 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Шчабечуць весела сініцы... З табой мы ў ягады пайшлі. На сонцы ў чырвані суніцы, Чарніцы ў дымцы на зямлі. Мы гэтых ягад ня зьбіралі, У нас ласунак быў ня той: Нізалі слодычы каралі Ў зялёнай парасьці густой. Я чараўнік, ты чараўніца Ў таемнай казачнай гульні. Твой чаравік таптаў чарніцы, Прасіла сэрца цяплыні. Праменьне дня ў жывой сьпіралі Трымала нас, траву, кусты. Мы ў лесе ягад ня зьбіралі. Нам усьміхаўся кош пусты.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|