 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зялёны конік дзяцінства майго Жыцьцерадасна празьвінеў. Я хацеў-бы вярнуць тыя гады, Каб стацца зноў хлопчыкам Старанным і кемлівым - З грыфельнай дошкай I пяцёркай у сшытку, З першым завучаным вершам I з першымі захапленьнямі Хараством прыроды. Разьвейся, туман, над мінуўшчынай! Жывая памяць, захавай мілыя вобразы: З кошыкам - на досьвітку - у грыбы, З пугай і кніжкай - ля кароў, Басанож па расе і колкім іржышчы. Салодкі яблык суседняга саду! Гарачыя аладкі гасьцінных цётак. Канькі і росьпісам радасьць на лёдзе. Гульня ў сьнежкі і мокрыя рукавіцы. Матчыны клопаты. Вясёлае кола сяброў... Зялёны конік дзяцінства майго Жыцьцерадасна празьвінеў, Празьвінеў і зьнік.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|