РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я ня плачу над братняй магілай, –
Ён там сьпіць, не цярпіць ужо болей;
Я ня плачу над хатай пахілай, –
Я ўжо зжыўся з сваёю нядоляй.
 
Я ня плачу, што ніва ня родзе, –
Пот і кроў я прывык ліць напрасна;
Я ня плачу па родным народзе, –
Сяк ці так дажыве долі яснай.
 
А мне толькі сьціскаюцца грудзі,
І ў вачох сьлёзы цьмяцца няміла,
Калі ўздумаю, што са мной будзе,
Як пець песьні ня стане ўжо сілы.
 
1909
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.