 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Жужаль-жук жыцьцё нагамі вяжа На пажоўклай жаласнай траве. Можа гэта дзён апошніх пража, Ды якую хтосьці разарве. Здарыцца, капытам конь расьцісьне, Чалавек растопча жужалька... Да зямлі прытуліцца трылісьнік З мокрай плямай зьмятага жука. I ніхто ня ўбачыць і ня скажа: - Ну, навошта? Хай і жук жыве, I сваё жыцьцё нагамі вяжа На пажоўклай жаласнай траве.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|