РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Як я полем іду...
Як я полем іду, гнецца колас ка мне,
Зь ім маркотнай душой ціха шэпты вяду;
Колас чуе усё ў зачарованым сьне, –
Колас гнецца ка мне, як я полем іду.
 
Як я лугам іду, траўка сьцелецца ў ног,
Абсыпае зь сябе жыўчых росак ваду;
Кветкі жаляцца мне – поўны дзіўных зьнямог, –
Траўка сьцелецца ў ног, як я лугам іду.
 
Як я лесам іду, зважна думкі сную,
Аглядаю сьвятую дубоў грамаду;
Там, як дома, сабе з пушчай песьні пяю,
Зважна думкі сную, як я лесам іду.
 
Як я ў хатку ўвайду, мяне штосьці гняце;
Бледны сум падыходзіць – прыносіць нуду;
Ў заплясьнелым кутку цень касьцісты цьвіце, –
Мяне штосьці гняце, як я ў хатку ўвайду.
 
[1909]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.