РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Крушына
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Палітык ці паэт
Калі ў душы крычыць палітык, –
Паэтаў голас нікне, гiне.
I вершы вэрхалам агітак
Пяюць партыйнай верхавiне.
 
Баліць паэту... Доля злая
Яму прысватала цэнзуру.
Ён іншым полымем палае...
I толькі ў чарцы сьпеліць буру.
 
Ня тонкай віткай белых нітак, –
Ён смольнай дратвай боль свой цягне...
Крычыць і крочыць пан палітык,
А сэрца ўпотай красак прагне.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.