Юлія Новік нарадзілася 1 студзеня 1985 года ў горадзе шахцёраў Салігорску Менскае вобласьці. Друкавацца пачала ў школьным узросьце.
Пасьля заканчэньня Салігорскае Гімназіі паступіла ў Менскі Дзяржаўны Лінгвістычны Ўнівэрсітэт, факультэт міжкультурных камунікацый, дзе акрамя асноўных дысцыплін і агульных прадмэтаў вывучала французскую, ангельскую і нямецкую мовы, а таксама турызм.
Пасьля заканчэньня унівэрсітэта працуе ў Менску.
Цікавіцца перакладамі і рэклямай, актыўна ўдзельнічае ў літаратурных мерапрыемствах.
Юлія Новік – аўтарка цудоўнага зборніка вершаў “Сонца за тэрыконамі”, які выйшаў у 2007 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Сымвал першае кніжкі – сонца, якое ўзыходзіць.
Спрабуе пісаць вершы на французскай мове. Таксама мае шэраг публікацыяў – вершаў, артыкулаў і замалёвак – у часопісах “Полымя”, “Маладосьць”, “Вожык”, газэтах “ЛіМ”, “Раніца”, “Голас Радзімы” і іншых.
http://art-s.by
http://julienovik.unblog.fr