 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
 |
Фотарэпартаж
«Дзесятка-style»
|
|
|
|
|
13 лістапада знайшлося шмат жадаючых правесці суботні вечар у месцы, адна назва
якога абяцае паэтычную атмасферу і добры настрой. Музей Янкі Купалы ахвотна прыняў
незвычайнае шоу – культурна-забаўляльнае шоу “Дзесятка-style”, у якім бралі ўдзел
творчыя бландзінкі і брунеткі.
Аўтарытэтнае журы, літаратурны крытык Ганна Кісліцына і пісьменніца і журналіст
Людміла Рублеўская занатоўвалі самыя цікавыя рысы выступаў і выступоўцаў. У выніку
атрымаўся своеасаблівы партрэт ідэальнай дзяўчыны-творцы. За дзяўчатамі ўважліва
назіралі таксама кіраўнік і адміністратар інтэрнэт-праекта MyFashion.by (www.myfashion.by)
Станіслаў і Данат, якія маюць непасрэднае дачыненне да жаночай прыгажосці, – на іх
сайце можна знайсці каталог прыватных майстроў, а таксама ўрокі па макіяжу, візажу,
прычоскам (фота, відэа і артыкулы) і дазнацца пра самыя актуальныя тэндэнцыі ў модзе
і стылі.
Арганізатары мерапрыемства, прома-група ВЮ (Віка Трэнас і Юля Новік) праводзяць
музычна-паэтычны “дзявочнік” трэці год запар. На гэты раз акцэнт быў зроблены на
вобраз сацыяльна актыўнай творчай дзяўчыны, якая выяўляецца ў розных відах
мастацтва.
Праект атрымаў падтрымку не толькі рэсурса MyFashion.by, але і жаночага сайта
Minchanka.by (www.minchanka.by ), у прыватнасці, яго кіраўніка дызайнера Алены Мельнік.
Дарэчы, 13 лістапада Алена адзначала свой дзень народзінаў, з чым мы яе шчыра
віншуем.
|
|
Гледачам прапаноўвалася ацаніць кожную ўдзельніцу па 8 намінацыях
|
Фота Івана Світы
|
|
А яшчэ наведвальнікі мелі магчымасць пакінуць свае водгукі ў традыцыйным ужо сшытку водгукаў, падораным, дарэчы, пісьменнікам Андрэем Федарэнкам.
(На фота: Віка Трэнас і сшытак водгукаў)
|
Фота Івана Світы
|
|
Паэтка Яна Явіч дэбютавала ў музеі Янкі Купалы і прадставіла гледачам свае паэтычныя эксперыменты ў форме акравершаў.
|
Фота Івана Світы
|
|
Паэтка і журналіст Алеся Кузьмінова зняла некалькі відэасюжэтаў пра прома-групу ВЮ. На гэты раз яна падзялілася сваімі вершамі, сярод якіх былі і паэтычныя ўражанні пра журналістскую практыку.
|
Фота Івана Світы
|
|
Бард Наталля Пушкарова зачаравала публіку сваімі глыбокімі і меладычнымі песнямі.
|
Фота Івана Світы
|
|
Паэтка Кацярына Макарэвіч – сапраўдная брунетка – вельмі любіць чытаць сучасную літаратуру.
|
Фота Івана Світы
|
|
Таццяна Будовіч, заўсёды вытанчаная і элегантная, мае час не толькі на сям’ю, але і на паэзію і спартыўныя захапленні.
|
Фота Івана Світы
|
|
Бард Таццяна Беланогая, аўтар некалькіх дыскаў, мае сваіх прыхільнікаў, якія гатовыя слухаць яе бясконца і ведаюць на памяць яе песні.
|
Фота Івана Світы
|
|
Ганна Федарук, якую публіка ведае па цудоўных нумарах танец+паэзія, на гэты раз падрыхтавала сапраўдны сюпрыз – агучыла і тэатралізавала сваю прозу з дапамогай творчай каманды дзяўчат.
|
Фота Івана Світы
|
|
Перфоманс на прозу Ганны Федарук.
|
Фота Івана Світы
|
|
Перфоманс на прозу Ганны Федарук.
|
Фота Івана Світы
|
|
Перфоманс на прозу Ганны Федарук.
|
Фота Івана Світы
|
|
Перфоманс на прозу Ганны Федарук.
|
Фота Івана Світы
|
|
Адна з удзельніц каманды брунетак, маркетолаг Святлана Марчук паспрабавала сябе ў якасці візажыста. Мадэль – вакалістка гурта Scales Вольга Чымбур (на фота) – засталася задаволеная сваім новым вобразам.
|
Фота Івана Світы
|
|
Арганізатары Віка Трэнас і Юля Новік прадставілі ўласныя паэтычныя творы, прычым дуэтам: аказалася, многія іх вершы перагукаюцца паміж сабой, хаця былі напісаны ў розны час.
|
Фота Івана Світы
|
|
У залі, як заўсёды, былі і дзяўчаты, і хлопцы, нягледзячы на фармат “дзявочніка”.
|
Фота Івана Світы
|
|
Імпрэзу гледачы ўспрымалі па-рознаму: некаторыя жартавалі і падтрымлівалі кожны выступ гучнымі ападысментамі, іншыя ўважліва слухалі, а былі і тыя, хто вельмі адказна падышоў да ацэньвання выступаў, што не можа не радаваць.
|
Фота Івана Світы
|
|
Аўтар ідэі паэтычна-музыкальных “дзявочнікаў” – паэтка, крытык, рэдактар аддзела паэзіі часопіса “Маладосць” Віка Трэнас.
|
Фота Івана Світы
|
|
Спецыяльны госць імпрэзы – дзявочая рок-група Scales, у якую ўваходзяць Ганна Пучкова (рытм-гітара, бэк-вакал), Вера Пучкова (сола-гітара), Вераніка Шніп (бас-гітара), Вольга Чымбур (вакал), Аляксандра Мальцава (барабаны), у 2010 годзе брала ўдзел у фестывалі-конкурсе альтэрнатыўнай музыкі “Второе дыхание”, дзе атрымала спецыяльны прыз журы, а таксама у фестывалі “Купалаўскія вакацыі”, дзе была ўзнагароджаная ў намінацыі “За лепшае выкананне песні на словы Янкі Купалы”.
|
Фота Івана Світы
|
|
Рок-група Scales.
|
Фота Івана Світы
|
|
Па выніках вечара прызоў для ўдзельніц “Дзесяткі-style” аказалася даволі шмат.
Гледачы ацанілі выступы наступным чынам:
Яна Явіч – “Пані Таямніца”,
Алеся Кузьмінова – “Пані Абаяльнасць”,
Наталля Пушкарова – “Пані Натхненне”,
Таццяна Будовіч – “Пані Цікаўнасць”,
Таццяна Беланогая – “Пані Артыстычнасць”,
Ганна Федарук – “Пані Арыгінальнасць”,
Святлана Марчук – “Пані Майстэрства”,
Кацярына Макарэвіч – “Пані Элегантнасць”.
Кожнай удзельніцы быў падараваны дыплом, зроблены дызайнерам Аленай Мельнік,
кіраўніком цікавага жаночага інтэрнэт-праекта Minchanka.by. Журы Ганна Кіслыцына і
Людміла Рублеўская атрымалі дыпломы-падзякі ад прома-групы ВЮ, як і дызайнер афішы
праекта, бас-вакалістка групы Scales Вераніка Шніп
(На фота: Віка Трэнас уручае дыпломы Вераніцы Шніп і групе Scales.)
|
Фота Івана Світы
|
|
Прадстаўнікам праекта MyFashion.by асабліва спадабаўся выступ Таццяны Беланогай,
якую яны ацанілі як “Пані Аптымістычнасць” і ўзнагародзілі падарункамі.
|
Фота Івана Світы
|
|
Прадстаўнікі праекта MyFashion.by узнагароджваюць Таццяну Беланогую.
|
Фота Івана Світы
|
|
Ад сайта Minchanka.by атрымала спецыяльны прыз Святлана Марчук, якая праявіла творчыя здольнасці і за кароткі перыяд змагла стварыць цікавы вобраз.
Сачыце за абвесткамі – да сустрэчы на новых імпрэзах!
|
|
|
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|