РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Маладым на вясельлі
Не дубок пры ніўцы ў гаі,
      Ня ў лузе лілейка, –
Малады тут засядае
      З сваёй дабрадзейкай.
 
Хто уцеху ўсю іх пойме,
      Што ў душу ім льецца,
Хто спазнае, хто пяройме
      Думкі наважэнцаў?
 
Сышла радасьць на абое,
      Бачыць сэрца сэрца,
Міла шчасьце залатое
      Сьцелецца каберцам.
 
З госьцяў кожны віншаваньне
      Гладкім слоўцам кіне,
Маё простае жаданьне
      Так жа хай ня згіне.
 
Жычу меці, як нікому,
      Жычу я ахвоча,
Маладой і маладому
      Ўсё, што толькі хочуць.
 
Згоду ў хатцы, спор у хатцы,
      Гонар між людзямі,
I ў які год дачакацца
      Забавы з кумамі.
 
У салодкім у каханьні
      Вечна варкаваці
I ня знаць, чым ёсьць расстаньне,
      Злых прыгод ня знаці.
 
Няхай век вам не ўбывае
      Ў жыцьці сонца, кветак...
Малады і маладая,
      Жывіце сто летак!
 
Я так жычу, так віншую
      I ня лгу, здаецца, –
Хто мілуе, хто цалуе,
      Ўсяго спадзяецца.
 
1909
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.