Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песьню запеў
I пазнаў, аб чым песьня пяе!
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      СЂСЌРіiстрацыя
 
  Р“АЛОЎНАЯ     РђР РҐРђР†Р§РќРђРЎР¬Р¦Р¬     Р–ЫВАПІС     Р”РџРњ     Р’ЕРШЫ     Р›Р†РўРђР РђРўРЈР Рђ     Р‘ІЯГРАФІІ     Р¤РћР РЈРњ     РЎРџРђРЎР«Р›РљР†  
пошук

  
СЦЭНАР ПОСПЕХУ
     інтэрв'СЋ   Алёна Р‘еланожка   19.XII.2011.       

16 снежня Сћ Доме РљС–РЅРѕ абвешчаны вынікі Рэспубліканскага РєРѕРЅРєСѓСЂСЃСѓ маладых сцэнарыстаў. Р—Р° стварэнне літаратурнага сцэнарыя мультыплікацыйнага фільма “Калядная казка” рэжысёр, сцэнарыст, пісьменніца Алёна Беланожка атрымала РґСЂСѓРіСѓСЋ РїСЂСЌРјС–СЋ (першая РЅРµ прысуджалася). Гутарка Р· Алёнай – РїСЂР° творчасць, працу Сћ розных жанрах, арганізацыю С– рэкламу культурных праектаў.  



– Алёна, віншуем з поспехам. Раскажы, пра што твой мультфільм? Чым ён будзе, на твой погляд, цікавым для гледача?


– Сцэнарый, які я напісала, – пра тое, як дзяўчынка можа скарыць сэрца любога хлопчыка. Добры, вясёлы, казачны мультфільм на беларускай мове, якіх так не хапае ў цяперашні час. Дабро на экранах яшчэ ж ніхто не адмяняў, здаецца?


– Гэта не першы твой досвед працы з рознымі жанрамі – распавядзі, калі ласка, пра іншыя праекты.


– Так, не першы. Першы досвед – гэта дзіцячы мюзікл “Страна Гармония” ў Магілёве. Праўда, там я не была сцэнарыстам, напісала толькі тэксты песень. Гэта я з задавальненнем пішу даўно і многа – і дзіцячыя песні, і дарослыя, і папсовыя, і не дужа. Сярод любімых выканаўцаў, для якіх пішу, – Ганна Шаркунова, Юры Несцярэнка. Дзіцячыя, зноў жа, студыі – з імі працую. Два навагодніх спектаклі ішлі на малой сцэне Палаца Рэспублікі па маіх п’есах, рэжысіравала Анжэла Тушынская, маладая і вельмі амбітная.

У 2008 годзе я ўзяла прэмію “Шанс” у конкурсе сцэнарыяў поўнаметражнага мастацкага кіно за сцэнарый “Под музыку Вивальди”. Цяпер, праўда, разумею, што мне яе далі амаль што “авансам”, бо тады я нават афармляць сцэнарыі як належыць не ўмела. Але цяпер умею. Гэтаму мяне навучылі на кінастудыі “Беларусьфільм” – з рэдактарам і крэатыўным прадзюсерам Алёнай Калюновай мы ўсё лета працавалі над сцэнарыем тэлевізійнай камедыйнай сямейнай стужкі. Такая своеасаблівая кінадраматургічная “экстэрнатура” ў мяне была, за што я вельмі ўдзячная. Алёна даслала адпаведную літаратуру і сказала: “Вы яе не чытайце. У нас няма часу! Будзем спасцігаць на практыцы!”. Сцэнарый гатовы, і калі ўсё будзе добра, хутка запусціцца, каб улетку пачаліся здымкі: там многа эпізодаў на натуры, на прыродзе, з дзецьмі.

Яшчэ СЏ пішу сцэнарыі святаў – гарадскіх, рэспубліканскіх.  


– Літаратура таксама займае ў тваім жыцці сваё месца – маю на ўвазе вершы, апавяданні, надрукаваныя ў рэспубліканскай прэсе. Як ты ставішся да гэтай сферы творчасці?


– Літаратура сама мяне знайшла. Я з дзяцінства пішу. Думала, такі лад жыцця ва ўсіх. А потым зразумела – не… Але было позна – літаратарства злавіла мяне на жыўца. Вершы, апавяданні… У выдавецтве чакае свайго часу адрэдагаваны раман. Апошнім часам пішу больш на беларускай мове, дзякуючы таму, што калісьці Віка Трэнас мяне прывяла літаральна за руку ў “Літаратурнае прадмесце”. Але мне ўвесь час падаецца, што я пішу не тое і не пра тое, хаця пастаянна правяраю матэрыял на мэтавай аўдыторыі, і аўдыторыя кажа “Мы б купілі!”. Значыць, пачакаем. Выдаўцы, відаць, не саспелі. Для ўсяго – свой час.


– Якое значэнне маюць французскія вобразы ў тваіх вершах?


– Гэта вобразы-архетыпы, якія ведае кожны школьнік, з якімі асацыіруецца Францыя – краіна кахання. Наўмысна ўзятыя менавіта яны – Эйфелева вежа, Луўр (помнік раскошы і велічнасці французскіх дынастый), дырыжаблі (палётнасць такая настальгічная) – як самыя распаўсюджаныя, як першы крок, з якога пачынаецца знаёмства з Францыяй. Насамрэч, хочацца патрапіць у Францыю і ўбачыць больш, адкрыць яе для сябе.


– Ты працавала ў сферы арганізацыі масавых культурных мерапрыемстваў для расійскага і ўкраінскага рынкаў – у чым іх адрознасць ад беларускага?


– Адрозненне ў падыходзе і ў бюджэтах. Іншыя бюджэты патрабуюць іншай якасці мерапрыемстваў, адпаведных артыстаў. Да таго ж, трэба ўлічваць нацыянальны каларыт і арыенціравацца на яго. Хапала ўсяго, але там у многім арганізатары смялейшыя, могуць сабе дазволіць тое, што не можам мы, – узяць, напрыклад, расійскі часопіс “Праздник” або “Прэмію МузТВ”.


– Ці запатрабаваныя культурныя мерапрыемствы ў нас? Калі можаш – параўнай вопыт Мінска і Магілёва. Партрэт гледача? Якога гледача ты хацела б для сваіх мерапрыемстваў?


– Культурныя мерапрыемствы запатрабаваныя заўсёды. "Хлеба і відовішчаў" – гэтае правіла застаецца актуальным. Справа ў тым, колькі грошай нашыя людзі гатовыя патраціць на відовішча. Па ўласным досведзе, у Магілёве значна цяжэй рабіць і платныя, і бясплатныя мерапрыемствы. Народ неахвотна траціць грошы на квіткі. Вядома, розніца ў пяць разоў паміж колькасцю жыхароў – два мільёны і чатырыста тысяч. Таму і пытанне пра гледача мае такі адказ: я проста хацела б на мерапрыемствах бачыць ГЛЕДАЧА. Хай прыходзіць, я буду рада кожнаму.


– Творца і адначасова арганізатар культурных праектаў – плюсы і мінусы? Ці спалучаеш ты рэжысёрскі вопыт і літаратуру?


– Калі мы кажам аб тандэме “Творца і Арганізатар – два ў адным”, то, канешне, гэта мінус, таму што веданне нюансаў арганізатарскай працы вельмі абмяжоўвае творчы запал, ставіць на ўзроўні падсвядомасці пэўныя творчыя рамкі. Але калі Творца шырока дасведчаны ў розных культурных і мастацкіх накірунках – гэта толькі ў плюс. Мне вельмі дапамагае ў літаратуры мая рэжысёрская адукацыя, мой досвед. Дзякуючы ім, я магу стройна і дасканала выбудаваць сюжэт. Туды ж мы далучаем псіхалогію, каб, з аднаго боку, умела раскрыць характары герояў, а з другога – задаволіць запыт чытача – ці гледача, калі пішам сцэнарый. Мастацкае бачанне вельмі важна – умець намаляваць перад вачамі карцінку таго, што адбываецца ў вершы, апавяданні, сцэнарыі… увогуле, цяпер такі час, што трэба быць дасведчаным у розных напрамках творчай дзейнасці, каб паспяхова працаваць хаця б у адным з іх. Самаадукацыя – прамы шлях да шматвектарнасці і ў выніку да поспеху.


– Твае музычныя праекты – якія яны? Як хацелася б іх развіваць? З кім працаваць?


– Рок-оперу хачу зрабіць. Дапісваю. Музыка нават ужо ёсць, яе напісаў Андрэй Сакалоў – выдатны меладыст, файны кампазітар. А далей… як пойдзе. У планах мюзікл. Працаваць ёсць з кім.


– РЇРєРѕР№ павінна быць рэклама, маркетынгавая база праекта Сћ сферы культуры, каб ён адбыўся С– знайшоў сваю аўдыторыю? Ці ёсць СЏРЅР° Сћ нас?  


– Па-першае, рэклама мусіць адпавядаць мэтавай аўдыторыі і быць размешчаная там, дзе гэтую мэтавую аўдыторыю лягчэй знайсці. Мы вызначаемся, хто нам патрэбны, на каго разлічана мерапрыемства – пенсіянеры, студэнты, падлеткі, рабочы клас, аграрыі, інтэлігенцыя (не бывае мерапрыемстваў “для ўсіх”) – і пасля прадумваем, як мы будзем яго рэкламаваць, каб выдаткі на рэкламу сябе акупілі. Ці трэба нам, скажам, траціцца на інтэрнэт-рэкламу, калі мерапрыемства – для пенсіянераў? Ці трэба размяшчаць рэкламу канцэрта сімфанічнай музыкі на забаўляльным тэлеканале кшталту ТНТ? Рэкламаваць творчы прадукт для жанчын на тэлеканале, прысвечаным паляванню і рыбалцы? І калі ў нас мерапрыемства на 50-70 чалавек, ці не будзе нам дастаткова якаснага “сарафаннага радыё”? Напрыклад, я вельмі часта наведваю мерапрыемствы, пра якія даведалася не па радыё і не з афіш, а ад кагосьці, і лічу, што “сарафаннае радыё” – адна з самых паспяховых форм рэкламы. На жаль, сённяшнія культурныя праекты ў краіне не маюць такіх бюджэтаў, каб рабіць добрую, граматную, прадуманую рэкламу. Не маюць ні бюджэту, ні часу, бо рыхтуюць іх не дужа грунтоўна і ў сціслыя тэрміны, і таму часу на прома-акцыі часцяком зусім не застаецца.


– Як ты ставішся да конкурсаў у творчай сферы – ці стымулююць яны нараджэнне сапраўды вартых твораў?


– Я стаўлюся да конкурсаў выключна станоўча, але толькі ў тым выпадку, калі яны: 1) маюць канкрэтна акрэсленыя, падрабязна апісаныя, празрыстыя ўмовы, 2) падтрыманы прэміямі і 3) праводзяцца не з мэтай “прасунуць сваіх”. Творчая праца – вельмі складаная, асабліва калі мы кажам пра драматургічныя творы, гэта высмоктвае ўсе сокі, і для таго, каб стварыць сапраўды вартую рэч, трэба цалкам выкласціся. Але калі аўтар ведае, для чаго ён працуе, – ён заўсёды зробіць так добра, наколькі можа. Аўтара трэба заахвочваць.


– Элітная і масавая культура – у чым своеасаблівасць падыходу для прамоцыі сваіх твораў і для самога ўдзельніка?


– Сустрэчнае пытанне: што мы маем на ўвазе пад “элітай”? Я і сябе да “эліты” не магу аднесці па некаторых паказальніках. Думаю, у Беларусі увогуле цяжка знайсці крысталізаваную, у чыстым выглядзе, “эліту”. “Элітарнасць” і “інтэлігентнасць” – не тоесныя паняцці, не трэба іх блытаць. “Эліта” – гэта вялікія грошы плюс кэмбрыджская адукацыя (оксфардская і г.д), і толькі пасля – інтэлігентнасць на ТЫМ узроўні. А ў нас усё – маскульт, няхай на мяне не крыўдзяцца нашыя дзеячы культуры і мастацтва, але і яны – маскульт, у першую чаргу. І я сама.


– Якія рысы характару дапамогуць творцу і арганізатару?


– Творцу дапамогуць нябёсы С– адсутнасць ленасці. Рђ РІРѕСЃСЊ Арганізатар, акрамя гэтага, яшчэ павінен быць кемлівым, лёгкім РЅР° пад’ём, камунікабельным, дасціпным, вынаходлівым С– шчырым, Р±Рѕ падман СЏРјСѓ ніколі РЅРµ даруюць – Р· С–Рј жа больш ніхто РЅРµ Р±СѓРґР·Рµ супрацоўнічаць, калі ён сапсуе сваю рэпутацыю. Р† самае галоўнае: трэба РЅР° сто адсоткаў быць упэўненым: тое, што ты СЂРѕР±С–С€ правільна, С– ўмець пераканаць Сѓ гэтым СѓСЃС–С… астатніх.  




Гутарыла Юлія Новік.

Фота з архіву А. Беланожкі.

© сайт “Родныя вобразы”.

інтэрв'юер Юлія Новік

Дадаў PL 19.12.2011