 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У жывым харасьцьве Песьня шчасьця плыве. Белы сад. Сьмех дзяўчат. I чаромхавы чад. Юр-вясна на траве. Дзень чароўны такі Выслаўляюць шпакі. А дзе-ж ты, залаты? Гоніш дзесьці плыты. Кожны крок твой цяжкі. Дзе прыпынак твой? Дзе-ж? Ты, гаротны, плывеш Ад сяброў, ад братоў Да чужых берагоў. А каму там пяеш? Мо далёкай вясьне? Мо згадаў і мяне? Хатні лад. Белы сад. I чаромхавы чад... Гэта-ж сэрца кране.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|