 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
 |
Фотарэпартаж
«Выявы-2009»
|
|
|
|
|
Імпрэзу арганізавалі і правялі маладыя паэткі Віка Трэнас і Юлія Новік
|
Фота Івана Сьвіты
|
|
Віка Трэнас і Юлія Новік
|
Фота Івана Сьвіты
|
|
Вядомая пісьменьніца, журналістка, кіраўнік суполкі “Літаратурнае прадмесце” Людміла Рублеўская аб’яднала свае паэтычныя творы з фотаработамі маладой мастачкі і дызайнэра Вэранікі Шніп.
|
Фота Івана Сьвіты
|
|
Знаныя пісьменьнікі Уладзімер Арлоў і Андрэй Хадановіч (на фота) выступілі разам
і не толькі пачыталі свае творы, але і пажартавалі, паіранізіравалі і пафіласофствавалі.
|
Фота Івана Сьвіты
|
|
Уладзімер Арлоў
|
Фота Івана Сьвіты
|
|
Прыемная нечаканасьць – госьць з Украіны Раман Трыфанаў (у цэнтры) таксама прадставіў
свае паэтычныя творы. Дарэчы, спадар Раман раней прымаў удзел у фэстывалі “Парадак слоў”
|
Фота Івана Сьвіты
|
|
Унікальны тэатралізаваны нумар з варажбой, песьнямі і танцам
падарылі гледачам Маргарыта Аляшкевіч і Алёна Беланожка (на фота)
|
Фота Івана Сьвіты
|
|
Маргарыта Аляшкевіч
|
Фота Івана Сьвіты
|
|
Сябры-паэты Анатоль Івашчанка і Ўсевалад Сьцебурака сыгралі на сцэне паэтычную партыю
ў шахматы “па-швэдску”, а Анатоль выканаў да таго ж пару песень на гітары
|
Фота Івана Сьвіты
|
|
Анатоль Івашчанка
|
Фота Івана Сьвіты
|
|
Народны ўсходні танец у выкананьні “госьці на біс” Ганны Федарук
у спалучэньні зь яе вершамі стаў сапраўдным упрыгожаньнем вечара
|
Фота Івана Сьвіты
|
|
Вясёлым і дынамічным атрымаўся паэтычны дыялог Джэці і Віктара Жыбуля (дарэчы іх маленькі сын Костусь соладка спаў за кулісамі)
|
Фота Івана Сьвіты
|
|
Маладыя выканаўцы Ната Пушкарова і Паша Кузіч літаральна перад самімі “Выявамі” падрыхтавалі
сумесную філязофска-лірычную песьню, якую можна нават назваць “гімнам” імпрэзы
|
Фота Івана Сьвіты
|
|
Падчас антракту журналіст і крытык Ася Паплаўская правяла літаратурны
конкурс ад імені жж-суполкі "Сучасная Беларуская Літаратура"
|
Фота Івана Сьвіты
|
|
Маладая паэтка Ірына Агеева прапанавала гледачам свае вершы і фотаработы
|
Фота Івана Сьвіты
|
|
Пра сваё знаёмства з канадскім рэжысёрам Джонатанам Дрысколам,
відэработы якога былі прапанаваныя на “Выявах”, рыцарскі рух у Беларусі
і Волінскі фэстываль распавёў дырэктар “Шальмоўскага сярэднявечнага
вулічнага тэатра ДыГрыза” Аляксей Бурнасенка.
Дарэчы, яшчэ адзін “віртуальны” ўдзельнік імпрэзы – мастак Аляксей Раўскі,
пра творчасьць якога распавялі Віка і Юля.
|
Фота Івана Сьвіты
|
|
Бліскучы прафэсійны блюз-выступ Юрыя Несьцярэнкі і Арцёма Крычэўскага
стварыў выдатны настрой напрыканцы і ўдзельнікам, і наведвальнікам “Выяваў”
Да сустрэчы ў наступным годзе!
|
Фота Івана Сьвіты
|
|
|
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|