 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org
Запрашае на дзень нараджэньня
Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org адзначае свой 10-ы дзень нараджэньня. Бібліятэка зьяўляецца праэктам Беларускага Гістарычнага Таварыства ў Беластоку (Польшча). І вось нарэшце 29 верасьня адбудзецца афіцыйная прэзентацыя Kamunikat.org у Беларусі і разам з тым сьвяткаваньне 10-гадовага юбілею. Дзень нараджэньня ладзіць Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, якое доўгі час пасьпяхова супрацоўнічае зь бібліятэкай Kamunikat.org.
Ад імя "імяніньніка" на сьвяце выступіць стваральнік і каардынатар праэкту Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org, радыёжурналіст, праграмны дырэктар “Радыё Рацыя” Яраслаў Іванюк. Яму дапаможа беларуская журналістка з Польшчы, стваральніца беларускай бібліятэкі пры музэі Беларускае культуры ў Гайнаўцы Натальля Герасімюк.
Гасьцямі сустрэчы будуць вядомы беларускі пісьменьнік Уладзімер Арлоў і навуковец Натальля Гардзіенка, а таксама бард Алесь Камоцкі.
Імпрэза адбудзецца ў сераду, 29 верасьня, у “Галерэі Ў” (праспэкт Незалежнасьцi 37а, ст.м. «Плошча Перамогi»).
Пачатак а 18-й гадзіне. Уваход вольны.
Падчас імпрэзы адбудзецца вастава-кірмаш кніг, выдадзеных беларусамі Беласточчыны і прэзэнтацыя праэкту “Беларусы Польшчы” вачыма фатографа Андрэя Лянкевіча.
Запрашаем усіх аматараў беларускага чытва!
МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|