РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Архіў навінаў
Навіна
03.03.2014


Памёр Рыгор Барадулін

 
Рыгор Барадулін памёр 2 сакавіка 2014 году. Яму было 79 гадоў. Рыгор Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 г. на хутары Верасоўка (Ушацкі раён).
 
Ён быў аўтарам дзясяткаў зборнікаў паэзіі і адным з найлепшых знаўцаў беларускай мовы.
 
Ён быў апошнім з плеяды класікаў, да якой належалі таксама Васіль Быкаў і Уладзімір Караткевіч – ягоныя сябры.
 
http://nn.by/?c=ar&i=123892
 
Развітанне з народным паэтам Рыгорам Барадуліным адбудзецца 4 сакавіка ў Мінску ў Чырвоным касцёле.
 
9.45 – 11.15 – ціхая малітва.
 
11.15 – развітальная паніхіда паводле грэка-каталіцкага абраду.
 
12.00 – імша за спачын душы паводле рыма-каталіцкага абраду.
 
13.00 – развітальныя словы сяброў.
 
http://nn.by/?c=ar&i=123955
 
* * *

 
ВЕЧНАСЬЦЬ
 
Мне ясным сонцам лёс наканаваны –
 
Ня ведаць змрочных лёхаў нематы.
 
З табою кожным нэрвам зьнітаваны,
 
Не, Вечнасьць, я ў цябе не паняты!
 
Зязюлямі гадоў пракукаваны,
 
Бор галавы маёй асьнежыш ты
 
I ўладна пакладзеш на лоб круты
 
Зямныя ўпартыя мэрыдыяны, –
 
Мяне ня ўстрашыць захад залаты.
 
Да зор скірую думак караваны,
 
Арлы іх прывітаюць, як браты.
 
Ня зьнікну так, як цень, як гук пусты.
 
Не адцьвітуць вачэй маіх паляны,
 
Прабіўшы жвіру мокрага пласты.
 
Р.Барадулін
2009–2020. Беларусь, Менск.