 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я гляджу засмучана Ў недасяжнасьць далечы. Засьпявала Случчына, Маё сэрца палячы. Хутары заможныя. Вечары з гармонікам. I вясельле кожнае З караваем-сонейкам. А ўжо колькі радасьці У багатай восені! Як прыемна ў сад ісьці - Мілыя запросіны. Бэры і антонаўкі Там глядзяць прынадаю. Мёд ліецца з конаўкі... Плод сасьпелы падае. Падае і гіне ён Каля вохнай яблыны. Аж за мора сіняе Вінны дух той зваблены. У пару дзіцячую – Яблыкі мядовыя. Памятаю... бачу я – Гэты скарб захоўваю. Пах яшчэ ня зьветрыўся, Смак той вычуваецца. Соладзь у паветры ўся Нада мной зьліваецца... Позірк мой засмучаны, Суцем жалем згушчаны. Паўстае цень Случчыны Вобразам мінуўшчыны.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|