Шуміць шумненька гаёк, Галейкам махае; Любі мяне, дзецючок, Бо я маладая. Я прыгожая дзяўчына, Ніхто не зжахнецца, Твар чырвоны, як маліна, Сэрца б’ецца, б’ецца. Сэрца б’ецца, любіць хоча, Сэрца жджэ другога, – Не магу я спаці ночай, Як з жалю якога. Ўсё к падушачцы тулюся, К грудзям прыціскаю, То смучуся, то сьмяюся, То кагось чакаю. Ой, чакаю, што ж марудзіш, Дзецючок, са мною? Прыйдзі толькі – шчасьліў будзеш Зь дзеўкай маладою.
1906
|
|