 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У добрай «Спадчыне» Купала Жывое слова нам казаў. Чытала вершы ты, і ўпала Ў падол прачулая сьляза. Ты захаплялася, трымцела, Ты разумела родны сьпеў. І маладое тваё цела Палілі радасьць, смутак, гнеў. Гукала Бацькаўшчына пушчай, Зьвінела наша сенажаць. Купала вочы нам расплюшчыў - Якія скарбы там ляжаць! З табой у моцным хваляваньнi Мы прыгадалі даўнiну. I ты ў глыбокім адчуваньні Пазнала горыч палыну. І асьцюкі ізноў тырчэлі, I ў жыце сьпелі спарышы. ...Няма пустотаў Тарычэлі Ў тваёй узрушанай душы.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|