 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сем цудаў Беларусі.
Цуд сёмы: Белавежская пушча
Паэтычны тэатар “Арт.С” прадстаўляе вандроўна-эстэтычны праэкт "Сем цудаў Беларусі". Цуд сёмы: Белавежская пушча. Сустрэчы зь людзьмі, натхнёнымі прыродай: Пятро Васючэнка, Анатоль Зэкаў, Ірына Клімковіч, Людміла Паўлікава, Віктар Шніп, Міхал Бараноўскі, Юрась Нераток, Тамаш і Зьміцер Сідаровіч ды Адась і Тацяна Матафонавы.
На ўсім шляху з вамі цудоўны гід і музыка Яраш Малішэўскі і вядоўцы Вадзім Клімовіч і Аксана Спрынчан.
Гітарныя праводзіны ў вандроўку і выводзіны з вандроўкі Юрася Шышко.
Зьбіраемся 21 сьнежня (аўторак) 2010 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя мэтро “Парк Чалюскінцаў”). Уваход без квіткоў.
http://art-s.by/
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|