РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бываюць хвілі...
Бываюць хвілі горкіх жаляў,
      Душа і ные, і баліць;
Агонь пякельны грудзі паліць,
      I нечым той агонь заліць.
 
У гэткай хвілі цяжкай, труднай
      Нямілым робіцца жыцьцё,
Пракляў бы цэлы сьвет злалюдны
      I сэрца роднага біцьцё.
 
Пракляў бы сьвет, і быт, і долю,
      Усё б на лес сухі паслаў
I даў бы думам спаць уволю
      I сам бы спаў, навекі спаў.
 
1906
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.