 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я песьняй запярэчу: Ці дух мой нявідушчы? Ня спушчаны ў пустэчу, А пазірае ў пушчы. Гляджу я на лагчыны З высокай вежы мрояў. Сябе з тае прычыны На добры лад настроіў. Лятуць над Рэйнам качкі, Яны з Палесься, мабыць. Мяне мае зямлячкі Гукаюць, важка вабяць. Лятуць панізе блізка – Я ім не паляўнічы. Аж радасная рыска Сьвятлее на абліччы. Я задуменна бачу I лес, і луг, і поле, Мой лёс і вершаў дачу Ў глухое навакольле.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|