 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
27.11.2013
Прэзентацыя на Еўрарадыё: сінгл «Аэрапланы ў вырай» ад Юрыя Несцярэнкі
|
Гэта першая і загалоўная песня новай, аднайменнай пласцінкі музыкі. Лідар гуртоў White Night Blues і Nestary Band, блюзмэн Юрый Несцярэнка прэзентуе на Еўрарадыё сінгл "Аэрапланы ў вырай", які анансуе яго новы аднайменны альбом.
"У песні прысутнічае адчуванне самоты і тугі ў межах беларускай прасторы", — характарызуе трэк Несцярэнка і кажа, што ўвогуле да песень новай пласцінкі варта прыслухацца: "Гэта тэксты не напісаныя штучна, пад нейкую замову ці для нейкага праекту. Яны пісаліся, як адчуваліся. Адпаведна, яны цікавыя і няпростыя, не разлічаныя на лёгкае ўспрыманне".
Музычны складнік васьмі песень альбома "Аэрапланы ў вырай" традыцыйны для Несцярэнкі: гэта рок з элементамі фанка і блюза. Пласцінка стваралася цягам трох гадоў. Выйдзе яна ў апошнія дні старога ці ў першыя дні новага года.
Маша Калеснікава
Http://euroradio.fm/prezentacyya-na-euraradyyo-singl-aeraplany-u-vyray-ad-yuryya-nescyarenki
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|