 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
 |
Фотарэпартаж
«Зэльва»
|
|
|
|
|
Зэльва - радзіма Ларысы Геніюш.
Менавіта з чыгуначнага вакзала пачынаецца падарожжа ў пасёлак.
|
Фота Іны Севярын
|
|
Свята-Троіцкая царква
Царква размешчана на рагу вуліц Савецкай і Кастрычніцкай. Цікавая гісторыя гэтай
царквы. Валянцін Дубатоўка лічыць, што царква была раней тэатрам. У даведніках
пазначана, што царква “закладзена ў 1815 г. з цэглы як касцёл на падмурку драўлянай
царквы 1434 г.”, які ў 1909 г. перабудавалі ў праваслаўны храм. В. Дубатоўка з гэтым не
згодны. На яго думку там дзе месціцца царква ў 16 ст. яшчэ не было Зэльвы. Першае з
пахаванняў святароў вакол храма пазначана 1830-м. З думкай Дубатоўкі пагаджаецца і
экскурсавод А. Варава. Доказам з’яўляецца тое, што тут ёсці не характэрныя для культа-
вага дойлідства абходныя памяшканні.
|
Фота Іны Севярын
|
|
Пахаванні святароў вакол храма.
|
Фота Іны Севярын
|
|
Помнік Ларысе Геніюш.
|
Фота Іны Севярын
|
|
Л. Геніюш вельмі любіла кветкі, асабліва астры. Каля яе хаты іх заўсёды было шмат,
менавіта чырвоных і белых. Нават і зараз каля помніка яе любімыя кветкі.
|
Фота Іны Севярын
|
|
|
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|