РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Абсяг
 
Лірыка
 
 
 
1
Ганчарны круг планеты

 
 
З гары
 
*** Нам перадаць імкнецца час...
 
Сьветла
 
Існасьць
 
*** Утаймаваўшы агонь...
 
Арганаўты
 
Сівая баляда
 
Хлапчуку зь ляшчынінаю ў руцэ
 
*** Пах вечаровага жытла...
 
Прыцягненьне Віцебскай зямлі
 
*** Бацькаўшчына...
 
*** На сцэне «Лявоніхі» тупат спорны...
 
*** Позірк вымгліў туман стамлёны...
 
Казка заечага маленства. Запыталка-дражнілка
 
Перад халадамі
 
Партызанская маці. Ля карціны Юзафа Пучынскага
 
*** Ня мне чакаць...
 
Я ім не ўгароджваў загонаў...
 
Адказ анкеце
 
Вёска
 
*** Нібы шыпячых зычных зьбег...
 
*** Ці прытулку шукае душа чыя?..
 
Зноў дома...
 
Зорка Перамогі
 
Ветэраны
 
*** Свой лес...
 
*** Эфір, нібы дасьпелы луг...
 
Азімы дуб
 
Напамін
 
Баляда з падпаленымі крыламі
 
*** Ізноў яна...
 
*** У ранішнюю цішыню...
 
Пліты
 
Партызанскі ўрок
 
*** Век мой...
 
Да пытаньня аб рамантыцы
 
Пароль сумленьня
 
*** Ілжэпрарокі...
 
1863 год
 
У вянок Мацею Бурачку
 
Цётцы
 
*** Гады прывыклі...
 
Журба кляновага вясла
 
*** Як у госьці здарышся...
 
*** Жыву, як еду ў таксі...
 
*** Кім стану я пасьля...
 
*** Гатова ад веснавой красы...
 
*** Травейце, гароды...
 
Пад восеньскім набам
 
Таму, хто верасьні дарыў
 
Юначых сноў сталіца
 
Роднаму слову
 
*** Я некалі сьвет з прысьветкам...
 
*** Долі інакшай ня трэба зямной...
 
Паэты
 
Парада ўласнай ласцы
 
Зорка матчынай мовы
 
Чалавек у космасе
 
*** Ад шчасьця, ад тугі...
 
*** Юнацтва сьветлая часіна...
 
Эцюды
 
На Ушаччыну!
 
*** Тут чые правіны?..
 
Крык крыг
 
*** Хлеб з сольлю еш...
 
*** Суровы, ўвогуле, час...
 
*** Закінь календары...
 
Папрасіліся ліўні ў верш
 
*** Адрываемся ад зямлі...
 
*** Баюся старасьці глухой...
 
*** Абрабаваныя курганы...
 
*** Не загадаеш сваёй вярсьце...
 
*** Ластаўка...
 
*** Дробненькі дожджык дый накрапае...
 
Звартноц
 
Пчолы ў моры
 
Пашана
 
Збанацкі шлях
 
Паклон ад зор
 
Ля помніка Т. Р. Шаўчэнку ў Ашхабадзе
 
З данінаю ўдзякі
 
Даліна кампазытара
 
Піяла
 
*** Ты ў маленькім сваім кулачку...
 
Дзень добры, Туркменія!
 
Вечарэе...
 
Зямлячка
 
Юрта
 
Тут быў Харэзм...
 
Хаваюць галаву каня...
 
Запрашэньне ў Беларусь
 
Удача
 
*** Калядна-белы бераг...
 
Аўкштайтыя
 
Зарасай
 
*** У цюбецейцы жалудок...
 
Мудрая восень
 
Зьбіраецца навальніца
 
*** Бяросту год...
 
Енісейскія сустрэчы
 
Плача Лінда
 
Ля сосен Піцунды
 
2
Імгненьні

 
 
Пад вечнымі соснамі
 
*** «Тут я заначую...
 
*** Перунамі жагнаныя абразы...
 
*** Пераходзяць цяляты асфальт пацямнё...
 
*** Хто сказаў...
 
*** Зьдзіўляйся сьвету!..
 
У падводы
 
*** Статыстыку, як мурашу...
 
Альгімантасу Балтакісу
 
*** Хоць век твой – краец веташка...
 
Начныя астравы
 
*** Шчасьлівай зоркі самародак...
 
*** Хай хваля пасьпіць пад чаўнамі...
 
*** Ранак – рынак...
 
*** Ня трэба...
 
*** Дабраўшы праўды груз...
 
Чалавек
 
*** Бачаньнем ня зловіш жураўля...
 
Чорна-белы адвячорак
 
*** Цяжка стыхіі стрымацца...
 
*** Баюся...
 
*** Свой сэнс мае звычай няўмольны, калі...
 
*** Салёны пот здаўна...
 
*** У вечнасьць, бы ў люстэрка чараўнічае...
 
*** Замоўкне ён...
 
*** Сабор уявы...
 
Дарога
 
*** Палічыш пасьля...
 
Прысмалкі
 
*** Зварот салодкі да жытла...
 
Крапіва
 
*** Нічога не разумеючы...
 
*** Навала брала...
 
*** Няхай плывуць чаўны...
 
*** Вогнішча ў лузе даходзіць дымліва...
 
*** Мы – ад агню...
 
*** Мяне жагнала галадуха...
 
*** Лес над пажарышчам ня плача...
 
*** З задумным верасьнем іду...
 
*** Дарога на Ўшачу праз поле, праз бор...
 
Кляновымі прысадамі
 
*** Жыцьцё пражыўшы...
 
Паўдзён
 
*** Як сонца на ўскоце, мара...
 
Дзе расьцьвілі твае сьляды...
 
*** Рэха ў іржэўі параніцца...
 
Сустрэча з Аленай у Ноўгарадскай Сафіі
 
Дым сорак чацьвёртага
 
Зазімак у Юрмале
 
*** Раса ў канваліях нарасьпіў...
 
*** Калі з табой маглі б...
 
Пытаньне праз гады
 
Дзяўчатам філфака
 
*** Ці ў людзей...
 
*** А цішыня, як сон...
 
*** Сьмяёмся дасюль зь першабытных людзей...
 
Зімовы досьвітак на ўзмор’і
 
Першы прарок
 
Урок ангельскай мовы
 
У зялёных затоках
 
*** Ані чакай парук, зарук...
 
*** Адчайнасьцю атаў...
 
*** Ня рві...
 
*** Хай не відно...
 
*** На досьвітку абраць...
 
*** Я заклаў свой спакой, душу...
 
*** Хваліце лёт мяча...
 
*** Падыду ды прыстою...
 
*** Зялёныя зоркі растуць з-пад камля...
 
*** На досьвітку ўсё прамяніцца...
 
3
Ветах смутку

 
 
*** Я прывідам прыйду...
 
*** «Душою малады...
 
*** Прагінаецца мост...
 
*** Адзьдзяч прыбою за давер...
 
*** Асеньні халадок...
 
Тры прысьвячэньні маім вёснам
 
Сябрам
 
*** Недзе пасьля маіх сарака...
 
*** Штогод уцякае хутчэй...
 
*** Жытло маёй душы...
 
Табе
 
*** Лятуць не да мяне...
 
*** Я, на рэўнасьць...
 
*** Як акіян, глухну...
 
*** Забыць на ўсе напасьці...
 
*** І не са мною...
 
*** Ты маладой пакутаю...
 
*** Рукі заломвалі...
 
*** Ты чула словы ўсе...
 
*** Я стану, як стэп, салёны...
 
*** Зялёная імга...
 
*** Нібы раўчук...
 
*** Боль расстайных дарог...
 
Нагаданая ідылія
 
*** Вясновымі б ружамі ружыць...
 
*** Ты адпрэчыла крыўды сабою...
 
*** Упершыню зірне...
 
*** Ты морам надзеі была...
 
*** Па плячы...
 
*** Ты мне даруй за лістапад...
 
*** Пад акном у цябе...
 
*** Памяць крыўду трымае...
 
*** Ні словам не адгукнулася ты...
 
*** Імклівы час такі...
 
*** Мы лехі смутку полем...
 
*** Як цемру выкрасьці ў начы...
 
*** Я стаў безь цябе не магчы...
 
*** Яно нада мной узышло...
 
*** Цяпер казаць мне «Вы»...
 
*** А сьнегапад напаў на сад...
 
*** Распалавіню я шар зямны...
 
*** Будзь з натураю крутой...
 
*** У дрэў таксама свой талан...
 
*** Крывіч і зямляк Скарыны...
 
*** У дошку цьвік ідзе...
 
*** Адстаць ад шумнага парому...
 
Возера ля небасхілу
1
ГАНЧАРНЫ КРУГ ПЛАНЕТЫ
З гары
Цяпер –
Ці ў радасьці згары,
Ці счахні ад адчаю,
Адчуй адно:
Ідзеш з гары.
Твой смутак залачае...
 
Ужо заняўся веташок
На макаўцы віхрастай.
Забудзь стажок
I муражок
I ў сад чужы ня шастай!
 
I сам сваім гадам
Гадзі,
Яны – як тыя госьці.
А вёскі ўсё часьцей,
Глядзі:
Пагосьцішча,
Пагосьце.
 
Яшчэ тваю сасну
Піла
Ня кроіць на цалёўкі.
Узмах вясла,
Узмах крыла.
Чакае ўзмах рыдлёўкі...
 
Зьняверцу-роспач пратуры:
Азёрна,
Борна,
Гойна!
 
Далёка бачыў на гары –
Ідзі з гары спакойна.
 
 
 
 
*  *  *
Нам перадаць імкнецца час
Усе свае прыкметы,
Пакуль пад сонцам
Круціць нас
Ганчарны круг планеты.
 
 
 
 
Сьветла
Памяць грукне ў шыбу зьзяблай вішнінай,
Добры сон паўторыць
Той начлег:
Сьветла прачынацца ў хаце сьцішанай,
Вестку чуць ад мамы:
– Выпаў сьнег...
 
 
 
 
Існасьць

Міколу Грынчыку

 
У чым жа існасьць існаваньня,
Суседства зь існасьцю – быцьця,
Быцьця сьвядомага – жыцьця?
 
Здагадак чаўнакі снавалі,
Саткалі капу забыцьця,
Каб захінуць ёй
Шлюбны ложак,
Вясельны і хаўтурны стол.
Сагрэлі ўзор давер валошак
I снег, што ўсьнежыў вечны дол.
 
Ці ўзважылі зямлі патайнасьць
Рыдлёўкі даланя,
Лямеш?
Пакуль жывеш,
Датуль пытайся.
 
Пытаньнем сутнасьці жывеш...
 
 
 
 
*  *  *
Утаймаваўшы агонь...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Арганаўты
Плылі спрадвеку пехатою.
Пагляды лашчыла руно,
Жаданае і залатое –
Рунела рунь...
 
Сахі стырно
Трымалі моцна.
Заплывалі
За вечаровы небазвон.
Люлялі арганаўтаў
Хвалі
Перастаялых баразён.
 
Карэц каравай даланёю
Трымалі
Працы каралі.
Рабілі зь небам іх раднёю
Крутыя крылы аральлі.
 
У полі
Сеялася заўтра.
Кляліся небу Перуном
Ушацкіх гоняў арганаўты.
Зямля рунела ім
Руном.
 
 
 
 
Сівая баляда

#I
Няма хвілінкі,
Каб павальніцца.
Знойдзецца праца
I ў навальніцу:
 
Даюць батрачцы
Анучы лапіць.
Што гром злуецца –
Шукае лапаць?

 

#II
Ад страху золка,
Ад жаху хмарыць:
Можа ў іголку
Пярун ударыць!
 
Згубіць бы йголку
У пуні, ў сене.
Пярун гразіцца –
Трасуцца сені.

 

#III
Бяды хапіла.
Быў сьвет нямілы.
Яна зь іголкі
Сям’ю карміла.

 

#IV
Ці бліскавіца
Жагае ў хатку?

 

#V
Ці мама ўдзявае
Нітку ў шаршатку?!
 
 
 
 
Хлапчуку зь ляшчынінаю ў руцэ
З маладой ляшчыніны
Будзе вудаўё.
Сьвет табе расчынены –
Забірай сваё!
 
Будзе кладка рыпкаю,
Будзе лёд і жвір.
Залатою рыбкаю
Выхітрыцца вір.
 
Будуць юшкай хмарыста
Трызьніць саганкі.
Будзе ўдача скнарыста
Абрываць кручкі.
 
Вобмелі, заглыбіны
Нераст абвядзе.
Будзе сьлед ад рыбіны
Ў маладой вадзе.
 
Не глядзі зьняверыста,
Пазірай задзірыста.
Будзе рыбе нерасту
I надзеі – вырасту!
 
 
 
 
*  *  *
Пах вечаровага жытла
На цішыні настоены.
Схіл паўтарае
Хіб вала.
Спакойны вол настрою.
 
Ён абагнаў загоны дня
I зараз на папасе.
Жаданы выган – цішыня
Прымае ўсіх па часе.
 
I двор, і кол –
Пасецца вол,
Спакою вол рахманы.
I сьвет, здаецца, ўвесь –
Наўкол,
I вышыня –
Ля хмары.
 
I саганок,
I таганок
Змрок
Свойтае паволі.
I толькі
Стомы ціхі крок
Яшчэ пыліць у полі...
 
 
 
 
Прыцягненьне Віцебскай зямлі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Бацькаўшчына,
Дзедзіна,
Вырай смутку – спадчына,
Доляю адведзена,
Злом пералапачана.
 
Дзён сівое прадзіва
Ніткаю суроваю
На сьцяжыну прадзеда
Памяць выкіроўвае.
 
Пойдзеш той сьцяжынаю,
Як рачулкай плытнаю, –
Родны край з чужынаю
Ані пераблытаеш!
 
 
 
 
*  *  *
На сцэне «Лявоніхі» тупат спорны,
На сцэне полька канае ў гуле,
На сцэне ўборы маёй матулі
I песьня яе –
Каларыт фальклорны.
I ў век нейлонавы,
Век маторны
Хачу, каб песьню маёй матулі
I ўнукі ўнукаў маіх пачулі
Ня толькі са сцэны,
А ў хаце – блізкую –
Над ціхай калыскаю,
Над поўнай міскаю.
 
 
 
 
*  *  *
Позірк вымгліў туман стамлёны,
Скроні выбеліла асака.
Задрамаць не даюць страмёны
Хмарагрывага рысака.
 
Як завецца ён –
Лёсам,
Таланам
Ці адчаем маім?
 
Але
Толькі мчаць бы на ім,
Раззлаваным,
Дзень вітаць у крутым сядле.
 
Апантана жыцьцю адданы,
Мушу ўсё я прачуць спаўна,
Каб Яго Няўмольнасьць
Загнаны
Час
Адчула мая сьпіна...
 
 
 
 
Казка заечага маленства
Запыталка-дражнілка
Былая,
Малая...
Пытаць навучыла
Бабуля Маланьня:
– Варона-старажона,
Ці была ты імасьць?
– Была-была!..
Адказ немудроны.
Спытаць магчымасьць
Была –
Сплыла...
Да бульбы варонай
Закраса – брусьніцы.
Сарокай,
Варонай
Маленства прысьніцца.
Маленства прысьніцца,
Туга праясьніцца.
За прасьніцай мама –
Баліць паясьніца.
Мне соладка сьпіцца,
Мяцеляцца сьпіцы.
Гудзе калаўрот –
Юных год
Калясьніца...
Каб зноў тых
На год
Сто нагод
Падражніцца:
– Варона-старажона,
Ці была ты імасьць?..
Лёд зялёны, сьцюдзёны,
Кладку памяці вымасьць
Зь нябіткага шкла.
Была...
 
 
 
 
Перад халадамі
Каб лісток –
Галутай
Восень перастоіць.
Сек імжакай лютай
Сівер, як трастою.
 
Роспачлівы выбух
Белага застольля
У азёрных шыбах
Стоена застогне.
 
Маладая скруха
Перагаладае.
Вусьцішна і глуха
Перад халадамі...
 
 
 
 
Партызанская маці
Ля карціны Юзафа Пучынскага
Не працэджаны хмар сырадой.
Ці ня купіны закурэлі?
Ступні сталі
Карой цьвярдой –
Ад сырой зямлі закарэлі.
 
Пальцаў скручаныя карані
Намясіліся гною, гліны;
За сыноў
(Божа іх барані!)
Ногі матчыны
Мацалі міны.
 
Не да сноў –
Сны вяртаюць зноў
Допыты,
Катаваньні,
Расстрэлы.
Паправодзіла ўсіх сыноў –
Аніводнага
Не сустрэла...
 
Не расьце трава забыцьця
Пад балючым карчом –
Пад крэвам.
Захавальніца дрэва жыцьця
Стала дрэвам...
 
 
 
 
*  *  *
Ня мне чакаць...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Я ім не ўгароджваў загонаў...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Адказ анкеце
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Вёска
Не расшчодрыцца,
Не раздабухаецца –
Вёска скупая,
У ногі нікому ня бухаецца,
Піцуе зь відна да відна,
Вайна не вайна –
Вёска не адступае,
Адступаць няма куды.
Прымакамі
Урадлівыя дні з праснакамі,
З прысмакамі.
Спрадвеку драўляная,
Як і дрэвы, ў зямлю ўрасла.
Жыве яна
З хлебадайнага рамяства.
Не да прыхарошваньня,
Не да хараства!
У вёскі такая
Сялянская ўхватка:
I пральля, і ткальля,
Ратайка й салдатка.
Град бобам,
Пот – градам.
Травеюць грады.
Пакуль з горадам
Грані сьціраюцца,
Прахопліваецца ўраньні –
Да цямна стараецца.
 
 
 
 
*  *  *
Нібы шыпячых зычных зьбег,
Спакойны, сыпкі
З самай раніцы
Спадаў на сьцежкі
Ціхі сьнег,
Баяўся аб ігліцу зраніцца...
 
Сачу – як прашчур –
Сьлед бяды.
Зайшлося сэрца ў ціхім верадзе
Перада мной
Ідуць сьляды
Сабачыя уперадзе...
 
 
 
 
*  *  *
Ці прытулку шукае душа чыя?
Чаго ўслухаецца цішыня?
Захлыніся,
Турбот гайня!
Спакоем мяне сустракае
Ушаччына.
 
А дзе мой прытулак?
Зязюленька шэрая
За вечным борам.
З кім журбой павячэраю?
Ці мне ў сабе,
На сабе – як смаўжу –
Насіць гэту хату
З запалымі бёрнамі,
Дарогу ў выбоінах –
На Забораўна,
I смачна прыжмураную імжу;
Спакой, што на сітцах
Прасейваюць конікі,
I кветку-сьлёзку на падаконьніку,
I гэту трывогу, якой даражу?
 
Шлях Млечны – прасекай.
Аблокі – яміны.
Сьляды ад вялізнага пастала.
А можа, зьмятаюць рукі маміны
Крошкі хлебныя са стала?!
 
 
 
 
Зноў дома...
Заход заламаў аблачынкі брылёк,
Замроена промні лятуць у вульлі.
На сонны мурог
Я спакойна прылёг –
Здалёк
Мяне ў прыцемак сьцежкі вялі.
 
Туман-тугадум ахінуў паплавы.
Па-свойску мураш запаўзае ў рукаў.
 
Куды ж так імчаўся
На злом галавы,
Каго я гукаў і шукаў?
 
 
 
 
Зорка Перамогі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Ветэраны
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Свой лес...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Эфір, нібы дасьпелы луг...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Азімы дуб
Смалілі ў цябе
Вайны перуны,
Спазнаў паклоны,
Запомніў праклёны.
Ды не адстала ні карыны
Ад цела твайго,
Зялёны.
 
У хмурыне чупрыны
Дазволіў ты
Раскашавацца зорам,
Каб хцівасьцю ўсьмяглі
Злыя раты,
Зайздросьнікі ўспомнілі сорам.
 
Сыноўняму сэрцу
Балюча люб.
Караваны кронай нязгіннай,
Край мой спаконны –
Азімы дуб
З выпаленай сэрцавінай.
 
 
 
 
Напамін
Не крыўдуй, край лясны,
Я пазбаўлен даверу
Успамінам суровым,
Што ад жаху лядовы:
 
Гэта сосны адны
Над абрывам кар'ера
Ці над вырытым ровам
Заложніцы-ўдовы?..
 
 
 
 
Баляда з падпаленымі крыламі
Ня будзе суціху
Ліху –
Паліцай застрэліў бусьліху,
I вёска гарыць, і
Буслова
На ліпе гняздо.
Хоць бы слова
Мог выгукнуць хто,
Хадзіла
Тры дні,
Тры начы
Магіла.
Наноў разьвязаўся ліпай
Карэньня ўпірысты вузел.
Смутак, паціху клыпай,
Няхай ня пудзіцца бусел...
Зямля, што купа сухая.
Чаго клекатун клякоча,
Падпаленым крыльлем махае –
Пажар
              затушыць
                                  хоча?..
 
 
 
 
*  *  *
Ізноў яна,
I зноў вайна
Крывавіць бінт экрана,
Зьвяно злучае да зьвяна –
Зьвініць ланцуг парваны.
 
З дратоў і кратаў
Злы ланцуг –
Ён мой спакой кайданіць.
Гадоў маіх забытых цуг
Уваскрашае здані.
 
Ані прагнаць,
Ні замаліць –
Няхай каму старая, –
А мне баліць,
А мне смыліць,
А мне вайна страляе!
 
 
 
 
*  *  *
У ранішнюю цішыню
Віцебскага музэя
Зайшоў я
I ўпершыню
У вочы зірнуў ім,
Нямею
На момант які,
На міг,
Яны на мяне звычайна
З пажарышчаў год нямых
Глядзяць
Нямымі вачамі.
Звычайныя юнакі
Як быццам...
Ды ў злых паставах...
Яшчэ ня выюць ваўкі
Над імі
Ва Ўшачах,
Паставах...
Па-летняму рукавы –
Як вострыя кіркі,
Локці.
...Між намі
Жаху равы,
Драты з'іржавелыя
Злосьці.
Яны яшчэ ў той сяўбе,
Зь якой курганеюць гоні.
Яны старэй за сябе.
За іх
Я старэй сягоньня...
Ішлі –
Засталіся тут,
Яшчэ маладыя,
Худыя.
Глядзяць на сьляды пакут...
Вочы падзець
                                куды ім?!
 
 
 
 
Пліты
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Партызанскі ўрок
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Век мой,
Ня дужа багаты падзеямі,
Ад сінізны
I да сівізны
Рэзка
На два адрэзкі
Падзелены:
Вайна –
I пасьля вайны.
 
 
 
 
Да пытаньня аб рамантыцы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Пароль сумленьня
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Ілжэпрарокі...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
1863 год
Боб-гарох не малочаны,
На ток не валочаны.
Рэкі крывавыя –
Не малочныя.
Дзе дым,
Дзе туман,
Дзе хіб валоўчыкаў?
 
Гэта ўжо кульмінацыя
Нечуванага ўціску,
Калі
Гаворыць кулямі нацыя,
Барыкадна
Падклаўшы кулі...
 
 
 
 
У вянок Мацею Бурачку
Ня дужкі ставіць –
Узводзіць куркі
Карцела пальцам.
Бывай, зацішак!
Для засьцянковых франьцішак
Радкі
Напіша іншы які
Франьцішак!
 
Чытай, грамацей, –
Ён Мацей Бурачок.
А на Мацея
Дарога пацее
Сьпіной мужыка,
Што спазнала дручок
I на бізун
Яшчэ мае надзею.
 
На караністай дарозе
Вазак
Цябе растрасе,
Таўстазадая ода.
Паэт – ён гарыць,
Як балючы гузак
На лобе абражанага народа.
 
Зьнявага
Вялікадзяржаўна ўрачэ,
Паэта радкі –
Ад упуду замова.
Народ жа
Саромеецца яшчэ
I мовы сваёй,
I сябе самога.
 
Двукосьсі пасьля!
Косы і тапары
Бяз знакаў прыпынку
Гавораць з панамі.
I дзецюкі Кастусёвы ў бары
Чакаюць тут жа,
За Жупранамі.
 
Хаця кароткія,
Ды сьвяткі –
На Белай Русі
Днеюць белыя сьвіткі.
...Нашчадкам паўстанцаў
Сьвітайце, радкі.
...Бяроста бялей
За пергамэнту зьвіткі...
 
 
 
 
Цётцы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *

Міхасю Стральцову

 
Гады прывыклі
Да сваёй хады.
Няўцям гадам
Крыху прыстаць у скрусе.
 
Звыкаю
Да ўсьвядомленай жуды,
Што могільнікам памяці
Раблюся.
 
Усё часьцей кажу:
Тады,
Калі,
            ...імгненьню затрымацца
            загадалі...
            ...Нагбом да раньня
            і каўшом пілі
            ня толькі мёд...
Сьпяшаю за гадамі.
 
Мне не сагнацца –
I тае бяды.
            ...Яшчэ пасьпее
            запрасіць сырая...
Гады прывыклі
Да сваёй хады.
Я толькі ўсьлед
Удзячна пазіраю...
 
 
 
 
Журба кляновага вясла
Песьня маці чыёй балючэйшая,
Ці тваёй, ці маёй, пакутніцы?
Адкажы мне,
Галіна Бальчэўская.
Смутак мой ад мяне не адкупіцца.
 
Чыя каса
Бядой
Была?
Чыя краса
З вадой
Сплыла?
 
Ты – галінка абныла-крохкая
Дрэва наскага,
Дрэва песеннага.
Са жніва талака йшла –
З палёгкаю,
З ласкаю
Маладзік павесіла.
 
Табе знаёма
Журба
Вясла,
Дзе пакрыёма
Вярба
Расла.
Гора чула ты, ліха бачыла.
Каб зласьліўцы твае аббрахаліся,
Сум спагодзіла песьні матчынай
Галая на сьвятло прагалінка.
 
 
 
 
*  *  *
Як у госьці здарышся
Да крутой кумы,
Той, якую старасьцю
Клічам мы, –
 
Вочы паказеліўшы,
Плечы не сутуль,
Памяці вузельчыкі,
Дзён хатуль
 
Разьвяжы ня ўтаіста,
Выкладзь не ў хвальбе,
З чым жа ты вяртаешся
Да сябе!
 
Хто з няўтольнай смагаю
Малады заціх,
Раскажы з павагаю
I за тых.
 
Раз цябе уважылі,
Сам ня лезь на кут,
Над тваёй паклажаю
Тут прысуд.
 
Пнуцца вузкаплечыя
Да шырокіх лаў.
Часам мейсца нечае
Не заняў?
 
 
 
 
*  *  *
Жыву, як еду ў таксі...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Кім стану я пасьля,
Ці палыном, ці клёнам?
Каб што!
Мяне зямля
Зямным шчадрыла плёнам:
 
Дарогай аржаной,
Хмурынкай ільняною,
Сьцяжынаю кружной
Да наспы пад сасною.
 
Ня жыць як набяжыць,
Каб дзень за дзень – і годзе.
Міг верай знабажыць.
Мой дзень – маё стагоддзе.
 
Кім стану я пасьля?
Каб што!
Якое слова
Зь нябытнага быльля
Мяне ўрачэ нанова?
 
Што скажуць пра мяне?
А ці ўспамін сурова
Увагай праміне?
За ім
Сьвятое слова!
 
 
 
 
*  *  *
Гатова ад веснавой красы
Сэрца жаўранка разарвацца.
Безабаронна зьнікаюць лясы –
Даверу зялёнага рэзэрвацыі.
 
На бровы часу адчаю дах
Насоўваецца няўхільна.
Глушэюць вёскі,
А ў гарадах
Перанаселеныя магільнікі.
 
Ірвецца трос,
Што ад зор да рос.
Сьмех непадкуты
Даволі коўзаўся.
Папрок былы:
«Ці ты ў лесе рос?» –
Будзе гучаць як:
«Залётаўся ў космасе...»
 
 
 
 
*  *  *
Травейце, гароды...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Пад восеньскім набам
Востры локаць выраю –
Востры боль.
Лес яшчэ задзіраю –
Хвост трубой.
 
З восеньню адносіны
Так сабе.
Хмар перапалосіны
Шпак саб'е.
 
Небасхіл, плячыма хоць
Шавялі.
Сталі немагчымыя
Шчамялі.
 
Ходзіць ненажэраю
Ветравей.
Неба, бросьняй шэраю
Не травей!
 
Чым цябе, высокае,
Ацаліш?
А вавёрка цокае:
«Цот ці ліш?..»
 
 
 
 
Таму, хто верасьні дарыў

Памяці настаўніка майго
Фадзея Францавіча Багдановіча


 
Як, неспакойны, спакоем заручышся?               
Спрытнюгі моляцца
На гаражы і на страўнікі.
Па сьмяротнасьці –
Не па неўміручасьці! –
Пасьля касманаўтаў ідуць настаўнікі.
 
Ім па гадзінах аплата сьціплая,
На экзамэнах –
Букецікі ў складчыну.
...Лучынка курылася,
Газоўка хліпала.
У людзі выходзіла
Мова матчына...
 
З торбачкамі,
З партфэлямі,
З ранцамі,
Вачапоры,
Баламуты,
Накольнікі
Сьпяшаліся да Фадзея Францавіча,
Каб ранішнім словам назвацца –
Школьнікі.
 
Няўвагі баяліся, праглі пільнасьці.
Вы цеплілі нашыя вочы надзеямі.
Як мы, падшывальцы, са скуры лупіліся,
Каб быць
Любімчыкамі Фадзеевымі!
 
Беларуская мова,
Маўчаньня хвілінаю
Ушануй аднаго са сваіх старэньнікаў:
Як і ты, меў павагу,
Няспыннаплынная,
Да канкрэтных назоўнікаў –
Не да займеньнікаў.
 
Блакіт абмерваюць крылы бусловыя.
Жыцьцю клапотна,
Буркотна рачулачцы.
Кажу Вам сыноўняй удзякі словы я
Тады,
Калі Вы іх ужо не расчуеце.
 
Хай будуць пашаны шатамі ўшачаны
Над Вашым спакоем
Нябёсы вернасьці.
Хай будзе пухам
Зямля Ушаччыны,
Дзе Вам паўтарацца
Школьнымі верасьнямі...
 
 
 
 
Юначых сноў сталіца
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Роднаму слову
Было спрадвеку, слова, ты
Крыніцай цудадзейнай сілы,
Што вызваляла зь нематы,
Айчыны ніву каласіла.
 
Ты наталяла сьмяглы рот
I выкрасала ўдар грамовы,
Каб сам сабою стаў народ,
Пачуўшы гукі крэўнай мовы!
 
 
 
 
*  *  *
Я некалі сьвет з прысьветкам
Імкнуўся аб'ехаць,
А мама – дома, так быць павінна,
А мама, здавалася, вечнаю будзе.
 
Прахопліваюся зараз з прысьветкам,
Каб мясьціны выхадзіць пехаць,
Дзе маміны ногі помняць сьцяжыны,
Дзе жаўранак сэрца
                                              абрываецца ў перапудзе...
 
 
 
 
*  *  *
Долі інакшай ня трэба зямной,
Сэрца пагоднее ад суцяшэньня:
Родная мова ступала за мной
Ад калыханкі
Да галашэньня...
 
 
 
 
Паэты
450
Васілю Зуёнку

 

#I
Пускалі ў вочы досыць дыму!
Паэты пачынаюць думаць,
Асацыяцый караваны
Па ўсіх радках накіраваны.
Паэты пачынаюць думаць –
Пабольшала ў іх гаспадарка!
I словы
Жалудамі з дуба
У аральлю душы спадаюць.
I прарастаюць там навечна
Расток радка,
Галінка верша...

 

#II
Хай клопат свой раток
З гнязьдзечка прагна цягне, –
Шануй, паэт, радок,
Не захлыніся ў багне,
 
У твані цішыні,
У бросьні дабрабыту.
Нікога ня віні.
Віноўнік ёсьць нібыта?!
 
Хай штогадок ядок,
Няхай няма навару –
Шануй, паэт, радок
I не ашуквай мару.
 
Сам дбацьмеш аб сяўбе
I думаць пра дакоскі.
Прадумай сам сябе
Ад кропкі і да коскі.
 
Бо не па едаках
I жончынай саеце –
Нашчадку па радках
Цябе судзіць, паэце!

 

#III
Паэты – вясёлыя жабракі.
Пакуль на пярынах дрыхнуць
Начныя ўкормленыя жарабкі,
Паэты кідаюць жэрабкі
На шчасьце – выцягваюць рыфму.
Ня сьмейся, ня ў сэйфе іх скарбы – наўкол:
Сузор’е, суквецьце, сугучча,
Дол зрушыць драпежнай мэтафары тол.
Што чэк тленнавечны, сухі пратакол,
Пячатка – яе сургучнасьць?!
Радкі ім нашэптвае пошап ракі,
А час на Браслаўях, Таймырах
Бярэ, быццам рыбіну, за жабракі.
Багаты вясёлыя жабракі
Даўгамі і зайздрасьцю шчырай!
 
 
 
 
Парада ўласнай ласцы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Зорка матчынай мовы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Чалавек у космасе
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Ад шчасьця, ад тугі...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Юнацтва сьветлая часіна –
Расчыненае ў май акно,
Настрою пудкая расіна.
Юнацтва сьветлая часіна –
З падманам віравокім дно,
Ня ў зладзе зь ветразем стырно.
Юнацтва сьветлая часіна –
Расчыненае ў май акно.
 
 
 
 
Эцюды
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
На Ушаччыну!
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *

Журавіны не ўзышлі...                   
Ка мне хлопцы не прыйшлі... 
#З народнай песьні

 
Тут чые правіны?                       
Глохнуць баравіны.
Моўкнуць жаўранкі.
Сохнуць імшарыны.
 
Іх калі
Такі ўраклі
Досьвіткі
Ці выцемкі?
Хлопцы ў горад уцяклі.
Ручаіны выцеклі.
 
За якім раўчуком,
За равінкаю
Хто прытуліць плечуком,
Журавінкаю,
Заравінкаю
Назаве
На зялёнай,
На шалёнай
Маладой траве?
 
Плуг, пакінуты ў раве,
Журыцца па ворыве.
Крыўда нема зараве
Па далёкім жораве:
– Янка сее кавуны,
А я – журавіны...
 
Быццам нічыёй віны,
Нічыёй правіны...
 
 
 
 
Крык крыг
Раку-шчыруху
Разумею:
Ёй рупіць
Скруху
Зімавею
Скруціць хутчэй
У вір круты.
I – прэч з вачэй
Праз чараты,
Кусты,
Карчы
Да дня цячы –
Ад глухаты начы
Ўцячы.
Няхай сабе
Адчай сапе.
Страх
У ярах
Даволі
Дрых.
 
На волю
Просіцца
                      крык
                                  крыг...
 
 
 
 
*  *  *

Пімену Панчанку

 
Хлеб з сольлю еш, –
А праўду рэж! –
Наказ,
Які ня мякка сьцеле.
Зразаецца й круты лямеш,
Спрадаецца й хлусьні кудзеля.
 
У вочы праўду рэж,
Калі
Глядзець баішся праўдзе ў вочы,
Другіх папрокамі калі,
Трымай язык,
Як хвост сарочы.
 
Зручней пятлёю петляваць,
Чым рэзаць праўду
Прайдзісьветам,
На пыцель плёткі пытляваць,
Дастаць суседа рыкашэтам...
 
На покуць,
На шчасьлівы стол
Няхай пачэсна завітае
Хлеб чорны,
Чэрствы, як падзол,
I соль,
Як ветразя сьвітаньне.
Хлеб з сольлю еш! –
I ў гэтым соль.
А ўдосыць хлеба наясіся –
Ня прагні,
Збыўшы боль і золь,
Зірнуць,
А што ў ласейшай місе.
 
О, дудак прагнасьці ігра,
Што чэраву на вуха пела:
Каб сольлю –
Чорная ікра,
А хлеб –
Як хатні лебедзь белы!
Зь бязьсьмерцем на адной назе
Ля смаляное лавы славы
Лысеюць дабракі ў чарзе
I праўдалюбаў любяць нават.
 
Каб профіль дабракоў
Ня зьнік
Зусім –
На ім
На той падставе,
Што і на мякаці мясьнік,
Знак мяккасьці
Ім варта ставіць.
 
О, дабракі.
Як кумпякі.
Ля лысін –
Кудзерак апенькі.
А праўдалюбец – ён такі,
Як ідэал юначы,
Ценькі.
 
Нішто загадаў дынаміт!
Як ні круці,
А праўдалюбцы
Не падыходзяць пад ліміт
I ў розьніцу не прадаюцца!
 
 
 
 
*  *  *
Суровы, ўвогуле, час –
Фотааматар вясёлы:
Акрас
Не шкадуе,
Якраз
Ня бачыць у тым крамолы.
 
Спачатку румянец,
Сурма.
Ад колераў сэрца запела.
 
На многа не галься дарма,
Чакае ўжо твой чорна-белы
Адбітак будзённы жыцьця,
Надзённаю працай суровы.
 
Час верне цябе з забыцьця.
Чало перасьнежыць і бровы –
Пакіне
Жыцьця негатыў,
Што фарбаў ня ведаў,
Як быццам.
 
Каб мог
Жыцьцядаўнасьцю ты ў
Нашчадку наноў паўтарыцца...
 
 
 
 
*  *  *
Закінь календары:
Дні – стахлаю саломай.
Бяры
            калень дары,
Галіны рук заломвай!
 
Адчаю халахуп
Зьмяёй на юных сьцёгнах.
Пал спалымнелых губ
Хай захлынецца ў стогнах!
 
Хай небасхіл калін
Сьвітае над табою.
 
Ног жураўліны клін,
Вяслуй па лістабою!..
 
 
 
 
Папрасіліся ліўні ў верш
Сонца сьпее
                  жоўтай лотацьцю,
                                          ад нецярпеньня
                                                                  пупышкі лопнулі.
 
Порстка раскручваюць
                  дубкі над кручамі,
                                          у лагчынах ляшчынкі
                                                                  першыя лісьцінкі.
 
                  Працуе таропка
                                          тэлеграф навальнічны:
                                                                  працяжнік – кропка.
Маланка!
Клічнік!
 
Чуеш, у Тураве,
                  у Антопалі,
                                          громам устураныя,
                                                                  ліўні затопалі?!
 
Зірні, паслухай:
                  пад весялухай
                                          ад Обаля ў пантоплях
                                                                  патопамі
па-
                  то-
                                          па-
                                                                  лі...
 
 
 
 
*  *  *
Адрываемся ад зямлі
Самалётамі і ракетамі,
Клопатамі аднадзённымі
I сумятнёй пустой.
Раптам зрачэцца зямля,
Што бяз ласкі
Зімуе і летуе?
Зоры
Наўрад ці возьмуць
Нас да сябе на пастой...
 
 
 
 
*  *  *
Баюся старасьці глухой,
Калі яна,
Сівая,
Нібы сланечнік над ляхой,
Твае гады ківае.
 
I асыпаюцца гады,
Як град засохлы
Доле.
А вецер –
Вісус малады –
Кпіць зь невясёлай долі.
 
Жыць пакрысе,
Што нанясе, –
Нямудрае мастацтва.
Лёс незайздросны –
На лясе
У вырадках застацца.
 
Сьлядзіў,
Ці пакідаў сьляды,
Ці пяўся да карыта, –
Нібы на мытніцы,
Гады
Сваю спагоняць мыту.
Надзеяй
Як сябе ні цеш,
Што парыць дол зарана, –
 
Сьвятлей ідзе ў зямлю
Лямеш,
Як веташок, з'араны...
 
 
 
 
*  *  *
Абрабаваныя курганы...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Не загадаеш сваёй вярсьце
Быць доўгай.
Штогод перад жыцьцём расьце
Апошні доўг мой.
Касу, а ці булаву
Штоміг наўзгатове трымае
Скняга –
Ёй сваю галаву
Аддаць не хачу дарма я.
 
Штодня валтузьня на таргу.
Мялее салодкі келіх.
Стараюся абдурыць каргу –
Ні на шэлег.
 
У даўгах,
Як елка ў суках.
Ірвецца, хоць не вяроўка,
Доўг – і пятлёй наўзмах
Абаўецца сурова...
 
 
 
 
*  *  *
Ластаўка –
Хата матчына,
Мне пад крыло страхі –
З д'яблам,
З анёлам у складчыну! –
Не надтачыць шляхі.
 
Зорамі не стлумачана:
Толькі – і больш нідзе! –
Ластаўка,
Хата матчына,
Добра ў тваім гняздзе.
 
Прэч злыбяда пашастае,
Хопіць сьвятла начы, –
Ты аканіцай,
Ластаўка,
У сны мае сьвіргачы...
 
 
 
 
*  *  *
Дробненькі дожджык дый накрапае...
Журыцца менская радыёхваля.
Балтыка, зайздрасьць твая сьляпая.
Хмарныя хвалі
Сонца схавалі.
 
Выйдзі, дзяўчына, – сэрца - чакае...
Можаш чакаць, як пагоды з мора.
Шалёнагубая, гулам цяжкая,
Б'ецца ў адчаі салоная змора.
 
Я ж тваіх ножак не замарожу...
Сьнежань, чаму не нагурбіў выдмаў?
Я ж твае ножкі ў шапачку ўложу...
Дождж пад піліпаўку, хто яго выдумаў?
 
Мжыцца ад Юрмалы да Ліепаі.
Балтыка, зноў з маразамі нязгода?
Дробненькі дожджык ды накрапае,
Грукае ў шыбіну Новага года...
 
 
 
 
Звартноц
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Пчолы ў моры
З мора – змора.
Чаго вы, пчолы,
Паляцелі па дзікі мёд,
Дзе адрогам нагрэла чолы,
Вадаспад аглух ад грымот?
 
Вы з захмарнага лугу,
З логу
Несьлі ношкі цяжкі спакой?
 
Стомлена
Да берага злога
Змоглых пчол
Прыбівае прыбой...
 
 
 
 
Пашана
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Збанацкі шлях
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Паклон ад зор
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Ля помніка Т. Р. Шаўчэнку ў Ашхабадзе
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
З данінаю ўдзякі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Даліна кампазытара
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Піяла
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Ты ў маленькім сваім кулачку...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Дзень добры, Туркменія!
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Вечарэе...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Зямлячка
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Юрта
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Тут быў Харэзм...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Хаваюць галаву каня...

Конскую галаву ратуй...     
#Беларуская прыказка

 
Глухой труною – цішыня.
Бархан, што века.
Хаваюць галаву каня,
Як чалавека.
 
Вядома, конскую ратуй –
Яна ўратуе.
У Каракумы забінтуй
Бяду крутую!
 
Барханачуйна помніць слых
Крык
I сык кулі,
Схавалі жах пажараў злых
Воч Ісык-Кулі.
 
Зямля жанчынай чуе боль,
Сама чакае.
На сьпіне праступае соль
Саланчакамі.
 
Мы зьвязаны спакон вякоў
Адной паслугай:
Шматуе цішу скон падкоў –
Зямлю паслухай!
 
Начы глушэе ваўкаўня.
Бархан, што века.
Хаваюць галаву каня,
Як чалавека...
 
 
 
 
Запрашэньне ў Беларусь
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Удача
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Калядна-белы бераг.
Мора,
Як пены шмат набіла ты!
Твае прадонныя каморы
Таілі столькі белаты.
 
Табе будзённы дзень далёкі,
Той дзень далёкі стаў і мне,
Калі дачку паўдзённай сьпёкі
Сустрэла сьнегам па вясьне.
 
Гулялі ў сьнежкі сьмешна, ўцешна
Прыбой, яна і я – ўтраіх.
Было нам
Сьнежна і кунежна
I мору –
Хораша бяз крыг.
 
Шпурляла сьнежку
Так няўмела,
Ляпіла сьнежку ўпершыню,
Сьпякотнай радасьцю нямела
Ад сьнегу –
Белага вагню.
 
Калі ў цябе такая сіла,
Прыбой,
Прашу, як дружбака, –
Вярні мне сьнежку,
Што ляпіла
Сьпякотна-смуглая рука!
 
 
 
 
Аўкштайтыя
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Зарасай
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
У цюбецейцы жалудок...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Мудрая восень
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Зьбіраецца навальніца
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Бяросту год
Ад злых грымот
Час ашчадзіў для грамат.
Ня помніў Ноўгарад пагод,
У ціхі летапісны звод
Сам урываўся лямант.
Не навіной крывавай той,
Што палягло паўсьвета, –
Радок жахае нематой:
«Бысть тишина все лето...»
 
 
 
 
Енісейскія сустрэчы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Плача Лінда
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Ля сосен Піцунды
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
2
ІМГНЕНЬНІ
Пад вечнымі соснамі
Мана вясновай гаманы
Не ашукае болей.
Спыніўся твой адлік зямны,
Перажагнаны болем.
Мой цень –
Працяг тваёй вярсты.
Ня вечны ён таксама.
Цяпер мяне чакаеш ты,
А я старэю,
                          мама...
 
 
 
 
*  *  *
«Тут я заначую –
Журбы не пачую...»
Мерклася застольле,
Як туга, густое.
А журба – начніцай,
Неба – абажурынай,
Журыцца крыніца,
Бор сыры зажураны.
Голас падупалы –
Скруха жаўрукова.
Ты абначавала,
Мама,
За ракою...
Ды не да спакою
I за той ракою.
Хвоя над табою –
Сынавай журбою...
 
 
 
 
*  *  *
Перунамі жагнаныя абразы –
Перастылі азёры прадонна.
Выспу смутку майго
Ледзяняць маразы:
Маме ў зямлі сьцюдзёна...
 
 
 
 
*  *  *
Пераходзяць цяляты асфальт пацямнё.
Паваротак на Ўшачу!
Шчасьлівая хвіля.
I да статка бычка,
I да хаты мяне
Падганяе бадлівае слова:
«Аксыля!»
 
 
 
 
*  *  *
Хто сказаў...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Зьдзіўляйся сьвету!..
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
У падводы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Статыстыку, як мурашу...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Альгімантасу Балтакісу
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Хоць век твой – краец веташка,
Шлях людзям знач ты, жыцьмеш покі,
Каб не разьбіцца, як машка,
Аб ветравое шкло эпохі!
 
 
 
 
Начныя астравы
А на шарэньніку хлусьня
I мусіць быць салодкай.
Каб выплысьці на бераг дня,
Хоць пасылай за лодкай.
 
Вясло развагі
Спаласьні.
Але душа абные
I зноў падасца да хлусьні
На астравы начныя!
 
 
 
 
*  *  *
Шчасьлівай зоркі самародак...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Хай хваля пасьпіць пад чаўнамі.
Блакіт, туманом палавей!
Ластаўка дзень пачынае,
Канчае дзень салавей.
 
Упрочкі ціша начная
Зьбіраецца.
Бор, не ўдавей!
Ластаўка дзень пачынае,
Канчае дзень салавей.
 
У песьні аб сінім Дунаі
Усьцешна, душа, ласкавей!
Ластаўка дзень пачынае,
Канчае дзень салавей...
 
 
 
 
*  *  *
Ранак – рынак...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Ня трэба
З жанчыны рабіць сьвятую.
Яна зямная, як сенажаць.
Няхай бунтуе,
Адчай бінтуе.
Ёй гора жаць і дзяцей раджаць.
 
Начэе смуткам,
Днее сьлязою.
Займаюцца на сенажаці ў цішы
Зьняверу дзядоўе
I красак сузор'е –
Каб зьнічкамі падаць
У студню душы...
 
 
 
 
*  *  *
Дабраўшы праўды груз...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Чалавек

Міхаілу Герчыку

 
Ня хлеба кус
I сала шмат,
А сэнс ядра зямнога
Разгрызьці трэба акурат,
Спраў шмат,
Турбот замнога:
 
Чарэпаць золата і гразь,
За д’ябла і за Бога,
За ўсіх адказным быць,
Іграць
Яшчэ сябе самога.
 
Нябыт пільнуе кожны міг,
I шчэрыцца зьнямога.
Усё ён ведае і ўсіх,
Апроч
              сябе самога!
 
 
 
 
*  *  *
Бачаньнем ня зловіш жураўля...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Чорна-белы адвячорак
Згалелы цень сукоў
Прарэзаў сьнег пухнаты.
I прывід матылькоў
Счэз, ветрыкам пагнаты.
 
Стаў дням губляцца лік.
Хоць зоркам дай агню ты!
За ўзгоркам зьнік цалік,
Узьмежкамі пагнуты.
 
Забылі балаты
На свой настрой паганы,
I рэха зь белаты
Хрыпіць, як бом пагбаны...
 
 
 
 
*  *  *
Цяжка стыхіі стрымацца...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Баюся,
Не пераплыву
Ў пасьляваенным гарадку
На вольным быстраку
Раку,
Каб вольнай мець
Адну руку,
Не акунуўшы галаву...
 
Маленства плыткая рака
Глыбокая для хлапчука.
А берагі!
Да неба – той,
Другі –
З трывожнай нематой.
 
На рэках сталасьці віры
Скруціць мяне хацелі ў крук.
Быў на жары
I на вары,
Часамі не хапала рук.
I захлынала з галавой
Бядой,
Як палыны, сівой.
 
А ўсё здаецца,
Я плыву,
Не акунуўшы галаву...
 
 
 
 
*  *  *
Свой сэнс мае звычай няўмольны, калі
Ён тлен чалавечы паліць
I попелу жменьку вяртае зямлі...
Каб узыходзіла памяць.
 
 
 
 
*  *  *
Салёны пот здаўна,
Але
Спазнацьмеш на сваім чале.
 
Цябе мазоль твой знойдзе,
Ды
Адчуй, як ён сьвярбіць, цьвярды.
 
Хоць ісьціна адна,
Усё ж
Сам ёю думку растрывож!
 
 
 
 
*  *  *
У вечнасьць, бы ў люстэрка чараўнічае...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Замоўкне ён,
Замілаваньня дрозд,
I папярхнецца даўкаю журбою,
Калі ты сам адчуеш
Свой узрост,
Свой даўні доўг
Перад самім сабою.
 
I толькі
Клопату вясновы шпак
Ласкава дасьць табе
Адчуць дарэшты
Пяшчоты прысмак
I адчаю смак,
Пакуль ты
На вышэйшы сук дзярэшся...
 
 
 
 
*  *  *
Сабор уявы...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Дарога
Мяне павядзеш ты ў апошні шлях,
Забудзешся ў дзень той самы.
Прыцемкі ў згорбленых хатулях
Цень панясуць у прысады.
 
Закрые мне вочы, як медзякі,
Каравых бяроз жаўталісьце,
Хіба верабей пра мяне:
                                                    – Дзе такі? –
Спытаецца, як калісьці.
 
Я права ня маю ў крыўдлівай нудзе
Судзіць цябе дужа строга.
Ты права ня маеш спыніцца нідзе –
Такі табе вырак,
                                    дарога.
 
 
 
 
*  *  *
Палічыш пасьля...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Прысмалкі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Зварот салодкі да жытла...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Крапіва
Уладна пахне крапіва
I забыцьцём, і жалем.
Між іншых траў –
Трава-ўдава,
Яе сярпом ня жалі,
Увагай абышла каса,
Рука без рукавіцы.
Раса – сьцюдзёная краса
Па звычаю баіцца.
Тут вугалеў
Завейны дым,
Вясна ішла па мінах.
 
Па ўсім жывым,
Цяпер былым,
Рунее напамінак.
 
 
 
 
*  *  *
Нічога не разумеючы...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Навала брала...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Няхай плывуць чаўны...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Вогнішча ў лузе даходзіць дымліва,
Золь сарамліва праймае.
Лісьцю,
Што верасень пусьціць на мліва,
Вольна былося пры маі.
 
Сыдуцца ў крыўдзе –
У лютай карыдзе,
Зглухнуць вятрыскі ад гаму.
Жалем агорне,
Шчымліва адыдзе
Ціхая восень, як мама...
 
 
 
 
*  *  *
Мы – ад агню...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Мяне жагнала галадуха
Ў імя айца, сьвятога духа
У дні вайны, пасьля вайны.
Зіма ад холаду дубела,
Перасявала пыцель белы,
I кпіла казка пра бліны.
Жыцьцём духоўным жыў бадай,
Адно што не прасіў: «Падай...»
 
Я зрэдку дыхаў хлебным духам,
А болей духам жыў сьвятым.
I галава хадзіла кругам
Ад голаду. Ды сэнс ня ў тым.
 
З асноўных ісьцін
Саматугам
Адну спасьціг:
«Не падаць духам!»
I, чорны,
Родны небу,
Дораг
Надзённы хлеб
У кмене зорак.
 
 
 
 
*  *  *
Лес над пажарышчам ня плача,
Атожыльле ідзе ў пагонь.
Зялёным – праз агонь гарачы –
Лістом паўторыцца агонь.
 
 
 
 
*  *  *
З задумным верасьнем іду...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Дарога на Ўшачу праз поле, праз бор,
Крывая, прастуецца прама.
Сьвятлее ў касатай бярозы прабор...
Сьвяткоў было мала у мамы...
 
 
 
 
Кляновымі прысадамі
Забудзь на тлум,
На звады –
Ад сьвежаку хмялей!
Кляновыя прысады
За белы дзень сьвятлей.
Яшчэ лістоў замнога,
Іх сівер строс ня спрэс.
З клянамі ў падкіднога
Гуляй на інтарэс.
Рэж з-за пляча з запалам,
Ды не зусім лісьці!
Ступай па шорсткім, палым,
Па колішнім лісьці.
Для дум,
Для ног разьмінка.
Бяруць у прымакі
I вёска Журавінка,
I вёска Кулікі.
Хай хмары смутак возяць –
Апрыклы свой аброк.
Як восець,
Пахне восень
Снапамі да аблок.
Жыцьця дары бажэюць,
Сьвятлеюць, далібог, –
Ад раньніх Рубяжэвіч
Да зьмерклых Налібок.
Хада не захістала,
Пакуль з табой,
Хадок,
Прасьветленая сталасьць,
Развагі халадок.
I кожны шолах
Дораг.
I лёгка забрысьці
Па неатухлых зорах
У неба ў забыцьці...
 
 
 
 
*  *  *
Жыцьцё пражыўшы...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Паўдзён
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Як сонца на ўскоце, мара
Чакае з праясьненым воблікам:
Калі гэта чорная хмара
Абернецца белым воблакам?
 
 
 
 
Дзе расьцьвілі твае сьляды...
Раку трымала льдамі,
Тры мала –
Пяць завал.
Дзяўчына маладая.
Вачэй вясновы пал.
 
Рака ламала далі:
У пекла або ў рай!
Дзяўчына маладая –
Хоць вішні абірай!
 
А сьцежка зь перавала
Зьбягала праз сады,
Сьляды кансьпіравала...
Ды расьцьвілі сьляды!
 
 
 
 
*  *  *
Рэха ў іржэўі параніцца...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Сустрэча з Аленай у Ноўгарадскай Сафіі

Со стены этих глаз журьба...     
#О. Мандэльштам

 
Ані змагла ўрачы, сьцяна,           
Цябе імгла сьляпая.
Як боль,
Як радасьць,
Чысьціня
Няўмольна праступае.
 
I праз
Напластаваньні зла,
Праз бруд,
Праз гнеў астылы
Краса ўзышла,
Сваё ўзяла,
Вякі пераступіла.
 
Вышэй ухвал,
Вышэй абраз
Сьвітае твар нятленна –
Аблічча
Ці сьвяты абраз? –
Славяніцца:
                          Алена.
 
Імя – як сьпеў.
Ішлі вякі
I кленчылі Алене.
Тлен – Боскі гнеў.
Тлен – грэх цяжкі.
Красою – наталеньне.
 
 
 
 
Дым сорак чацьвёртага
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Зазімак у Юрмале
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Раса ў канваліях нарасьпіў...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Калі з табой маглі б
Вярнуць той міг наноў,
Ласкавай хвалі ўсхліп
У сетках туманоў.
 
З бурштыннай глыбіні
Бурштынінкай сьвятла
На мокрай далані
Ты ў Балтыкі была.
 
Зьмяніла мора гнеў
На літасьць з-за цябе.
Мой смутны смутак днеў
У вечнай варажбе.
 
З ласкавае віны –
Луска ласкавых слоў.
Густыя туманы,
Капрызны ваш улоў.
 
Хто сеткі навядзе?
Хмурыняцца шматкі.
I чайкі на вадзе –
Адчаю паплаўкі...
 
 
 
 
Пытаньне праз гады
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Дзяўчатам філфака
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Ці ў людзей
Неспатолены смутак,
Ці ў сьнягоў
Сьветлы сум узялі,
Вы з'інелі, бярозы,
Чаму так?
Пасівелыя скроні зямлі...
 
 
 
 
*  *  *
А цішыня, як сон.
Давер спакою крок.
Ані чуваць красён,
Што ткуць ласкавы змрок.
 
Раптоўны самалёт
Апудзіць цішыню.
Сьнег –
Дымна-белы кот
Зацягвае курню.
 
Крамянай чысьціні
На ўвесь бы сьвет было.
А ў вышыні –
Зірні:
Нэрвовых зор табло!
 
Задуманы, зьдзьмухні
Цішынку з далані.
Дарэмна не мані
Сабе і цішыні.
 
 
 
 
*  *  *
Сьмяёмся дасюль зь першабытных людзей:
Іх прагнасьць ня мае карысьці –
Пад старасьць
                                грызуцца за костку люцей,
Бо косткі няма чым грызьці!
 
 
 
 
Зімовы досьвітак на ўзмор’і
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Першы прарок
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Урок ангельскай мовы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
У зялёных затоках
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Ані чакай парук, зарук,
Каб быць у гневу ў ласцы.
Трымайся ў небе, як жаўрук,
На песьні ўласнай...
 
 
 
 
*  *  *
Адчайнасьцю атаў
Запахлі ледзяшы.
Я ўсё табе аддаў
З патайнікоў душы.
 
Як леташнік, адтаў
Па цёплым тумане.
Няўжо ўсяго аддаў
I больш няма мяне?!
 
 
 
 
*  *  *
Ня рві
Балючае карэньне,
Не абярні вясну зімой,
Хоць пашкадуй адбітак мой,
Маё зямное паўтарэньне.
 
Хапае ў скрухі верацён,
Каб нітак для бяды напрасьці.
Зачаўся,
Як зарок на шчасьце,
Маладзічок забытых дзён.
 
Ня дай мне стаць
Аглухлым звонам,
Якому вырвалі язык.
Ня дай,
Каб захлынуўся сконам
Мой у нябыт апошні крык!
 
 
 
 
*  *  *
Хай не відно...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
На досьвітку абраць
Сабе сьцяжыну дня,
Што падшукаць аброць
Для быстрага каня.
 
Паплечніцу абраць
Сабе да схілу дня,
Што поле абараць,
Дзе ў мінах цішыня.
 
Ладзь зь любасьці аброць,
Сьпех не бяры ў сябры.
Пяшчоты клін
Ня зблоць –
З павагай абары!
 
 
 
 
*  *  *
Я заклаў свой спакой, душу,
А табе гэта ўсё – не замнога.
Адпусьці мяне, я прашу,
Хоць на міг да сябе самога!
 
 
 
 
*  *  *
Хваліце лёт мяча...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Падыду ды прыстою...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Зялёныя зоркі растуць з-пад камля...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
На досьвітку ўсё прамяніцца,
Пад вечар цьмяніцца скепліва.
На небе
Твая вечарніца
Трымціць,
Як на шыбе надскепінка...
 
 
 
 
3
ВЕТАХ СМУТКУ
*  *  *
Я прывідам прыйду,
Але такім ласкавым,
Як радасны ўспамін,
Як ціхі напамін,
Што гоніць прэч бяду,
Дае цяпло атавам,
Вятры ліхіх часін
Пускае на разьмін.
 
 
 
 
*  *  *
«Душою малады
I малады абліччам, –
Сьмяяліся гады, –
А мы цябе аблічым.
 
Ня лічыш нас, а мы
Усё табе прыкінем:
Грамнічныя грамы
I каню ў лузе сінім,
 
Твой дзень у мітусьні,
Твой у дрымоце ранак.
На схіле дзён прысьні
Раскошу самабранак.
 
Мы вараных дадзім
Табе з журботнай песьні.
I нас дагнаць, як дым,
Сябе надзеяй песьці...»
 
Сьмяяліся гады.
Даўно.
Самотна сёньня.
 
Перацьвілі сады.
Прысталі зь песьні коні.
 
 
 
 
*  *  *
Прагінаецца мост...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Адзьдзяч прыбою за давер...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Асеньні халадок
Яшчэ не халадэча.
Ня тузай павадок,
Апошняя сустрэча.
 
Куліцца пад адхон
Яшчэ ня час калёсам.
Імчаць бы на абгон,
Навыперадкі зь лёсам!
 
Хай высьветліць душу
Адчай, як май,
Сьвяткамі.
Цярпеньне май,
Прашу,
Апошняе спатканьне!
 
 
 
 
Тры прысьвячэньні маім вёснам

* * *

Лечу кожную вясну
Марай трапяткою,
Што наноў
Жыцьцё пачну
З маладой травою.
 
З першым громам
Раўчука,
Маладым, сьцюдзёным,
Зь першым звонам
Жаўрука –
Клопатам штодзённым.
 
У зялёнай гамане
Радасьць на папасе.
Нібы шмат яшчэ ў мяне
Вёсен у запасе...
 
Толькі з кожнаю вясной
Я гляджу,
Дзе вёсны.
Да мяне сьпіной, сьпіной
Раньні сьвет дзівосны.
 
Ад мяне бачком, бачком
Цёмныя сьцяжыны.
Да мяне маўчком, маўчком
Недавер птушыны.
 
Кожную вясну
Маіх
Вёсен меней, меней –
Не бяру ў бярэма іх,
Захінаю... жменяй...

 

* * *

Узгоркам на прыслон
Сьвярбіцца –
Тачыцца пачала трава.
Сарока –
Сьнежкай на вярбінцы.
I жаўрукоў –
Як з рукава!
 
Настрой падрос,
I ранак вырас.
Аберуч зоры латашы.
У рэках – глыбасьць,
Небе – шырасьць,
I толькі шчырасьць –
У душы!
 
З пашанай хочацца схіліцца
Над зыбкай шыбінай стаўка
Перад рунявасьцю ігліцы,
Перад раптоўнасьцю лістка...

 

* * *

Даўні
Гаспадарчы клопат:
Толькі б выйсьці на вясну –
У густую сінізну,
Сьмелы высьвіст,
Цёплы лопат.
 
На вясну я зноўку выйшаў,
Шчыры шчэбет
Лашчыць слых,
Стала больш
Сяброў былых,
Больш
Прыгорбленых узвышшаў.
 
Болей
Дамавін цяжкіх,
Што мае црыгнулі плечы.
Зор паменела маіх
У табе, спрадвечны
Млечны.
Менш падкоў,
Віхрастых грыў
Рысакоў
Майго адчаю.
Быццам за абрыў
Забрыў –
Я са смуткам прыкмячаю.
Зоркі роспачы
Гашу,
Сашчапіў далоні дошчак, –
I шпакоўні,
I душу
Перапоўні,
                        весьні пошчак!
 
 
 
 
Сябрам
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Недзе пасьля маіх сарака...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Штогод уцякае хутчэй
Прыгорблены твой небасхіл,
А лёс усяго што пакінуў –
 
Вясёлае раньне вачэй,
Паўдзён нерастрачаных сіл
I прыцемак прыпамінаў...
 
 
 
 
*  *  *

Печаль моя светла.   
#А. С. Пушкін

 
Жытло маёй душы
Заселена табою,
Сьвятло маёй тугі
Зацеплена табой.
Сьвятла не патушы,
Бо ўцёмначы абое
Абралі шлях даўгі
З адвечнай варажбой.
 
Настрою б не ўрачы
Твайго, нібы прыбою, –
Каб згода не сплыла,
Як па вадзе кругі.
Сьвітае мне ўначы,
Я высьветлен табою.
Не пакідай жытла,
Сьвятло маёй тугі...
 
 
 
 
Табе
Журбе ня скажаш: «Згінь!»
Яна адчаю рада.
Ты – зьніклівая плынь,
Жаданая, як здрада.
 
Май літасьць,
Напамін, –
Гады не перагортвай.
 
Ты – плынь,
А я – палын,
Ад смутку перагорклы.
 
Як раніцы –
Глыну.
Надзея не пакіне:
Сівому палыну
На міг
Адбіцца ў плыні...
 
 
 
 
*  *  *
Лятуць не да мяне...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Я, на рэўнасьць...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Як акіян, глухну...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Забыць на ўсе напасьці
У векавой сяўбе:
Прыпасьці –
I прапасьці,
I прарасьці ў табе!
 
 
 
 
*  *  *
І не са мною,
І са мной,
І незямною,
І зямной
Была ці не была ты?
Уявай,
Яваю,
Маной,
Аглухлай цішай,
Гаманой
Хістала шэптам шаты,
Як ты, даверлівай начы?
I мне шаптала: памаўчы,
I мне казала: слухай.
Размову не са мной вяла.
Сьвятлом займалася імгла,
Боль днеў
Ласкавай скрухай.
Да слова помню ўсё,
Але
Даверу больш было імгле.
Згадаць ня маю права
Ні слова
З прывіднай пары.
Усё, як зможаш,
Паўтары
Да слова –
Будзь ласкава!
 
 
 
 
*  *  *
Ты маладой пакутаю...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Рукі заломвалі
Скразьнякі.
Слухаў я,
Цішы палоньнік,
Бяссоньнік:
Плакалі ў ціхую ноч
Цягнікі.
Білася кропля
Аб падаконьнік.
 
Вочы сьвіталі твае
Нада мной.
Пальцы спагады
Перапляліся.
Трызьнілі
Д'яблы даверу
Маной,
Шалу анёлы
Стаіліся ўвысі.
 
Ласка твая,
Як праз пальцы
Ручай:
То апячэ,
То сьцюдзёна заные.
Не прыручыць іх,
Як ні прыручай,
Дзьве недаткнёнкі –
Дзьве дзічкі лясныя.
 
Ціша
Хмурынкай найшла праліўной.
Неба спрыяла
Нейкім там вегам.
Пахла адлегласьць
Адлегай,
Вясной.
Сьнежань ня мог
Адкупіцца сьнегам.
 
Прэч
Асьцярога пайшла нацянькі,
Золак займаўся –
Адчаю паклоньнік.
Вылі ў працяглую ноч
Цягнікі.
Білася кропля
Аб падаконьнік.
 
 
 
 
*  *  *
Ты чула словы ўсе...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Я стану, як стэп, салёны,
Нібы Ледавіты,
Шквальны,
Каб толькі пачуць:
                                          – Шалёны!
Каб толькі пачуць:
                                          – Ненармальны...
Растаю боязі льдзіны,
Садзьму
Недаверу барханы,
Каб толькі пачуць:
                                          – Адзіны!
Каб толькі пачуць:
                                          – Каханы...
Гатоў на любыя згубы,
Каб моўклі губы адчаю,
Абы не адчуць:
                                  – Нялюбы...
Абы не пачуць:
– Звычайны...
 
 
 
 
*  *  *
Зялёная імга...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Нібы раўчук,
Праз тры хады,
Нястрыманы ў журбе,
Праб'юся я
Праз тры гады,
Праз трысьнягі,
Праз тры сьнягі –
Абы шумець табе...
 
 
 
 
*  *  *
Боль расстайных дарог...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Нагаданая ідылія
Счахла сьціхлае золата грубкі,
Занялося ласкавым попелам.
Абраніла пяро галубкі
Пахаплівая ноч над поплавам.
 
Гасьне прывідны захад грубкі.
Згода вокам стуманеным глянула.
Цішу хоць разьлівай у кубкі,
Сырадойную і ціхманую.
 
Перасьмягла сьпякота грубкі.
Змрок спагадліва цені выпроствае.
Сарамяжнымі іскрамі грудкі
Мне балюча прабіліся ў ростані.
Твае...
 
 
 
 
*  *  *
Вясновымі б ружамі ружыць...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Ты адпрэчыла крыўды сабою.
Адплыла
Зла
Сьляпая імгла.
Сарамліва-трывожным саборам
Ува мне ты сьвітальна ўзышла.
 
I адразу
Вясновыя фразы
Прамаўляць пачалі маразы.
Мне ня страшны зьнявагі,
Абразы –
Відняць змрок
Тваіх воч абразы.
 
Радасьць шчодраю меркаю меру,
Ды зацепляцца сьвечкі віны,
Ледзь дыхне суравей недаверу,
I заныюць адчаю званы.
 
Рад я зорам,
Гаям белакорым.
Без твайго я начэю сьвятла.
Сарамліва-трывожным саборам
Ува мне ты сьвітальна ўзышла...
 
 
 
 
*  *  *
Упершыню зірне...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Ты морам надзеі была...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Па плячы...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Ты мне даруй за лістапад...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Пад акном у цябе...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Памяць крыўду трымае...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Ні словам не адгукнулася ты...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Імклівы час такі,
Што сьледу не відно.
Ці мне пісаць з рукі,
Ці сьлед забыць даўно
Крыўдлівыя радкі
Пра цёмнае вакно?
 
Дзён сьветлых камянькі,
Напэўна, зьлецяць дно
Забытлівай ракі.
Ды ўспомні заадно
Тады мае радкі –
 
I не тушы вакно!..
 
 
 
 
*  *  *
Мы лехі смутку полем...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Як цемру выкрасьці ў начы...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Я стаў безь цябе не магчы...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Яно нада мной узышло...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Цяпер казаць мне «Вы»...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
А сьнегапад напаў на сад.
Віднее на дварэ.
Хто сівізну маю назад
Зь вясною забярэ?
 
Сьвятлею, як зімовы сад.
Вясновым быць ня мне.
Іду, ўзімелы, наўпапад
Па белай цаліне.
 
А сад не ўзварухне галін,
Я сум не ўзварушу.
Хоць ласкай апячы ўспамін,
Як некалі душу!
 
Сьняжок засьведчыць,
Малады,
Што сьветла ўсё было.
 
Ня май бяды –
Мае сьляды
Завеяй замяло...
 
 
 
 
*  *  *
Распалавіню я шар зямны...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Будзь з натураю крутой...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
У дрэў таксама свой талан...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Крывіч і зямляк Скарыны...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
У дошку цьвік ідзе,
Ідзе ў сасну з палёгкай,
Чужы жудзе, бядзе,
Сагнецца –
Не спалохай!
 
I стаць сасьне сьцяной –
Сьпіной вясёлай хаты,
Ці вечнай той,
Адной,
Дзе ўжо ня страшны краты.
 
Хто
Зноў
Па чарадзе?
Чакаюць сьмех і ліха.
Так гулка цьвік ідзе –
Ажно наўкольлю ціха.
 
 
 
 
*  *  *
Адстаць ад шумнага парому...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Возера ля небасхілу
480
В. З.

 
Быццам цяпла стае,
Сонца сьмяецца міла...
Сталыя дні мае –
Возера ля небасхілу.
 
Шэпчуцца дзён чараты,
Радасьці гусі – ў вырай.
Хочацца дабраты,
Хочацца дружбы шчырай.
 
Грэюць спагады кастры.
Тлее адчаю прысак.
Хваляй з чала сатры
Прывід самотных рысак.
 
Зорнай маёй журбе
На недалёкай мілі
Ценем адбіцца ў табе,
Возера на небасхіле...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.