 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сказала мілая мая З усьмешкай сонца на абліччы: — Табе я творчая бруя, Нязгасны жар у зыркім зьнічы. Людзкія душы мусіш грэць, I словы выпесьціць у цноце. Гарэць! Гарэць ды не згарэць, Як мэтэор у шпаркім лёце. Я спадарожніца твая. Сьпяваюць вершы — нашы дзеці. Ты іхны бацька. Ну, а я — Ім добрай мачыхай на сьвеце.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|