 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
31.10.2014
| Алена Шарыпа
12 лістапада адбудзецца адкрыццё персанальнай мастацкай выставы жывапісу Пятра Шарыпы
|
12 лістапада 2014 года ў 17.00 ва УП “Рэспубліканская мастацкая галерэя” (“ПАЛАЦ МАСТАЦТВА”, вул. Казлова, 3, Мінск) адбудзецца адкрыццё персанальнай мастацкай выставы жывапісу Пятра ШАРЫПЫ, прысвечанай памяці мастака.
Пётр Шарыпа (11.04.1942 – 03.11.2013) зрабіў значны ўнёсак у беларускае мастацтва другой паловы ХХ-га стагоддзя. На працягу амаль саракагадовага творчага шляху мастак стварыў шэраг палотнаў у розных жанрах алейнага жывапісу: партрэт, тэматычная карціна, нацюрморт, пейзаж. Менавіта ў пейзажы найбольш яскрава праявiўся яго талент.
У раннiх творах 1960-х гадоў мы бачым шырокую пастозную манеру пiсьма, якая нагадвае творчасць рускіх мастакоў - К. Каровіна, П. Пятровічава, Л. Туржанскага. Але з сярэдзiны 1970-х гадоў Пётр Шарыпа знаходзiць свой адметны стыль, якi характэрызуецца ўвагай да канкрэтнага стану прыроды, дакладным малюнкам i вытанчаным каларытам. Гэта серыi пленэрных краявiдаў ранняй вясны; вiды старажытных беларускiх гарадоў i мястэчак – Полацк, Гальшаны, Пiнск, Мядзель; бязмежныя далягляды Браслаўшчыны. У майстэрнi былi напiсаны гiстарычныя i эпiчныя творы: «Нясвiж» (1976), «Вясна» (1985), «Гальшаны» (1990), «Развiтанне з роднай вёскай» (1992). Ва ўсiх гэтых творах паўстае рамантычна-узнёслы, прасякнуты нязгаснай любоўю вобраз Радзiмы.
Выстава прадстаўляе розныя перыяды творчасцi Пятра Шарыпы i дае ўнiкальную магчымасць убачыць усё лепшае, что было створана мастаком на працягу жыцця.
Выставу можна наведаць з 12 па 23 лістапада 2014 года, штодзень з 11.00 да 19.00, акрамя панядзелка.
Тэлефоны для даведак: (017) 288-15-49; (029) 550-31-81 – Палац мастацтва; (017) 296-67-84 – Беларускі саюз мастакоў.
Таксама з інфармацыяй пра мінулыя, дзеючыя і будучыя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў: www.belartunion.by
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|