 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мульцікультурны праект
“ВЫЯВЫ-2011: ТРОХМОЎЕ”
7 снежня 2011 (серада) у Музеі Янкі Купалы (вул. Я. Купалы, 4) адбудзецца мульцікультурны праект “ВЫЯВЫ-2011: ТРОХМОЎЕ” (Пераклады), прымеркаваны да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча і 100-годдзя з дня нараджэння Чэслава Мілаша.
Удзельнічаюць:
• літаратуразнаўца, укладальнік выдання “Максім Багдановіч: вядомы і невядомы” Ціхан Чарнякевіч;
• пісьменнікі, куратары і перакладчыкі 4-томнага выдання Чэслава Мілаша па-беларуску Андрэй Хадановіч і Марына Шода;
• аўтары і куратары праекта “Czeladnik czasu\Laiko pameistrys\Чаляднік часу” (Літва-Польшча-Беларусь) ;
• прадстаўнікі інтэрнэт-часопіса “ПрайдзіСвет” Юлія Цімафеева і Уладзя Лянкевіч, літаратары і перакладчыкі Віталь Рыжкоў і Анка Упала;
• рэжысёр і паэтэса Ганна Федарук, танцавальны дуэт “Алія Аціка”, тэатр вогненнай імправізацыі “Асмігурд”;
• беларускамоўны trip-hop/downtempo гурт “B_SIDE".
Пры падтрымцы дызайн-студыі http://www.pix.by/ і сайта http://kurs.by/.
Наведнікам у падарунак – унікальны дыск да трохгоддзя прома-групы ВЮ!
Вядучыя Віка Трэнас і Юлія Новік.
Пачатак у 18.00.
Уваход па квітках у музей (3 000 бел. руб.).
Падрабязней...
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|