РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Малюнкі да твора «Адукацыя»
Адзінота. Яна часам урываецца ў нашае імклівае жыцьцё, прыходзіць раптоўна і дае нагоду для роздуму – што адбываецца на гэтай зямлі, чаму жыцьцё складваецца менавіта так, а не інакш? Адзінота не дае спакою. Няўтульна робіцца у гэтым сьвеце: не разумеюць сябры, не ўсьміхаецца каханая...
І тады хочацца пазбыцца тлуму вуліцы, гоману людзей, застацца сам-насам са сваімі думкамі, памарыць аб нечым нязбыўным, пакорпацца ў сваёй душы, адшукаць нешта згубленае. Хочацца адысьці крыху ад недаробленых справаў, проста азірнуцца на пройдзены шлях.
Менавіта ў такія хвіліны і спатрэбіцца кніжка вершаў "Адукацыя". Гэта твой сябар, палёгка для душы. Сэрца тваё адыдзе, палякчэе. На ўсё раней незразумелае ты будзеш глядзець зь іншага боку, і нават тыя людзі, што здаваліся надакучлівымі, будуць прыемна ўсьміхацца табе. Вось пабачыш!
2009–2020. Беларусь, Менск.