 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мне пра жахі проці ночы не кажы... Кажаны пад дахам змрочным. Капяжы У душы людзкой, адзвоньваючы, кпяць: Ці жыцьця экзамін вытрымаў на «пяць»? Ці на сьпеласьць думак маеш атэстат? Ці расьцьвіў у сэрцы лятуценьняў сад? Навальніца, злая сьцюжа і вятры. Зноў завяла з маем ружа да пары. Голым смуткам пазірае куст-жабрак: Просіць радаснага сонца і дабра. I напэўна – дачакаецца вясны. А ці ўбачу я прытулак мой лясны? Там таксама меў я свой ружовы цьвет – Маладосьць, і сьпеў, і нераскрыты сьвет... Вечар восеньскі трывожна вяжа сны, I нясуць на крылах вусьціш кажаны. Мне пра жахі проці ночы не кажы. Я іх бачыў, перажыў... Як міражы, Адплылі яны. Адно мне сьніцца край, Дзе з табой я рваў зялёны май.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|