 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Толькі вецер рана зелень дрэў парухаў – падняліся хмары лёгкім, сінім пухам, паплылі як гусі адны за другою і маё дзесь сэрца аднясьлі з сабою. Па шляху блакітным з хмараў караванам, з вольнакрылым ветрам паплыло ў нязнана. Днём нейдзе ля сонца кружа ў паднябесьсі, а ў начы лялее неразгадны месяц. Быццам тая пэрлаў залатая россып, ўжо апалі хмары ў мігатлівых росах, ды на родным, пэўна, згасьлі дзесь загоне... Толькі вецер сэрца безупынна гоне.
1938
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|