Зьявіся, любая, прымройся На сьветлы дзень, як цудадзіў, - Такой, як бачыць давялося, Калі з табою я хадзіў У гай сасновы, у гушчары, На бераг Сьвіслачы-ракі. Каханьня казачныя чары Табе вязалі касьнікі. Мы абяцалі. Мы чакалі. А ўсё гусьцей плыла імгла... Каго шукалі - ашукалі, Між намі прорва пралягла. I - чвэрць стагодзьдзя. Мне здалося, Я памяць зноў разьверадзіў... Зьявіся, любая, прымройся На сьветлы дзень, як цудадзіў.
|
|