Ой, кепска жыці На сьвеце гэтым, Долю зрабіці Зь ясным прасьветам. Цяжанька мне. Моладасьць, радасьць, Думкі, надзеі Злажыў навекі Праз жыцьця веі Ў сэрцы на дне. Хлеба шукаю, Чорнага хлеба, З краю да краю Цягацца трэба, А гора жме. Дый калі хлеба Потам здабуду, Сільныя вырвуць Злосьцю прыблудаў Хлеб у мяне. Працай крывавай, Крыўдай людскою, Лжывай няславай Змушан з душою Ў жыцьцёвым сьне, – Гляну – і столькі ж Хатаў ды поля... Дзе ж маё мейсца? – З маёю доляй? – Няма нідзе.
1906
|
|