РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зь песень бедака
Ой, кепска жыці
На сьвеце гэтым,
Долю зрабіці
Зь ясным прасьветам.
      Цяжанька мне.
 
Моладасьць, радасьць,
Думкі, надзеі
Злажыў навекі
Праз жыцьця веі
      Ў сэрцы на дне.
 
Хлеба шукаю,
Чорнага хлеба,
З краю да краю
Цягацца трэба,
      А гора жме.
 
Дый калі хлеба
Потам здабуду,
Сільныя вырвуць
Злосьцю прыблудаў
      Хлеб у мяне.
 
Працай крывавай,
Крыўдай людскою,
Лжывай няславай
Змушан з душою
      Ў жыцьцёвым сьне, –
 
Гляну – і столькі ж
Хатаў ды поля...
Дзе ж маё мейсца? –
З маёю доляй? –
      Няма нідзе.
 
1906
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.