прамень нацягнеш ты
Вяроўкай для бялізны,
Сушыць мае лісты –
Іх будзе цуг вялізны
Да прысьмеркаў вісець,
Дзе зь ельніку асець.
 
Паслаў лістоў ня шмат,
А напісаў багата
На небе, на вадзе
Да ўсіх прыстольных сьвят,
А дзень з табою – сьвята,
Што свой адлік вядзе.
 
Нядоўга да слаты,
Да ледзяной дарогі
З падступнай сьлізгатой,
З завейна-сьцюжнай доляй.
Шлю з восеньню лісты
Табе без асьцярогі
Апошняй,
Першай,
Той,
Якой ня будзе болей...
 
*  *  *
Ты любіш сваю ў сабе...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Уздаўшы небу хваласьпеў,
Што нас зьвяло,
Пачнём пра сутнасьць.
Адно я зразумець пасьпеў
Тваёй няўлоўнасьці прысутнасьць.
 
Тваю прысутнасьць на зямлі,
Пад зорамі
І ў ціхай хаце
Завеі ані замялі,
Ані зьвялі
Вякоў закляцьці.
 
Яе ніхто не закране,
Зь нябесных не страсе прагалін,
Тваёй прысутнасьці ўва мне
Высокую недасягальнасьць.
 
Я гэту хату ні ключу
Не даручу,
Ні нават скрусе.
Табе паверыць я хачу,
А ты ня верыш мне чамусьці.
 
Ні ў тлумным побыце, ні ў сьне
Ня выстудзіцца халадамі,
Тваёй прысутнасьці ўва мне
І неабходнасьць, і ўладарнасьць.
 
Хто лепіць гаршкі
470
Васілю Сёмуху

Не сьвятыя лепяць гаршкі,
Бо сьвятыя бруду баяцца,
Круг ганчарны
Ім надта цяжкі,
Не з рукі
Ім за працу брацца.
 
Глінамесы лепяць гаршкі,
І завуцца яны ганчарамі,
І грахі свае,
І грашкі
Не ў нябеснай купляюць краме.
 
Гліну дужаюць ганчары,
Покуль глінай ня стануць самі,
Доля іхняя ў гушчары,
Сонца іхняе за лясамі.
 
Не сьвятыя лепяць гаршкі,
А дзядзькі
Зь цяжкімі рукамі
Ходзяць з глінаю напаўшкі
І маўчаць –
Па суседству зь вякамі.
 
Жарт
Накрасаны адсьвечным пяром
Свой грукапіс
У хмаравецтва
Прыпёр пачатковец-гром,
Ды там, дзе каротка,
Ірвецца.
Хмарадактарша-імжаністка
Хмыркнула:
– Хворая ў нас машыністка,
А Ваш грамайскі граман наўрад
Перагрукаць згодзіцца град,
У яго не хапае рук
На перагрук...
 
Васілю Быкаву
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Страшнавата
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Пра сівізну і рабрыну
У бараду сівізна,
Пад рабрыну – нячысьцік.
Ды восень,
Яна не вясна,
Спадае фігавы лісьцік.
 
Яшчэ акалічнасьць адну
Патрэбна ўлічыць з журбою
Адамаву рабрыну
Гады забіраюць з сабою.
 
Максіму Танку
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
З-пад стрэх брывоў вясёлымі...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Па цішы пракоціцца, як па сьлюдзе,
Кропля,
Каб з гулкім маўчаньнем зьліцца.
Кастрычнік.
Досьвітак.
Восень ідзе
У чаравіках зь лісьця...
 
Поле болю
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
У вянок жалобы Ўладзімеру Караткевічу
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
На малады пачатак мая
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
На радзіме Янкі Брыля
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
І сьнег таксама трапяткі,
Крануцца полымнай шчакі,
Каб не растаць,
Баіцца, чысты.
Сьнег лёгка падае таму,
Што пажадалася яму
Падкрэсьліць
Твой пагляд вачысты...
 
Ліст у Зялёную Дуброву
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Як пішуцца вершы
Спачатку вершы пішуцца вачыма,
Па прынцыпу:
Што бачу – ўсё пішу.
Паверыўшы вясёламу пачыну,
Ўсё хочуць вочы валачы ў душу.
 
Калі стамляцца пачынаюць вочы,
Дык робіцца відушчаю душа.
Ня слухаючы трэтар слоў сарочы,
Душа павінна выверыць сьпярша
Усё, што западзе ў яе глыбока,
Каб потым зьзяла думка яснавока.
 
Душа патрабавальнаю слыве
Ды ўрэшце давярае галаве.
З гадамі сена здасца муравою,
І пачынаюць болей галавою
Пісацца дужа правільныя вершы,
І адпаведна ўжо настрой, як шэршань,
Гудзе, і думку абвівае лой.
І вершы пішуць антыгалавой.
 
*  *  *
Як заблуканы зьвер,
Сьляды гадоў чытаю:
Якая ты цяпер?
Ці тая ты?
Ці тая?
 
За даўні недавер
Сам на сябе лютую.
Я помню і цяпер
Цябе ўсё тую,
Тую.
 
Што толькі мне была
Травінкаю зь дзялянкі,
Былінкаю сьвятла,
Галінкаю маланкі.
 
Гукаю часу:
– Стой!
Гады сьлядоў ня блытаю.
Я з той,
Я з той,
Я з той,
Дагэтуль не забытаю!
 
Як той бабыль зь мяжы,
Сам у сябе пытаю,
Дзе ты цяпер,
Скажы,
Ці ты яшчэ ўсё тая?!
 
*  *  *
Над побытам, над драбязою...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
На вакзале
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Клін выбіваюць клінам,
Ну, а калі зацята
Пад сэрца зойдзе скруха,
Клін гэты выбіць чым?
Ці раньнім успамінам,
Ці клінам жураўліным,
Што ў сума сам за свата,
Што сам зайшоўся глуха
Пад сэрцам аблачын?
 
Цяпер я разумею
Тугу старога бору,
Што за сякерай сочыць,
Як за дачкой айчым.
І мае ўсю надзею
На цёплую завею –
На хісткую апору.
Глыбей кліны падсочак,
А ён іх выб’е чым?
 
*  *  *
Ня думаў я, што гэткія даўгія
Дні могуць быць – дні безь цябе, –
Ня думаў.
Ня думаў я, што не сплачу даўгі я
Зайздросьлівай сваёй журбе,
Ня думаў.
 
Ня верыў я, што гэтак адзінока,
Калі цябе няма са мной,
Ня верыў.
Ня верыў я, наколькі хопіць вока,
Шукаць мне толькі позірк твой,
Ня верыў.
 
Ня мераў гулкасьць цішыні на крокі,
І навырост расстаньня шлях
Ня мераў.
Маладзічок тваёй пяшчоты крохкі
На поўню радасьці і ў снах
Ня мераў.
 
Майго зьмярканьня рыска залатая
Ці чарацінка позьняга сьвітаньня,
Надзея жмурыцца,
Туга пытае.
А што мне адказаць
На іх пытаньне?
 
*  *  *
Такая быццам, як і ўсе,
Аднак,
Але ж,
Усё ж
Зусім ты не такая.
Па непалоханай расе –
Каб не сурочыць! –
Басанож
Тваё імя ступае.
 
Твой недавер,
Твой сьмех,
Твой гнеў
Такія ж быццам, як ва ўсіх,
Ды ўсім я запярэчу:
Іначай голас твой зьвінеў,
Ён мне зьвініць, ён не заціх,
Вяшчуючы сустрэчу.
 
Такім быў, як і ўсе,
Але
Зрабіўся іншым я,
Калі
Твайму паверыў болю.
Хай адкіплю сваё ў смале,
Быць грэшным добра на зямлі,
З’іначанай табою!
 
Матыў Гарсія Лёркі
Гэтае права
Было мне каханьнем дадзена,
Каб вывучаў я
Пагоркі і ўпадзіны.
Рэльеф правяраў я
З нахабнаю ласкаю
Вачыма,
Рукамі, губамі
І ўказкаю
Свайго нецярпеньня –
Да забыцьця ўсё запомніць
Карцела.
І цяпер я
На памяць ведаю
Самую сьветлую
Карту твайго цела.
 
Ясенін слухае Чарота
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
І птушка шукала клетку
Зь ня дужа густымі кратамі,
Каб круглы год, як улетку,
Хапала сьвятла зь зярнятамі.
 
І клетку птушка знайшла,
І гаспадара рахманага,
І стала звыкаць да стала
Зь ледзь не нябеснай маннаю.
 
І маннаю, і маною
Уволю яна паласавалася,
І клетка была імянною
І поўнілася прыпасамі.
 
Дзялілася пер’ем з падушкай
І скрухай непазычанаю,
А птушка была
Жар-птушкай,
А клетка была пазлачаная.
 
*  *  *
Буду ў Задобрыцы ці за Цюменьню...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Сонца сьвеціць, ды ня грэе...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Сівеюць сады маладой завірухай...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Жвірынкі лірыкі на дне
Ракі
Па імені Жанчына.
Вір апраметна заглыне,
Прыветна хваля захлыне,
Сум ахіне,
Што аблачына.
 
Вынырвай,
Патанай,
Плыві,
Надзею май убачыць бераг,
Шчырэй да ламаты ў крыві,
Хоць будзе –
Плыні не крыві –
Твой лоб у гузаках,
Што ў бэрах.
 
Душу дарма не барані,
Калі да дна дапасьці трэба,
Каб не баяцца глыбіні.
А вецер возьме з далані
Жвірынкі –
Папялінкі неба.
 
*  *  *
Чужая душа – пацёмкі...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Усё жыцьцё – паўтор...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Рыжая бліскавіца
Рэха бяру ў далоні
Радасьцю блаславіцца.
Мне пазваніла сёньня
Рыжая бліскавіца.
 
Зь першым дажджом вітала,
З громам, што будзе сьледам.
Міг –
І яна растала,
Стала туманам шэдым.
 
Мне пазваніла яўна
З блізкага аўтамата,
З тога, які стаяў на
Варце,
Што куль таўсматы.
 
Дзе мая навальніца?
Будзь жа, пярун, за свата!
Позна цяпер вініцца,
Каяцца ранавата.
 
Насьцеж – самоты брамка!
Мае пагляд сакавіцкі
Неба майго абранка,
Рыжая бліскавіца.
 
Ружанец нябёс
Гукае гняздоўі свае,
Дадому вяртаецца вырай.
І сум, што зімоваю гірай
Чужэў ля душы, адтае.
 
Надозыр,
                    уцэла,
                                  наўскос
То лукам напятым,
                                          то клінам
Над Гутай,
                      Завыдранам,
                                                  Плінам
Зьнікае ружанец нябёс.
 
Трывога вясны ў забыцьці
Ўсё перабірае ружанец,
Чым скруха самоту ўражае,
Змушаючы крылы плысьці?
 
Стаіць па калені ў вадзе
Скалела-юлёвы кустоўнік.
І рух, як нястомны вандроўнік,
Дух вечнасьці ў небе вядзе.
 
Журлівы ружанец нябёс
У добрай нагодзе, ў нягодзе
Ўсё перабіраюць стагодзьдзі,
Варожаць на плён і на лёс.
 
І шэпча рака забыцьця
Рацэ здабыцьця: не турбуйся...
І круціць прадбачлівы бусел
Няспыннае кола жыцьця...
 
Агаворка
Хай даруе мне клясыка гэта,
Калі
Выслоўе пасьмею крыху зыначыць:
Каб ведаць паэта,
Трэба пабыць на ягонай зямлі
І паэтаву маці пабачыць...
 
*  *  *
Хваробішча, хваробіца...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Нішто паўтарыць немагчыма:
Ні праўду, ні нават хлусьню.
Ня тымі, што сёньня,
Вачыма
Я заўтра зірну ўпершыню
На позірк твой, родны нябёсам,
На стан, да спакус малады.
Мой крок зь мяне зьдзівіцца,
Бо сам
Сваёй не пазнае хады.
 
Таму і прашу цябе,
Сёньня,
І шчыра кажы, і хлусі,
І сьмела куляй у прадоньне,
І ўзнось мяне на небясі!
 
Цябе паўтарыць немагчыма,
Таксама як і мяне.
Хай лёсу твайго аблачына
Пральецца дажджом па вясьне,
Каб зноў паўтарылася ценем
І руньню ўзялося хутчэй
Народжанае летуценьнем
Вясновае сьвята вачэй.
 
*  *  *
Вечназялёнаму дрэву...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
У Полацкай Спаса-Ефрасіньнеўскай царкве
Перад спакойнай веліччу замры.
Насельніцтва славянства маладога
Плячыма грэе стылыя муры,
Кароцячы вачыма шлях да Бога.
 
Не на пякельным – на жывым жвіры
Сьвятыя, як ратаі, басанога
Стаяць, хоць штовякова пласт сыры
Кладзе на іх абліччы асьцярога.
 
Душы і фрэсцы хочацца раскрыцца.
На ветры часу стыне веры крыца.
Красой падзольнай думку расьцьвялі.
У крыжакрылай кельлі Ефрасіньні
Згадаецца акрайчык неба сіні
І посах, што падаўся ў бабылі.
 
*  *  *
А самых самотных на сьвеце двое –
Чалавек на зямлі
І на небе Бог,
Ахінуўшыся даўніной сівою,
Зьвінаюць і разьвінаюць сувоі
Зямных трывог,
Нябесных дарог.
 
А чалавек, ён ня Бог,
Нябога,
Зямныя трывогі ягоныя ўсе.
Ён моліцца болей на поўны бохан
І, спадзяваючыся на Бога,
Сваёй гадоўлі авец пасе.
 
Свае дарогі нябесныя ў Бога
Выбоістыя, як Млечны Шлях,
Самотнаму дома сядзець убога,
Пасе перуна,
Як быка рабога,
Што можа рогі ўсадзіць наўзмах.
 
У госьці б схадзіць
Аднаму да другога,
Не выпадае, няма калі.
Чалавек бяз Бога не да парога,
Нялёгка зь мейсца скрануць старога.
 
Вятры ўсе сьцежкі пазамялі.
Адзін на небе,
Другі на зямлі,
Абодва маўчаць,
А над імі бяз шуму
Плывуць аблачыны іхняга суму...
 
ТУТ
*  *  *
Яна адна...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Прадвесьнем птушкі вернуцца дадому...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Бацькава імя на пліце мэмарыялу «Прарыў»
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Яліна цьвіце
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Асколак аглухлага грому
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Пахі акупацыі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Дома
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Як добрая вестка
У хату нявестка,
Ёй маці павінна
Аддаць свайго сына,
Глядзіць, аглядае:
– Зусім маладая.
Ня клопат дзявочы
Выцягваць калючкі.
Вялікія вочы,
Маленькія ручкі...
 
Гады прамінаюць,
Траву прымінаюць,
Матуля старая
Глядзіць, пазірае.
У прочкі ды ў прочкі
Вясёлыя рухі.
– Маленькія вочкі,
Вялікія рукі...
 
*  *  *
Заўхом руда,
У чарапочку вада –
Мыцца ката падахвочвае
Прымаўка,
Бруднага ёй шкада,
Спрыяе спагада жаночая.
 
Мыецца кот, стараецца.
А з матчынага вакна
Сіні дымок не сьціраецца
З прысьвітку да відна.
 
Бяда не бяда,
Кот мыецца – на гасьцей.
У чарапочку вада,
Робіцца змрок гусьцей.
На жуду
Лісток-перазімак лапоча.
Разьбіўся той, што трымаў ваду,
Выпаў у прымаўкі з рук
Чарапочак, –
Кот перабег ёй дарогу.
Агонь падмёў падлогу...
 
На сьвята Перамогі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Запавет
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Забораўна
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Брыдуць глыбокім сьнегам чараты...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Купае партызан каня
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Пісьмо з партызанскага бору
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Вёска Гвазды
Да цябе яе багата хады,
Толькі хто дабрыдзе-дападзе.
Можна ехаць гады і гады
І ня ўбачыць цябе нідзе.
Дзе ты, ўшацкая вёска Гвазды?
Праплыла, як цень па вадзе,
Чорнай хмарай у неба пайшла,
Не вяртаесься на зямлю.
Я зямлю тваю да чала
Да гарачага прытулю.
Не астыла зямля яшчэ,
Прысак пад дзірваном не ачах.
І дагэтуль твой боль пячэ
І агонь у тваіх вачах.
Называю імя твае,
Сьсівярэлая вёска Гвазды,
Нібы ў рукі бяру пугаўё
І ганю гады:
– Вы куды
Адбіваецеся ад чарады?
На свае вярніце сьляды
Хмарку лёгкую –
Вёску Гвазды.
 
Як ледавік араў
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
На сівярах
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Вушацкі лес
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Сонца на ўскоце
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Сьцежкі пазарасьлі,
Возера зацьвіло,
Бор маладзенькі падсочаны.
І забыцьцё ў гальлі
Цёмна гняздо зьвіло.
Укаляініліся ўзбочыны.
 
Сьцежкі помніць хада,
Возера б’ецца ў вачах,
Бор яшчэ пахне жывіцаю.
Смутку сябе шкада.
Зябка душы па начах.
Хочацца хмелю абвіцца
Хоць каля ўспаміну.
 
Восеньню познаю
Пазнаю
Сваю
Радзіну...
 
Прыміце!
470
Ларысе Горцавай

Прыміце – я Вам Вечальле дарую,
Глыбейшае з усіх маіх азёр,
Вушаччыну, спрадвечнасьцю старую,
І ўгаслых васількоў гаючы ўзор.
Усьлед за Вамі позірк свой скірую,
За маладой сястрою ўшацкіх зор,
Увагай абтрасу расу сырую
І перайму зайздросьлівы дакор.
 
І змые хваля Вечальля пакуты,
Вушаччына забудзе на гады.
Памчыць наўскач маленства сьмех разуты.
Зірнулі Вы – і зацьвілі дзяды,
Дзядоўнік Вашай рупнасьцю крануты.
Туман дыхнуць баіцца на сьляды.
 
Пад’язджаючы да Сафійкі
Зіме ў лясах і на палях яшчэ шырока,
Сакавіку
Яшчэ на раньнім сіварку сінець.
А пачарнелая дарога,
Як сарока,
Страсае зь нецярплівых крылаў сьнег.
 
Абмоткі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Вушацкай школе
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
У СУАЎТАРСТВЕ З ГУДЗОНАМ
Я пасылаю сны за акіян
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Дзень добры!
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Пакуль ня позна
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Пытаньне
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Ад каго?
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Зямлячцы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Басанож
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Міхасю Стральцову
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Сэйл
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Шукаю сябе
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Маленьне
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Індзейскае лета
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Манхэтанскі лес
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Маркоты даўняя плёнка...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Пятай авеню
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Насланьнё
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Зялёная туга
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Нью-йоркскія прыцемкі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Дрэвы вышыні
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Бег
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Незнаёмым знаёмым з ФБР
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Мані
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
У нераце
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
Нераст...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Цябе паслаў сівун-туман...

У кожнага акуляры свае...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
На выстаўцы «Інтэрпрэсфота, 79», Гавана
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Пакуль іх няма...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
*  *  *
Ад першага ўспаміну...

Вятры трывог планету робяць круглай...

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.