 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
ІНТЭРВ’Ю З МЮРАМ ФАРЫДОВІЧАМ
Васіль Дранько-Майсюк (ён жа – Мюр Фарыдовіч) імкнецца да незвычайнага аб’яднання музыкі і літаратуры ў тэатральнай форме. Тэатральнасць у яго дзейнасці выступае як спроба заахвоціць да прачытання і новага разумення невядомых твораў, як крыніца натхнення.
7 мая ў фотамайстэрні прайшла, як апісвае сам аўтар, “тэатралізавана-барабанная” чытка п’есы “Цуда-малпа”, аздобленая перкусіяй ад Касі Бохан. 11 мая Васіль Дранько-Майсюк прадстаўляе асобныя раздзелы з п’есы Франішка Аляхновіча “Дрыгва” на малой сцэне РТБД у суправаджэнні віяланчэлі ад Вольгі Альхоўскай.
Мюр Фарыдовіч.
Акрамя аўтарскага цыклу, у які ўваходзяць унікальныя п’есы, музыка, чыткі, паказы, Васіль удзельнічае ў іншых праектах, напрыклад, у якасці вядучага ў паэтычна-акустычным канцэрце “Рытмы і рыфмы”, які пройдзе 20 мая на вялікай сцэне РТБД.
Мюр Фарыдовіч даў інтэрв’ю нашаму сайту: «Уся энергія ідзе на музычныя прадстаўленні п’ес», ў якім распавёў пра сваю творчую дзейнасць.
Юлія НОВІК
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|