 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
 |
Фотарэпартаж
«Новы нумар “Arche” прэзентавалі ў Гародні»
|
|
|
|
|
Жаночы нумар “Жанчыны ў гісторыі Беларусі”, што ўкладзены гарадзенскім навукоўцам Наталляй Сліж, прэзентавалі 1 сакавіка. Арганізатарамі
выступілі Гарадзенскі калегіўм і Таварыства беларускай школы.
Часопіс “Жанчыны ў гісторыі Беларусі” – гэта першая спроба прадставіць жаночую гісторыю Беларусі. На думку ўкладальніцы, гэтая тэма патрабуе асобнай ўвагі і накірунку. Часопіс ахоплівае разнастайныя тэмы ад XVI да XX стагоддзя. Працы, уключаныя ў нумар, закранаюць самыя розныя
аспекты і з’яўляюцца пачаткам распрацоўкі кірунку «Жаночая гісторыя Беларусі».
|
Фота Іны Севярын
|
|
Менскі гісторык Андрэй Мацук прадставіў слухачам “Забытае стагоддзе”, яшчэ адзін нумар часопіса Аrche. Гісторыя паказвае, што XVIII стагоддзе было багата на гістарычныя падзеі і асобаў, якія зрабілі вялікі ўклад у гісторыі нашай краіны.
– Усё, што адбывалася ў XVIII стагоддзі вельмі добра лягае на сённяшні
час і можна правеcці паралелі, – лічыць Эдвард Дмухоўскі.
|
Фота Іны Севярын
|
|
На сустрэчы Валер Булгакаў прэзентаваў два краёвыя слоўнікі – “Краёвы слоўнік Віцебшчыны” Міколы Каспяровіча і “Краёвы слоўнік
Чэрвеншчыны” Міколы Шатэрніка.
Слоўнік Міколы Шатэрніка быў створаны ў 20-я гады і выйшаў накладам
2000 асобнікаў. Праз пару год пасля выхаду кніжкі аўтар быў арыштаваны,
а пазней растраляны.
Мікола Каспяровіч склаў “Краёвы слоўнік Віцебшчыны”, ў якім змешчаны амаль 20 тысяч слоў. Кніга з’яўляецца ўводзінамі ў багаты свет беларускай мовы.
|
Фота Іны Севярын
|
|
Расійска-беларускі слоўнік Сцяпана Некрашэвіча і Міколы Байкова лічыцца самай паспяховай кнігай, якая выдадзена ў кнігарні Arche. Слоўнік прэзентуе мову пра якую немагчыма даведацца са школьных падручнікаў.
|
Фота Іны Севярын
|
|
Наталля Сліж
|
Фота Іны Севярын
|
|
Фота Іны Севярын
|
|
Фота Іны Севярын
|
|
|
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|