РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віка Трэнас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
буду рэчкай, якая цячэ назад,
невымоўным словам, якога сказаць
ты ня зможаш – загіне на вуснах
 
сэрца білася ў шыбіну цела майго,
журавы адляталі на поўдзень штогод –
я штодзень апраналася ў вусьціш
 
як прыемна цяпер быць маўклівай ракой –
без аеру, бяз чоўнаў, без рыбакоў –
не пабачыць ні выйсьця, ні вусьця
 
як прыемна цяпер словам быць трапяткім,
да цябе празь мяне вершы мкнуць напрасткі,
толькі з вуснаў тваіх не сарвуцца
 
2007
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.