 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Чакаю. У мроях – каханай аблічча. Сьмяецца бярозка, паблізу якой Стаіць прыдарожны дубок ваяўніча З пудовай дубінай, з галінай цяжкой. Бярозка мне шэпча: – Чакаеш? Ня прыйдзе... А мой кавалер – маладзенькі дубок Бароніць мяне ад вятроў. Я ня ў крыўдзе, I я ад яго не адсунуся ўбок. А ты адыйдзі! Тут няма вам спатканьня. – Бярозка шаптуха, я ў зманлівых снох! Мяне ці пакліча палеская каня, Ці я там, забыты, чароцінкай ссох. Але і ў сухіх чаратох шум чароўны Я чую, і гэтак на ўзьмежку кажу: – Мой шлях на калдобінах, шорсткі, няроўны. Ня я – маё слова пяройдзе мяжу. Мне мроіцца, сьніцца каханай аблічча Ў таемнай жалобе, пахмурай жальбе. Мая незабыўная песьнямі кліча I прывідна туліць мяне да сябе.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|