Не пытайце, не прасеце Сьветлых песень у мяне, Бо, як песьню засьпяваю, Жаль вам душу скалыхне. Я б сьмяяўся, жартаваў бы, Каб вас чуць разьвесяліць, Ды на жыцьце як паглядзіш, Сэрца болем зашчыміць. Нешчасьліва наша доля: Нам нічога не дала. Не шукайце кветак ў полі, Бо вясна к нам не прыйшла.
1904
|
|