 |
RODNYJA VOBRAZY
|
|
Vobrazy miłyja rodnaha kraju,
Smutak i radaść maja!..
Jakub Kołas
|
|
|
|
|
|
|
У Зэльве ўшанавалі памяць знакамітай паэткі
У суботу, 11 жніўня, у Зэльве ўзгадвалі славутую зямлячку Ларысу Геніюш, якой некалькі дзён таму споўнілася б 102 гады.
У Свята-Траецкай царкве адбыўся малебен на беларускай мове.
Побач з помнікам паэтке Міхась Скобла і выдавецтва “Гродзенская бібліятэка” прэзентавалі кнігу Геніюш "Лісты з Зэльвы".
Таццяна Матафонава праспявала некалькі песен на вершы Ларысы Антонаўны.
На імпрэзе прысутнічаў мастак Алесь Пушкін, які зараз рэстаўруе царкву у Сынкавічах.
Айцец Аляксандр запрасіў сабраўшыхся да невялікага музею Ларысы, які існуе пры храме. На магілу паэткі усклалі кветкі і бел-чырвона-белы сцяг.
Фотарэпартаж на сайце region4.by
|
|
2009–2020. Biełaruś, Miensk.
|
|
|