 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мастацкі праект Ірыны Котавай
“УЯЎНЫ ПАРЫЖ”
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў прадстаўляе творчы праект Ірыны Котавай "Уяўны Парыж".
Прапанаваная экспазіцыя – першы наватарскі зварот І.Котавай да спасціжэння вялікай мастацкай спадчыны і яе сучаснага ўваскрашэння на ўзроўні высокага творчага палёта над дахамі Парыжа. Гэту выставу таксама можна вобразна параўнаць з паветраным вясёлкавым мастом, які сімвалізуе творчы працяг неабмежаваных і плённых беларуска-французскіх сувязей.
У праграме вернісажа, пры падтрымцы і ўдзеле Пасла Францыі ў Рэспубліцы Беларусь спадара Мішэля Рэнэры, адбудзецца паказ фільма "Уяўны Парыж" (Беларусь, 2010, рэж. С. Кацьер) і прэзентацыя аднайменнага альбома.
Куратар выставы, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт БДАМ Я. Шунейка.
Адкрыццё адбудзецца
5 мая а 17-й гадзіне
Ў галерэі "Акадэмія" па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава, 14.
Выстава працуе да 13 мая з 11 да 18 гадзін.
Падрабязьней...
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|