 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
 |
Фотарэпартаж
«Сьвята найноўшай паэзіі і музыкі ў музэі Купалы»
|
|
|
|
|
20 мая ў музеі Янкі Купалы паспяхова адбыўся паэтычна-акустычны канцэрт “Рытмы і рыфмы”. Аўтары праекта, маладыя паэткі Юлія Новік і Віка Трэнас, распавядаюць, што задума гэтага неардынарнага вечара на сумежжы літаратуры і музыкі ў тым, каб прадставіць на адной сцэне лідэраў трох розных пакаленняў беларускай бардаўскай песні – Таццяну Беланогую, Юрыя Несцярэнку і Віктара Шалкевіча. Кожны з гэтых знаных музыкаў працуе ў сваёй непаўторнай творчай манеры і ўзбагачае розныя стылі: прыўносіць у бардаўскую песню элементы року, блюзу, артыстычнае аўтарскае выкананне.
|
|
Вядучы вечара, малады рэжысёр Мюр Фарыдовіч (Васіль Дранько-Майсюк) не дазволіў публіцы сумаваць: яго арыгінальны канферанс, ягоны добры гумар запомніліся як гледачам, так і ўласна выступоўцам.
|
Фота Івана Світы
|
|
Спецыяльны госць, пісьменніца і літаратурны крытык Людміла Рублеўская распавяла пра сучасны культурны працэс, пра значэнне ў ім наймаладзейшага творчага пакалення. Сапраўды, актыўнасці і няўрымслівасці дваццацігадовых можна па-добраму пазайздросціць! Дзякуючы іх некамерцыйнай арганізатарскай дзейнасці мінская публіка фактычна штодзень мае магчымасць наведаць найцікавейшыя імпрэзы з удзелам вядомых музыкантаў, літаратараў, мастакоў.
|
|
Таццяна Беланогая падзялілася са слухачамі сваёй радасцю: літаральна на днях бард закончыла студыйную працу і запісала новы альбом, рабочая назва якога – “Ніткі”. У межах канцэрта “Рытмы і рыфмы” Таня спявала як “свежаспечаныя”, так і даўно любімыя гледачамі кампазіцыі.
|
Фота Івана Світы
|
|
Юры Несцярэнка прадставіў акустычную праграму. Лепшыя песні на вершы сучасных беларускіх паэтаў заля выконвала разам з Юрыем. Музыкант, фронтмэн гурта White Night Blues нядаўна прэзентаваў новы дыск:
– Канцэртны альбом Live in Poland быў запісаны з дапамогай нашых польскіх калег
у ліпені 2009 года ў Бяла-Падлясцы ў межах нашага выступлення на міжнародным блюзавым фестывалі Biala Blues Festival. 15 мая ў паб-клубе “Графіці” нашая каманда ў поўным складзе прэзентавала кружэлку. На дыску прадстаўлены стандартны блюзавы рэпертуар, класіка і аўтарскія творы.
|
Фота Івана Світы
|
|
Юлія Новік
|
Фота Івана Світы
|
|
Віка Трэнас
|
Фота Івана Світы
|
|
Віктар Шалкевіч
|
Фота Івана Світы
|
|
Публіка шчыра вітала знанага музыканта, акцёра і шоўмэна Віктара Шалкевіча. Кожнае выступленне гэтага абаяльнага гарадзенца – феерычнае, яркае і запамінальнае. У канцы красавіка пабачыў свет новы альбом Віктара Шалкевіча “Шчаслівая сямёрка”. Музыкант выканаў свае лепшыя хіты, але гледачы гэтым
не задаволіліся: пад ашаламляльныя авацыі Віктар некалькі разоў выходзіў на біс. Пасля імпрэзы вядомы бард прызнаўся:
– Вельмі спадабалася сяброўская, нязмушаная, прыемная атмасфера, утульная зала. Рады, што канцэрт адбыўся менавіта ў такім фармаце. Вялікі дзякуй мінскай публіцы.
|
Фота Івана Світы
|
|
Зала не ўмясціла ўсіх жадаючых наведаць “Рытмы і рыфмы”.
|
Фота Івана Світы
|
|
|
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|