 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Вось і вечар хутка надыйшоў. Ацяплі зямное існаваньне... Хай апошняй ласкай слова ўстане Над тваёй спакутванай душой. Да мяне ты сёньня з даўніны Маладосьць ускрослую прынесла. Ад стала адсунутае крэсла Прысядае грузна ля сьцяны. Мы выходзім з нуднага быцьця, Мабыць доля выпала такая... Ты сядзіш жывая, трапяткая На маіх каленях, як дзіця. I чытаеш верш мой, а сама З тых радкоў ты радасная песьня. Сэрцам прытулілася так цесна, Аж мяне асобнага няма. Праз тваё трывожнае цяпло Чую сьмех шчасьлівай і гаротнай. Зноў ідзе на хвалі паваротнай Тое, што калісьці адплыло.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|